• Часопісы
  • У танцы ліхтароў = im lichtertanz Сучасная нямецкая паэзія

    У танцы ліхтароў = im lichtertanz

    Сучасная нямецкая паэзія

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 167с.
    Мінск 2004
    17.17 МБ
    У 1999 г. Гюнтэру Грасу была прысуджаная Нобэлеўская прэмія па літаратуры.
    Норбэрт Гумэльт нарадзіўся ў 1962 г. у Нойсе. Вывучаў германістыку і англістыку ў Кёльнскім унівэрсытэце. Перакладае з ангельскай мовы. Піша вершы і публіцыстыку. Выдаў зборнікі вершаў “храбусткія кодьГ (1993 г.) і “сьпеўная вытворчасьць’’ (1997 г.). У 2000 г. у Менску быў выдадзены нямецка-беларускі зборнік “кропка кропка працяжнііб, у які вершы Норбэрта Гумэльта (у перакладах Алеся Разанава) увайшлі побач з творамі Сары Кірш і Элькэ Эрб.
    Нэлі Закс (1891-1970) нарадзілася ў Бэрліне ў сям’і фабрыканта. У 20-х гадох публікавала ў часопісах экспрэсіянісцкія “Ціхія мэлёдыі", у 1921 г. выдала “Легенды і апавяданьні”. 3 1933 г. падзяляла як габрайка лёс свайго народу. У 1940 г. у апошнюю хвіліну швэдзкія сябры здолелі выратаваць яе ад дэпартацыі ў лягер зьнішчэньня. У Стакгольме яна знайшла новую радзіму. Напачатку Нэлі Закс цалкам аддалася перакладам сучаснай швэдзкай паэзіі на нямецкую мову. А ўжо ў 1946 г. у ГДР быў выдадзены зборнік яе вершаў “У прытулках сьмерці”. У Фэдэратыўнай Рэспубліцы Германія зьяўляюцца кнігі паэзіі Нэлі Закс “Зацьменьне зораў” (1949 г.), “I ніхто ня ведае, што далей" (1957 г.), “Уцёкі і ператварэньне” (1959 г.), “Падарожжа ў бяспыльле” (1961 г.), “Палаючыя загадкі” (1965 г), “Жанчына ў пошуку” (1966 г.) ды інш.
    У 1966 г. Нэлі Закс была прысуджаная Нобэлеўская прэмія па літаратуры.
    Сэбаст’ян Г. Каль нарадзіўся ў 1977 г. Жыве ў Крэфэльдзе, вучыцца ў Дуйсбург'у. Свае вершы публікаваў у літаратурных часопісах і анталёгіях, у тым ліку ў анталёгіі “Лінія фронту” -
    выдадзеным у 2003 г. у Менску супольным паэтычным зборніку маладых нямецкіх і беларускіх аўтараў.
    Сара Кірш нарадзілася ў 1935 г. у Лімлінгеродэ (Паўднёвы Гарц). Вывучала біялёгіюў Гале, потым, у 1963-1965 гг, вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Ёганэса Р. Бэхера ў Ляйпцыг'у. Першыя вершы публікавала разам з пісьменьнікам Райнэрам Кіршам, сваім тагачасным мужам. Перакладала з расейскай мовы, пераважна Анну Ахматаву. У 1967 г. Сара Кірш выдае зборнік вершаў “Знаходжаньне ў гэтых краёх”, у якім адлюстроўваецца заклапочанасьць аўтаркі пра раўнавагу ва ўзаемных стасунках чалавека і прыроды. У 1976 г. выходзіць зборнік “Спадарожны вецер”. Пасьля пазбаўленьня Вольфа Бірмана грамадзянства ГДР Сара Кірш падае заяву на выезд з краіны. У ФРГ выходзяць яе новыя паэтычныя зборнікі такія, як “Зімовыя вершы”, “Брук” ды інш.
    Барбара Марыя Клёс нарадзілася ў 1958 г. у Дармштаце. Цяпер жыве ў Нью-Ёрку, займаецца літаратурнай працай піша пераважна мастацкія творы і публіцыстыку. Адна з заснавальнікаў літаратурнага часопіса „Federlese“. У 1991 г. выдала паэтычны зборнік “Дні, што балёны”, у якім надрукаваныя й вершы “Зялёная магія” і “На схіле дня”.
    Міхаэль КруГер нарадзіўся ў 1943 г. у Вітг'ендорфе (Саксонія). Вучыўся ў гімназіі ў Бэрліне. Скончыў навучальню па спэцыяльнасьці кнігадрукаваньне і кніжны гандаль. Адначасова наведваў у якасьці вольнага слухача заняткі на філязофскім факультэце Бэрлінскага свабоднага ўнівэрсытзгу. У 1966 г пачынаецца яго дзейнасьць у галіне літаратурнай крытыкі. 3 1981 г. Міхаэль Круг'ер выдавец літаратурнага часопіса “Akzente”. У 1976 г. быў выдадзены ягоны першы зборнік вершаў "Рэгінаполіс”. У наступныя гады друкаваліся шматлікія празаічныя і паэтычныя творы такія, як “Нэкралогі” (1979 г), “3 раўніны” (1982 г.), “Дронт” (1985 г.), а таксама пераклады.
    Ёганэс Кюн нарадзіўся ў 1934 г у вёсцы Гасборн (Саарланд), дзе жыве і сёньня. Наведваў тэатральную навучальню, у якасці вольнага слухача хадзіў на ўнівэрсытэцкія лекцыі па мовазнаўстве і літаратуразнаўстве. Вершы пачаў пісаць яшчэ ў дзяцінстве. Першы зборнік вершаў “Шмат што патрабуе гучаньня, зноў і зноў”, быў выдадзены ў 1955 г. У ліку больш позьніх выданьняў кніга паэзіі “Галасы цішыні” (1970 г.), галоўны зьмест якой асабістыя перажываньні. Пасьля працяглага перапынку ў васьмідзесятых гадох Кюн толькі на пачатку дзевяностых зноў вяртаеццца да літаратурнай творчасьці. У 1995 г. ён выдае зборнік вершаў “Сьлед
    сьвячэньня”. У 2000 г. зьяўляецца кніга “3 крумкачамі за сталом. Выбраныя і новыя вершы", якая падсумоўвае напісанае Кюнам на той час.
    Крыстына Лявант (1915-1973) была дзявятым дзіцем у сям’і гарняка зь вёскі Грос-Эдлінг1 у Ляванцкай Даліне (Карынтыя). Вырасла ў беднасьці, усё жыцьцё пакутавала ад цяжкіх хваробаў. Строга хрысьціянскае асяродзьдзе вызначала яе жыцьцё. Крыстына Лявант выдала шэраг апавяданьняў а таксама зборнікі вершаў “Кубак жабрака” (1956 г), “Крык паўліна’’ (1962 г.) ды інш.
    Аўстрыйская пісьменьніца Фрыдэрыка Майрокер нарадзіласяў 1924 г. у Вене. Піша вершы і прозу. Яе творчасыць вызначаецца экспэрымэнтальным характарам. Гэта відаць, напрыклад, па выдадзенай у 1983 г. кнізе “У нэрвовай зале", у якой выяўленчыя здольнасьці Фрыдэрыкі Майрокер знаходзяць увасабпеньне ў спалучэньні жанраў паэзіі, графікі і каляжу.
    Ян К.Фальк нарадзіўсяў 1978 г. у Ратынг'ене. Вывучае германістыку і філязофію ў Бонскім унівэрсытэце. У 1998 2002 гг працаваў рэдактарам літаратурна-мастацкага часопіса „nie­mandsrose“, з 2004 г. адзін з выдаўірў літаратурнага часопіса „chimera / sprachgebunden“, які выходзіць у Боне і Бэрліне. Ян К. Фальк публікуе свае вершы і кароткую прозу ў розных часопісах і анталёгіях. Некалькі вершаў былі ўлучаныя ў выдадзеную ў Менску (2003 г.) анталёгію “Лінія фронту” зборнік вершаў маладых нямецкіх і беларускіх аўтараў.
    Эрых Фрыд (1921-1988) нарадзіўся у Вене. У 1938 г. эміграваў у Лёндан, дзе застаўся і пасьля вайны. У 1952 1968 гг. працаваў у нямецкай рэдакцыі радыёстанцыі BBC. Пісаў вершы, апавяданьні, радыёп’есы, эсэ. Да найбольш значных публікацый Фрыда належаць зборнікі “Вершы-папярэджаньні” (1964 г), “Вызваленьне ад уцёкаў” (1968 г.), “Свабода адкрываць рот” (1972 г), “100 вершаў без Айчыны” (1978 г.), “На краі нашага жыцьцёвага часу” (1987 г.) ды інш.
    Ганс МаГнус ЭнцэнсбэрГер нарадзіўся ў 1929 г. у Каўфбойрэне. Вывучаў літаратуразнаўства, мовы і філязофію у прыватнасьці ў Парыжы, у Сарбонскім унівэрсытэце. Ад 1957 да 1960 г жыў у ЗША, Мэксыцы, Нарвэгіі, Італіі. Заснаваў у 1965 г. часопіс „Kursbuch“, у 1985 г. стаў выдаўцэм сэрыі “Іншая бібліятэка”. Першыя літаратурныя спробы належаць да саракавых гадоў. У зборніках “Абарона ваўкоў” (1957 г) і “нацыянальная мова" (1960 г.) вызначальным зьместам
    становіцца назіраньне падзеяў. Пазьней зьяўляюцца новыя кнігі, у тым ліку паэтычныя зборнікі “шрыфт брайля” (1964 г.), “Маўзалей. Трыццаць сем балядаў з гісторыі прагрэсу” (1975 г), “Фурыя зьнікненьня" (1980 г), “Музыка будучага" (1991 г.), “Лягчэй за паветра. Маралістычныя вершы” (1999 г).
    Перакладчыкі
    Юрась Барысевіч нарадзіўся ў 1966 г. у Менску. У 1990 годзе скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. Працаваў адказным сакратаром часопіса "Мастацтва”. Цяпер намесьнік галоўнага рэдактара незарэгістраванага часопіса “pARTisan". Выдаў зборнікі мастацтвазнаўчых і філязофскіх тэкстаў “Цела і тэкст” і “Alter nemo”. Удзельнічае ў мастацкіх выставах і імпрэзах пэрформансу Займаецца перакладамі з францускай і нямецкай моваў.
    Лявон Баршчэўскі нарадзіўся ў 1958 г. у Полацку. У дваццаць два гады скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. Друкавацца пачаў у 1985 годзе. Выступае ў друку як перакладчык зь нямецкай, швэдзкай, старажытнагрэцкай ды іншых моваў Сярод аўтараў якіх ён перакладае, Б.Брэхт, Г.Бёль, Ф.Кафка. Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру,
    Альгерц Бахарэвіч нарадзіўся ў 1975 г. Скончыў Беларускі пэдагагічны ўнівэрсытэт імя М.Танка ў 1997 г Выдаў два зборнікі прозы “Практычны дапамсжнік па руйнаваньні гарадоў” (2002 г.) і “Натуральная афарбоўка” (2003 г.). Зараз займаецца выключна літаратурнай творчасьцю.
    Вольга Гапеева нарадзілася ў 1982 г у Менску. Цяпер вучыцца ў магістратуры Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Друкавацца пачала з 1999 г Выдала кнігу “Рэканструкцыя неба''. Перакладае з ангельскай і нямецкай моваў.
    Сяргей Законьнікаў нарадзіўся ў 1946 г у вёсцы Слабада былога Бешанковіцкага (цяпер Ушацкага) раёну. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытзт (1969 г.). Настаўнічаў працаваў у раённых, затым рэспубліканскіх газэтах. Доўгія гады быў галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”, цяпер на творчай працы. Ляўрэат шматлікіх літаратурных прэмій. Яго творы маюць у Беларусі шырокую папулярнасьць.
    Вольга Іпатава нарадзіласяў 1945 г. у г.п. Мір Карэліцкага раёна. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытзт (1967 г.) Працавала на тэлебачаньні, а таксама галоўным рэдактарам газэты “Культура”. Ад 1999 да 2002 г. ачольвала Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Аўтар гістарычных раманаў і зборнікаў вершаў. Зь нямецкай мовы перакпадае з 1998 году.
    Ніна Мацяш нарадзілася ў 1943 г. у вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна. Скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1966 г) Працавала настаўніцай. Друкуец-
    ца з 1962 году, аўтар многіх кніг паэзіі. Перакладае, у прыватнасьці, творы А.Сэнт-Экзюпэры, Ж.СІмэнона, Ж.Аліўе ды інш.
    Людміла Рубпеўская нарадзілася ў 1965 г у Менску. Вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага, а таксама на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пачала друкавацца з 1983 г. Цяпер працуе літарагурным аглядальнікам у газэце “Беларусь сегодня”. Аўтар многіх кніг паэзіі і прозы.
    Людка Сільнова нарадзіласяў 1957 г. у Маладзечне. У 1979 годзе скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытзту. Працуе вядучым бібліятэкарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выдала чатыры кнігі твораў, сярод іх “Рысасловы" (1994 г.), “Зеленавокія воі і іх прыгажуні’’ (2001 г.)
    Übersetzer
    Alhierd Bacharevic, geboren 1975 in Minsk, studierte an der Belarussischen Pädagogischen Hochschule „Maxim Tank" (Abschluss mit Diplom 1997). Hat zwei Prosabände herausge­geben, „Praktisches Hilfswerk zur Zerstörung der Städte“ (2002) und „Die natürliche Färbung" (2003). Ist heute freischaf­fender Schriftsteller.
    Liavon Barsceüski, geboren 1958 in Polack, hat mit zwei­undzwanzig Jahren die Minsker Pädagogische Hochschule für Fremdsprachen absolviert. Die ersten Veröffentlichungen er­schienen 1985. Übersetzt aus dem Deutschen, Schwedischen, Altgriechischen und anderen Sprachen. Zu den Autoren, die er übersetzt, gehören Bertolt Brecht, Heinrich Böll, Franz Kafka u. a. Vorsitzender des Belarussischen PEN-Zentrums.