• Часопісы
  • У танцы ліхтароў = im lichtertanz Сучасная нямецкая паэзія

    У танцы ліхтароў = im lichtertanz

    Сучасная нямецкая паэзія

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 167с.
    Мінск 2004
    17.17 МБ
    „eines Lebensabschnittes Bestandaufnahme“, „zugeschüttetes Gesicht“, „auf eine jüngst verstorbene Nachtigall“ aus: Friederike Mayröcker, „Notizen auf einem Kamel“. Gedichte 1991 1996. © Suhrkamp Verlag Frankfurt am Main 1996
    Nelly Sachs (1891-1970) wurde in Berlin als Tochter eines Fabrikanten geboren. In den 20er Jahren veröffentlichte sie expressionistische „Leise Melodien“ in Zeitschriften, 1921 wurden ihre „Legenden und Erzählungen“ herausgegeben. Ab 1933 teilte sie als Jüdin das Schicksal ihres Volkes. Schwedische Freunde retteten sie 1940, in letzter Minute, vor der Deportierung ins Vernichtungslager. In Stockholm fand Nelly Sachs allmählich eine neue Heimat. Zunächst widmete sie sich den Übertragungen zeitgenössischer schwedischer Lyrik ins Deutsche. Aber bereits 1946 erschien in der DDR ihr Gedichtband „In den Wohnungen des Todes“. In der Bundes­republik wurden die Gedichtbände „Sternverdunkelung“ (1949), „Und niemand weiß weiter“ (1957), „Flucht und Verwandlung“
    (1959), „Fahrt ins Staublose“ (1961), „Glühende Rätsel“ (1965), „Die Suchende“ (1966) u. a. herausgegeben.
    1966 wurde Nelly Sachs der Nobelpreis für Literatur verliehen. „Der Schwan“, „Wer ruft? die eigene Stimme“, „Rückwärts über alle neunzig Jahre hinweg“, „Die gekrümmte Linie des Leidens“, „Diese Kette von Rätseln“, „So einsam ist der Mensch“, „Diese Nacht ging ich eine dunkle Nebenstraße“, „Im Meer aus Minuten“ aus: Nelly Sachs, Späte Gedichte. © Suhrkamp Verlag Frankfurt am Main 1965
    Jan C.Valk wurde 1978 in Rattingen geboren. Studiert Ger­manistik und Philosophie in Bonn. In den Jahren 1998 2002 war er Redakteur der Literaturund Kunstzeitschrift „niemandsrose“. Seit 2004 Mitherausgeber des Literaturmagazins „chimera / sprach­gebunden“ (Bonn-Berlin). Veröffentlicht Lyrik und Kurzprosa in verschiedenen Zeitschriften und Anthologien. Einige Gedichte von Jan C. Valk wurden in die 2003 in Minsk herausgegebene Antho­logie „Frontlinie“, einen gemeinsamen Gedichtband junger belarus­sischer und deutscher Autoren, aufgenommen. „Aphasie/September“, „Erinnerst Du Dich?..“ © Jan C. Valk. Abdruck mit freundlicher Genehmigung des Autors
    Uljana Wolf wurde 1979 in Berlin geboren. Derzeit studiert sie in Berlin und Krakau. Hat Veröffentlichungen in diversen Zeitschriften in Deutschland und Polen und in Anthologien, u. a. in der Antholo­gie junger deutscher und belarussischer Lyrik „Frontlinie” (Minsk 2003).
    Mitherausgeberin der Anthologie junger deutschsprachiger Lite­ratur Wir müssen bis morgen reichen (KOOK, 2001).
    „übersetzen“, „nahe liegen“ © Uljana Wolf. Abdruck mit freundlicher Genehmigung der Autorin
    Аўтары
    Роза Аўслендзр (1901-1988) нарадзілася ў Чарнаўцах (Букавіна). Вывучала літаратуразнаўства і філязофію. Перажыла нацысцкую акупацыю ў сутарэньнях гета. У 1946 г. эмігравала ў ЗША. У 1965 г пераехала ў Германію і з 1971 г жыла ў Дзюсэльдорфе. Выдала больш за трыццаць зборнікаў вершаў у тым ліку “36 праведнікаў” (1967 г), "Іншыя азнакі” (1974 г), "Я яшчэ іграю’’ (1987 г.) ды інш.
    Аўстрыйская пісьменьніца iHfeeopi* Бахман (1926-1973) нарадзілася ў Кляг'енфурце. Вывучала філязофію, абараніла дысэртацыю, прысьвечаную творчасьці Марціна Хайдэгера. Шмат гадоў пражыла ў Рыме. Належала да Трупы-47”. Пісала вобразныя, зьмястоўныя вершы, п’есы для радыё, лібрэта. Першыя вершы апублікавала ў 1948-1949 гг У 1953 г. друкуецца цыкл вершаў “Выезд”, яшчэ праз год паэтычны зборнік “Пазычаны час”, а ў 1959 г “Зварот да Вялікай Мядзьведзіцы”. Найбольш вядомымі кнігамі прозы Інг'еборг' Бахман зьяўляюцца зборнікі апавяданьняў “Трыццаты год" і “Сінхрон" (адпаведна 1961 і 1972 г), а таксама раман “Маліна” (1971 г.) першая кніга запланаванай, але не ажыцьцёўленай сэрыі раманаў “Разнавіднасыці сьмерці”.
    Паэт і выканаўца песьняў Вольф Бірман нарадзіўся ў 1936 г у Гамбург*у. У 1953 г. пераехаў у ГДР Вывучаў палітэканомію, потым філязофію і матэматыку ва Ўсходнім Бэрліне. Працаваў асістэнтам рэжысэра ў славутым брэхтаўскім тэатры “Бэрлінэр Ансамбль”, займакхыся адначасова літаратурнай дзейнасьцю. Раньнія вершы Бірмана друкаваліся ў часопісах і анталёгіях ГДР Пасля таго як у 1965 г. у Заходнім Бэрліне быў выдадзены зборнік паэзіі “Драцяная арфа”, яму было забаронена выступаць перад публікай і друкавацца. Аднак за межамі ГДР творы Бірмана не пераставалі выдавацца зьявіліся, напрыклад, кнігі і гуказапісы ‘Терманія. Зімовая казка” (1972 г.), “Не чакай лепшых часоў" (1973 г). У лістападзе 1976 г паэт-спявак быў пазбаўлены грамадзянства ГДР. На Захадзе выдаюцца новыя зборнікі вершаў і прозы, а таксама кружэлкі і кампакт-дыскі “Народнае прадпрыемства Бірман” (1988 г.), “Незашыфраваныя тэксты ў мітусьні. 13 гадоў на Захадзе" (1990 г.), “Усе песьні шасьцідзясятых дзевяностых гадоў” (1990 г.), “Толькі той, хто мяняецца, захоўвае вернасьць сабе” (1991 г) ды інш.
    Томас Браш (1945-2001) нарадзіўся ў Ёркшыры ў сям’і эмігрантаў. У 1947 г. сям’я пераехала ў тагачасную савецкую зону акупацыі. У 1963 г. Томас Браш здаў экзамэны на атэстат сталасьці. Ягоныя спробы атрымаць вышэйшую адука-
    цыю (спачатку ён паступіў на факультэт журналістыкі ў Ляйпцыг'у, потым ў Вышэйшую тэатральную навучальню ў Потсдаме-Бабэльсбэрг'у) скончыліся выключэньнем з навучальных установаў, прычынай чаго было “ганьбаваньне кіраўнічых асобаў ГДР” і ўдзел у акцыях пратэсту. Вершы Томаса Браша ўпершыню былі надрукаваныя невялікай падборкай у 1975 г у Швайцарыі. Акрамя вершаў Браш напісаў шэраг п’есаў для тэатра і радыё.
    Рольф Дзітэр Брынкман (1940-1975) нарадзіўся ў Фэхце (Ольдэнбург'). Ад 1959 да 1962 г. наведваў кнігагандлёвую навучальню ў Эсэне, потым вывучаў пэдагогіку ў Кёльне. Першае апавяданьне надрукаваў у 1962 г. у анталёгіі “Адзін дзень у горадзе”. У літаратуры Брынкман набыў вядомасыдь як аўтар апавяданьняў эсэ, радыёп’есаў вершаў і аднаго рамана. У тым жа годзе быў выдадзены і зборнік “Вы называеце гэта мовай. Васямнаццаць вершаў”. Сярод публікацый Брынкмана паэтычныя зборнікі Тадзіла. Вершы” (1968 г.), “Кінакадры. Вершы” (1969 г), “Трава. Вершы’’ (1970 г), “У заходнім кірунку 1&2. Вершы” (1975 г.).
    Вольфі'ані' Бэхлер нарадзіўся ў 1925 г. у Аўг'сбург'у. У 1943 г. здаў экзамэны на атэстат сталасьці, пасля чаго быў прызваны спачатку на працоўны фронт, а потым на вайсковую службу. Пасьля вайны вывучаў германістыку, раманістыку, гісторыю мастацтва і тэатразнаўства ў Мюнхене. Працоўны шлях пачаў як журналіст; крытык і перакладчык. Шмат падарожнічаў па Эўропе, дзесяць гадоў пражыў у Францыі. Сваімі паэтычнымі творамі, кароткай прозай і эсэ набыў вядомасьць ужо ў першыя пасьляваенныя гады. Аддаваў перавагу кароткім формам і абвясьціў паэзію сваім галоўным заняткам. У 1950 г. выдаў зборнік вершаў “Падземны калодзеж”, які адразу зьвярнуў на сябе ўсеагульную ўвагу. У 1955 г. зьявіўся наступны зборнік, “Пераменлівае сьвятло”, у шасьцідзясятым “ГІераменлівае сьвятло-2”, у шэсьцьдзясят другім “Званок на дзьвярох”, у шэсьцьдзясят трэцім "Дзьверы з дыму”. Любоўную лірыку Бэхлера, напісаную за чатыры дзесяцігодзьдзі, аб’яднаў выдадзены ў 1988 г. зборнік “Ідучы па сьлядох твайго сьвятла”.
    Ульляна Вольф нарадзілася ў 1979 г. у Бэрліне. Студэнтка (вучыцца ў Бэрліне і Кракаве). Публікавалася ў розных часопісах (нямецкіх і польскіх) і анталёгіях, у тым ліку ў зборніку маладой нямецкай і беларускай паэзіі “Лінія фронту’’ (Мінск, 2003 г.). Зьяўляецца адным з выдаўцэў анталёгіі маладой нямецкамоўнай літаратуры “Мы павінны сягаць да заўтра” (КООК, 2001 г.)
    Уля Ган нарадзілася ў 1945 г. у Брахггаўзэне (Заўэрлянд). Вывучала германістыку і сацыялёгію. Доктар філялёгіі. Працавала выкладчыкам у вышэйшых навучальных установах Гамбург'а, Брэмэна, Ольдэнбург'а, а таксама рэдактарам аддзела культурных праграм на “Радыё Брэмэн”. Ужо першы зборнік вершаў Улі Ган, “Сэрца кумільгом”, выдадзены ў 1981 г, прыцягнуў увагу грамадзкасьці. Неўзабаве адпаведна ў 1983, 1985 і 1988 гг зьявіліся наступныя зборнікі Тульцы”, “Агонь радасьці” і "Нечуваная блізкасьць".
    Вільфрыд Гапэль нарадзіўсяў 1965 г. у Нюрнбэрг'у. Вывучаў германістыку і філязофію ў Кёльне і Франкфурце-на-Майне. Працаваў у тэатры асыстэнтам рэжысэра і загадчыка літаратурнай часткі. Напісаныя ім п’есы былі пастаўленыя ў драмап'ычных тэатрах Кёльна, Гановэра, Бэрліна, Мюнхена ды інш. Па-ранейшаму займаецца драматургіяй, выкладае нямецкую мову як замежную, ставіць спэктаклі ў незалежных тэатрах Вюрцб/рг'а і Бэрліна. Вершы Вільфрыда Гапэля публікаваліся, у прыватнасьці, у паэтычным зборніку “далей па тэксце", які быў выдадзены ў 1991 г у Кёльне.
    Гаральд Гартунг нарадзіўся ў 1932 г у Гэрнэ (Вэстфалія). Вывучаў германістыку і гісторыю. У 1971 г. атрымаў пасаду прафэсара нямецкай мовы і літаратуры ў Бэрлінскай вышэйшай пэдагагічнай школе. 3 1960 г. пачаў публікаваць свае вершы і прозу. Набыў вядомасьць таксама як эсэіст і перакладчык У 1970 г. выйшла кніга раньніх вершаў аўтара пад назовам “Заяц і Гегель”. Другі зборнік вершаў “Тэрыторыя дзяржаўнай чыгункі”, зьявіўся ў 1974 г Выдадзены ў 1986 г. зборнік “Мроя ў Германскім музэі” аб’ядноўвае 120 вершаў за перыяд з 1965 да 1985 г.
    Робэрт Гернгарт нарадзіўся ў 1937 г. у Рэвэлі (сёньня Талін). У 1939 г. сям’я пераехала ў Познань, а пасьля вайны асела ў Гётынгене. Робэрт Г'ернгарт вывучаў жывапіс, потым германістыку. 3 1966 г. займаецца творчай працайяк мастак, карыкатурыст і пісьменьнік. Піша дзіцячыя кнігі (разам з жонкай Альмут), вершы, эсэ, апавяданьні. Зьяўляецца таксама аўтарам п’есы і рамана. Асабпівае месца ў творчасьці Гернгарта ўсё ж належыць паэзіі. Варта нагадаць пра зборнікі вершаў “Азоранаежніво” (1976 г.), “Целы ў кавярнях” (1987 г.), “Рыфма і час” (1990 г.). У 1997 г, да свайго шасьцідзесяцігодзьдзя, аўтар выдаў кнігу “Зыркія вершы”.
    Гюнтэр Грас нарадзіўся ў 1927 г. у Данцыгу (сёньня Гданьск). У 1943 г. ён, тады яшчэ гімназіст, быў прызваны на вайсковую службу. У 1945 г. трапіў у палон да амзрыканцаў. Пасьля вызваленьня ў 1946 г. працаваў на сельскай гаспадарцы, потым на калійнай шахце. Вывучаў скульптуру і графіку ў
    Дзюсэльдорфскай мастацкай акадэміі. Працягваў навучаньне па спэцыяльнасьці скульптура ў Бэрлінскай вышэйшай школе выяўленчага мастацтва. Адначасова пачаў пісаць малую прозу, вершы і п’есы. У 1956 г. апублікаваў першы зборнік вершаў Пераехаў у Парыж, дзе працаваў над сваім першым раманам “Бляшаны барабан", які быў выдадзены ў 1959 г. 3 1960 г. Гюнтэр Грас жыве пераважна ў Бэрліне. Ад 1983 да 1986 г. быў прэзыдэнтам Бэрлінскай акадэміі мастацтваў. 3 1956 г. праводзяцца выставы яго скульптурных і графічных работ. Да найбольш значных літаратурных твораў Гюнтэра Граса належаць раманы "Сабачыя пады” (1963 г), “пад мясцовым наркозам” (1969 г), “Камбала” (1977 г), “Пацучыха” (1986 с), “Шырсжае поле” (1995 г.). У 1999 г. зьявіўся славуты твор Граса «Маё стагодзьдзе», у якім аўтар кожнаму году XX стагодзьдзя прысьвячае асобную гісторыю.