З дазволу караля і вялікага князя  Леў Казлоў

З дазволу караля і вялікага князя

Леў Казлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 112с.
Мінск 1992
31.64 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Л.Р КАЗЛОУ
МШСК ’’ІІОЛЫМЯ” 1992
ББК 84Бел7
K14
Прадмова У. П. Някляева
Рэцэнзевт кандыдат гістарычных навук П. А. Лойка
Мастак П. М. Драчоў
Прмобретя эту кннгу, чм^атель сможет совершшь мнтересное путешествне в прошлое, где его негерпелмво ждут мзвестные м нензвестные лсторнческне лнчностн, сушествовавшле на Самом деле, но с которымл прмключалнсь маловероятные нлм невероятные событмя. Это значлт, что вам в рукл попалб первое нзданне белорусскнх нсторнческмх анекдотов.
Казлоў Л. Р.
K14	3 дазволу караля і вялікага князя
/Прадм. У. П. Някляева. — Мн.: Полымя, 1992. — 112 с.: іл.
ISBN 5-345-00567-2.
Козлов Л. Р. С разрешення короля н велнкого князя.
Набыўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі на самой справе, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла першае выданне беларускіх гістарычных анекдотаў.
Шырокаму колу чытачоў.
к 4702120201-045	„
К М 306(03)-92 Б32“92
ББК 84 Бел 7
ISBN 5-345-00567-2
© Л. Р. Казлоў, 1992
© Афармленне. П. М. Драчоў, 1992
3 ДАЗВОЛУ АЎТАРА
Як ні круці, а ўсё ж гісторыя — гэта не столькі само па сабе мінулае, колькі тое, што пра яго напісана.
Дарма думаць, што такое сцверджанне справядлівае выключна ў адносінах да нас і да нашага круцельскага часу. He, так і раней было і, хутчэй за ўсё, пазней таксама будзе.
Для прыкладу, кінем вокам на гэткую традыцыйна паважаную краіну як... ну, хай сабе Францыя. Возьмем з яе гісторыі агульнавядомы факт.
Пад завяршэнне XIV стагоддзя зладзілі французы ў горадзе Парыжы някепскую мураваную будыніну, якую спачатку выдалі за крэпасць, але хутка прызналіся, што мелі на ўвазе турму. Ну, турму дык турму, будыніна ўсё адно патрэбная. Праз чатыры вякі тыя самыя французы ў тым самым горадзе Парыжы тую самую мураванку ў друз патрушчылі, катаржную працу продкаў проста зраўнялі з зямлёй. Добра, што незадоўга перад тым яны пратурылі з мураванкі дзесятак-другі перапалоханых інвалідаў, якія лічыліся турэмнай вартай, жыўцом іх не закапалі...
Пра такія выбрыкі, на маю думку, адно хіба можна сказаць: "Глупства, пане дабрадзею", — і прынцыпова з французамі не здароўкацца. Так яно ў часе, можа, і сталася б, але французы на тую пару, пакінуўшы ззаду Рабле і набліжаючыся да Гюго і Дзюма, нядрэнна ўжо налаўчыліся пісаць. Таму без асаблівых высілкаў гусіныя пёркі французскіх гісторыкаў і бслетрыстаў пераўтварылі вышэйпрыведзены малакультурны факт у штурм народам Бастыліі і Вялікую французскую рэвалюцыю.
Я наракаю на французаў?.. He, я зайздрошчу ім.
Мяркую, не мне аднаму ў гэтым свеце даводзілася чуць пра тое, нібыта ў беларусаў няма ўласна сваёй гісторыі. Скуль і з чаго такое меркаванне? He ў апошнюю чаргу з таго, што шмат якія бліскучыя старонкі менавіта беларускай гісторыі напісаны палякамі, рускімі, літоўцамі, украінцамі — як свае. Адпаведна напісанаму яны і ўспрымаюцца, а мы ўсё неяк толькі самі для сябе і лічымся першадрукарамі.
He гісторыі нам бракуе, якой хапіла б на некалькі народаў, а напісанага пра яе. I перш за ўсё — напісанага ў жанры міфатворчасці: лёгкага, займальнага, рамантычнага, неверагоднага... У французаў гэта ёсць, таму ўсе іх васемнаццаць Людовікаў, хоць аднаму яны самі ж галаву адсеклі, з імі і сёння як жывыя, а тры нашых Жыгімонты паміж нас мёртвыя.
Гэта адна з прычын, па якой так цяжка ўздымае крылы нашае Адраджэнне. У большасці людзей адчуваецца 1*	з
няўпэўненасць, быццам іх заклікаюць адраджаць пустэчу, дзс няма і не было аніякіх гістарычных рэалій — ні нацыі і яе заваёў, ні дзяржаўнасці і яе носьбітаў. "Ані знакаў таямнічых, ані сімвалаў магічных".
Міфічны Фенікс у нашым выпадку нібыта ўжо і не попел, але пакуль і не птушка, бо прыземлсны ён і не ведае вышыні. Няма на што крылам трывала, шырока абаперціся, самому палёту, каб адбыцца, не стае адчування рухомасці, плыні, прасторы, неабдымнасці. Такое адчуванне — імгненнае і ўжо нссканчонае дзіва, яно ўзнікае нечакана і незалежна, выпраменьваецца тымі самымі таямнічымі знакамі і магічнымі сімваламі, аўрай гістарычнага быцця. Таму, як не дадзена было ўзнікнуць яму з гісторыі паводле аўтараў сучасных школьных падручнікаў, так наўрад ці ўзнікне яно і з гісторыі паводле Ігнатоўскага. Хутчэй тут можна разлічваць на гісторыю паводле Караткевіча, на гістарычныя версіі, знакі і сімвалы Тарасава, Арлова, Дайнекі і ўсіх тых, хто ідзе ці пойдзе ўслед за імі, ды яшчэ на кнігінакшталтгэтай, напісанай "здазволу караля і вялікага князя" Львом Казловым.
Кніга выдатная, таму хваліць аўтара, дзякуй Богу, няма патрэбы. Зазначу толькі наступнае: тое, што зрабіў Леў Казлоў, мне асабіста ўяўляецца амаль неабходным дадаткам да параўнаўча нядаўніх кніжак Адама Мальдзіса і Міколы Ермаловічй, ды, зрэшты, і да шмат якіх іншых гістарычных твораў, навуковых і мастацкіх. 3 гэтым указальнікам людзей і падзей збягасш у мінулае як з радасным, рознакаляровым ліхтарыкам.
Бог ты мой! Колькі высвсчвае кніжка-ліхтарык твараў мудрых правіцеляў, мужных вояў, всрных іх і здрадлівых каханак, вераломных інтрыганаў і дасціпных жартаўнікоў... Яны, нашыя продкі, паўстаюць жывымі ў бясконцым жыцці, запаўняюць пустату і за нашымі патыліцамі, і перад нашымі лбамі. У такой кагорце нам не прапасці!
"3 мінулым трэба развітвацца смеючыся", — парада агульнавядомая. Прачытаўшы кнігу Льва Казлова, нават ёлупень датумкае, што нс грэх таксама, смеючыся, да мінулага вяртацца. Нават такім найсур’ёзным у свеце людзям, як мы, браткі-бсларусы.
Уладзімір Някляеў
Ўслшнкі
ліаіааісныу
ыў час, пра які мелі магчымасць апавядаць толькі летапісцы. Бо з адукацыяй тады справы былі горш, чым зараз. Нават уладарныя асобы не ўсе ўмелі чытаць і пісаць, маглі толькі лічыць. Таму і ганаровае гэта званне, — летапісец. Хаця адразу ўзнікае пытанне: а што лепш, быць героем нейкіх падзей ці тым, хто пра гэта піша? Імёны большасці герояў нам вядомыя,
а вось хто іх данёсда нас? Ох.сціплыя, занадта сціплыя былі тыятворцы летапісаў! He раўнясучасным аўтарам. Але калі хто і захаваў скромнасць аж да ўзроўню поўнай невядомасці, дык гэта выдумшчыкі анекдотаў. А дарэчы, ці можна нешта такое знайсці, як кажуць, паміж радкоў у тых нятленных і сур’ёзных опусах? Паверце: можна! Ёсць, ёсць у той сівой, альбо замшэлай, хто як хоча, даўніне штосьці з добрага гумару. Бо, дальбог, так жа немагчыма! Чытаеш старыя кнігі і здаецца, што тады людзі рабілі ўсё, каб выглядаць сур’ёзнымі. He, не можа такога быць, каб смех быў вынайдзены толькі ў бліжэйшыя да нас стагоддзі. Рызыкнём нават сцвярджаць, што ўпершыню рогат страсянуў дзявочую прыроду, калі нашы малпападобныя продкі, седзячы на дрэвах, упершыню ўбачылі сваю радню, што рабіла першыя няпэўныя крокі па зямлі.
Далей — болей. Чалавек не толькі перамяшчаўся, але і нешта тако^ рабіў, і размаўляў, і меў нейкія своеасаблівыя пачуцці да іншых. Тут ужо можна доўжыць бясконца, але і так зразумела, што разам з гэтым не маглі не памножыцца прычыны і магчымасці для здаровага смеху. Таму, пакінуўшы ўбаку добра нам знаёмых старажытных грэкаў і рымлян, паспрабуем надаць самую пільную ўвагу нашай гісторыі.
...Ну вось, толькі пачалі выбівацца на сваю дарогу, як зноў прыйдзецца вяртацца да Рыма. I не таму, што туды здаўна вядуць усе шляхі, а па іншай прычыне. Бо адтуль выйшла, а дакладней, збегла, ратуючыся ад імператарашаленца Нерона, нейкая частка яго падданых. Рымляне пад кіраўніцтвам патрыцыя Палямона дабраліся аж на берагі Нёмана і Дубісы. Ад гэтай грамады, калі верыць аўтару "Хронікі літоўскай і жамойцкай", і ўтварыўся народ літоўскі. Але для паўнаты карціны не хапае іншых дзеючых асоб, менавіта славян, якія прыкладна тады ж канчаткова асталяваліся ў гэтай частцы Еўропы. Такім
чынам, абодва бакі падрыхтаваліся да гістарычнага/ ўзаемадзеяння.
А зараз давайце прыгледзімся болын уважліва да нашых герояў. Заглянем спачатку ў найстаражытнейшую "Аповесць мінулых гадоў" і адшукаем старонку, дзе князь Уладзімір, выбіраючы веру, адмаўляецца ад Магаметава закона. Прычына? Даволі простая. He кажучы пра некаторыя далікатныя моманты, князь ні за што не хоча пазбавіць свой народ ужывання свініны, а галоўнае: "Русі адно вяселле — піці, без таго не можам быці". I першае, і другое, як вядома, супярэчыць канонам ісламу. Гэта той самы князь Уладзімір, што некалі ўзяў Полацк, каб узяць Рагнеду. Падзея даволі вядомая і ад гумару далёкая, сутнасць жа ў тым, штотут, на сумежжы, Русь энергічна памахвае мячом. А тым часам...
Літва пакуль што ўладкоўвалася, блукаючы па неабсяжных некранутых лясах. Аўтар памянёнай "Хронікі” са справядлівай сціпласцю прадстаўляе гэтыя'падзеі: "Народ жа той літоўскі доўгі час ад пачатку свайго панавання нязначным быў". I даоаўляе, што Русь трымала над ім верх і брала даніну ў выглядзе... венікаў і лыка на вяроўкі. Так, з узроўнем гаспадарчага развіцця тут было пакуль не вельмі ладна, далекавата да сярэдніх феадальных паказчыкаў. Няўжо ж здрабнелі нашчадкі рымскіх патрыцыяў? He, хутчэй за ўсё іх зачаравала мясцовая прырода. А ваяўнічымі яны засталіся і надалей, што даволі хутка будзе пацверджана. Праўда, "даволі хутка” — гэта для нас, сучаснікаў, каму нейкаятамсотня-другаягадоў — проста невялікі прамежак гістарычнага часу.
Дык вось, прайшло стагоддзе-другое. Русь хрысцілася, Літва па-ранейшаму пакланялася сваім ідалам. У першых — доўгі спіс гарадоў, там — Ноўгарад, Полацк і Кіеў са сваімі знакамітымі Сафійскімі саборамі. Пра гарады другіх — штосьці не чуваць, тут — немаведама па якой модзе пашытыя футры і скураныя "шаты". Але раптам з’явіліся татары і пайшлі ад аднаго рускага горада да другога. У краіне, дзе многа населеных пунктаў, цяжка было заблудзіць усходнім заваёўнікам: только ўзялі Разань, а на гарызонце Уладзімір, побач — Суздаль, далей — Цвер, а потым і Кіеў, і яшчэ Уладзімір, праўда, Валынскі. Каб у Літвы існавала на той час хаця б пару такіх гарадоў, то, напэўна, арда кінулася б туды, але, на шчасце, нічога падобнага там не аказалася. Таму жыхары літоўскіх пушчаў, яшчэ не сутыкнуўшыся з татарамі, ужо адчувалі сябе пераможцамі.
Вось у такое трывожнае і не вельмі спрыяльнае для гумару стагоддзе па нейкай загадкавай, яшчэ не высветлецай прычыне ў княжацкіх сем’ях на землях, што пазней назвалі