З дазволу караля і вялікага князя  Леў Казлоў

З дазволу караля і вялікага князя

Леў Казлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 112с.
Мінск 1992
31.64 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
4#
ка
:ціпа
І^оаля, для ^^пзнйць з
4. ‘у№гатоў быў^элаЧ^^^ „. ,.
Эа яго вялікасці, калі прыяцелі не вьІ^ ^ымалі/ выбухнулІРіа^^йм^^	’ Jl
роіатам, што той napMffy ўсё зра^^ меў.
Нейкі шляхціц так набраўся ў карчме, што, ледзь выйшаўшы адтуль, ніяк не мог узабрацца на свайго каня. Тады стаў прасіць то аднаго, то другога святога:
— Святы Антоні, дапамажы!.. Э-з-х, хвароба! Ну, тады святы Мікалай... Што за чорт! Т-а-а-к... Святы Валенты!
I ніводзін са святых, да якіх ён звяртаўся, не праявіў інтарэсу да ягоных спраў. Нарэшце шляхціц крыкнуў у адчаі:
— У імя госпада Бога, усе святыя, дапамажыце!
Ікалі пасля гзтага перакуліўся цераз каня на другі бок, то прабурчзў:
— He, не ўсе адразу...
Тыя дваране, што былі пры двары, не заўсёды маглі, a хутчэй не жадалі паказваць прыклады сапраўднага шляхецтва. Нямала іх толькі дэкаратыўна красавалася падчас розных урачыстасцей, таму "нармальная" шляхта лічыла іх дармаедамі, падмацоўваючы такое меркаванне анекдотамі.
Стары дваранін, з тых, што служылі яшчэ Жыгімонту Аўгусту, цяжка захварэў. Лекары, якія абследавалі яго, безнадзейна махнулі рукой, што ўсе зразумелі як блізкі канец. Паколькі сваякоў у вяльможы не было, то некалькі знаёмых дваран, а за імі і слугі кінуліся ўпакой паміраючага, каб прыхапіць нешта каштоўнае з маёмасці. У імгненне вока ўсё было разрабавана. Засталіся толькі дзве жывёлінкі, ійто неяк суцяшалі адзінокага саноўніка на сконе жыцця: маленькая малпа ды сабачка. Раптам малпа, як бы нагледзеўшыся на людзей, што паспешна хапалі розныя рэчы, выцягнула з-пад галавы свайго гаспадара падушку і пабегла з ёю ў куток. Сабачка кінуўся ўслед з шалёным брэхам і стаў цягнуць тую падушку да сябе. Ад гэтага вэрхалу і тузаніны дваранін ачуўся і, угледзеўшы прычыну, рассмяяўся: "О, Божа! I яны б’юцца за маю спадчыну". Ад гэтага смеху яму стала лягчэй, а праз некалькі дзён ён зусім ачуняў.
Вось такія незвычайныя падзеі сустракаюцца ў старых рукапісах. Як бы там ні было, а прыемна адзначыць, што добры гумар і смех маюць бясспрэчнае значэнне для падтрымання здароўя. Узбадзёрымся гэтым фактам і паглядзім далей на шляхецкія справы.
Сабралася раз шляхта з адной парафіі і вырашыла напісаць ліст да папы рымскага, каб той зняўз пасады іхняга святара, які спаганяў з іх граійыма і натурай за што толькі мог.
I вось ліст ужо амаль гатовы, і воск з пячаткай прынесены. Засталося толькі звярнуцца да папы адпаведна яго тытулу.
— Здаецца, трэба так: "Духоўны айцец", — сказаўнехтаз прысутных.
Але яго тут жа абарвалі, нагадаўшы, што так звяртаюцца і да ксяндза ў час споведзі Нехта прапанаваў:"Найяснейшы айцец. Адразу і гэта адверглі, бо так заклікаць, надумкуболыйасці, дасамога Усявышняга належыць.
Нарэшце слова папрасіў стары шляхціц, што некалі ў дзяцінстве спрабаваў вывучаць тэалогію, і, спасылаючыся на складанасць сітуацыі, параіў:
— Адавайце простапа-нашаму, пашляхецку: "Пане брацё'.
Па агульных воклічах адабрэння можнаўжо былолічыць, што кансенсус дасягнуты, але раптал ускочыў другі ссівелы шляхціц. Ён быў вядомы як вялікі знаўца мясцовага маштабуўпытаннях генеалогіі, таму вельмі клапаціўся пра шляхецкі гонар.
— Хто ж, да д'ябла, ведае — ён шляхціц ці не?!
Архібіскуп Тарнаўскі, спадкаемец Станіслава Карнакоўскага, уваходзячы ўЛовіцкі замак, які быўрэзідэнцыяй яго папярэдніка, убачыў герб з выявай барана, што належаў былому гаспадару. Тарнаўскі зморшчыў нос і ткнуў пальцам у бок герба:
— Трэба хутчэй выгнаць гэтага барана, бо занадта доўга смярдзеў!
— Міласцівы пане, — адазваўся адзін з сяброў памёршага ўладальніка замка, — ружа пахне куды прыемней, толькі век яе нядоўгі.
Справа ў тым, што на гербе архібіскупа красавалася ружа.
2а Зак. 1760.
41
3 бегам часу, калі ўжо змянілася не адно пакаленне шляхты, пачуццё асабістага гонару стала ледзь не хваробай. Усякае, нават нязначнае адхіленне ў тытулярным звароце, асабліва калі шляхціц займаў нейкую службовую пасаду, тут жа выклікала негатыўную рэакцыю. Гэта заўважалі нават чужаземцы. Адно няўдала сказанае слова ці намёк маглі прывесці да такога выяснення адносін, пры якім кроў — звычайная справа. "Але ж затое ніхто ў свеце так хутка не мірыцца, як нашы людзі", — апраўдваліся мясцовыя "нашчадкі рымлян".
Дык вось, пра тыя самыя тытулы. Іхняе гучанне было, напэўна, самай што ні на ёсць найлепшай музыкай у шляхецкіх вушах. Нездарма пры дварах заўсёды існавала пасада цырымоніймайстра. Спецыяльны прыдворны чын абвяшчаў поўнае імя і тытул пры з’яўленні высакароднай асобы. Гэты звычай стаў модай, праўда, не заўсёды ўдавалася яго выконваць у поўным аб’ёме, бо ў большасці выпадкаў, калі адзін шляхціц наносіў візіт другому, проста не было каму агалашаць пра высокага госця. Тым не менш кожны імкнуўся, каб цырыманіял праходзіў як мае быць, з улікам усіх нюансаў этыкету.
Павятовы староста па нейкіх судовых пытаннях прыехаў у ваяводскі горад. У той дзень суд разглядаў шмат іскаў, таму, каб не губляць часу, староста, пакінуўшы там двух шляхціцаў, што прыбылі разам з ім, накіраваўся ў бліжэйшую карчму. Адыходзячы, ён папярэдзіў спадарожнікаў, каб чакалі разгляду патрэбнай справы і, як пачнецца чытанне, уважліва слухалі, ці не будзе раптам задзеты гонар іхняга пана з-за неадпаведнага ўжывання тытулу. / вось праз нейкі час возны выкрыкнуў:
— Шаноўны пане староста, просім да справы!
— He "шаноўны", а "шляхетны" трэба казаць, — паправіў яго адзін з павятовых шляхціцаў.
— Добра, — згадзіўся возны. — He шаноўны, а шляхетны, і просім да справы!
На гэты раз абурыўся другі шляхціц:
— Непроста"шляхетны", а"вяльможны"!
Разгублены ад такіх паправак возны выдаў яшчэ "лепшую" фармулёўку:
— He шаноўны і не шляхетны, але проста вяльможны пан староста быў пазваны да справы!
Знешні выглядды і матэрыяльнаестановішча шматлікай дробнай "хадачковай" ці "засцянковай" шляхгы зводзілі амаль на нішто намаганні трымаць на налсжным узроўні той самыгонар. Кажуць, штоасабліва характэрна гэта было для прадстаўнікоў Мазоўша, Падляшша, а таксама Ашмяншчыны, пра якіх склалі такую прымаўку: "У яго адна калашына ў халяве, а другая — наверсе".
У нейкім сяле, дзе пражывала адна збяднелая шляхта, гаспадыня-шляхцянка паслала сваю дзеўку-прыслугу да суседкі-шляхцянкі з просьбай пазычыцьмяшок. Тая адказала:" Кланяйся сваёй пані і перадай прабачэнне, што мяшка пазычыць не магу, бо адзін мяшок накінуў на сябе старэйшы сын і пагнаў свіней у поле, пад другім — спіць малодшы паніч, а болыа мяшкоў няма".
Ой, досыць ужо насміхацца з віляхты! Ці ж вінаваты чалавек, штонарадзіўся ў генеалагічным асяроддзі? Ды і хто ж бараніў гэтую зямлю, як не той шляхціц, а да гэтага яшчэ і карміў сам сябе, бо ведаў, як хадзіць за сахою ў полі.
Між тым жыццё паволі, але няўхільна ііпло. абставіны мяняліся. А для сармацкіх рыцараў час нібы застыў, Калі ж прыходзілася неяк рэагаваць на перамены, то ўсё зводзілася да параўнання: "А вось раней...”. Каб і нам ле завязнуць у такім гістарычным "кісялі", нагадаем, што апрача шляхты існавалі даволі колькасна шматлікія і іншыя прадстаўнікі грамадства, напрыклад людзі простага паходжання, ці паспалітыя.
дразу адзначым, што не так проста знайсці больш-менш сур’ёзны дакумент, пісьмовую крыніцу з тых аддаленых стагоддзяў, дзе б вось так проста фігураваў у гумарыстычнай сітуацыі, вартай анекдота, чалавек звычайны ці нават са збяднелай канчаткова шляхты, які шу каў сродкаў для жыцця, не маючы галоўнага тады багацця — зямлі. Але ж ва ўсе часы былі і нешта тварылі гарад-
жане, сяляне, святары, манахі, студэнты, a то і проста — мужыкі і бабы, хлопцы і дзеўкі, нават аднолькавыя па інтарэсах незалежна ад паходжання дзеці. Паспрабуем прыгледзецца і да іх, тым больш што ў гэтым яны самі нам дапамогуць, дзякуючы неўміручай традыцыі вуснай творчасці. He збіваючыся на разгляд розных жанраў, усё ж заўважым, што калі ў казцы народ-складальнік фармуляваў сваю мару, у паданні — веру, то ў анекдоце — забаўляўся якхацеў. Паспалітыанекдотадкрыта, частабязлітаснасмяецца з усяго і ўсіх на свеце, нікому нічога не даруючы і не просячы прабачэння. Якія толькі псрсанажы тут не трапляюцца! Але адразу відаць, на чыім баку сімпатыі, — ці спрытнага, знаходлівага і дасціпнага, ці таго, каму зусімзусім выпадкова пашанцавала ў нейкай неверагоднай сітуацыі. Нярэдка насуперак рэаліям у такім анекдоце чалавек просты выходзіць пераможцам пры сутыкненні з прадстаўніком пануючагасаслоўя, бедны мае верх надбагатым, практычны — над занадта адукаваным і гэтак далей. Толькі адна перасцярога: каб не збіцца на "класавы" прынцып, раім кіравацца наступным тэзісам — "Што рэчаіснае, тое і разумнае, а што разумнае, тое і рэчаіснае".
А цяпер, падыходзячы непасрэдна да нашага прадмета, зробім спробу адшукаць анекдот, які бясспрэчна прэтэндуе на старажытнасць. Бо будзе сустракацца немалая колькасць гісторыяк з універсальным сюжэтам, калі можа ўзнікнуць сумненне, а ці пра такія ўжо далёкія ад кас падзеі апавядаецца? Праўда, той архаічны анскдот не ў кожнага выклікае ўсмешку. Што рабіць, усё ў жыцці мяняецца. У тым ліку і адносіны да гумару. Але ёсць, ёсць нешта такое, падобнае на бессмяротную душу, той самы камізм сітуацыі, які смешыць і нашага сучасніка. Паспрабуем!..
Хіо ж з персанажаў зможа мабраць больш за ўсіх ачкоў у прэгэнзіі на старажытнасць? Канешне — манахі. Асабліва калі вызначана, да якіх ордэнаў яны належаць. Ды яшчэ, што карыстаюцца лацінскай мовай, бо вядома, яна з’яўлялася тады ў Еўроне міжнародяай, а пазней адьпшіа ў цень.
У карчме сустрэліся езуіт, дамініканец ібернардзінец. Былоўжодаволі позна, таму гнспадар нічога не змог запрапанаваць з ежы, апрача аднаго-адзінага яйка, якоетолькі штознесла курыца. Палічыўшы гэту падзею за добры Божы знак, манахі папрасілі зварыць ім тое яйка, а самі сталі разважаць, якім жа чынам такую "вячэру" раздзяліць на тры роўныя часткі. ГТасля доўгіх дэбатаў за слушную прынялі прапанову бернардзінца: хто скажа найбольш адпаведпае моманту выслоўе з Бібліі, та.чу аддаць усю "порцыю".
Пгршым узяў слова езуіт:
— Egrede ex domicilio tuo (Выйдзі з дому твайго), — разбіўшы яйка і аблупіўшы, ён хацеў ужо пачаць трапезу, але іншыя запратэставалі.
— Accipe salein sapientiae (ГТрымі еоль му^расці), еха зў дчмініканец, насыпаў соллю яйка і раскрыў рот, Kito яго туды накіразлць, як ізноўразді'.лі'/я г 1.1.1 ае'п	jetну.