• Газеты, часопісы і г.д.
  • З дазволу караля і вялікага князя  Леў Казлоў

    З дазволу караля і вялікага князя

    Леў Казлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 112с.
    Мінск 1992
    31.64 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Аднойчы Яна Сабескага папрасіўаб сустрэчы шляхціц Гамула, які адпаведна моманту надзеўусё найлепшае і начапіў усе кляйноты, uitno меў. Сам жа кароль прымаў госця ў звычайным шэрым жупане. Толькі пачалася нетаропкая гутарка, як слуга далажыў, што прыехаў нейкі французскі маркіз з пільнай справай. Паколькі часуна пераапрананне не было, Ян III загадаў адразу ж пусціць маркіза ў пакой.
    Француз увайшоў і пакланіўся, адпаведна этыкету... шляхціцу Гамуле. I звярнуўся з прамовай да яго ж, бо ніколі караля не бачыў. Гамула разгублена маўчаў, нічога не разумеючы з прамовы чужаземца. I толькі, калі той на ламанай польскай мове выказаў надзею, што " ягамосць кароль не адкажа ў сваёй міласці', паспяійаўся ўдакладніць:
    — Я не ”ягамосць", я толькі Гамула!
    Вялікую ролю ў жыцці Яна III Сабескага адыгрывала яго каханая жонка, Марыя Казімера, ці проста Марысенька. Гэтае ласкавае імя, магчыма, было звязана з яе даволі мініяцюрным ростам у параўнанні з магутнай фігурай караля. Родам з Францыі, наравістая па характары, яна нярэдка складала ў сваёй асобе "малую апазіцыю" ўласнаму мужу.
    Падчас абеду ў залу, дзе падмацоўваліся рознымі каралеўскімі прысмакамі іх вялікасці, прынеслі іх маленькага сына Якуба. Дзіця адразу ж пацягнулася да бацькі, таму каралева звярнулася да таго:
    — Ясь, вазьмі, ваша мосць, Якуба.
    — Э, Марысенька, — адгукнуўся заняты нейкім далікатэсам кароль, — не прыстала яе міласці звяртацца да мяне ў такую неадпаведную хвіліну.
    — Ну, вось, — незадаволеным голасам сказала каралева, — у гэтым ваша мосць вельмі падобны да ягамосці пана падскарбега Вялікага княства Літоўскага. Калі часам ён з' яўляецца да мяне, а я знаходжуся яшчэўложку, і самной дзіця, тотаксама прашу, каб ён узяў яго, тады ягамосць адказвае, што нелюбіць песціць дзяцей...
    Можна ўявіць, якія пачуцці авалодалі Ясем пасля такой інфармацыі. Фантазія магла намаляваць самую непрыемную карціну, тым больш, што падскарбім літоўскім у той час з' яўляўся Бенедыкт Сапега, адзін ззацятых ворагаў Сабескага.
    Калі надышоў час наступнай элекцыі, "народ шляхецкі" вельмі ўважліва паставіўся да кандыдатуры чарговага выбарнага караля. У каго ж магло быць найбольш шанцаў? У таго, хто больш падабаўся шляхце, але галоўнае — мог пачаставаць сваіх будучых падданых.
    Асноўнымі канкурэнтамі сталі: Людовік дэ Канці — ад французскага боку, і Аўгуст — ад саксонскага. Перадвыбарчую кампанію першым распачаў француз, ладзячы бан-
    кеты направа і налева. Тым часам Аўгуст прыняў каталіцтва, а ў Рэч Паспалітую з’явіўся з грашыма напярэдадні сейма, калі ў яго саперніка ўжо не было фінансаў. У выніку большасць дэпутатаў накіравалася на выбары з добрым уражаннем ад апошняй "бяседы" з саксонцам, які да таго ж скінуў парык, сказаўшы, што хоча быць такім, як шляхта. Але гэта было яшчэ не ўсё. Мала хто і зараз устаяў бы перад такой сімпатыяй, якую выпраменьваў гэты свежаспечаны манарх Рэчы Паспалітай. Мяркуйце самі.
    "...Даставілі мы караля туды, дзе падрыхтавана было месца для стральбы. Ён забаўляўся, перасякаючы ніткі стрэламі з пісталетаў, заганяючы кулю ў кулю, з правай і з левай рукі, і нават з-за спіны сваёй страляючы прама ў цэль; а з мушкета дык проста не прыкладаючыся трапляў за тысячу крокаў... Частаваць не пераставаў усіх і сам частаваўся. Нарэшце шостага жніўня дабраўся да Кракава, куды, добра напіўшыся, уязджаў. 3 дзел (гармат. — Л. К.) гучна стралялі каля брамы і ў самім замку". Так адзначыў відавочца.
    Ну, што, спадабаўся? Адалей — болей. Шляхта абодвух народаў, Кароны і Літвы, ніколі не была ворагам акавіты. Але Аўгуст II Саксонскі сваім асабістым прыкладам зрабіў гэтую прыязнасць ці нс самай шчырай у тагачасным цывілізаваным свеце. На чале з каралём піла ўся Рэч Паспалітая — сейм, сенатары і міністры, архіепіскапы і канонікі, гетманы і ваяводы, магнаты і шляхта, мяшчане і сяляне — хто толькі меў за што. Цвярозымі захоўваліся адны гаспадары шынкоў ды корчмаў.
    Застаецца дадаць толькі, што хутка манарху далі мянушку "Моцны", бо і сапраўды быў асілкам, якіх не так часта сустрэнеш. Але сустракаліся...
    Неяк кароль заехаў да каваля, каб падкаваць каня. Калі падкова была гатова, Аўгуст Моцны ўзяў яе,зламаў \ без усякага намагання і, адкінуўшы ўбок, сказаў незадаволена:
    у	— Благая!
    /	Каваль ізноў узяўся за жалеза, але
    ўсё паўтарылася, як і першы раз. 1 так да таго часу, пакуль каралю гэта не прыелася, пасля чаго ён загадаў прыбіць падкову, за што даў майстру
    талер. Той узяўманету, злёгкасцю яе зламаў і кінуў Саксонцу пад ногі, сказаўшы:
    — Благая!
    Дарэчы, у Рэчы Паспалітай тады Аўгуста Моцнага называлі імем "Сас" — крыху пераіначанае слова "Сакс”, "Саксонец". Гэта адносіцца і да яго сына. Галоўнае ж, што звязвалаабодвух.дыкгэта вялікае імкненнеарганізавацьагульнадзяржаўны банкет. Трэба яшчэ ўспомніць пра Паўночную вайну, у якую Аўгуст Саксонскі ўвязаўся як саюзнік Пятра I. У выніку — і ён, і яго краіна добра нацярпеліся ад шведаў.
    I ўсё ж, зыходзячы з таго пастулата, што ў жыцці заўсёды знойдзецца месца для смешнага, вернемся да асобы Аўгуста II Моцнага. Што ён моцны, ужо даказана. Праўда, не столькі галавой, колькі іншымі часткамі цела. I дэманстраваў гэта не толькі асобам мужчынскага полу, але і супрацьлеглага. He ўдаючыся ў пікантныя падрабязнасці, прывядзём гісторыю, дастаткова праўдападобную.
    Сярод мноства спакушаных першым Сасам былі ахвяры даволі высокагарангу, такія, напрыклад, як жонка ваяводы Любамірскага. Але хто падымеруку на асобуманарха, калі падобныя "подзвігі" шляхтай паўсюдна ўспрымаліся з нязменным захапленнем! Дык вось, каб больш прывабіць каханку і трымаць яе бліжэй да сябе, кароль абвясціў пані Любамірскую
    княгіняй Цешынскай (па назве Цеv х z шынскай зямлі). He забыў задобрыць і Q9	'
    яе законнага мужа, матэрыяльна па-	ж
    поўніўшы тую страту. Канешне, святое, а ў даным выпадку — грэшнае, месца не бывае пустым. Знайшоў нейкую замену і пан ваявода. Праз нейкі час да Любамірскага прыйшоў адзін з яго прыгонных мужыкоў ды і кажа:
    — Пане яснавяльможны, дапамажы! Аканом звёў маю жонку...
    — Кароль звёў у мяне жонку, я звёў жонку аканома, аканом звёў тваю жонку. Дык ты вазьмі і пастарайся, каб у каго яшчэ звесці бабу.
    Відаць, нездарма сучаснікі казалі пра караля Аўгуста II, што ў ім — "палова быка і палова пеўня”. Цікава, а як пры сустрэчы, скончыўшы сур’ёзныя справы, праводзілі час Аўгуст Моцны і Пётр I? Можна, як кажуць, апасродкавана ўявіць сабе на прыкладзе наступнага факта.
    У замку, які знаходзіцца ў Курніку, захоўваюцца два партрэты — цара Пятра і гетмана Паца. Расказваюць, што менавіта ў час адной з сустрэч на вышэйшым узроўні з гетманам, меўшым моцную галаву пры стале, Пётр пабіўся аб заклад, хто каго перап’е. Польскі бок лічыць, што перамог Пац. Хай сабе будзе так. А ў гонар таго "бахусавага дзеяння" цар і загадаў нейкаму мастаку ўвекавечыць такую надзвычайную падзею, намаляваўшы два партрэты. 3 гэтага можна зрабіць небеспадстаўную выснову, што і сустрэчы абодвух манархаў не абыходзіліся без добрай выпіўкі.
    Але настала чарга наступнага Саса, Аўгуста III, сына Аўгуста Моцнага. Аўгуст Аўгуставіч знсшне нагадваў бацьку, хаця ў асабістым і афіцыйным жыцці быў зусім іншым. Шчыра маліўся, прытрымліваўся пастоў (хаця апошняе не ўплывала на ягодаволі ўкормленуюфігуру) і неўмешваўся ні ў чые справы. Адным словам, усе заклікі да яды і піцця заставаліся ў сіле, што вельмі бадзёрыла шляхту. Таму не дзіўна, што чуліся такія прымаўкі: "За караля Саса еш, пі ды адпускай паса".
    А вось іншае выслоўе: "За караля Саса — лыжкай кілбаса". Што за дзіва такое — есці кілбасу лыжкай? Гаворка ідзе аб распаўсюджанай тады страве, якая называлася "верашчака" і нагадвала нашу сённяшнюю ўсім вядомую мачанку, праўда, больш адмыслова згатаваную. Дык вось, назвай яна абавязана свайму вынаходніку, шляхціцу па прбзвішчы Верашчака. Урэшцс, нічога дзіўнага, бо нагадвае шырока вядомыя выпадкі з бефстроганавым ці маянэзам. Мо некалі яшчэ ўдасца зрабіць падарожжа па кулінарнай гісторыі нашага краю, але гэта іншым разам. Вернемся да больш сур’ёзных, а адначасова і смешных спраў.
    Адзінае пытанне дзяржаўнага ўзроўню цікавіла караля Аўгуста III, якое ён штораніцы задаваў свайму першаму
    міністру Брулю, — ці ёсць у казне грошы? I, атрымаўшы станоўчы адказ, тут жа зварочваў усю сваю ўвагу на даволі дзівацкія, як на караля, заняткі і забавы. Напрыклад, забраўшыся далей ад людскога вока ў свае апартаменты, саксонец гадзінамі майстраваў розных чалавечкаў з паперы. A яшчэ практыкаваўся ў страляніне па рухомых мішэнях у выглядзе сабак, якіх спецыяльна прыганялі пад вокны каралеўскага палаца.
    Гэта не азначала, што кароль не меў добрых пачуццяў да жывёл. Менавіта сабак ён і паважаў, і выязджаў з імі на паляванне. 3 гэтым звязана адна такая вось гісторыя.
    Аўгуст III толькі аднойчы, падчас каранацыі, надзеў традыцыйную "сармацкую" вопратку, кабспадабацца шляхце, пасля чаго ўбіраўся ў сучаснае моднае французскае адзенне з нязменным пышным парыком на галаве. Неяк кароль выбраўся на паляванне ў Белавежскую пушчу. Яго эс« картавала вялікая колькасць уся£ f-АЛ, лякіх паноў. Такое незвычайнае у*"* відовішча прывабіла мноства нава-	ijL
    кольнага насельніцтва. Людзі хацелі ўбачыць на ўласныя вочы свайго ўладара, штоўпершыню з’явіўсяўгэтых краях. Але той амаль увесь час \ падарожжа спаў, заваліўшыся на мяккія падушкі карэты. А ў акне ' відаць была толькі галава каралеўскага пудзеля. "Неяк дзіўна выглядае яго вялікасць, — казалі ўслед ад’ ехаўшаму каралю, — каб не тыя валасы, ну, зусім быў бы падобны на сабаку!"
    Аўгуст III і яго псршы міністр Бруль нічога не разумелі ў польскай мове, карыстаючыся толькі сваёй роднай нямецкай альбо французскай. Ды і латынь ведалі даволі дрэнна, бо яна ўжо выходзіла з моды. Гэта неаднаразова выкарыстоўвалі тыя, хто акалачваўся паблізу ад добрага караля, перакладаючы розныя звароты і прашэнні на сваю карысць.
    Аднойчы ў прыёмны пакой каралеўскага палаца прабіўся нейкі шляхціц з петыцыяй аб вяртанні яму пасады войта, якой яго пазбавіў новы дзяржаўца Мнішак. Дарэчы, гэты апошні быў зяцем Бруля, але ўсё ж баяўся, каб кароль не задаволіў просьбы чалабітчыка. Таму ён стаў чыніць былому войту розныя перашкоды, то пагражаў, то нешта абяцаў узамен. Але шляхціц упёрся ў сваім жаданні асабіста прадстаць перад каралеўскімі вачыма. Узняўся шум, на які неўзабаве выйшаўі сам Аўгуст. Выслухаўшы прашэнне, кароль загадаў Мнішку перакласці яго на нямецкую мову, каб зразумець сэнс справы.