З дазволу караля і вялікага князя  Леў Казлоў

З дазволу караля і вялікага князя

Леў Казлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 112с.
Мінск 1992
31.64 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Прайшло ўжо нямала гадоў панавання Ягайлы, калі ён у суправаджэнні Вітаўта накіраваўся на Жмудзь, каб нарэшце ахрысціць мясцовых жыхароў. Кароль стаў, разважаючы пра сэнс веры, павучаць жмудзінаў, якія з'явіліся па яго загаду. Адзін з іх на прамову адазваўся: "Міласцівы кароль, я асабіста згодзен з тым, што ўсе мы ўваскрэснем, але, убачыш, толку з гэтага аніякага не будзё'.
Вітаўта, аднаго з герояў Грунвальда, Длугаш характарызуе наступным чынам: "Росту ён быў малога і цела меў хударлявае, відаць, прырода ўстрымалася ад таго, каб адарыць яго дастойнай знешнасцю і прыгажосцю ўжо пасля таго, як надала многа іншых добрых якасцей. Быў надзвычай шчодры, часцей даваў больш, чым адбіраў, таму, кажуць, правую руку меў даўжэйшую за левую. I яшчэ многія сведчаць, што да спраў кахання быў вельмі прыхільны і такі палкі, што неаднаразова, проста з поля бітвы, пакінуўшы войска на варожай зямлі, імчаў на спецыяльна расстаўлсных конях да жонкі альбо да сваіх наложніц". Дык вось, пра тую надзвычайную Вітаўтаву шчодрасць да нас дайшла адна з такіх гісторый.
Сярод блізкіх да вялікага князя
людзей быў шляхціц Мікалай Малдрык, які выконваўролю асабістага сакратара і даручэнца па розных
далікатных справах. Прыйшоў час, калі гэпіа давераная асоба папрасілася дамоў да жонкі і дзяцей, адным словам, на заслужаны адпачынак. Вітаўт не затрымліааўяго, ды яшчэвыраійыўяк след узнагародзіць. Скарбнік атрымаў загад выдаць Мікалаю Малдрыку добрыя футры, коней і іншыя патрэбныя рэчы, а да таго — сто коп грошаў. Пачуўшы пра ўсё, князева жонка Ульяна пачала горача даказваць, што гэта — разбазарванне казны. Тады Вітаўт, нічога не кажучы, дабавіўда той сотні яшчэ адну. Ульяна з новай энергіяй стала папракаць князя, які ў выніку патроіў узнагароду. Княгіня выбухнула гневам, але чым больш пратэставала, тым больш паслядоўную вытрымку дэманстраваў Вітаўт. Дайшло да таго, што ён ужо восьмы раз дабавіў свайму вернаму сакратару чарговыя сто коп і невядома, ці хапіла б усёй дзяржаўнай казны ў гэтым спаборніцтве вялікага князя са жміндай-жонкай, калі б тая не пераканалася ў адваротным выніку свайго красамоўства. Можна ўявіць, якіх нечалавечых намаганняў ёй гэта каштавала!
Згробшы хуценька грошы, Малдрык неўзабаве адправіўся ў родныя мясціны. I доўга яшчэ апавядаў, што маёнтак свой ён здабыў дзякуючы. не ійчодрасці аялікага князя, а скупасці ягожонкі. "У каго капаляжыць, датаго яшчэ бяжыць".
Пад канец свайго жыцця Вітаўт надумаў стаць каралём, а сваю Ульяну зрабіць каралевай. Дамовіўся ён з рымскім цэсарам, каб той закінуў слова папе рымскаму. Папа даў згоду, блаславіў і паслаў у Вільню дзве кароны. Але Ягайлу такі ход гісторыі зусім не спадабаўся, бо ў яго падрасталі сыны. А гэта ўжо дынастыя, калі як след паўплываць на акалічнасці. Таму кароль загадаў Яну Чарнкоўскаму, падкамораму пазнанскаму, каб на дарогах, па якіх, магчыма,
паедуць папскія паслы з каронамі і пацвярджальнымі граматамі, парасстаўляць засады.
А Вітаўт ужо рыхтаваў вялікае свята каранацыі, для чаго запрасіў гаспадароў найвышэйшага рангу з суседніх дзяржаў. У маляўнічыя Трокі — рэзідэнцыю вялікага князя, прыехалі: кароль польскі Ягайла, вялікі князь маскоўскі Васіль Васілевіч, вялікі князьцвярскі Барыс Аляксандравіч, а таксама магістры з Прусіі і Лівоніі, паслы з Царграда, Рыма і Разані, ад валашскага ваяводы, ад Ноўгарада і Пскова, нават ад ардынскага хана, як і ад іншых краін. "I былі тыя каралі і вялікія князі з пасламі ў вялікага князя Вітаўта сем тыдняў на яго страве, а на адзін дзень ішло аброку па трыста бочак мёду, а ялавіц трыста, а бараноў і вепраў трыста". Так удакладняе меню "Супрасльскі летапіс".
Высокія госці, і Вітаўт Кейстутавіч у першу ю чаргу, з дня на дзень чакалі з’яўлення пасланцоў ад папы, але тых усё не было. Адзін Ягайла ведаў прычыну. Пазней яму стануць вядомы падрабязнасці. Падзеі развіваліся і закончыліся даволі проста: нунцый Батыста, які ўзначальваў пасольства, не рызыкнуў працягваць свой шлях, калі яму нехта данёс пра засаду, і вярнуўся назад у Рым.
Да Трок дайшлі нарэшце гэтыя драматычныя весці. Вітаўт не вытрымаў, "учуўшы тое, зваліўся, падкошаны хваробай, і памёр...''. Вось так адышоў у небыццё, а адначасова і ў гісторыю вялікі князь літоўскі, які з-за шэрагу прычын, а мо і з-за сваёй шчодрасці не стаў каралём.
Многа пасля гэтага было ўсялякіх падзей, усё больш звязаных са змаганнем за велікакняжацкі тытул і панаванне на Літве, Русі і Жамойціі. Развярнулася нават сапраўдная грамадзянская вайна, за ўладу біліся адначасова два вялікія князі — Свідрыгайла, сын Альгерда, і Жыгімонт, сын Кейстута. Але гэта ўсё вельмі сур’ёзна, таму прагарнуўшы некалькі старонак гісторыі і апусціўшы з дзесятак розных прэтэндэнтаў на велікакняжацкую мітру, нагадаем мімаходзь пра Ягайлавага сына Казіміра.
Прайшоўшы апрабацыю ў якасці вялікага князя літоўскага, Казімір быў запрошаны на польскі трон. Традыцыя працягвалася і будзе далей працягвацца за часы панавання Ягайлавічаў. Але, зрабіўшыся каралём, Казімір не парываў з зямлёю сваіх продкаў. Чаму? Пра гэта ў "Хроніцы літоўскай і жамойцкай" гаворыцца наступнае: "За часам таго караля польскага і вялікага князя літоўскага і рускага Казіміра мала што змянілася, толькі ўсе панове каронныя
з-за сваёй надзьмутасці і пыхі з-за Валыні і Падоліі сеймавалі (спрабуючы адабраць іх у Вялікага княства. — Л. К.), але княжата літоўскія гэта ад іх моцна баранілі як уласнага свайго дзедзічнага панства і недапушчалі, таму, штокароль Казімір Літве быў прыхільны і з-за таго ляшскага непаслушэнства болып у Літве, чым у Польшчы, пражываў, паляваннем бавячыся".
Пра каралеўскія і велікакняжацкія паляванні яшчэ будзе гутарка, а зараз пра адно здарэнне з жыцця Казіміра Ягайлавіча. Справа адбывалася падчас трынаццацігадовай вайны, гэтым разам апошняй з крыжакамі. Вынікам яе стаў вялікі трыумф з нагоды капітуляцыі Тэўтонскага ордэна і прызнання Прусіяй васальнай залежнасці ад Кароны польскай. Але перад гэтым...
У адной з сутычак з ордэнскім войскам, якім камандаваў магістр Людвік, польска-літоўскія харугвы не вытрымаліл паказалі тыл. Вымушаны быў ратавацца і кароль Казімір, даўшы нагам поўную волю. Сярод уцякаўшага воінства крыжакі вышуквалі найперш яго. На шчасце, манарх меў адзенне і ўзбраенне аднолькавае са сваёй асабістай аховай, якая адцягнула ўвагу рыцараў. Побач з Казімірам застаўся адзіны шляхціц па імені Вол. Жаўнерская фартуна паспрыяла абодвум, і яны шчасліва апынуліся ў нейкім балоце, дзе шанцаў выратавацца было значна болей. Але тут іх падпільнавала другая бяда: яго каралеўская вялікасць ніколі не карыстаўся багнай для перамяшчэння сваёй асобы.
— Эх, каб каня! Аддаў бы каралеўства за каня! — апераджаючы Рычарда III гадоў на дваццаць і Шэкспіра на добрую сотню гадоў, усклікнуў Ягайлавіч.
— А мо Вол прыдасца? — спытаў спадарожнік уладара, усцягваючы яго сабе на спіну.
Многа добрых і слаўных спраў засталося за каралём і вялікім князем Казімірам Ягайлавічам. 3 такім аўтарытэтам яго сынам няцяжка было апынуцца на першых пазіцыях сярод кандыдатаў на каралеўскую і велікакняжацкую пасады. Магчыма, нейкую ролю адыграла тое, што, паміраючы ў Гародні, Казімір шчодра раздаваў направа і налева свае даволі вялікія зберажэнні, каму больш, каму менш. "Хто мае грошы, той мае і розум", як гаварылі ў сярэднявеччы. А мо кароль меў на ўвазе іншае прыслоўе: "Сёння за грошы, а заўтра задарма". Адным сло ■ вам, старэйшы, Альбрэхт, стаў каралём, а вялікім князем — Аляксандр, наступны па старшынству. I ўсё ў іх прайшло гладка, без асаблівых клопатаў. Клопаты будуць потым.
Акурат у той час вельмі ўзмацнела Маскоўская дзяржава і пачала адбіраць у Вялікага княства Літоўскага землі і гарады. Таму Аляксандр паспрабаваў адразу ж памірыцца з гаспадаром маскоўскім Іванам Васілевічам. Мала таго, папрасіў аб сваім усынаўленні і адначасова пасватаўся да яго дачкі Алены. 3 такой просьбай і прыехалі ў Маскву віленскія паслы.
Агледзіны нявесты і прэзентацыя жаніха дакладна 'пададзены ў памянёнай "Хроніцы".
"Выйшла панна да бацькі свайго і стала, пакланіўшыся. А калі ўбачылі
яе паслы, падумалі, што гэта анёл у чалавечым абліччы, і, разгубіўшыся ад такое пекнаты, сталі як укапаныя. A потым упалі да яе ног, просячы, каб князя і гаспадара іх у ласцы сваёй захавала, а яна заплакала. Тут вялікі князь маскоўскі спытаў іх, ці маюць яго маляеаную выяву з сабою, за якою зараз жа паслалі і прынеслі. А быў той вялікі князь літоўскі вельмі пекны, твару белага, шчок румяных, вока чорнага, a eye толькі-толькі яшчэ засеяўся". Партрэт Івану Васілевічу спадабаўся, хаця напісаны быў даўнавата. Што ж зробіш, кожны хоча выглядаць у падобных выпадках ма-
ладзейшым. Рэзалюцыя маскоўскага гаспадара прыводзіцца ў той жа
"Хроніцы": "Мне няхай застаецца гэты партрэт, а дачку маю Алену хай жывы князь літоўскі бярэ наўсёжыццё".
He прайшло і некалькі гадоў, як цесць і зяць, забыўшыся пра сыноўне-бацькоўскі дагавор, пасварыліся і сталі ваяваць. Ці тут разважаць аб звычайных сямейных адносінах! Розніца ў тым, што сваяцкія спрэчкі на дзяржаўным узроўні выходзяць бокам простым людзям: "Паны б’юцца, мужыкам ілбы трашчаць".
А з польскага боку хутка прыйшло традыцыйнае запрашэнне вялікаму князю літоўскаму на трон. Справа ў тым, што Альбрэхт памёр, а попыт на Ягайлавічаў трымаўся, Хаця і ў самога Аляксандра са здароўем было не вельмі, усё ж каралём ён стаў.
Ёсць старажытная ўсходняя прымаўка: " Сустракаюцца стогадовыя сяляне, не сустрэнеш стогадовага чыноўніксі'. Такое, відаць, траплялася і ў нас.
Кароль і вялікі князь Аляксандр Ягайлавіч паехаў на паляванне ў Налібоцкую пушчу і суспгрэў там лесніка, якому, як казалі, было ўжо даўно за сто, але выглядаў ён даволі маладжава.
— Ці наведвала цябе калі хвароба? — спытаў старога Аляксандр.
— He, найяснейшы пане. Хвароба не гасціла ў мяне, бо я не меў чым яе частаваць, — адказаў ляснік.
Пражыў Аляксандр усяго сорак пяць гадоў. Але дынастыя Ягайлавічаў на ім яшчэ не канчалася. Справы ў Кароны і Літвы ішлі больш-менш нармальна, і гэта ставілася ў заслугу чарговаму іх прадстаўніку. А нястомны Час цягнуў за сабою даўжэзны абоз перамен. Сярэднявечча паступова размывалася Рэнесансам. Людзі станавіліся больш дасціпнымі, што не абмінула і каранаваных асоб.