Канешне, радзівілаўскі размах паглынаў вынікі працы шматлікіх прыгонных сялян і залежных адкнязя жыхароў мястэчак і гарадоў. Ды і не было калі як след займацца гаспадарчымі справамі свавольнаму магнату, абаронцу шляхецкай вольнасці. I, хаця казна самога Караля не пусцела, бо для яе папаўнення меліся разнастайныя крыніцы, навакольныя землі прыходзілі ў заняпад. Нездарма ў сувязі з гэтым нарадзілася наступная прымаўка: "У нашага Радзівіла бацвінне нарадзіла, а хлеба — а ні кавалка". Т ым не менш беднымі ніколі Радзівілы не лічыліся нават блізка. У тым ліку і Пане Каханку, калі надараўся зручны момант, любіў бліснуць багаццем. Кароль Станіслаў Аўгуст праездам гасціў у Нясвіжы. Князь выкарыстаў гэта, каб паказаць яму сваю фінансавую магутнасць, і запрасіў паглядзець, што маецца ў радзівілаўскай скарбніцы. Сярод шаф, перапоўненых перламі, дыямантамі, смарагдамі і іншымі каштоўнымі каменнямі, скрынямі з золатам, паліцамі з дарагім посудам, куфэркамі разнастайнымі ўпрыгожаннямі Станіслаў Панятоўскі звярнуў увагу на зробленыя з чыстага золата статуэткі Ісуса Хрыста з апосталамі. Але кароль падлічыў, шт'о маецца ўсяго дзесяць^, фігурак, таму спытаў: — Здаецца, недастаючыя два апосталы пайшлі прапаведаваць святое Евангелле няверным? — He, найяснейшы пане, — адказаў Караль Станіслаў, — я іх паслаў у свет, каб апавядаць пра славу вашай каралеўскай вялікасці і ўздаваць ёй хвалу. Падчас абеду ў прыёмнай зале Нясвіжскага замка кароль спытаў гаспадара, дзе яго знакаміты ганчак, ці жывы ён? — Ганчак жывы, — уздыхнуў князь, — толькі аслеп. — Ах, як шкада! Як жа ён цудоўна гнаў зайцоў ды лісаў... — Але ён і зараз гэтым займаецца з такім жа поспехам. — He можа быць! Якім чынам? — здзівіўся Станіслаў Аўгуст. — Вельмі проста, — паясніў Радзівіл, — выязджаючы на паля- ванне, я загадваю прывязаць яму на шыю відушчую балонку, і ўсё ідзе, як і раней. Алетакія, на першы погляд нармальныя адносіны паміж каралём і князем з Нясвіжа, былі даволі рэдкай з’явай. Караль Радзівіл усё жыццё быў у апазіцыі да Станіслава Аўгуста і толькі пільнаваў, калі можна пусціць у адрас яго вялікасці нейкую балючую дасціпнасць, a то і проста грубасць. Вось прыклад "радзівілаўскага падыходу". Падчас вялікага каралеўскага балю да Станіслава Панятоўскага, які танцаваў паланез у першай пары з княгіняй Любамірскай, раптам падышоўПане Каханку і, заступіўшы дарогу, сказаў: — Найяснейшы пане, калі мы вас выбіралі каралём нашым, многа чаго ягамосць нам абяцаў. Дык нягай жа зараз будзе і мне можна адбіць даму, як пацвярджэнненашай залатой вольнасці. — Шаноўныкнязь, — спакойна ад- казаў кароль, — часы падзелаў мінулі, а скарб — маю даму, аддам толькі разам з маім жыццём. — Міласцівы кароль! Супраць насілля, панекаханку, нямарады. Перад яго вялікасцю нават Радзівіл павінен адступіць, тамузгортваюканфедэрацыю, але гвалтаванне нашай залатой вольнасці і парушэнне пактаў бачу, таму і складаю падобны маніфест. У тым жа Нясвіжскім замку, калі Станіслаў Аўгуст пажадаў агледзець залы і пакоі, Караль Станіслаў пачаў экскурсію з наступных слоў: — Шчаслівы быўі ёсць дом гэты, бо трох каралёў польскіх, караля шве& скага і двух рускіх цароў, Васіля Шуйскага і Пятра I, гасцінна сустракаў. A вось і наш цяперашні кароль нарэшце наведаўся сюды. Станіслаў Панятоўскі, западозрыўшы нешта нядобрае ў гэтай тырадзе, паспяшыў далей, але князь затрымаў яго ча парозе, працягваючы: — Ад візіту Карла XII, пане каханку, тут нічоганезмянілася. Восьтут, ля гэтых дзвярэй, як казалі мне, спаў нехта болыйай годнасці за вашу каралеўскую вялікасць. На такое незразумелае і абразлівае паясненне высокі госць адразу ж нервова адрэагаваў: — Хто б гэта мог быць? — А гэта бацька вашай каралеўскай мосці, — роўным голасам паясніў Пане Каханку. — Ён тут спаў у якасці сакратара тагачаснага караля, СтаніславаЛяшчынскага... Сярод багатага арсенала розных выхадак Караля Радзівіла ў дачыненні да Станіслава Панятоўскага была вось і такая. Ігнаруючы прыдворны этыкет, Пане Каханку часта паяўляўся ўкаралеўскім замку неахайна апранутым, у белым некалі жупане, пракураным і заплямленым. А паверхусяго красаваўся кунтуш, выцерты дашчэнту. Кароль доўга цярпеў, нарэшце заўважыў публічна нясвіжскамуўладару, каб наступны раз ён болей паклапаціўся fe аб сваім знешнім выглядзе. — Ваша каралеўская мосць, — адказаў князь, — гэты кунтуш носіць ужо трынаццаты па чарзе Радзівіл, калі становіцца віленскім ваяводаю, таму і не дзіва, штоўяго такі выгляд. Гэта быў шчыры намёк наконт роду Панятоўскіх, якія параўнальна нядаўна атрымалі годнасць сенатараў. Падчас вядомага Чатырохгадовага сеймабрат караля, князьМіхалПанятоўскі, прымас, сказаў прамову, у якой выказаў неабходнасць падпісання пагаднення з Кацярынай II. Ён даводзіў, што імператрыца, упэўніўшыся ў агульным даверы жыхароў Рэчы Паспалітай да яе вялікасці, абавязкова верне землі, забраныя пры першым падзеле. I тут гэты довад быў перабіты голасам Караля Радзівіла: — Э, пане каханку, ніякага задавальнення, калі кабета дае гвалтам і пад прымусам. Гэтай апошняй падзеяй з жыцця аднаго з самых знакамітых Радзівілаў, шляхецкага куміра і абаронцы залатой вольнасці, заканчваецца сустрэча з вядомымі і малавядомымі асобамі, што проста ці ўскосна ўплывалі на нашу гісторыю, з’яўляліся яеаздобай, хаця і рознай каштоўнасці, а ўсё ж замацаваных у ёй назаўжды. ДАВЕДНІК Абдыкацыя — адрачэнне (адтрона, кароны, улады, службовага месца). Акавіта — тое, што і гарэлка (ад лацінскага "аква віта" — "вада жыцця"). Аналой — высокі столік з пакатым верхам, на які ў час набажэнства кладуць кнігі, абразы і іншыя прадметы. Апостальская сталіца — Рым. Ардынацыя — непадзельная ўласнасць, якая належала магнату (землі, лясы, гарады, мястэчкі, вёскі, мануфактуры). Арыяны — рэлігійная плынь, прадстаўнікі якой не прызнавалі боскасць Хрыста; арыянскія суполкі былі ў Еўі, Новагародку, Нясвіжы. Бакалаўр — першая, найніжэйшая вучоная ступень, якая надавалася пасля заканчэння універсітэта; настаўнік. Баніфратары — манахі ордэна святога Яна Божага, якія займаліся доглядам хворых. Белая галава — жартаўлівая назва маладых жанчын. Бернардзінцы — манахі-францысканцы, якія найбольш строга прытрымліваліся статута свайго ордэна. Бурмістр — член рады магістрата, які кіраваў яго пасяджэннем; кіраўнік горада. Возны — службоЬая асоба, якой даручалася выклікаць у суд, агалошваць судовы вырак, аглядаць месца злачынства, весці дазнанне і да т.п. Гвардыян — ігумен, настаяцель кляштара. Гетман — начальнік войска ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Польшчы. Грош — сярэбраная манета ў Вялікім княстве Літоўскім. Дамініканцы — манахі ордэна святога Дамініка, вызначаліся надзвычайнай сціпласцю ў асабістым жыцці; у Беларусі некалі налічвалася болып за 40 кляштараў гэтага ордэна. Дзела — гармата. Езуіты — манахі ордэна "Таварыства Ісуса", галоўная мэта якога — барацьба супраць усялякіх адхілепняў (рэфармацыі) у догматах каталіцкага веравызнання. Жупан — старадаўняе верхняе адзенне з сукна. Зямяне — група ваеннаслужылага насельніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім; у XVI — періпай палове XVII ст. так звычайна называлі шляхту. Імша — абедня ў каталіцкім храме; харавое выкананне тэксту такой абедні ў суправаджэнні аргана. Кальвіністы, кальвіны — паслядоўнікі аднаго з пратэстанцкіх веравучэнняў, узнікшага ў часы рэфармацыі; кальвінісцкія суполкі існавалі ў сярэднявеччы ў шэрагу беларускіх гарадоў і мястэчак. Канонік — саборны свяшчэннік. Канфедэрацыя — аб’яднанне шляхты дзеля дасягнення пэўных палітычных мэт. Канцлер — адна з найвышэйшых пасад у Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім; займаўся замежнай палітыкай, кіраваў каралеўскай ці велікакняжацкай канцылярыяй. Kand — адзінка лічэння, роўная 60. Кашталян — памочнік ваяводы ў Вялікім княстве Літоўскім, камендантзамка; пазней ганаровы тытул. Кунтуш — старадаўняе верхняе адзенне з адкіднымі рукавамі. Лазенкі — палацава-паркавы ансамбль у класіцыстычным стылі, створаны ў Варшаве ў часы Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Магістрат — гарадская рада; кіраваламясцовымісправамі.змяшчалася ў ратушы. Маршалак — вышэйшая службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы. Маршалак земскі сачыў за парадка.м пры двары вялікага князя, старшынстваваў на радзс і ў сейме, прадстаўляў замежных паслоў, судзіў за парушэнні этыкету падчас аўдыенцый і пасяджэнняў сейма, размяшчаў дэпутатаў і да т.п.; марйіалак дворны — намеснік маршалка земскага, ведаў прыдворнымі; маршалак павятовы — начальнік павятовага войска. Медэляны — парода гончых сабак (ад назвы горада Мілана — Медыялана, як яго некалі называлі). Мітра — галаўны ўбор вялікага князя, а таксама вышэйшага хрысціянскага духавенства. Неапалітанскія сумы — спадчына каралевы Боны, якая незаконным чынам дасталася іспанскаму каралю Філіпу II, нягледзячы на намаганні кракаўскага двара. Нунцый — паўнамоцны папскі пасол. Па кудзелі — спадчыннасць па жаночай лініі. Па мячы — спадчыннасць па мужчынскай лініі. Падкаморскі суд — спецыяльны судова-адміністрацыйны орган у Вялікім княстве Літоўскім, які займаўся спрэчкамі аб межах землеўладанняў. Падкаморы — службовая асоба, якая разглядала зямельныя спрэчкі ў падкаморскім судзе. Падскарбі — вышэйшаяслужбовая асоба ў Вялікім княствеЛітоўскім, якая загадвала дзяржаўным скарбам; у Польшчы адпаведна — каронны. Падчашы — ганаровы тытул у Вялікім княстве Літоўскім. Піяры — манахі ордэна "Айцоў набожных школ”, якія бясплатна займаліся адукацыяй моладзі. Плябан —• святар, які кіруе парафіяй. Прымас — ганаровы тытул галоўных біскупаў. Раблезіянства — бадзёрае і гумарыстычнае стаўленне да ўсяго на свеце, 'здароўе праз смех", паводле слоў вялікага гуманіста Ф. Рабле (1494— 1553), ад імя якога і паходзіць гэтае слова. Ратуша — будынак.дзезмяйічаеццамагісграт.атаксама — асобыпад арыштам. Смаргонская акадэмія — гумарыстычная назва ўстановы ў Саргоні, дзе дрэсіравалі мядзведзяў. Староста — службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы; кіраваў адміністрацыйнай адзінкай — паветам. Староства — маёнтак, які вялікі князь ці кароль даваў каму-небудзь у часовае карыстанне.