Такім чынам, засталося нешта скаберн -.ірдз’н цу. — Consumafum est! (Здзейсчілася!) коратка іэнергічна працытаваў ён з Святога Чісання і тут жа рэалізаваў думку на вачах разгубленых К зараз давайце навсдаем яшчэ адну з такіх корчмаў, дзе пасля працоўнага дня сабраліся наваколышя жыхары (заўважым; выключна лужчынскага Трое мужыкоў, што жылі непадалёк адзін ад аднаго, добра выпілі і згубілі ўпэўненасць у бяспечным вяртанні дамоў, бо там іх чакалі строгія жонкі. Таму яны вырашылі ісці ўсім разам ад адной хаты да другой. А каб неяк падбадзёрыць сябе, дамовіліся, што той, хто спалохаецца жонкі і выканае яе загад, астатнім ставіць кварту. Падышлі да першай хаты. Гаспадыня ўжо чакае: — А-а-а, каб на цябе трасца! Марш на сена, a то зноў пойдзеш на кухню гаршкі калаціць! Гаспадар, каб выглядаць малайцом перад сваімі сябрамі, шась на кухню і давай біць посуд, за што добра атрымаў ад жонкі і вымушаны быў уцякаць са двара. Наблізіліся яны да другой хаты. Выбягае раззлаваная баба і крычыць: — Што, пракляты, страціў розум? Мо, яшчэ двор падпаліш? А ну, пайшоў адсюль! А той толькі і хоча, каб зрабіць насуперак: кідаеццаўдом, выцягваепалаючае палена з печы і — да саломы. Ледзь загасілі суседзі. Цягнуцца ўтраіх далей панурыя, бо магчымасць выйграць тую запаветную кварту, здаецца, ужо зусім нікчэмная. Але вось і апошняя хата, з якой таксама, падтрымліваючы традыцыю, вылятае раз'юшаная жонка: — Ах ты, п'яніца горкі! Глядзі, каб ты карак сабе не скруціў! Той мужык, пачуўшы такі "загад", аслупянеў, пасля чаго прамармытаў: — Ну, хлопцы, такое распараджэнне мне не пад сілу. Пайшлі лепш у карчму... Мужык усю ноч гуляў у карчме, a калі ўжо стала развіднівацца, адправіўся дахаты. Сорамна яму стала, тамуяшчэўдвары скінуўабутак, усенцах — вопратку, каб не пабудзіць жонку, і асцярожна стаў прабірацца да пасцелі. Але ў апошні момант зачапіўся за калыску і, каб не напалохаць дзіця, стаў яе старанна калыхаць. Тут жонка прачнулася і з усмешкай спытала: — Ой, які ж ты малайчына, толькі чаму так рана ўстаў? — Ды вось... Раніца цудоўная... Шкада дня, пайду зараз пакашу. — Добра, але калыску пакінь, бо дзіця спіць тут, са мною. Дзве суседкі разважалі пра жыццё'быццё, іадназапыталася, шторабіць, бо яе мужык амаль штовечар наведвае карчму, занядбаў гаспадарку і сям’ ю. — Ёсць, даражэнькая мая, толькі адзін выхад. — Які ж гэта? — Зрабіць шынок у сваёй хаце. Зразумела, карчма ці шынок да дабра яшчэ нікога не даводзілі, але ж цягнула туды не толькі выпіўка. Гэтая ўстанова была накшталт народнага клуба, дзе можна было даведацца шмат аб чым, пацешыць душу, пасмяяцца, а можа, і на жыццё паскардзіцца. "Разумнага і карчма не сапсуе, а дурня і царква не направіць". Вось так узбадзёрыўшыся, застанемся яшчэ ў гэтым інтрыгуючым месцы, дзе ўсе становяцца роўнымі, ды яшчэ і ў прыўзнятым настроі. Сядзелі ў карчме кравец і яшчэ некалькі мужчын. Нехта падгаварыў таго краўца пабіцца аб заклад, што не зможа болый за гадзіну ківаць галавою. I вось умоўная гадзіна набліжаецца да канца, а краўцова га- лава ківаецца ды ківаецца і таму хоць бы што. Зразумелі мужыкі: прыйдзецца хутка раскашэльвацца. Тады адзін з іх, які яшчэ не страціў розум, непрыкметна выбраўся з-за стала ды пабег ійпарка да краўцовай жонкі і паведаміў ёй: "Хутчэй, ратуй мужыка, бо прап’е ўсёнасвецеГ Тая, захапіўшы апалонік, імчыцьу карчму, урываецца і... Давялося беднаму краўцу частаваць грамаду, праўда, трохі пазней. "Карчмар п’яніцу любіць, алс дачкі за яго не аддасць". Так справядліва казалі некалі. Ну што ж, гаспадар карчмы альбо тая ж шынкарка ведалі сваю справу. Бо "ў шынкаркі — смаляныя лаўкі", як засядзеш, дык і не падымешся. А тут табе яшчэ і музыкі, а без іх гулянка, "як воз без шмаравідла, як танец без дзеўкі". Дык давайце яшчэ крышачку пачакаем, мо з’явяцца цікавыя госці. Зайшоў неяк у карчму бедны студэнт. Прыняўшы больш-менш дастойны выгляд, ён заказаў сабе добры пачастунак. А калі бедалага, які не меў грошай, падсілкаваўся, да стала наблізіўся служка і спытаў, ці не падаць чаго яшчэ. — Як сабе хочаій, — адказаў студэнт. — Можа, пазваць гаспадара? — прапанаваў служка, калі нічога болый не дабіўся ад кліента. — Як сабе хочаш, — пачулася ў адказ. З’явіўся карчмар, які раззлавана заявіў, ішпо зараз возьме гэтага госця за каўнер і выкіне на вуліцу. — Як сабе хочаш, — абыякава вымавіў той. Раз’ юшаны гаспадар, забыўшыся пра грошы, схапіў студэнта, які і не бараніўся, пацягнуў да дзвярзй і выштурхнуў... Такім чынам, відаць, што карчма розуму вучыць. Але пара ўжо і нам у дарогу падавацца. А "на пасашок" яшчэ такая вось гісторыйка, якая была падслухана ў адной "карчме на літоўскай граніцы", кажучы словамі класіка. У сярэднявеччы існаваў такі звычай: калі кагосьці вялі на шыбеніцу, a дзяўчына з натоўпу кідала на яго свой рантух(верхнююхустку), тоасуджанамударавалі жыццё, вызвалялі і адразу жанілі са збавіцельніцай. Дык вось, усё так спачатку і адбывалася. Эскартуюць нейкага маладога ды прыгожага злачынца да месца пакарання. У злавеснай працэсіі ідзе і кат, вядомы ўсім Якуб. Вакол — сотні цікаўных, бо тады бясплатна можна было паглядзець толькі два масавыя відовішчы: пакаранне смерцю на плошчы ды пажар. Раптам з натоўпу выскоквае dada не першай маладосці і кідаецца са сваім рачтухом да таго асуджанага малайца. Ён жа, як угледзеў, што за фартуна чакае яго, закрычаў спалохана: "Пане Якубе, хутчэй да шыбеніцыГ. Дарэчы, давайце заглянем у старажытны горад. Што ён сабою ўяўляе, здаецца, напісана ўжо нямала. Застаецца хіба нешта яшчэ сказаць пра насельнікаў. Пазнаёмімся з рознымі яго жыхарамі, а таксама і з гасцямі. Бо госць, хоць бывае мала, але бачыць многа. Кажуць, што багацце можна ўтаіць, а вось беднасць — ніколі. Так і з тым, што выклікае смех — як ні намагайся, а ўсё ж нехта заўважыць ды і не вытрымае. Па дарозе, што вяла да горада, ехаў верхам на кані шляхціц. A db^ ён таўшчэзны, з-за чаго конь увесь час збіваўея на павбльную хаду. Вечарэла і трэба db/ло спяшацца, бо гарадскія ва- роты на ноч звычайна зачынялі, а тады колькі ні прасі — не прапусцяць. Калі да брамы было ўжо зусім недалёка, насустрач нашаму вершніку трапіўся селянін на возе, які вяртаўся дадому. — Паслухай, — звярнуўся да яго шляхціц, — ці змагу я ўехаць у горад? Селянін, агледзеўшы ўважліва фігуру сустрэчнага, адказаў: — Я дык з фурай сена праехаў, думаю, ваша мосць неяк праціснецца. Мяшчане, гэта значыць жыхары места — горада альбо мястэчка, складаліся з рамеснікаў, купцоў, дробных гандляроў і іншых людзей, не заўсёды нашым сучаснікам зразумелых прафесій, жылі ў цесна пастаўленых двух-, трохпавярховыхбудынках. На першым паверсе звычайна размяшчалася крама, майстэрня ці нейкая сярэднявечная ўстанова з канторай. А сярод такой цсснаты вілася вулачка, выкладзеная "кацінымі лбамі" — брукам. Хапала на вулачках і нрадстаўнікоў "рамантычнага"стылю жыцця, да якіх закон ставіўся насцярожана і адмоўна. У якіх адносінах гэтыя "элементы" знаходзіліся з гарадскім жыццём, відаць з наступнай падзеі. У краму залезлі злодзеі і выцягнулі адтуль усё, што мела вартасць. Пад канец дзеяння, якое ажыццяўляецца звычайна ўначы, сюды падышоў цэхмайстар з вартай. Яны рабілі апошні абход горада, калі іх увагу прыцягнулі адчыненыя дзверы крамы і нейкі чалавек у сярэдзіне. — Што тут за справы такія? — прагрымеў цэхмайстар. — Шаноўны пане, — зараз жа адгукнуўся злодзей, узяўшы ў рукі мятлу, — вось, прыбіраю. Памёр наш гаспадар, дык трэба ўсё было вынесці ў пакоі... — Але ж не відаць нікога, хто б плакаў па нябожчыку, — няўпэўнена заўважыў прадстаўнік улады. — О, пане, плач пачнецца раніцою. У нейкім мястэчку ксёндз пасварыўся з аптэкарам. Моз-затаго, што значная частка жыхароў раптам паверыла ў болыйай ступені лекам з аптэкі, чым малітвам аб здароўі. I святар, пра што б ні гаварыў у сваіх казаннях давернікаў, абавязкова памінаў сярод розных злыдняў аптэкара. — Самі сябе вядзеце да згубы, звяртаючыся да богапраціўнай аптэкі, не верачы ў цуд Боскі і збаўленне ад хвароб, якое можаце знайсці толькі тут, — такія словы несліся з амбону. Пры гэтым наваяўлены Златавуст моцна біў далонню аб парэнчы. Аднымслоеам, аптэкарудапякло, і ён, добра пачаставаўшы служку з касцёла, падгаварыў яго прабрацца на амбон і ўсадзіць у парэнчы пару іголак. / вось неўзабаве ў час чарговага свята ксёндз ізноў узяўся за сваё: — Да вас звяртаюся я, у імя святых апосталаў, каб наставіць на шлях... — тут ён ляснуўрукою па парэнчы, ад чаго яго воблік страшэнна сказіўся і на галовы парафіян абрынуліся ўжо іншыя словы: — ... Каб вас & яблы ўзялі! Хто, хто такія кпіны вырабіў?! Ратуйце!!! Тады да "мучаніка падняўся аптэ- кар / аказаў дапамогу адпаведна лекар- скаму майстэрству. Калі толькі пачыналася недзе яшчэ зусім нябачнае першаснае накапленне капіталу, то гэта, бясспрэчна, адбывалася ў куфэрках мяшчан. Можна колькі хочаце смяяцца і здзекавацца са скупасці гэтых першапраходцаў капіталізму, і мы таксама гэта зробім, але ж... Але ж грошы — кроў дзяржавы. Пры нармальным кровазвароце арганізм і адчуваесябе нармальна. "He так добра з грашыма, як дрэнна без іх", — казалі яшчэ ў далёкай старажытнасці. Пазней дадалі: "Хто мае грошы, той розумам харошы". Здаецца, усё правільна. Хаця некаторыя безнадзейна махалі рукою, кажучы, што чалавек грошы збірае, а чорт мяшок шые. Можна яшчэ нямала прыслоўяў датачыць, якія то хваляць таго, хто мае грошы, то наадварот. Пара ж і пазнаёміцца з тымі самымі збіральнікамі грашовых знакаў, што пакуль яшчэ не ведаюць пра нумізматыку. Мяшчанка-ўдава заказала літургію ў царкве і заплаціла ўсяго паўгроша. Святар стаў за аналоем, але службу не пачынаў, толькі гартаў і гартаўЕвангелле, быццам бы нешта шукаючы. Стаяла зіма, ужо і ногі ў кабеты сталі мерзнуць, а ля алтара панавала цішыня. Нарэшце заказчыца не вытрымала і спытала, у чым справа. "Ды вось ніяк не магу знайсці тое месца ў кнізе, якое служыцца за паўгроша", — паясніў клірык. I прыйшлося эканомнай удаве патроіць суму. Захварэў майстар-рамеснік, ды так, што неўзабаве стаў канаць. Жонка, якая была ўвесь час пры ім, пабегла да суседзяў, каб пазычыць свечку-грамнічку, і запаліла яе каля ложа паміраючага. Але смерць перастала спяшацца, затрымалася на паўдарозе. Гэта раззлавала кабету, і яна давай падганяць мужа: "Канай хутчэй, каб свечка дарма не гарэла, бо прыйдзецца плаціць за новую".