Белай Руссю, сталі нараджацца на свет выключна асобы жаночага полу. А Літве толькі падавай нявест! Дзе ж, дарэчы, славянам жаніхоў было знайсці сярод сваіх, калі столькі паляглоадтатараў... Аднымсловам, дашлюбавалісядатаго, што нарадзілася нсзвычайна прыгожас дзіця. Як толькі яно падрасло, надалі яму імя: Вялікас княства Літоўскае. Усё гэта дзеецца ў летапісны час, з іншымі крыніцамі гумару пакуль цяжка. Можна паразважаць, як літоўскі князь Міндоўг трапіў у прымы ў Новагародак, за што і быў пазбаўлены жыцця сваімі раўнівымі сародзічамі. Але звернем лепш увагу на мільгануўіпае ў "Хроніцы літоўскай і жамойцкай” імя: Радзівіл. Што ні кажыце, а ў нашай гісторыі без яго не абысціся. Таму паназіраем, як, паводле "Хронікі”, першы з Радзівілаў з’явіўся на Беларусі. Накіраваў яго сюды бацька, Манцівіл, адзін з жамойцкіх князёў, які, відаць, ясна ўяўляў сабе сітуацыю і вырашыў не ўпусціць шанц: калі з тутэйшых мясцін шмат сіл пайшло на Батыя, то можна паспытаць ваеннага шчасця. Вось як выглядала жамойцкае войска: харугвы ваенныя і трубачы, абоз з рыпучымі калёсамі, а само войска без зброі. He здзіўляйцеся, бо менавіта пра гэта і пісаў стваральнік "Хронікі"; "Бсз зброі і панцыраў, бо яшчэтады яны ■ таго нс всдалі, толькі зубрыныя, ласіныя, мядзвсджыя ды воўчыя скуры насілі, а зброя — лук просты з дуба ці з ляшчыны сагнёны, а да таго — торба з камсннсм на плячах поўная, дысупаротак (прашча. — Л. К.), каб іх кідаць, ада таго ж — рагаціна, кій, засмолсны з канца, а шабля — толькі ў гстмана ібыла, збруя на кані з лыка, а за поясам — пастромкідля вязання нявольніка”. Такос грознас воінства, няглсдзячы ні на што, прайшлося па новых землях з трыумфам, прыхільна сустракаемас мясцовымі жыхарамі, а нсўзабавстут і асела, "пакумаваўшыся і пабратаўшыся з Руссю". Так ці нс зусім так было, але ад ардынцаў адбіліся. Каб неяк выбрацца з гэтых летапісных лабірынтаў, прысрешым наша апавяданне. Бо ў адваротным выпадку з такім сутыкнемся, што будзе не да смеху! 3 цягам часу ўрэшце ўсё прыходзіць да ладу, і вось мы маем ужопершага вялікага князя, Гедыміна. "Панаваў Гедымін лет многа на княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, і многа меў войн, якія заўжды выйграваў фартунна. Спладзіў сем сыноў, восьмую дачку Ганну..." Панаваў доўга, пакуль у Прусах нейкі немец-крыжак не падстраліў. 3 нашчадкаў жа яго найбольшую цікавасць прадстаўляе Альгерд, якіпа&цькоўскім завяшчанніатрымаўу валоданнезамак Крэва з аколіцамі. Але паступова ён прыбраў да рук і болып адлеглыя землі. У якасціпасагуатрымаў, напрыклад, Віцебскае княства, ажаніўшыся з тутэйшаю князёўнай. Быў у Альгерда сярод братоў найбольш блізкі і любімы — Кейстут, што сядзеў у Старых Троках і валодаў Жамойцкай зямлёю. Змовіліся яны і ўзялі разам у свае рукі верхавенства, назваўшыся адначасова вялікімі князямі і падзяліўшы па-братэрску ўладу. Рэдкі выпадак, каб на такім дзяржаўным узроўні маглі гэтак сябраваць і давяраць адзін аднаму. Хаця Альгерд і быў больш удалы — і намнога! — у справе пашырэння сваіх уладанняў, бо дабраўся аж да самае Масквы. Вось тут нарэшце і здарылася такое, што вельмі падобна на анекдот. У тыя феадальныя часы кожны хапаў тое, што дрэнна ляжала. Літва не была выключэннем, як, між іншым, і суседняе Маскоўскае княства. Тут яно прадэманстравала надзвычайны спрыт. Дзіўна, чаму на гербе апошняга не намалявалі граблі? "Няма такіх грабляў, што грабуць ад сябе". Праўда, народ са сваёй зямлёю — не сена, і не кожны хацеў трапіць у гэты маскоўскі стажок. Але што было, тое было. Дзякуючы Богу і проста шчасліваму збегу акалічнасцей, мы маем такую гісторыю, якую маем. Адным словам, пра той самы нібыта анекдот. Замысліў Дзмітрый Іванавіч, вялікі князь маскоўскі, адабраць уЛітвы землі рускія і паслаў у Вільню паслоў бучных (альбо, як зараз кажуць, паўнамоцных) адпаведна тагачаснаму звычаю. Прыбыўшы да Альгерда, паклалі яны перад ім голы меч і агонь і абвясцілі: "Чакай, княжа, Дзмітрыя на Вялікдзень, прыедзе прывітаць цябе чырвонымі яйкамі!" Выслухаўйіы такую дзёрзкасць, Альгерд затрымаў на ўсякі выпадак маскоўскіх паслоў і загадаў сабраць войска. А падчас Вялікага посту руійыў патаемна з Віцебска на ўсход. 1а Зак. 1760. 9 Акурат пад самае велікоднае свята войска Альгердава апынулася пад Масквой. Стаўшы на Паклоннай гары, загадаў вялікі князь літоўскі прывесці затрыманых паслоў, уручыў ім паходню льняную з агнём і адправіў да князя маскоўскага. Яны сустрэлі Дзмітрыя Іванавіча па дарозе да царквы, калі той накіроўваўся на ранішнюю малітву. I не паспеў ён прыйсці ў сябе ад нечаканасці, як з атрадам вояў паказаўся сам Альгерд. — Бачыш, княжа, — звярнуўся госць з зычлівай усмешкай, працягваючы гаспадару чырвонае яйка, — я рашыў выручыць цябе, пазбавіўшы ад цяжкага і небяспечнага падарожжа, да якога ты, як бачу, яшчэ і не падрыхтаваўся. Дык давай святкаваць, не чакаючы другога прышэсця! Гады складваліся ў дзесяцігоддзі, дзесяцігоддзі — у стагоддзі, і ўсё больш цікавыя і забаўныя падрабязнасці сталі сустракацца ў летапісах і хроніках. Іх стваральнікі асмялелі і нават усё часцей асабістымі подпісамі сведчылі сваё аўтарства. Некаторыя дайшлі да таго, што побач з сур’ёзнымі і гістарычна велічнымі дзеямі каралёў ды магнатаў пачалі шчодра сыпаць рознымі "бытавымі кавалачкамі". Падабалася гэта каму ці не, але выглядала вельмі падобна на жыццёвую праўду. Вось, напрыклад, быў такі Ян Длугаш, кракаўскі канонік, што паставіў крыж на суровасцях летапіснага стылю, калі з’явілася яго знакамітая "Гісторыя Польшчы". Нешта мы зараз з яе выцягнем, але спачатку давайце зарыентуемся ў часе і падзеях. Пасля Альгерда вялікім князем літоўскім стаў Ягайла, яго першы сын ад другога шлюбу з Ульянай Цвярской. Кейстут ахвотна спрыяў пляменніку пры ўзвядзенні ў велікакняжацкі сан. Тым не менш Ягайла ставіўся да дзядзькі надта ўжо падазрона, пакуль не пазбавіў нават жыцця падчас знаходжання таго ў Крэўскім замку. Наўздагон у лепшы свет ледзь не трапіў і старэйшы сын Кейстута — Вітаўт. Нягледзячы на тое, што з дзяцінства проста ідэальна сябраваў па прыкладу бацькоў з Ягайлам Альгердавічам. Вітаўта выратавала тое, што ён не меў барады і вусаў. Гэтую акалічнасць выкарыстала яго жонка, якая з Ягайлавага дазволу з дзвюма служанкамі наведала няшчаснага Кейстутавіча, ужо гатовага да пакарання. Доблесны муж хуценька пераапрануўся ў служанчына адзенне і спакойна пакінуў даволі няўтульнае месца. Вітаўтава спрытнасць настолькі расчуліла Ягайлу, што ён згадзіўся аддаць яму трон вялікага князя літоўскага з ўсёй падуладнай тэрыторыяй. Праўда, сам Ягайла, заключыўшы Крэўскую унію, стаў польскім каралём, а да таго ж хрысціў Літву паводле каталіцкага абраду, як некалі Уладзімір Святаслававіч Русь — паводле праваслаўнага. Дагэтуль гісторыкі разважаюць, чаму Ян Длугаш недалюбліваў Ягайлу. Канешне, нескладана выказваць прэтэнзіі і гаварыць не зусім прыемныя рэчы ўжо пасля таго, як дадзеная асоба перайшла ў разрад адсутных сярод жывых. Справа ў тым, што кар’ера будучага гістарыёграфа толькі пачыналася, калі жыццёвы шлях караля ўжо заканчваўся. Але ж гэта была вялікая асоба! Многа пра яе гаварылася, і Длугаш збіраў усё, што чуў, і, зразумела, усё, што было напісана. 3 надзвычайнай цікавасцю чакалі ў польскай сталіцы Кракаве прыезду "дзікага літвіна". Сюды ўжо дайшлі чуткі пра падпісанне уніі ў Крэве. Але больш за ўсіх хвалявалася каралева на выданні, трынаццацігадовая Ядвіга, бо да яе набліжаўся жаніх з кавалерскім стажам у трыццаць пяць гадоў, свежаспечаны хрысціянін з краю апошніх нехрысцяў Еўропы. Дзве праблемы непакоілі юную асобу. Адна — што рабіць з папярэднікам Ягайлы, аўстрыйскім прынцам Вільгельмам, які ўжо амаль трымаў руку каханай каралевы, алс... I зараз у адчаі, спадзеючыся, што абвешчаны шлюб з літвінам па нейкай прычыне не адбудзецца, ён патаемна пражываў у каралеўскага падкаморага Гневаша. Другая прычына тычылася самога Ягайлы. Пакуль будучы заснавальнік дынастыі Ягайлавічаў паволі набліжаўся да Кракава, злыя языкі нашапталі Ядвізе, якое страшнае, усё пасечанае ў баях цела ён мае. Мала таго, у яе жаніха не хапае аднае вельмі патрэбнае дэталі, калі да гэтай пары ён яшчэ не ажаніўся. Каб мець поўную яснасць 1a* утакім далікатным пытанні, каралева загадала свайму даверанаму шляхціцу па імені Завіша, каб той як мага хутчэй ехаў да Ягайлы і патаемна падрабязна ўсё агледзеў, што ён за такі. Але будучы кароль, відаць, быў дастаткова праніклівы і зразумеў мэту прыезду пасланца. Таму неўзабаве, прыхапіўйіы яго, Ягайла накіраваўся ў лазню, дзе "разведчык" змог "...дакладна зрэестраваць прысутнасць і будову асобных частак цела, як з веданнем справы адзначыў у сваёй хроніцы Ян Длугаій. Адразу ж пасля такога шматзначнага мыцця йіляхціц Завіша паімчаў у Кракаў, дзе аб усім падрабязна далажыў. Каралева зрабіла вывад: "Усёў парадку”. Калі падкаморы Гневаш канчаткова зразумеў, што паставіў не на таго каня, дык вырашыў хоць маральна кампенсаваць свае страты. Падпільнаваўшы адпаведны момант, расказаў каралю, што прытуліў на пэўны час прынца з Габсбургаў, які ўсяго на чатыры гады старэйшы за каралеву і на шаснаццаць маладзейшы за яго вялікасць, ды яшчэ, што і заручаныя яны, Ядвіга і Вільгельм, некалі былі і сустракаліся як да Ягайлавага прыезду ў Кракаў, так і ўсе наступныя гады ў Гневашавым доме... Можна ўявіць каралеўскі гнеў! Але, хаця тэмпература адносін у аўгусцейшай сям’і значна панізілася, Ягайла зразумеў, што галоўнае ў такой сітуацыі — абарона гонару. Ды і сама каралева загадала паставіць Гневаша за абразу перад судом. I, канешне, прысуд мог быць толькі адзін: адказчык — ілгун і падманшчык. Суддзі не толькі добра ведалі рымскае права, але і рымскую гісторыю, дзе, яквядома, існаваў неаспрэчны пастулат: "Жонка Цэзара па-за падазрэннем". Што да пакарання, то яго прызначылі надзвычай справядлівае і суровае: Гневаш павінен быў залезці падлаву і заявіць, што збрахаў, як сабака, і па-сабачаму яшчэ некаторы час пабрахаць. У сям’і нібыта ўсё прыйшло ў парадак. Але каралева Ядвіга так і не ашчаслівіла Ягайлу. Праз трынаццаць гадоў ён аўдавеў. Кароль ажэніцца яшчэ тройчы. I толькі ў апошнім шлюбе — з маладой і прыгожай князёўнай з нашых беларускіх краёў, Софіяй Гальшанскай, нарэшце займее дынастычных інфантаў. А сасватаў яму гэтую прыгажосць вялікі князь літоўскі, з якім кароль не раз калаціўся, Вітаўт.