энесанс, Адраджэнне, гуманізм... Гэтыя паняцці добра вядомы і ў нашай гісторыі, іх звычайна звязваюць з часамі панавання апошніх двух Ягайлавічаў — Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста. Але, заўважце, у Італіі ў герцагствах і рэспубліках, якія там існавалі, адраджалася тое, што ўжо некалі было ў старажытных Грэцыі і Рыме. Адля іншых краін, напрыклад, пра якія ідзе ў нас гутарка, то, шчыра кажучы, тут адбывалася Нараджэнне. Нараджэнне нечага зусім новага, чаго ў гэтых мясцінах і блізка не назіралася. Але хай сабе будзе Адраджэнне, Залаты век і іншыя карысныя з’явы. Невядома, ці называў сябе "адраджэнцам" альбо "рэнесансістам" наш славуты Францішак Скарына, а што гуманістам ён быў, гэта сумнення не выклікае. Гуманізм найбольш наглядна праявіўся ў простых людскіх адносінах, Чалавск менш стаў пазіраць на нябёсы, а болып аглядацца вакол сябе. Ён падабрэў і смялей выказваўся адносна свайго калегі, разлічваючы на такую ж дабрату і разуменне. Але галоўнае — акрыяла і паступова распаўсюдзілася пачуццё гумару. Вось тут і адыгралі сваю выдатную ролю выцягнутыя з самых разнастайных, цудам уцалелых крыніц антычныя анекдоты. Аднавіліся класічныя сюжэты з галоўнай дзеючай асобай — чалавекам. He, не проста безыменным чалавекам, а гістарычнай псрсонай. Крыху пазней, мо напрыканцы Залатога веку, у нас з’явіўся, бадай, самы першы збіральнік анекдотаў і розных забаўных гісторыек Беняш Будны. Хаця пра асобу гэтага "калекцыянера" вядома яшчэ не вельмі шмат, але ягоныя " Апафегматы" сталі шырока вядомымі і ў той, і ў больш позні час. Нават апынуліся сярод першых друкаваных грамадзянскім шрыфтам расійскіх кніжак часоў Пятра I, але гэта ўжо значна пазней. У часы ж беларускага Адраджэння " Апафегматы" друкаваліся ў Вільні, у Любчы (непадалёк ад Новагародка) у вядомага друкара Пётры Бластуса Кміты і ў Кракаве. Аднак вернемся да нашых аўгусцейшых асоб. Колькасць іх павялічваецца. Ды і побач з каралём і вялікім князем усё часцей мільгаюць іншыя прадстаўнікі "вышэйшага свету", якія таксама размножыліся. Узрасла, і гэта важна, цікавасць да слова, пісанага і друкаванага. Звычайнай справай становіцца перапіска паміж людзьмі, і кожнаму ахвота паведаміць нешта інтрыгуючае, даведацца штосьці цікавае. Асабліва, калі гаворка заходзіла пра загадкавы, маладаступны для назірання, бо высока пастаўлены, экзёмпляр чалавечае пароды. Невядома, як доўга прыстасоўваліся б жыхары Кароны і Вялікага княства да Рэнесансу, калі б Жыгімонт Казіміравіч не ажаніўся другі раз — з Бонай, дачкой міланскага герцага Джавані Сфорца. Яна не толькі нарадзіла каралю гуманістычнага наследніка Жыгімонта Жыгімонтавіча, але шмат на што завяла новую моду. Кароль-бацька проста млеў ад радасці з нагоды такіх падзей. 3 негаваркога і ўраўнаважанага манарха ён ператварыўся ў дасціпнага чалавека. Праўда, яго італьянская жонка не забывалася нагадваць яму пра карону на галаве. Кажуць, ён меў добрае сэрца, чым звычайна любяць пакарыстацца розныя энергічныя тыпы. Перадабедам кароль Жыгімонт мыў рукі, зняўшы свае пярсцёнкі, якія даў патрымаць двараніну, што абслугоўваў яго вялікасць падчас туалету. Разважаючы ў думках аб розных справах, кароль забыў пра тыя пярсцёнкі і ні ўгэты дзень, ні пазней неўспамінаў пра іх. Дваранін зрабіў вывад, што Жыгімонт, відаць, зусім не памятае, дзе падзеліся яго каштоўнасці, а паколькі пры двары аціраецца столькі людзей, то і не трэба аб гэтым напамінаць. Праз нейкі час той жа дваранін зноў прыслугоўваў каралю. Але Жыгімонт, на руках якога красаваліся ўжо іншыя пярсцёнкі, і не падумаў іх здымаць. А на недаўменны погляд свайго "асістэнта" сказаў: "Для вас дастаткова тых, што вы ўзялі раней, а гэтыя могуць спатрэбіцца каму іншаму". Па старым звычаі кароль і вялікі князь Жыгімонт час ад часу наведваў Літву, дзе цешыў сябе паляваннем. Асабліва ён любіў назіраць за тым, як сабакі змагаюцца з мядзведзем. Аднойчы падчас такой сцэны пан Халецкі, староста чаркаскі, што стаяў каля яго вялікасці, здзівіўся, што сабакі чамусьці без асаблівага жадання ідуць на звера. — Відаць, іх занадта абкармілі перад гэтым, — выказаў меркаванне кароль, — таму і не бяруць яго. — Тады, найяснейшы пане, — параіў староста, — пусці на мядзведзя сваіх пісараў, бо як яны ні аб ядаюцца, а ўсё бяруць і бяруць. 3 якой прычыны Жыгімонт I, сын Казіміра Ягайлавіча, стаў называцца "Стары"? Мотаму, штожыў 81 год? Аледзед яго Ягайла пераваліў аж за 83, і ніхто не дадумаўся ў дапаўненне да імя ахрысціць таго яшчэ і "Старым". А можа, што доўга насіў карону і велікакняжацкую мітру? I зноў жа не, бо дзед быў польскім каралём ажно 48 гадоў! А ўнук аддаў "манаршыя шапкі" свайму сыну, якому ледзь споўнілася 10 гадоў. Каралеўскі стаж Жыгімонта-сеньёра налічваў у той момант у два разы менш гадоў у параўнанні здзедаўскім. Праўда, яму ўжостукнула шэсцьдзесят тры, і, відаць, у гэтым салідным узросце ён палічыў, што такія цацкі, як карона ці мітра, больш падабаюць яго дзіцяці, Жыгімонту-юніёру. А каб не блытаць, па прапанове каралевы Боны, апошняму надалі яшчэ адно імя — "Аўгуст". Можа пад уплывам Рэнесансу? Пра ўплыў Боны Сфорцы мы яшчэ паразважаем, але да матэматычных разлікаў больш вяртацца не будзем, прынамсі на гэтай старонцы, каб не змарыць адных чытачоў і не адбіць ахвоту ў другіх. Скажам толькі па сакрэту, што ў нейкай невядомай яшчэ хроніцы ўпамінаецца мімаходзь, як каралева звярталася да свайго мужа-караля: "Паслухай, стары!". Здаецца, тут ўсё зразумела. А што тычыцца этычнага боку гэтай формы звароту, то нагадаем, што каралева была маладзей за яго... усяго на 27 гадоў. He, хопіць, хопіць! Пара вярнуцца на наш гуманістычна-гумарыстычны шлях. У сярэднявеччы і ў пазнейшыя часы ў многіх каранаваных асоб і іх каранаваных палавін была мода на блазнаў. He мінуў такога атрыбуту і жыгімонтаўскі двор. Гэты цуд уседазволе- насці і трапнасці ў словах, што адрасаваліся налева і направа, а нярэдка і наверх, называўся Станчык. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць з запалам, што ён паходзіў са Станькава, якое знаходзіцца паблізу Крутагор’я, ці Койданава. Пакінем падобныя біяграфічныя даследаванні да лепшых часоў і паслухаем самого Станчыка. Неўзабаве пасля таго, як у каралеўскім замкуўладкавалася маладая каралеваБона, ад якой Жыгімонт Стары спадзяваўся дачакацца нашчадка-Ягайлавіча, у яе гонар было арганізавана вялікае паляванне. Ды яшчэ з нагоды таго, што з Італіі даставілі зграю добрых медэлянаў — гончых сабак. Праўда, вялікім яно называлася больш у дэкаратыўным сэнсе, хаця б таму, што ловы адбываліся ў бліжэйшым гаі падКракавам. Але за тое з сапраўдным, прывезен ымз беларускіх бароў вялізн ым мядзведзем. Як толькі мядзведзь выбраўся са скрыні, яго тут жа апанавалі медэляны. Гэтае знаёмства для іх скончылася вельмі дрэнна, і раз’ юшанага звера стрымаць стала немагчыма. Разагнаўшы паляўнічых і шляхціцаў, што хацелі бліснуць перад каралевай сваёй адвагай, ён панёсся да іх вялікасцей, якія разам са світай сядзелі на конях. Тыя кінуліся наўцёкі. Перапалоханыя коні паскідалі многіх наезнікаў. Звалілася і каралева, з-за чаго тут жа датэрмінова разрадзілася, але з адмоўным вынікам. Станчык таксама перакуліўся разам з канём. Кароль не прамінуў заўважыць, што гэта доказ не шляхетнасці, а дурасці блазна. "Яшчэ большы той дурань, — адгукнуўся Станчык, — хто, трымаючы мядзведзя ў скрыні, выпускае яго назло сабё'. Як і іншыя каралі і каралевы, Бона мела фаварытаў. Адным з іх быўбіскуп Гамрат. Ён ужо даўно марыў аб высокай пасадзе пры двары і, калі адкрылася вакансія на месца вялікага кароннага канцлера, звярнуўся да сваёй высокапастаўленай апякуншы. Бона звычайна ўплывала ў падобных справах на свайго мужа, і ў ход пайшлі неабходн ыя словы. Станчык, які знаходзіўся непадалёк, усё гэта чуў. Блазан добра ведаў пра дэкамеронаўскі стыль жыцця біскупа, таму, калі Жыгімонт стаўся адзін, прамовіў: в — Хутка мы ўбачым аднаго кавіцкага медэляна ў постаці лоўнага лоўчага. за- са- га- Кароль нічога не сказаў. А праз некаторы час быў скліканы сенат, дзе ад імя караля пра якасці яшчз невядомага прысутным канцлера стаў красамоўна апавядаць маршалак. Упэўнены, што гэта падаюць яго партрэт, Гамрат, ззяючы, узняўся са свайго месца. I тут кароль звярнуўся да яго: — Сядайце, шаноўны біскуп, гаворка не пра вас. У выніку канцлерам стаў Хваенскі. / другі раз Гамрату не пашанцавала стаць вялікім канцлерам. Хаця, агітуючы за сваю кандыдатуру, ён заявіў, што ведае абсалютна пра ўсё, што дзеецца на белым свеце і ў каралеўскім двары, абралі іншага — больш здольнага Самуэля Мацяёўскага. Станчык, канешне, не мог прайсці міма такога здарэння:, — Відаць, няма найболыйых падманшчыкаў у нашай дзяржаве, апрача гэтых двух. — Чаму так? — здзівіўся кароль. — Таму, uimo Гамрат прыкідваецца, быццам ведае ўсё, а на самой справе не ведае нічога. I Мацяёўскі, які ўсё знае, прыкідваецца, што нічога не знае. Блазан старога караля, назіраючы, як таму падчас хваробы ставілі п’яўкі, заўважыў: "Бось гэта сапраўдныя прыдворныя і прыяцелі яго вялікасці". Ну, што ж, лёгка смяяцца з гатовага, трох грошаў не прыклаўшы. Таму звернем увагу на асобу, якая грошы тыя прыкладала, — на каралеву Бону. Бо яна пісала правілы паводзін як для свайго каранаванага мужа, так і для каранаванага сына. Такім чынам, жыццё апошніх Ягайлавічаў прайшло паводле яе сцэнарыя. He падумайце, што гэта нсяк адмоўна адбілася на нашай гісторыі. Зусім наадварот. Дзякуй Богу, гэтая італьянка прыспешыла Рэнесанс і як магла штурхала сваіх падданых да дасягнснняў тагачаснай цывілізацыі. Узяць, напрыклад, агарод. Так, той самы, апрацаваны з вялікай любоўю кавалак зямлі, дзе расце для патрэбы і асалоды нашых страўнікаў шмат што. Дык вось, у гэтым "шмат чым", асабліва з прыпраў, трэба прызнаць вялікі ўклад нашай каралевы, следам за якой з еўрапейскага поўдня прыйшлі новыя раслінныя культуры. Ды што там! Само ўжыванне сжы ператварылася ў эстэтычны працэс, і тут важную ролю адыграў відэлсц, элегантна прадэманстраваны Бонай. Жыгімонт Стары нічога нс шкадаваў для любай жонкі, асабліва калі яна падарыла яму наслсдніка. Таму нс дзіва, што каралева паступова запісала на сваё імя вялікія ўладанні. Паколькі яна з дзяцінства ведала пра сэнс банкаўскіх аперацый і падтрымлівала знаёмства з фінансістамі, то ў хуткім часс нсрухомая маёмасць псратварылася ў рухомую. 3 гэтай рухомасцю, што потым будуць называць "неапалітанскімі сумамі", аўдавеўшы і пасварыўшысязсынам (аб прычынах крыху ніжэй), Бона Сфорца з’ехала на радзіму. Алс яшчэ доўга будуць памятаць "Боначку, што сцягнула золата бочачку".