З дазволу караля і вялікага князя  Леў Казлоў

З дазволу караля і вялікага князя

Леў Казлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 112с.
Мінск 1992
31.64 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Кажуць, калі Стэфан Баторы дазнаўся пра вялікія ахвяры з абодвух бакоў падчас доўгай вайны з Масковіяй, то паслаў Івану Жахліваму ліст з прапановай сустрэцца ў чыстым полі і сам-насам вырашыць "лівонскую спрэчку". Цар не надта верыў у свае фехтавальныя здольнасці, таму выклік адхіліў, матывуючы пгым, што кароль, якога абралі, яму, гаспадару ўсея Русі, дзедзічнаму Рурыкавічу, не раўня. "Зусім наадварот, — адзначыў Баторы, — бо ён створаны царом у лоне жанчыны, а я стаў каралём на полі бітвы".
Слаўны воін не забываў і пра культуру з адукацыяй. Гэта ён стварыў універсітэт у Вільні, нават разважаў наконт новай сталіцы Рэчы Паспалітай. Яму вельмі падабалася Гародня, і хто ведае, чым бы закончылася гэтая сімпатыя, калі б у той жа ўлюбёнай Гародні не закончыліся яго дні.
А дзяржава зноў стала перад праблемай, каго ж абраць на каралсўскую пасаду? I рашэннс залсжала ад галоўнай сілы Рэчы Паспалітай — шляхты.
Гыаары іЎаааійскай йаймапші
2 Зак. 1760,
а новай гсаграфічнай назвы сваю ротмістрскую руку прыклаў камендант Віцебска Аляксандр Гваньіні, італьянец з Всроны на службс ў караля Стэфана Баторыя. У "Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі" ён размясціў па суседству "палякаў, русь, літву, мазураў, прусаў, памаран, інфляндцаў, маскалёў, готаў, аланаў, валахаў і татараў, што на гэтым бсразс Дона". Такім чынам бравы
ротмістр акрэсліў абшар той тэрыторыі, дзе адбываюцца
нашы падзеі. Што ж, пахвальна, калі навукай так сур’ёзна займасцца ваенны чалавек. Толькі ёсць тут маленечкі нюанс. Справа ў тым, што ў падначаленні віцебскага каменданта служыў былы студэнт Кракаўскага універсітэта Мацей Стрыйкоўскі, які з дапамогай войска займеў магчы-
масць падарожнічаць за казённы кошт. Зыходзячы з таго, што "вайна — самы масавы від турызму", Стрыйкоўскі аб’ездзіў Вялікас княства Літоўскае ўздоўж і ўпот.грак, папутна працуючы над сваёй "Хронікай польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяс Русі". Каб ён пісаў па-польску, то, можа, веронец і не звярнуў бы на яс ўвагі. Але па традыцыі кракаўскі бакалаўр карыстаўся латынню, якую, як лёгка здагадацца, дастаткова ведаў і Аляксандр Гваньіні. Так, амаль адначасова, убачылі свет дзвс "Хронікі"..
Заслугі Гваньіні псрад Сарматыяй — геаграфічныя. A вось Стрыйкоўскі, дык пайшоў далей, бо насяліў гэтую прастору асаблівымі людзьмі — шляхтай, якіх абвясціў нашчадкамі гсраічных сарматаў. Тых самых, пра якіх пісалі антычныя аўтары. He падумайце, што да Стрыйкоўскага ці Гваныні сапраўднай шляхты нс існавала. Існавала, яшчэ з часоў Ягайлы, I прывілеяў розных наатрымлівала яна то ў аднагокараля, тоў другога. Наватстала сама выбірацьтаго, каго хацела на дзяржаўны трон. Але ўсё гэта былі, так бы мовіць, разавыя мерапрыемствы. Патрабавалася ж нешта, што пастаянна нагадвала б пра шляхетнае паходжанне сярод дня і сярод ночы. I Мацей Стрыйкоўскі пераўтварыў
легенду ў генеалогію: да сучаснага яму шляхецкага дрэва прышчапіў сармацкія карані. Нешта падобнае ўжо сустракалася ў старажытных летапісах, дзе згадвалася пра літоўскіх патрыцыяў — паходжаннем ад рымляніна Паля-
мона. Паслядоўнікі Стрыйкоўскага натхнёна падхапілі яго ідэі і кінуліся на дарогі, што вялі ў Рым. I раптам на
ствалінах генеалагічных дрэў з’явіліся імёны Цэзараў, Пампеяў, Аўрэліяў. Ці ж не прыемна адчуваць сябс хоць крышачку нашчадкам якога-нсбудзь Актавіяна Аўгуста?
Яшчэ больш адчувалі яны сябе рыцарамі. Праўда, калі кароль за службу не меў чым заплаціць, то ў такім выпадку блакітная кроў станавілася всльмі падобнай на звычайную. Канешне, з выключэннямі, як і ў сапраўдных правілах. Цікава, што на нашых шляхціцаў распаўсюджвалася і такое выключэнне (у параўнанні з іх калсгамі з іншых еўрапейскіх краін): калі на вайну, дык ён сапраўдны рыцар, а ў мірны час нешта падазрона нагадваў селяніна, бо сам працаваў на зямлі. Але ж шляхецкі гонар... "Калі пер’е на паве, шляхціц у дрэннай славе”. Ды што там! "Дзе свая загарода, шляхціц як ваявода". Бо гонар — перш за ўсё. Нават тады, калі едзеш на кані, пра якога кажуць: "Каб меў руку, дык даўно павесіўся б".
Сустрэліся раз шляхціцы на сваім сейміку, і зайшла ў іх гаворка пра старажытнасць роду кожнага з прысутных. Што толькі не навыдумлялі яны, кабперасягнуць адзін аднаго! П ераможцам стаў той, што прывёў наступны доказ: "Ехаў я аднойчы на кані полем. Раптам бачу, як з неба спускаецца белы-белы воблак, а з яго выходзіць... Маці Боская. Я саскокваю з каня і падаю перад ёю на калені, скінуўшы шапку. А яна на гэта: "Устань, дарагі кузенГ.
У часы татарскіх наездаў, што прыносілі нашым продкам нямала гора, трэба было вельмі і вельмі паклапаціцца, кабісамомунетрапіцьупалон ці, не дай Божа, загінуць і сваіх блізкіх забяспечыць. Калі такая навала раптам звалілася на галовы жыхароўаднаго з паўднёвых паветаў, мясцовыя шляхціцы сталі раіцца, як і дзе найлепш уладкаваць свае сем’і. Бырашылі, што найбольш адпаведным месцам будзе мужчынскі кляштар, што зна2*	35
ходзіўся непадалёк. I калі па гэтым пытанні ўсе прыйшлі да згоды, устаў адзін шляхціц, жонка якога сваёй прыгажосцю была вядома на ўсю акругу, пачухаў патыліцу і сказаў: "А ліха яго ведае, адкаго большая небяспека будзе — ад татараў, а мо ад манахаў..."
У часы Жыгімонта Старога і каралевы Боны прыезды іншаземцаў, асабліва італьянцаў, сталі амаль звычайнай справай. Нярэдка такіх гасцей запрашалі да сябе тыя з шляхціцаў, што маглі накрыць добры стол. Пра гасціннасць і вялікі спрыт у спажыванні адмысловых і высокакаларыйных страў трэба яшчэ абавязкова сказаць далей. Бо вядома — гэта ж адна з генетычных рыс славянскіх сарматаў, якая, дзякуй Богу, то тлее, то разгараецца нават і ў нашы часы. Але аб усім па парадку.
На двор да аднаго заможнага шляхціца чынна і з цікавасцю натвары ўязджаезапрошаны госць з далёкай Балоньі. Гаспадар з шчырым гонарам паказвае сваю радавую сядзібу, галоўны аб'ект якой — драўляны палац у мясцовым стылі.
— О, які цуд! — аддаючы данінумоманту, усклікае чужаземец, чым бясконца ўлагоджвае пачуцці зямяніна, і завяршае: — Я ніколіў жыцці небачыў так прыгожа складзеных дрбў!
Як кожнаму падабаецца свой асабісты розум, так падабаецца і свая нацыянальная ежа. Вядома, адкуль да нас прыйшлі розныя прыправы ды салаты — усё з той жа Італіі. I, відаць, толькі пякучае жаданне неяк прыпадобніцца да цывілізаванай Еўропы, якую тады не без падстаў рэпрэзентавала Італія, прызвычаіла мясцовых гурманаў да разнастайнай гародніны.
Нейкі шляхціц адправіў свайго сына вучыцца ў Падую, што ў Італіі. I як жа ён здзівіўся, калі праз некалькі месяцаў сын раптам з’явіўся на родным двары.
Бацьку студэнт растлумачыў: "Усёлета мяне кармілі нейкай травою, дык я зрабіў выснову, што ўзімку пачнуць карміць сенам, чаго мне не вынесці, і вырашыў уцячы'.
Так, цяжка адвыкнуць ад аднойчы дэгуставаных натуральных страў з лепшых фрагментаў дамашняе ці дзікае жывёлы. Паверце, гатаваць нашы продкі маглі на дастатковым узроўні і надавалі гэтаму працэсу не менш (а можа, і больш) увагі, чым зараз. Пра гэта сведчаць многія летапісы і хронікі, некалькі пазней з’явіліся кулінарныя кнігі. Вядома, якой пашанай карысталіся на велікакняжацкім і каралеўскім двары добрыя кухары. Ды і на шляхецкай кухні талентаў было нямала. Любая гаворка нязменна, рана ці позна, а такі збочвала на застольныя атрыбуты і падзеі вакол іх. Нездарма адзначалася: "Найлепшыя весці — калі нясуць есці".
Сармацкае рыцарства ставілася да харчавання, як да ваеннай справы. На некалькі стагоддзяў укараніўся звычай наязджаць нечакана ў госці да якого-небудзь гаспадара і жыць у яго да той пары, пакуль усё не будзе з’едзена і выпіта. Вельмі падобна на нашэсце нейкага ворага, з той толькі розніцай, што пачастункі выстаўляліся на стол не пад пагрозай зброі, а па прынцыпу: "госць — кароль" ці "госць у дом — Бог у дом”. Лепш разарыцца, чым паказаць сваю негасціннасць. Хутчэй за ўсё падобныя прынцыпы былі прыдуманы гасцямі.
Апавядалі, як аднаго разу да шляхціца сярэдняй рукі завітаў суседні зямянін зусімі сваімі дамачадцамі. Гасцяваннезацягнулася, аж пакуль нестала чаго і на стол падаць, бо каморы і свіронкі апусцелі. Толькі тады за сціплай вячэрай старэйшы з "дарагіх” гасцей заявіў, каб іх рана пабудзілі, бо пара і дамоў. Узрадаваны гаспадар не змыкаў вачэй усю ноч, абы толькі не праспаць такі ійчаслівы момант развітання. I толькі прабліснуў золак, як ён хутка ўсхапіўся.
— Уставайце, бо певень ужо даўно праспяваў!
— Што? Маецца і певень? Дык можна яшчэ крыху пагасціць...
Тады гаспадар у адчаі стаў будзіць усіх сваіх разам з чэляддзю. На пытанне, з якой прычыны абвяшчаеццападобнае фамілыіае "рушэнне", ён заявіў:
— Паснедаем і будзем збірацца да васугосці...
Слова "помста" ў выпадках, звязаных з візітамі і часта-
ваннямі, звычайна не ўжывалася, хаця пазлей, пры цвярозым падвядзснні вынікаў, і часаліся рукі ўзяць рэванш. A здарайіся самыя разнастайнь^.
<	' Jr	-■
Адзін з карале^іх дваран, Цукарзўскі, вырашыў^авеі^іліць сваіх^ыяцеляў. Мішзнню для жартД абраў шляхціца Скатніцкага, вялікага ах-
вотніка паласавацца і добра папіць за чужым сталом. Таго' доўга гукаць не прыйшлося, і неўзабаве ён ужо засядаўу пана Пукарзўскага, дзе так напіўся, што страціў прытомнасць. Тады гаспадар загадаў сваім слугам, растлумачыўшы што да чаго, зацягнуць шляхціца ў камору, надзець яму кайданы і прыкаваць да сцяны. А ля дзвярэй пастаўлена была "варта".
Калі Скатніцкі нарэшце ачуняў, то з жахам убачыў, у якім катастрафічным стане ён апынуўся.
— Ды штож гзта, Ножа міласцівы? Эй, хто-небудзь!
— Чаго табе? — данеслася з-за
дзвярэй.
— Дзе яішто са мной?
— Ты — вязень.
— А за што ж мяне ў жалеза ўзялі?
— Даведаешся, калі на пляц выведуць...

— На ласку Божую, нічога не памятаю, скажы, браце мой!
— He памятаеій? Як згвалціў тую дзяўчынуі забіў бацьку, штд кінуўся бараніць яе гонар?
— О, Божа, Божа! Праклятае п’янства, да чаго ж ты мяне давяло, што так марна і подла скончу я сваё жыццё. Чаму не загінуў я дзе на полі боя? А зараз чакаюць мяне рукі ката...
Праз пэўны час няшчаснага шляхціца, поўнасцю дзмаралізаванага, наведалі сябры на чале з Пукарэўскім. Яны нібыта ўпрасілі "вартавых" даць ’ ім магчымасць неяк усцешыць "вязня". Тут прыбыў "пасланеі^ з заг^а^