З дазволу караля і вялікага князя  Леў Казлоў

З дазволу караля і вялікага князя

Леў Казлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 112с.
Мінск 1992
31.64 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Паехалі яны праз пару дзён па розных справах у мястэчка. Па дарозе кухар звярнуў увагу на чараду гусей, многія з якіх (бо справа была позняй восенню) стаялі на адной назе, падціснуўшы другую, каб пагрэць.
— Вось бачыце, пане, — ажывіўся кухар, — колькі гусей аднаногіх!
Памешчык, нічога не кажучы, узяў ды як свіснуў, ад чаготыя гусі з перапуду паімчаліся зусіх ног. Толькі тады ён зларадна заўважыў:
— Ну, што ты цяпер, блазан, скажаш?
— А тое скажу, шаноўны пане, што трэба было вам і тады свіснуць, мо нага і паявілася б.
Здаецца, нямала людзей паспалітых сутрэлася нам па дарозе. Мо, калі яшчэ павандруем па гістарычных сцежках, дык напаткаем каго цікавейшага. Але зараз нас чакаюць іншыя асобы — каранаваныя, і падзеі, з імі звязаныя.
Цайлнаваньі^ снапы
алі свежаспечаны на чарговым элекцыйным сейме новы кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III упсршыню прадстаў перад сваімі падданымі, што крычалі яму "віват", прамаўлялі панегірыкі, чаргуючы гэта пальбою з усіх тагачасных відаў агнястрэльнай зброі, зямяне і просты люд чакалі бадзёрай каралеўскай прамовы ў адказ. Высокае слова прагучала, усе напружана прыслу-
хоўваліся, і ў гэты момант спасціжэння манаршай дэклара-
цыі пачуўся незадаволены голас старога канцлера Яна Замойскага: "Што за нямога д’ябла мы сабе прывезлі?". Так былы паплечнік зухаватага Батуры-караля выдаў характа-
рыстыку першага прадстаўніка дынастыі Ваза.
На іх гербе быў змсшчаны сноп, бо па-шведску (адкуль і з’явіўся гэты Жыгімонт) "сноп" гучыць як "ваза". Такім чынам аказаўся на троне Сноп у кароне, Жыгімонт III Ваза, Ягайлавіч па кудзелі, бо яго маці, жонка шведскага караля, Кацярына, паходзіла з гэтай славутай сям’і. А што да красамоўнасці, то ўсё ж трэба ўлічваць яго скандынаўскага бацьку, на радзіме якога, як вядома, гаваркіх не вырошчваюць. Наватнезважаючы на добруюдолюітальянскай крыві ў каралевы-маці, Жыгімонт быў занадта стрыманы і, што для нас істотна, пазбаўлены пачуцця гумару. Адзіная якасць, наследаваная ім, крылася ў вялікай павазе да каталіцкай рэлігіі, з-за чаго ў Рэчы Паспалітай прыйшоў канец усякай верацярпімасці.
He вельмі добра ставіўся Жыгімонт Ваза да Вялікага княства і да яго прадстаўнікоў пры двары. Справа ў тым, што Радзівілы ды і многія іншыя з Княства хацелі бачыць на каралеўскім троне аднаго з Габсбургаў. Жыгімонт гэта запомніўна ўсёжыццё, бо, як пісаўу сваімлісцеда Крыштофа Радзівіла Леў Сапсга з Варшавы, якая новым гаспадаром была абвсшчана сталіцай замест Кракава, "кароль шкадуе таго, што калі-колечы зрабіў літвіну". Але ўсё ж такі зрабіў! Відаць, перахітрыў ягоСапега, бопадсунуў Статут Вялікага княства Літоўскага, і той падпісаў.
Жыгімонт III пражыў усяго 66 гадоў, але затое з іх быў каралём аж 45. Можна зразумець яго сына Уладзіслава, які чакаў і не мог дачакацца, калі ж і яму на галаву ўскладуць карону. He раз, напэўна, каралевіч папракаў бацьку, нагадваючы яму шляхетны ўчынак з жыцця іншых Жыгімонтаў,
іх папярэднікаў. Гэта, відаць, і вымусіла нецярплівага нашчадка шукаць вакансію ў іншых месцах, у прыватнасці ў Маскве. Цікава было б паглядзець на Уладзю-каталіка ў Манамахавай шапцы! Праўда, баяры, запрасіўшы яго, паставілі ўмову — прыняць праваслаўе, але паспяшаліся скласці прысягу з цалаваннем крыжа. Ды і яшчэ як паспяшаліся, бо царом абралі другога, Міхайлу Раманава. Уладзіслаў Жыгімонтавіч Ваза, безумоўна, ведаў, адкуль паходзяць яго продкі — ад старажытных вікінгаў (нарманаў, варагаў — гэта ўжо як хто называў), значыць — са Скандынавіі. Адтуль жа ўзяліся і Рурыкавічы, што царствавалі на Русі, і дынастыя якіх перарвалася. Таму ў якасці чарговага варажскага кандыдата ён і накіраваўся туды, але няўдала. Зрэшты, калі Уладзіслаў зрабіўся польскім каралём, то ўціхамірыўся.
У адрозненне ад бацькі Уладзіслаў быў больш блізкі да гумару, любіў розныя забавы, меў ахвоту да перамены месцаў. Таму яго постаць часцей сустракаецца ў творах лёгкага жанру, тым больш, што ён вызначаўся і пэўнай талерантнасцюда іншых поглядаў і рэлігій. Хаця ў адданасці манаршага атожылка каталіцкай веры ніхто не сумняваўся.
У час наведвання сабора Святога ПятраўРыме Уладзіслаў захацеў падняцца на купал, каб агледзець Вечны горад. Але доступ туды быў дазволены толькі канонікам, што былі прыпісаны да сабора. Тым не менш папская канцылярыя знайшла выйсце: каралевіч быўнамінаваны на каноніка. I вось у адпаведных шатах, благаслаўляючы людзей каля ўваходаўхрам, канонік-каралевіч накіраваўся дазапаветнай мэты.
Калі, удосталь палюбаваўшыся велічнай панарамай, Уладзіслаў спусціўся ўніз і хацеў, зняўшы ўбранне, зааднопазбавіццаіадзвання каноніка, яму заявілі, што яно даецца пажыццёва.
— А як жа тады з каралеўскай пасадай? — запытаўся высокі госць з Рэчы Паспалітай.
— Але жмы павінны плаціць грошы ўсім нашым канонікам, — растлумачылі яму. — Яшчэ ніхто з каралёў не атрымліваў плату ад царквы...
— Калі так, — прапанаваў тады каралевіч, — пакіньце грошы сабе, a званне каноніка — мне, толькі без права нашэння гэтых шатаў.
I сапраўды, такі незвычайны для прадстаўніка каралеўскай "фаміліі" тытул Уладзіслаў захаваў да канца свайго жыцця. Мо, гэта і стала перашкодай у тым, каб займець тытул "спадара ўсея Русі"?
Наогул, каралевіч любіў падарожжы, паляванні і розныя забавы. Нс будзем сярод іх улічваць удзел у ваенных паходах, ботам асаблівага гумару хронікі і іншыя дакументы не занатавалі. Таму галоўная ўвага — падзеямзбольшпрыемнай часткі жыцця гэтага прадстаўніка дынастыі Снапоў.
Паяўленне каралевіча ў тым ці іншым горадзе не праходзіла непрыкметна. У гонар яго асобы біліўзваны, наліваліўкубкі, гаварылі ўзнёслыя словы. АднойЧы, калі ён апынуўся ў альпійскім горадзе Грацы, што ўваходзіў тады ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі, мясцовы святар пасля імшы прамовіў казанне. Стараючыся пацешыць слых такога рэдкага госця, аратар між іншым гаварыў: "Падобна, як нашага Пана, сына Боскага, доўга цягалі тодаКайяфы, тода Пілата, то да Ірада, так і наш высокашаноўны каралевіч Уладзіслаў наведваў то імператара, то герцага баварскага, mo папу, то іншых..."
— Цяпер застаецца толькі ўкрыжаваць мяне тут, у Грацы, на якой -небудзь гары, — заўважыў Уладзіслаў аднаму са сваіх спадарожнікаў.
3 Зак. 1760.
65
Падчас аднаго з сеймаў каралева Л юдвіка-М арыя, другая жонка Уладзіслава IV, пажадала разам са сваім дваром, ці, як тады гаварылі, "дамамі фраўцымера", папрысутнічаць на нарадах. Паколькі месца для падобных наведвальнікаў не было прадугледжана, да аднаго з балконаў была прыладжана невялікая пляцоўка з дошак. Вось там і ўладкаваліся прадстаўніцы "пекнага полў' на чале са сваёй уладаркай. He паспеў яшчэ маршалак абвясціць аб пачатку пасяджэння, якраптам адна да.ма, падякой зламалася дошка, звалілася, але ў апошні момант зачапілася і... павісла на ўсіх сваіх адзежынах і прыстасаваннях, паявіўшыся перад вачыма высокага сейма ў чым маці нарадзіла. А іншыя пані, замест таго, каб ратаваць яе, рынуліся з балкона, ледзь не перакуліўшы каралеву. Нарэшце нейкі дваранін кінуўся наверх і ўсцягнуў даму на тое месца, адкуль няшчасная падала,
а потым, прыкрыўшы сваім плашчом, адвёў у пакоі фраўцымера.
А вось у сенатарскай зале мела месца яшчэ больш неардынарнае здарэнне, звязанае з незвычайнай знаходлівасцю дыпламата.
У Варшаву прыбыла пасольская дэлегацыя ад маскоўскага цара. На другі дзень кароль у акружэнні сенатараў урачыста прымаў паслоў. Галоўны з іх, адзеты ўадпаведнасці з усімі патрабаваннямі моды вышэйшых расейскіх колаў, выступіў наперад і нізка пакланіўся. I ў гэты момант, відаць, ад вялікай стараннасці, паўнамоцны баярын выдаў "пальны" гук. Уся ўрачыстасць гатова была загінуць у разгубленай цішыні, што запанавала ў
зале. Але пасол, не трацячы настрою, адакладней, галавы, выхапіў нож, што вісеўу яго на поясе, кальнуў ім свой баярскі зад і сярдзіта крыкнуўу адрас парушальніка дыпламатычнага пратакола: "He ты, а я буду гаварыць з каралёмГ.
Просім шаноўных чытачоў прабачыць, што не паспелі папярэдзіць аб набліжэнні гэтых здарэнняў. Але выпадак на тое і завецца выпадкам, бо адбывасцца незапраграмавана, адным словам, выпадкова. He забудзем, што гэта была яшчэ эпоха гуманізму, у якой неадменнае месца належала раблезіянству.
Ну, што ж, перагорнем старонку і накіруемся ўслед за Уладзіславам IV Вазай у Вільню, дзе паводле традыцыі кароль павінен быў з’яўляцца кожны другі год, праводзячы ў Вялікім княстве некалькі месяцаў. Гэтым разам апрача забаў і палявання яго чакала афіцыйная сустрэча з новым герцагам Курляндскім Фрыдрыхам, які мусіў пацвердзіць сваю васальную залежнасць каралю Рэчы Паспалітай.
Курляндскі герцаг быў заўзятым пратэстантам і не дазваляў каталікам публічна правіць службу, a тым больш будаваць касцёлы. Перад гэтым Уладзіслаў ужо выслухаў адпаведныя скаргі каталіцкай дэпутацыі з леннага герцагства, таму падчас сустрэчы з яго залежны.м гаспадаром рэкамендаваўузвесці хаця б пару храмаў. Але той катэгарычна адмовіўся, што вельмі раззлавала караля, які вырашыўнеадкладна пакараць непаслухмянага васала.
Трэба сказаць, што ў гонар каралеўскага візіту ў Вільню была запрошана трупа нямецкіх актораў, у рэпертуары якой былі творы Шэкспіра. На Замкавай плошчы спецыяльна збудавалі вялікую сцэну. Але раз' юманы Ваза загадаў неадкладна разбурыць "тэатр", а артыстаў прагнаць. I
прыйшлося герцагу Курляндскаму вяртацца ў Мітаву, не паглядзеўшы ні "Гамлета", ні "Снуўлетнюю ноч", галоўнае ж — не пачуўшы геніяльнага англійскага драматурга па-нямецку, на роднай мове герцага.
Вось так рэлігійныя спрэчкі стваралі перашкоды культурнаму абмену. Хаця, зноў жа нагадаем, што Уладзіслаў Ваза меў свае погляды на веру. Кажуць, калі яму даслалі вестку з Рыма пра тое, што яго брат Ян Казімір нечакана ўступіў у Ордэн сзуітаў, то каралеўскі гнеў адразу ж абрушыўся на прадстаўнікоў гэтай суполкі, якім было забаронена паяўляцца пры двары. А каб яшчэ больш дапячы ім, кароль запрасіў у Рэч Паспалітую братоў піяраў, з мэтай аддаць у іх рукі выхаваннс моладзі і школьную навуку. Трэба сказаць, што піяры шмат чаго зрабілі для нашай адукацыі.
Падчас Смаленскай вайны, каб перацягнуць на свой бок жыхароў усходніх ваяводстваў, Уладзіслаў IV правёў праз сейм некалькі прывілеяў для праваслаўнай царквы. На дакументах апрача каралеўскага подпісу трэба было яшчэ паставіць дзяржаўную пячатку, якую мог прыкласці толькі каронны канцлер. Гэтую пасаду тады займаў каталіцкі біскуп Ян Задзік, што магло змарнавацьусю справу. Кароль рашыўзвярнуцца да літоўскага канцлера Станіслава Альбрэхта Радзівіла, хаця і ён лічыўся шчырым каталіком.