— Немагу гэтагаўчыніць, — стаў адмаўляцца Радзівіл, — бо абяцаў майму спавядальніку не патрапляць схізматам. Уладзіслаўужо гатовы быўузарвацца гневам, але ўспомніў, што літоўскага канцлера вельмі цікавілі некаторыя староствы з іхземлямі, а яго спавядальнік меў вялікую цікавасць да розных механічкых штучак. — Здаецца, галоўнае, пра штоклапоціцца ваш слуга царквы, гэта вось такія прадметы, — сказаў кароль, вымаючы з кішэні гадзіннік. — Зараз мы яго сапсуем і пашлем яму, каб заняўся папраўкай і не ўмешваўся ў дзяржаўныя справы. А вы, шаноўны канцлер, займецеся тым часам маімі староствамі, што пазбавіць вас сумнення. Але спачатку пастаўце пячатку. Радзівіл не вагаючыся выканаў загад. Праўда, на ўсякі выпадак услед за гзтым падаў пратэст у гродскі суд, што, як канцлер, ён падпарадкаваўся каралю, але, як каталік, пратэстуе супраць падзеі, якая адбылася. Уладзіслаў Вазадаволі пільна прыглядаўся да дзейнасці каталіцкага кліру. Таму папскі нунцый у Варшаве Філанардзі не прамінуў пусціць наступны досціп: "Ваш кароль штомесяц на манахаў траціць больш часу, чым наш папа за цэлы год". Заўвага не прайшла бясследна, і неўзабаве на сейме абнародавалі некалькі лістоў ад нунцыя ў апостальскую сталіцу, перахопленых каралеўскімі шпіёнамі, дзе мелася нямала абраз у адрас "караля-ерэтыка" і яго "прыспешнікаў". Папскі дыпламат вымушаны быў тэрмінова прасіць прабачэння ў яго вялікасці. Але ўслед за гэтым праваліў кандыдатуру, прапанаваную каралеўскім дваром на пасаду кардынала. Рэваншне прымусіўсябедоўга чакаць. Уладзіслаў IV надумаў паставіць свайму бацьку Жыгімонту III, які перанёс сталіцу з Кракава ў Варшаву, помнік. "Калону Жыгімонта" збіраліся ўстанавіць каля Кракаўскай брамы, праз якую ўязджалі ў горад. Але тут размяшчалася частка гаспадарчых будынкаў кляштара бернардзінак. Кароль паабяцаў добра заплаціць ім, каб згадзіліся расчысціць месца. Як толькі пачаліся работы, нунцый наклаў вета з пракляццем таму, хто падыме руку на тыя гаспадарчыя будыніны. Тады Уладзіслаў загадаў сваім гвардзейцам акружыць рэзідэнцыю нунцыя, абвясціўшы яго арыштаваным, пакуль не закон чацца ўсе падрыхтоўчыя работы. У выніку Філанардзі хутка назаўсёды пакінуў Варшаву. I ў часы панавання Вазаў, хаця не так шырока, як за Ягайлавічамі, працягвалася культурнае жыццё. Сярод еўрапейскіх уплываў на жыхароў дзяржавы цяжка вызначыць які-небудзь найгалоўнейшы. Бо нават калі кароль з каралсвай, якія тады часцей за ўсё з’яўляліся з-за мяжы, і прыносілі нейкія "імпартныя" моды, то магнаты і шляхта больш прыглядаліся, ніяк не наважваючыся на нязначныя перамены нават у традыцыйнай вопрагцы. Праўда, нешта ўсё ж падабалася адразу. Напрыклад, тэатр. Ён хутка заваяваў сэрцы тых, хто імкнуўся трапіць на вочы каралсўскай пары. I не проста тэатр, а опсра з балстам! Мо і цяжка было сармацкім тэатралам успрымаць такія новыя жанры, але ж — на вачах у іх вялікасцей... Вось як гэта выглядала са слоў нейкага сведкі-двараніна. Оперны тэатр, што заснаваў пры сваім двары Уладзіслаў Ваза, лічыўся адным з лепшых у Еўропе. Многія жадалі трапіць туды, таму ў адносна невялікай зале можна было толькі стаяць. Кароль і яго жонка, зразумела, маглі сядзець, бо мелі асобную ложу. Астатнія ж "меламаны'' (а сярод іх знаходзіліся прадстаўнікі самых радавітых дынастый), урыааючыся ў залу, літаральна змагаліся за месцы. Надворнаму маршалку прыходзілася з вялікі.чі цяжкасцямі наводзіць парадак. На адным такім прадстаўленні сутыкнуліся два дастойныя гледачы: староста мазырскі Хадкевіч і пісар літоўскі Валовіч, кожны з якіх імкнуўся ўладкавацца бліжэй да каралеўскай ложы і адначасова — да сцэны. Абодва былі яшчэ маладыя ды гарачыя, таму ад абразлівых слоў хутка перайшлі да рукапашнай. Маршалак, праціснуўшыся да месца інцыдэнту, загадаў ім пакінуць залу. Хадкевіч нешта такое яму сказаў, і той разгневаўся: — Калі не выйдзеш, то вылуплю кіем і давю вось гэтым жазлом! Звярнуў увагу на такія падзеі і кароль, які схапіўся за шаблю і спрабаваў таксама кінуцца на суцішэнне маладых буянаў. На шчасце для іх, у яго вялікасці быў прыступ падагры, таму Уладзіслаў тут жа абяссілена паваліўся ў крэсла, крыкнуўшы: — Каб змог зараз стаяць на нагах, то каторага адпляжыў бы!.. Тым не менш пасля спектакля абодва "пеўні" былі пастаўлены перад каралём. I толькі заступніцтва каралевы выратавала іх ад пакарання. Што да недахопу месцаў там, дзе сядзеў кароль, то гэта, відаць, з’яўлялася звычайнай справай. Але былі такія сітуацыі, калі прадугледжвалася спецыяльна адпаведная колькасць крэслаў, каб усе прысутныя на чале з яго вялікасцю мелі іх. Напрыклад, у час пасяджэння сената. Што дзіўна, нават калі Рэч Паспалітая страчвала нейкае ваяводства ці іншую тэрыторыю, месца сенатара свята захоўвалася. Зразумела, што прадстаўнікі "абодвух народаў" клапаціліся пра колькасць галасоў і свой уплыў на бягучыя справы. Адным з сенатараўад Вялікага княства пры Уладзіславе IV стаў падскарбі літоўскі Мікалай Трызна. Сярод рысаў, што надавалі асаблівы гонар і велічнасць фігуры сенатара, вядучае значэннемелі габарыты. Бо чым болый унуйіальнымі яны былі, тым большую павагу выклікалі. Толькі потым — усё астатняе. Таму ўкормленых дзяржаўных дзеячаў было з лішкам. Але ніхто з іх не мог стварыць канкурэнцыю нашаму падскарбему— Трызна ніяк не змяшчаўся ў крэсле. Дык што — стаяць? / парушыць этыкет? Кароль унёс прапанову прынесці для сенатара з Літвы лаўку. Аднак з-за гэтага давялося перастаўляць крэслы, зноў жа парушаючы заведзены парадак. — 3 двух адно, — вырашыў Уладзіслаў, — ці адправім пана Мікалая Трызну назад у Ьялікае княства, каб ён там схуднеў, ці вынесем адсюль крэслы і будзем весці нашу раду стоячы, уявіўшы, што гэта — тэатр. — Калі ягамосць кароль згодзіцца стаць акторам, то я гатовы стаяць, пакуль не ўпаду, — падхапіў літоўскі падскарбі. У канцы свайго панавання Уладзіслаў IV стаў падтрымліваць найбольш спрыяльныя адносіны з Францыяй, і неўзабаве парыжскі двор пастанавіў узнагародзіць караля Рэчы Паспалітай ордэнам Святога Духа. На каралеўскіх грудзях ужо красаваўся тады другі ордэн — Залатога Руна, задоўга да гэтага прысланы іспанскім манархам, заклятым ворагам Францыі. Нагадаем, што "Залатое Руно" мае выгляд ягняці, падвеійанага на ланцугу. Французскі пасол на аўдыенцыі стаў раіць каралю, каб той адаслаў іспанскі ланцуг назад у Мадрыд. "Пазбаўлюся майго ягняці, калі Дух Святы сыдзе на мянё', — адказаў Уладзіслаў. А калі праз нейкі час "Свягпы Дух" прыбыў у Варшаву, кароль ужо ляжаў на смярот- ным ложы... Кажуць, што яго жыццё абарвалася ад весткі пра страшэннае паражэнне Кароннага войска пад Жоўтымі водамі ад паўстаўшых казакаў. Элекцыйны сейм збіраўся выбраць каралём чацвёртага сына Жыгімонта III Карла Фердынанда. Але раптам з’явілася дэлегацыя запарожцаў, якія ультыматыўна параілі прагаласаваць за іншага Вазу — за Яна Казіміра. Ён, як нам вядома, некалі перайшоў да езуітаў і на гэты момант ужо даслужыўся да звання кардынала. Цяжка сказаць, што за сімпатыі ў Багдана Хмяльніцкага выклікаў Ян Казімір. Мо ўкраінскі гетман хацеў паказаць сваю ўсемагутнасць, прымусіўшы такога руплівага служыцеля каталіцкай царквы парушыць цэлібат і ажаніцца з аўдавеўшай Марыяй Людвікай? Зразумела адно: шляхта всльмі напалохалася ад тых падзей, а новы кароль всльмі неахвотна выконваў свае абавязкі ў дзяржаўным ды іншым сэнсах. Патомства ён не пакінуў. Такім чынам гэта быў апошні з дынастыі Вазаў. Кароль-кардынал панаваў два дзесяткі гадоў сярод амальбесперапынных ваенныхдзсянняў, пакульне пайшоў у адстаўку, адмовіўся ад кароны і з’ехаў у Францыю, каб там у цішыні правесці рэштку свайго жыцця. Гісторыя данесла некалькі анекдотаў з французскага перыяду біяграфіі Яна Казіміра, але гэта занадта далёка ад нашай зямлі. Адзінае, што можна прапанаваць, каб хоць неяк ажывіць момант расставання са Снапамі-Вазамі, дык узяць і паслухаць каралеўскага блазна. Калі экс-кароль, зняўшы карону, пакідаў сейм, да яго падбег блазан і, працягваючы свой каўпак з бомкамі, прапанаваў: "Ты дрэнна выглядаеш з непакрытай галавой, тамухутчэй бяры маю мітру. Яна табе вельмі пасуё'. бурлівыя гады, калі шляхта больш бараніла свае "залатыя вольнасці", а не Рэч Паспалітую, неяк непрыкметна тых коней, на якіх зухавата гарцавалі славутыя сарматы, стрыножыла магнацкая рука. А потым дабралася і да аброці, каб весці, куды трэба магнату. Праўда, на сейме шляхта магла абраць "свайго" караля, ну, напрыклад, такога, як Міхал Вішнявецкі, сын таго самага Ярэмы Вішнявецкага, рускага (не маскоўскага!) ваяводы, што не баяўся ў адкрытую ў чыстым полі біцца з казакамі. Але гэтым разам яблычка вельмі далёка закацілася ад яблыні. Чатыры гады нанавання караля Міхала нават апошняму дурню паказалі, да чаго можа давссці агульнае глупства, блаславёнае сеймам. У гісторыі звычайна бывае так, што ў самы,.здавалася б, безнадзейны момант, раптам з’яўляецца постаць выратавальніка. Такім і стаў Ян Сабескі, "кароль Ясь", шляхціц з натуры, але з галавой добрага дыпламата і таленавітага ваякі. Моцнымі абручамі сціснуў ён клёпкі Рэчы Паспалітай, што ўжо трашчала па ўсіх швах. Можна сказаць, што гэта апошняе трапнае пападанне ў "дзесятку", учыненае элекцыйным сеймам за тое стагоддзе перад сконам дзяржавы. Адразу ж пасля каранацыі на самых людных месцах развесілі партрэты Яна III Сабескага. I вось на адным з іх нехта напісаў літары: К. I. Е. П, якія пры чытанні складалі старапольскае слова "кеп", ійто азначала "дурань". Калі пра гэта даведаўся кароль, то страшэнна разгневаўся, як і кожны сапраўдны шляхціц на яго месцы. Тут жа пачалося следства і энергічныя пошукі злачынца. Даволі хутка ён быў знойдзены і прыведзены ў манаршую рэзідзнцыю. — Дыкчамутылічыш мянедурнем? — спытаў кароль. — Hi ў якім разе, — растлумачыў адказчык, — дурань moil, хто не разу- мее, што К. I. Е. П. гэта "Кароль Іаан — Еўропы Пан". Дасціпны адказ прывёў каранаванага Яся ў добры гумор, і самадзейнага спецыяліста па тытулах адпусцілі. У часы Сабескага даволі хутка стала распаўсюджвацца мода на ўсё французскае, пачынаючы ад адзення і канчаючы мовай. I ўжо не ў Італію за навукай, а ў Францыю часцей наведваліся тыя з падданых караля, якія мелі на гэта грошы. Але сам Ян III упарта не паддаваўся новым уплывам, прытрымліваючыся традыцыйнага стылю жыцця. Часцей за ўсё яго можна было бачыць у збудаваным ім Віляноўскім палацы ў адзенні шляхціца сярэдняй рукі. Ды і ў часы афіцыйных прыёмаў і сустрэч, калі трэба было ўбірацца ў багатыя строі, кароль хутчэй нагадваў сваім знешнім выглядам гетмана ці ваяводу мінулага стагоддзя. Мо гэта ён рабіў наўмысна, каб падабацца шляхце з усіх правінцый Рэчы Паспалітай? Калі так, то мэта ім была дасягнута. Затое розныя непаразуменні ўзнікалі ў адносінах з іншаземцамі.