З дазволу караля і вялікага князя  Леў Казлоў

З дазволу караля і вялікага князя

Леў Казлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 112с.
Мінск 1992
31.64 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Сярод розных спосабаў здабываць "неапалітанскія сумы' ў каралевы Bo­hm быў і такі, як продаж службовых пасад — і свецкіх, і духоўных. Калі стала вядома, што каралева-ўдава збіраецца туды, адкуль прыехала, ды яшчэ разам з такімі каштоўнасцямі, сенат высунуў прапанову затрымаць яе. Для перагавораў з манархіняй паслалі біскупа Зэбжыдоўскага, аднаго з былых фаварытаў Боны, які таксама скарыстаў магчымасць і набыў сваё месца пад сонцам у яе вялікасці. Але зараз сітуацыя была зусім іншай, таму Зэбжыдоўскі пачаў даволі ультыматыўна. Тут старая каралева не вытрымала і гнеўна абарвала яго:
— I гэта кажаій ты, які купіў з майго дазволу біскупскі сан!
— Што зробійі, — сціпла ўздыхнуў пасланец сената, — купіў, бо прадавалася...
Малады кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт II Аўгуст вызначаўся талерантнасцю, калі не сказаць абыякавасцю, да пытанняў рэлігіі. He дзіва, што ў гэты час пашырылася Рэфармацыя, якая вельмі непакоіла такіх прадстаўнікоў каталіцкага кліру, як біскуп Зэбжыдоўскі. Каб узмацніць свае пазіцыі, ён заняўся незвычайнай справай: будаваў над Віслай, у мястэчку Pa­pa, кальварыю ў іерусалімскім стылі. I
для гэтай новабудоўлі загадаў прывезці з Палесціны сапраўдную святую зям-
Неяк Зэбжыдоўскі сутыкнуўся з Ж.ыгімонтам Аўгустам, які спытаў яго, што чуваць з будаўніцтвам кальварыі.
— О, справа ідзе паспяхова, міласцівы пане, — жвава адгукнуўся
біскуп, — кажуць, у Гданьск прыйшоў карабель са святой зямлёю.
— Мне здаецца, — заўважыў кароль, — лепій было б прывезці добрай чорнай зямлі з украінскага Падняпроўя ды палепшыць мазавецкія пяскі.
— Бачу, наш ягамосць найяснейшы гаспадар не ахвочы размаўляць аб справах веры.
— He ахвочы, — пацвердзіў Жыгімонт Аўгуст, — размаўляю толькі ў касцёле, звяртаючыся да Бога, і то — зусім нямнога.
Як вядома, Жыгімонт II Аўгуст стаў апошнім прадстаўніком дынастыі Ягайлавічаў. Патомства ён не даў. I то, магчыма, таму, што не пашанцавала яму на жонак. Наконт кахання ў вышэйшых сферах мала што можна дазнацца. Маецца на ўвазе сапраўднае каханне. Тут каранаваным асобам не пазайздросціш. Бо як толькі сгірава даходзіла да шчырых пачуццяў, адразу ж у дзяржаве нешта пачынала псавацца. Таму каралеўска-велікакняжацкі двор на чале з раднёй у імя дынастычных ці агульнадзяржаўных інтарэсаў энергічна ўмешваўся ў падобныя справы. Божа, колькі тут было драм! Але той, хто толькі здалёк мог, і то зрэдку, убачыць каралеўскую пару, звычайна казаў: "Дзіва, што ў караля жонка пекная". Можна толькі ўявіць, як пакутаваў ад такіх слоў яго вялікасць, калі гэта не адпавядала рэаліям. I ўсё ж надаралася магчымасць адчуць сябе хоць на нейкі момант нармальным чалавекам, закінуць далей сваю карону і кахаць, не звяртаючыся за парадай да занадта разважлівых людзей. Перажыў гэта і Жыгімонт Аўгуст.
Ён ажаніўся ў дваццаць тры, дакладней, яго ажанілі з Альжбетай, дачкой Фердынанда Габсбурга, будучага імператара. Праз два гады, падчас візіту ў Вільню малады кароль аўдавеў. I тут неўзабаве сустрэў маладую ўдаву... He, давайце лепш паслухаем летапісца.
"Потым кароль Аўгуст, калі пахаваў цела каралевы, жонкі сваёй, будучы маладым панам і не могучы стрымаць прыроджанай хцівасці сваёй да белых галоў, пачаў мілаваці паню Барбару
Радзівілаву, якая засталася ўдавою пасля пана Станіслава Альбрэхтавіча Гаштольда, ваяводы трокскага, і пражывала на той час пры матцы сваёй, пані Мікалаевай Радзівілавай, пані віленскай, і браце сваім, пане Мікалаю Радзівіле, падчашым. I кароль пачаў хадзіць да яе ноччу, куды сабе ходучыніў з палаца аж да дому яе, і там часта быў.
Калі гаварыць пра Гаштольдаў, то яны, магчыма, і не надта перажывалі амурныя справы былой сваёй нявесткі. Асабліва гзта не кранала, бо ўсяго ў іх хапала яшчз з тых часоў, "калі Вітаўт раздаваў, а Гаштольд адбіраў'. А вось што да Радзівілаў, то ім было далёка неабыякава. Маладому Ягайлавічу катзгарычна заявілі аб непажаданасці такіх візітаў. Той не прамінуў адразу ж нагадаць, з кім яны маюць справу. На гзта адзін з Барбарыных братоў, Мікалай Чорны, адказаў: "Кароль — у Кракаве вышэйшы, а ў Нясвіжы — я важнейійы". Хаця, нагадаем, сцэна адбывалася ў Вілыіі.
На нейкі час Жыгімонт Аўгуст суційіыўся. Але ці будзе такі чалавек спакойна сядзець, калі вось тут, непадалёк, такая прывабная "белая галаea"! I кароль, які "палымнеючай крыві сваёй прыроджанай далей стрымліваць не мог, пайшоў да яе ноччу, а трэцяй гадзіне”. Ну, а тут яго ўжо пілыіавалі браты Радзівілы...
Кажуць, што за пару дзён перад гэтым адзін з Гаштольдаў, сустрэўшы Мікалая Чорнага, паглядзеў яму шматзііачна ў вочы і загадкава вымавіў: "Л чаму б і не?". Калі Гаштольду была знаёма французская мова, то гзта, відаць, ён сказаў па-французску.
"...А чаму б і не?" — з гранітным спакоем спытаў брат Мікалай разгубленага каханка, які стаў мармытаць нешта накшталт высокіх і незнішчальных пачуццяў. "Калі наш найяснейшы і найшляхетнейшы спадар так кахае Барбару, дык чаму вам не павянчацца?". I не паспеўкароль і вялікі князь прыкінуць, да якіх вынікаў гэта прывядзе, як тут жа на знак нясвіжскага ўладара ў пакой ціхенька праслізнула постаць плябана...
Хутка тайнае стала яўным. Вестка пра тое, што Радзівілы парадніліся з каралём, выклікала незвычайны перапалох сярод іншых магнатаў, а нават і шляхты, якая загаласіла: маўляў, цяпер яе скруцяць. Такі шлюб зусім не ўваходзіў у планы кракаўскага двара. Жыгімонт-бацька дык з гора памёр. Але ж затое Бона так узялася за бедную нявестку, што новая каралева Барбара не працягнула і пару гадоў. Відаць, свякруха нядрэнна разбіралася ў тагачасных дасягненнях хіміі, алхіміі і іншых прыдатных для такіх выпадкаў навук. У выніку Жыгімонт Аўгуст аўдавеў другі раз і люта ўзненавідзеў каралеву-маці. Здаецца, цяпер ужо зразумелая прычына ад’езду Боны ў Італію. Лёс, аднак, спасціг яе і на радзіме. Там яна пражыла ўсяго адзін год. Вось так Жыгімонт Стары і яго жонка каралева Бона "псрамянілі той жывот часовы на вечны".
Гора горам, а пра нашчадка дынастыі ўсё ж трэба падумаць. Праз нейкі час, параіўшыся з дваром і Радзівіламі, ужо вольны ад бацькоўскай і матчынай апекі, Жыгімонт Аўгуст, уздыхнуўшы, паслаў сватоў ізноў да таго самага Габсбурга — у яго на выданні мелася яшчэ адна дачка, Кацярына. Паўнамоцным паслом да гэтай справы быў назначаны Мікалай Радзівіл Чорны, ваявода віленскі. Паводлс існаваўшых тады звычаяў яму даручылі выконваць ролю сімвалічнага жаніха.
Мікалай Чорны прыбыў у Вену, дзе даволі хутка атрымаў згоду на руку прынцэсы Кацярыны. Пасля ўдакладнення дэталяў шлюбнага кантракту і іншых спраў, якія закончыліся
адпаведна банкетам і балем, "жаніха" Радзівіла з каралеўскай нявестай адвялі ў спальню. Віленскі ваявода з веданнем справы ўлёгся на ложку. Фердынанд Габсбург загадаў тое ж самае зрабіць дачцэ. Але яна зачырванелася і стала ўпірацца. Тады Фердынанд крыкнуў сыну: "Максіміліян, а ну дапамажы!". I абодва Габсбургі падхапілі нявесту, адзін пад рукі, другі за ногі, a затым асцярожна ўзлажылі побач з ^нашым паўнамоцным паслом"жаніхом". Сцэна можа і не зусім як у ката з сабакам, але нешта падобнае, на імгненне назіралася, пасля чаго без пяці хвілін каралева выскачыла са спальні. Устаў з ложа з супярэчлівымі пачуццямі і ваявода. Кажуць, што за гэты "подзвіг”, а мо каб чаго лішняга несказаўуКракаве, імператар Фердынанд Габсбург урачыста надаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму ганаровы тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі.
I трэці шлюб не прынёс ні шчасця, ні наследніка. Маладая каралева мела якасці эпілептычкі, прычым, прыпадкі здараліся ў найменш адпаведныя моманты. Жыгімонт Аўгуст зусім страціў інтарэс да прадаўжэння рода. Натуральна, такая сітуацыя вельмі непакоіла цесця, і калі да яго з нейкай місіяй прыбыў з Кракава асабісты сакратар караля, яшчэ мала каму вядомы будучы славуты гістарыё'граф Марцін Кромер, то Фердынанд Габсбург стаў дапытвацца пра жыццё каралеўскай пары:
— Як ты, шаноўны сакратар, думаеш, чаму ў іх няма дзяцей?
— He ведаю, найяснейшы пане, — адказаў Кромер, — бо я ўсяго толькі дзённы сакратар майго караля.
Цяжка сказаць, чым бы займаўся Жыгімонт II Аўгуст далей, каб не вялікія дзяржаўныя клопаты. Ды і сусед, цар Іван IV Жахлівы, па ўсім відаць, вырашыў адцягнуць яго ад невясёлых думак, распачаўшы Лівонскую вайну. Трэба заўважыць, што многа чаго яшчэ паспеў зрабіць для гісторыі Жыгімонт II, нават стварыў новую дзяржаву — Рэч Паспалітую з Кароны і Вялікага княства. "Карольлепшадчувае сябеўдзяржаве.анеўсям’і", — казаў пра яго Станчык. Усё гэта так, але бяда ў тым, што ў радаслоўнай Ягайлавічаўмужчын Жыгімонт II аказаўся апошнім.
Нейкім цудам год трымалася Рэч Паспалітая без караля. Нарэшце з’ехаліся на вольным полі, якое ад таго так і звалася "Воля", пад малазначнай яшчэ Варшавай паны і рыцарства, каб выбраць каго-небудзь на трон. Паколькі, як вядома, "няма прарока ў сваёй Айчыне", дык, кіруючыся падобным пастулатам, абралі замежнага прадстаўніка. Цікава, што заяву на конкурс падаваў нават сам расейскі цар Іван IV, але, відаць, у Маскве яшче не навучыліся як след складаць характарыстыкі, таму ён не прайшоў. А каралём стаў француз Генрых Валуа, які праз няпоўных дваццаць тыдняў "з вялікім коштам” збег, бо адкрылася вакансія на трон у Францыі. Тады зноў паз’язджаліся дэпутаты-выбаршчыкі да Волі і выгукнулі новага караля. Такі метад называўся элекцыяй, а абраны кароль — электарам. Ім аказаўся трансільванскі князь венгерскага паходжання Стэфан Баторы, ці, як яго звалі на Беларусі, — Сцяпан Батура. Для большай пэўнасці электара ажанілі з Ганнай з Ягайлавічаў, адной з дачок Жыгімонта Старого і Боны. Такім чынам, Рэч Паспалітая атрымала караля і каралеву.
Стэфан Баторы, апрача роднай венгерскай мовы, дасканала валодаў лацінскай, але ніводнай з моў сваёй новай дзяржавы так і не засвоіў. Аднойчы, размаўляючы з архібіскупам львоўскім, ён насмешліва заўважыў:
— Цікава, як гэта, не ведаючы дастаткова лаціны, можна стаць каталіцкім архібіскупам?
— Таксама, як, не ведаючы польскай мовы, можна стаць каралём Рэчы Паспалітай,— адпарыраваў клірык.
Баторы даказаў усё ж, што і адной лацінскай мовы дастаткова для кіравання, прычым даволі спраўнага. Нездарма пра яго склалі прымаўку: "За караля Сцяпана страх быў і на пана”. Наогул з мовамі бліжэйшых і далёкіх суседзяў у падданых манарха Рэчы Паспалітай звязваліся нават класічныя падзеі з Бібліі: "Д’ябал Еву зводзіў паітальянску, Ева Адама — па-чэшску, Бог іх па-нямецку караў, анёл па-венгерску вытурыў з раю". Гэтае апошняе можна аднесці і да вынікаў Лівонскай вайны, што для маскоўскага цара сталі змрочнай рэальнасцю.