З дазволу караля і вялікага князя  Леў Казлоў

З дазволу караля і вялікага князя

Леў Казлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 112с.
Мінск 1992
31.64 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У адным горадзе жыў такі скупы мешчанін, што роўнага яму цяжка было знайсці. Прыйшоўён неяк да краўца заказаць сабе нешта з адзежы, ды і кажа:
— Пашый, толькі так, кабзрасходаваць як мага менш тканіны.
— Добра, — падумаўшы крыху, згадзіўся майстар. — Але дзеля гэтага пойдзем у двор, там здымем мерку, пасля чаго я зраблю адпаведную выкрайку.
Выйшлі яны. I калі прымерка скончылася, кравец хуценька тут жа на зямлі накрэсліў "выкрайкў', а на яе кінуў маленечкі кавалак тканіны. Мешчанін, нічога не разумеючы, здзіўлена глядзеў на гэтую справу, пакуль нарэшце не спытаў, што гэта значыць.
— Вось гэта і ёсць ваша вопратка, — растлумачыў выканаўца.
— А тканіна?
— Вунь яна, — майстар паказаў на той кавалачак. — Калі раптам парвецца, хопіць, каб залатаць. Для вас жа галоўнае — як мага менш тканіны. Але, прабачце, прыйдзецца плаціць больш, калі ўлічыць хуткасць выканання.
Захварэла неяк адна купчыхаўдава, і наведаць яе прыйшла адзіная з раднімяшчанка, якая ўдумках выношвала нейкія планы наконт спадчыны. Прыйшоўшы, яна стала "суцяшаць" хворую:
— Ах, дарагая мая, якая ж ты шчаслівая! Яшчэ крыху, і ты ўбачыш самога Госпада, які паклапоціцца аб тваёй бязгрэшнай душы...
— Калі так, — адгукнулася купчыха, — дык я адразу ж папрашу Ila­na Бога, каб і табе, мая дарагая, найлепшае месца неадкладна падрыхтаваў.
— He, не, нетрэба, — замахаларукамі госця, гэта парушыць мае справы на зямлі, таму не прыспешвай Усявышняга!
У часы Жыгімонта Старога і яго сына распаўсюдзілася ў Кароне і ў Вялікім княстве Рэфармацыя, сталі з’яўляцца сярод хрысціян разнастайныя плыні — пратэстанты, кальвіністы, арыяны. Апошнія Ягайлавічы даволі талерантна ставіліся да рэлігійных пытанняў, таму сутычкі паміж супрацьлеглымі бакамі пакуль што абмяжоўваліся словамі. Пакуль што...
Сустрэліся неяк езуіт з арыянскім міністрам (святаром). Арыян кульгаў на адну нагу, што выклікала кпіны прадстаўніка Ордэна Ісуса:
— Бачу, браце мой, што кульгаеш ты не толькі ўверы, але і ўзвычайнай хадзьбе.
— Дык лепей, кульгаючы, уступіць у Царства Нябеснае, чым здаровымі нагамі ў ваш Ордэн, — адпарыраваў міністр.
Мікалай Пац, біскуп жамойцкі, у сваіх красамоўных казаннях часцей за ўсёкарыстаўся сцэнамі пякельных пакупі ці падрабязным апісаннем аблічча д’ябла і яго спакус, што моцна дзейнічала на ўяўленне слухачоў.
Неяк біскуп запрасіў мясцовага мастака ў сваю рэзідэнцыю і стаў дамаўляцца, каб той намаляваў яму карціну з выявай анёла.
— He, не магу, святы ойча, — адмовіўся мастак, — вось каб д'ябла, дык іншая справа.
— Што?! Чаму?
— Дыўсёдзякуючы вам. Колькі я ні слухаўвас, такінепачуў, штожсабою ўяўляе анёл ці, напрыклад, райскае жыццё. Веруеш і неведаеш, дзеля чаго?
Староста і бурмістр жылі ў добрай згодзе. Нават мелі адносуполыіае адзенне для свят ці ўрачыстых цырыманіялаў, якое апраналі па чарзе. Але аднойчы старостапа нейкай прычыне не перадаў боты з гэтага афіцыйнага камплекта, і бурмістр, атрымаўшы запрашэнне на сустрэчу з каралём, які праязджаў праз іх горад, вымушаны быў прасядзець дома. I гэта абразіла яго да глыбіні душы.
Прайшло некалькі дзён. Пану старосту трэба было пакараць нейкага злачынца, якога суд прыгаварыў да павешання. Зашыбеніцай жа даводзілася звяртацца да таго ж бурмістра. I дзяржаўца мясцовых зямель як ні ў чым не бывала накіраваў просьбу ў магістрат. На гэта галава горада адказаў так:"Шыбеніцы не дам, бо, калі і маю яе, то выключна для сябе асабіста і для сваіх блізкіх".
Вось такія размовы вяліся паміж тымі, хто прадстаўляў гараджан. Але горад ці мястэчка трапляліся і на жыццёвым шляху тагачасных жыхароў вёскі. Абодва бакі нсяк камснціравалі свае ўзаемаадносіны, часцей за ўсё — крытычна. 1 гэта ў кожнай дзяржаве! Калі такія погляды сатруцца ў археалагічны пыл, аднаму Богу вядома, бо пышна квітнеюць аж да нашых дзён. Мо, калі ўсе стануць гараджанамі, ці, наадварот, сялянамі, альбо, нарэшце, панамі. У гісторыі ўсё можа быць, не выключайма такой магчымасці. Ах, каб неяк заглянуць у будучыню! А пакуль што — абернемся назад.
Два мужыкі верхам на адным кані выязджаюць з горада. Насустрач ім едзе шляхціц, які пытаецца:
— А колькі там гадзін было на ратушным гадзінніку, ці не скажаце?
— Ды і не ведаю, пане, — адказаў той, што сядзеў спераду, — няхай скажа мой сусед, бо ён выехаў пазней.
Шляхцянка на кірмашы прадавала свінню. Падышоў нейкі мужык і давай з ёю таргавацца. Доўга спрачаліся янызацану, алебезвынікова. Хаваючы сакеўку ў кішэню, мужык і кажа на развітанне: "Ну, калі так, то грошы — мае, а пані — свіння'.
У агарод да мужыка ўлезла свіння аднаго шляхціца. Мужык схапіў кол і ўрэзаў ёй па рыле, а тая вазьмі ды здохні. Шляхціц, канешне, у суд. Пазвалімужыка. Адным словам, укожнага свая праўда, такшто да ісціны суддзя ўсёніяк не мог дайсці. Яшчэраз пытаецца ён селяніна, як жа гэтаўсёздарылася. "Няўжо не зразумела? — паясняе той. — Ну, прабачце мне, уявіце, што пан суддзя быўтой самай свіннёй і залез у мой агарод. Што ж заставалася рабіць? Казытаць і гладзіць пана свінню... не, пана суддзю? Кожны б на маім месцы даў бы па рыле... пана суддзі, пасля чаго пан суддзя, канешне б, сканаў'.
Мо, некаторыя з шаноўных чытачоў наморшчылі насы, назіраючы за палемікай наконт свінні? Тады, паколькі мужыкі яшчэ маюць што сказаць, памяняем тэму і ўвядзём новы пасіўны персанаж — карову.
У аднаго селяніна здохла карова, a крыху пазней памерла жонка. Сядзіць ён пасля ўсяго гэтага ў роспачы, не ведае, як жыць далей. Сталі падыходзіць да яго суседзі і суцяшаць.
— Ці ж у нас дзяўчат бракуе, што застанешся ўдаўцом адзінокім? — кажа адзін. — У Пятра тры дачкі, выбірай, якую хочаій. Васілёва сястра на выданні...
— Мо, хочаій, удаву табе пашукаем, — прапануе другі.
Той слухаў, слухаў ды і адзываецца: — Вельмі вам удзячны за вашы парады. Але бачу, лепей сшраціць жонку, чым карову. Бо на месца нябожчыцы падсоўваеце мне капу дзяўчапг, а вось каб хоць адзін прапанаваў жывёліну!
У народным гумары галоўны герой, мужык, часцей за ўсё выступае не адзінокай фігурай, а разам з нейкім інвентаром, прыладай, канём і г.д. Так, відаць, і больш пераканаўча, і натуральна. Цікава, што нярэдка такі "антураж” як бы дзейнічае разам з цэнтральным персанажам, таму і надзяляецца такімі ж гумарыстычнымі рысамі. Сельскі жыхар, напрыклад, не скажа просга "воз”, а ''карэта на дваццаць чатыры акны”. He здагадалкЯгЫЯму? А гэта ж дзіркі паміж паяярэчынкамі ў драбінах. Jr	у г
іСелянін не трлькццёпдым гумарам адносіўся*да^^г^ ' ’ інвентаІф'Чб цяглав^Й^льц а^^йвшнаваў іх?рерш за ўс^* Гараджайін мог тако^ нязвацьскупасцю, йе зважаючы; што ўсё гэта значыда для сялянскага жыцця. Вось, дарэчы, конь, бо дайшла чарга іда яго.
Аднаго разу сЯляне вырашылі пабудаваць у сваёй вёсцы новую царкву. Спачатку трэба было навазіць камення для падмуркаў, але гэтая справа ішла чамусьці надта ж марудна. Свягпар, паназіраўшы за вазніцамі, зразумеў, што кожны з іх йшнуе свайго каня. Ён сабраў усіх разам і прапанаваў памяняцца коньмі, пасля чаго праца адразу ажывілася.
Паехаў мужык, запрогйіы пару коней, улес па дровы. Паставіў воз і пайшоў вышукваць, што трэба. А гэтым часам па той жа лясной дарозе ехаў манах на фуры, напоўненай рознай данінай. I захацелася яму завалодаць адным з тых ламавікоў. Выпраг ён каня, прывязаў да свайго воза і загадаў фурману ехаць далей. Сам жа ўлез у хамут і стаў чакаць гаспадара.
Вяртаецца мужык і з жахлівым здзіўленнем глядзіць на такую перамену.
— Што ж гэта? — усклікнуў ён наЛ	R
рэшце.	\\
— Гэта воля Божая, — малітоўна Vi	/я\
злажыўшы рукі, адказаў манах. — Я	J
некалі вельмі саграшыў, за што быў ЙуЛу Гул/ІТЙІ пакараны — ператвораны ў каня.
Доўга я з усёй маёй добрасумленнасцю WU працаваў на цябе, і вось Бог Ш Пт злітаваўся, вярнуўшы маё чалавечае	лйя ЦшММ
аблічча.	E] ІЙГ
Выслухаўшы тлумачэнне, селянік	™
дапамог былому грэшніку оыбрацца з хамута, а вярнуўші&я ў сялаз«^ші^\ ? жарам расказааў пра гэт ы" цу^^г '
Відаць, мнргім вядомгГ, штодаўнсй сялянскія сем’і былі даволівялікія. Бо лічылася: "Шклянак і дзяцей у доме ніколі не бывае занадта". Але ўсё ж такі была нейкая мяжа, пакладзеная часам ці матэрыяльнымі магчымасцямі, а мо і таму, што "дзеці падрастаюць — хату сатрасаюць". Дазвольце ж запрасіць шаноўных чытачоў у такую мнагадзетную хату. Як у той казцы: "Жыў сабе Несцерка, і было ў яго дзяцей шэсцерка". Дык вось, пра такого Несцерку.
Аўдавеў адзін мужык, а на руках у яго засталося аж шасцёра дзяцей. Дзе ж яму аднаму ўправіцца з імі, і стаў ён шукаць сабе жонку. Знайшлася такая, што згадзілася пайсці за яго, бо ў яе, самой удавы, таксама мелася шасцёра. А паколькі абодва былі не зусім старыя, то нарадзілася ў іх яшчз шасцёра дзетак. Падрастаюць усе разам, усё, як трэба. Толькі аднойчы выбягае з хаты жонка і — да мужыка, што быў на двары: "Хутчэй дапамажы! Бо твае дзеці і мае дзеці в юць нашых дзяцейГ.
Сцэны з дзвюма дзеючымі асобамі — селянінам і панам, апісаны ўжо шмат разоў, і можна іх падвесці пад адзін
эпіграф: "Кажух — не вата». сала — не гарбата". Пан у вядомых сітуацыях могадпомсціць мужыку за яго востры язык прамалінейным фізічным спосабам, напрыклад, як той ваявода, якога мужык выцягнуў, тонучага, з ракі, але за тое, што сваёй мужыцкай рукою зганьбіў ваяводскі чуб (бо цягнуў за яго), замест узнагароды атрымаў пару дзесяткаў дубцоў.
Адзін багаты пан прыйшоў у касцёл, сеў на лаўку і тут заўважыў побач нейкага ўбогага, абшарпанага чалавека. Той, не зважаючы на з’яўленне багацея, не пакінуў свайго месца, нават не адсунуўся. Памешчык жа, ледзь стрымліваючы гнеў, спытаў:
— Каму ты служыш?
— Служу самому Богу.
— Дзіўна, служыш такому вялікаму пану, а нічога не зарабіў, апрача гэтых латак.
— Што тут дзівіцца, ваша мосць, — адказаў небарака, — якая служба, такая і плата.
У нейкага пана быў кухар. Заказаў аднойчы гаспадар спячы гуся і адразу падаць да стала. Калі страва была ўжо гатова, кухар, дэгустуючы, заахвоціўся ды і з>еў гусакову ножку. А пан і пачаўсвой абед менавіта з ножак, але адразу ўбачыў недахват, ад чаго страшэнна раз' юшыўся і вылаяў кухара. Тойу апраўданне стаў даводзіць, што ў птушкі і была толькі адна нага, але довадгэты неўпэўніўпана, толькіяшчэ болый раззлаваў.