Біскуп Адам Нарушэвіч, знаны паэт, быў таксама і каралеўскім гісторыкам, таму часта наведваў Станіслава Аўгуста. Аднойчы кароль, даволі спрактыкаваны калекцыянер, запрасіў яго на агляд збору манет з выявамі польскіх манархаў. Тут жа аказаўся і Туркул, да якога біскуп ставіўся адмоўна, якдадармаеда. Калі знаёмства з калекцыяй было закончана і манеты занялі свае месцыўспецыяльных куфэрках, раптам высветлілася, што не хапае адной — з выявай Уладзіслава Варненскага. — А дзе ж гэты няшчасны кароль? — здзівіўся Станіслаў Аўгуст. — Загінуў пад Варнай, найяснейшы пане, — жвава адгукнуўся пажблазан, — што найі шаноўны біскуп у якасці гісторыка можа пацвердзіць, калі пашнарыць у складках сваёй сутаны. Пачырванелы ад такога нечаканага ходу пошукаў, Нарушэвіч міжволі крануў тое месца, дзе можна было нешта хаваць, і... — О, БожаНайсвяцейшы! Штогэта? — усклікнуў разгублены біскуп, выцягваючы манету, якой не хапала. Туркул, зразумеўшы, што можна адыграцца за біскупаву непрыязнасць, абвясціў: — Няшчасны кароль выратаваны з дапамогай няшчаснага гісторыка, a Туркул пацярпеў паражэнне, бо не надта добра схаваў манету. Чартарыйскія, пра якіх ужо было сказана, адыгрывалі вялікую ролю ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай, займаючы высокія дзяржаўныя пасады. Спрыяючы спачатку Станіславу Аўгусту, потым яны паступова перайшлі ў апазіцыю і не толькі ў адносінах да караля, але і да Патоцкіх — у Кароне, і да Радзівілаў — у Вялікім княстве. Аб адной з прычын, якая прывяла да пагаршэння адносін паміж Панятоўскім і князем Адамам Чартарыйскім, можна даведацца з наступнай гісторыйкі. Адам Чартарыйскі і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі па жаночай лініі былі дваюраднымі братамі. Калі сонца іх адносін яшчэ не зайшло за хмары, яны так і звярталіся адзін да другога: "брат". Здарылася так, што вакантным аказалася месца ваяводы, на якое прэтэндавалі адразу два магнаты: Патоцкі Шчасны і Адам Чартарыйскі. Кароль жа вырашыў па-свойму, аддаўшы ваяводства былому паплечніку, яшчэ з тых часоў, калі той быў літоўскім стольнікам, Кіцкаму. Такое рашэнне не зада- воліла, ды што там, — абурыла абодвух канкурэнтаў. У той жа дзень, калі гэта ўсё стала вядома, Чартарыйскі накіраваўся да Станіслава Аўгуста. Звычайна ён навяшчаўяго "па-братэрску", без асаблівых цырыманіялаў і калі хацеў. Але гэтым разам кароль прыняў усе меры, каб не сустрэцца з разгневаным магнатам. Тым часам Адам Чартарыйскі ўжо крочыў да дзвярэй каралеўскага кабінета, і тут дарогу яму перагарадзіў камергер. Адштурхнуўшы яго, князь стаў калаціць рукою ў дзверы, якія аказаліся зачыненымі. Пры гэтым ён крыкнуў: — Адчыні, брату! 3-за дзвярэй пачуўся няўмольны голас: — Каралі братоў не маюць! Гэтага было дастаткова, каб уся магнацкая кянавісць, што даўно тлела ўсэрцы Чартарыйскага, выплюхнулася на паверхню. — Калі так, то разбратаймася навекі! Неўзабаве пасля гэтых "перагавораў' князь Адам Чартарыйскі а&ехаўу ВеНу. ЮзафКлеменс Чартарыйскі быўзацверджаны паслом у Берлін. У гэты час пачалася вайна паміж Турцыяй і Аўстрыяй. Таму, зрабіўшы развітальны візіт у каралеўскі замак, новаспечаны дыпламат заўважыў, што фартуна можа паспрыяць туркам іяны, якстогадоўтаму, ізноўдабяруцца да Вены. Развіваючы гэту тэму далей, Станіслаў Аўгуст намякнуў даволі празрыста: — Ці ж яў такім выпадку не здолеў бы стаць Янам Сабескім? — Ваша вялікасць, — тут жа падхапіў пасол, — калі б туркі сталі пад сценамі Векы, mo ваша мосць павінен быў бы ўтой жа момант апынуцца пад Львовам. Справа ў тым, што Львоў у гэты час знаходзіўся ўруках аўстрыйцаў. Міхал Чартарыйскі, калі стаў вялікім літоўскім канцлерам, арганізаваў сваю асабістую паліцыю, галоўнай задачай якой было ведаць усё пра ўсіх. У гэты цікавы пералік уваходзіла, між іншым, інфармацыя аб якасцях, поглядах і здольнасцях чалавека. Канешне, гаворка ішла выключна пра тых, хто адносіўся да пануючых саслоўяў. Неяк адзін заможны шляхціц прыбыўу рэзідэнцыю літоўскага канцлера з намерам прасіцьукнязя пратэкцыю, каб заняць месца зямянскага суддзі. Канцлер ужо добра ведаў, хто ён і што сабой уяўляе, але нічога не паказваў наперад. Выслухаўшы працяглае казанне прэтэндэнта на судовую пасаду, Чартарыйскі, падышоўшы да секрэтэра, дастаўадтуль сапсаваны гадзіннік і працягнуў яго шляхціц'у. Той здзіўлена паглядзеў на князя, не разумеючы, для чагоўсё гэта. — Бярыце, бярыце, — заспакоіў вялікі канцлер прасіцеля. — Хацеў бы, каб пан яго ўласнаручна адрамантаваў. — Але ж я ніколі гэтым не займаўся! — зусім разгубіўся той. — Можа, пан авалодае гэтай прафесіяй і ўсё ж зробіць... — Ратуй Божа, ніколі гэтаму не наеучуся! — Ну, што ж, усё зразумела, — сказаў князь, адносячы гадзіннік назад, — з гэтай самай прычыны не станеце і суддзёю. У гаворцы пра час, калі адбываліся падзелы Рэчы Паспалітай, заўжды ўсплывае імя расійскага пасла ў Варшаве, князя Мікалая Рэпніна. Гэта — галоўны рэжысёр тае драмы, якая ў апошніх актах і прывяла да падзення і Літвы, і Кароны. Каб схіліць на бок Расіі выбаршчыкаў, князь разаслаў ва ўсе ваяводствы і паветы сваіх ганцоў агітаваць на сейміках на карысць дэпутатаў — прыхільнікаў Кацярыны II. На падляшскі сеймік быў накіраваны нейкі капітан, што не вельмі выдзяляўся розумам. Прыбыўшы на месца, ён адразу ж уручыў падкамораму Кучынскаму ліст ад Рэпніна. П рачытаўшы гэтую інструкцыю, Кучынскі з’ явіўся на сеймік і звярнуўся да шляхты: — Шаноўныя панове і браты! Яснавяльможныя і вяльможныя! Карыстаючыся вашай вялікай ласкай і міласцю' абвяшчаю вам наступнае. Пасол найяснейшай імператрыцы піша мне, каб я садзейнічаў абранню такога дэпутата ў сейм, які быў бы прыхільны да збавіцельных намераў нашай дарагой манархіні. Але, будучы ўпэўнены, што сярод нас, тут прысутных, няма настолькі адданага ёй чалавека, як наш госць — капітан расійскай арміі, топрапаную падтрымаць ягоную кандыдатуруў якасці пасла ад нашага ваяводства ў сейм Рэчы Паспалітай. Шляхта, паводле старога добрага звычаю злёгку падпітая, горача падтрымала прапанову падкаморага гучнымі крыкамі: "Згода, згода!". Была напісана адпаведная пастанова, тэкст якой пад апладысменты ўручылі капітану, і той, ззяючы, паехаў у Варшаву. — Дык каго ж там абралі дэпутатам? — спытаў князь Рэпнін. — Каго? Мяне, ваша сіяцельства, канешне, мяне! — брава паведаміў капітан. — Пайшоў прэч, дурань! — вызверыўся князь, даўшы добрага выспятка "дэпутату". Як вядома, паміж другім і трэцім падзеламі Рэчы Паспалітай адбылося паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Нямала напісана пра гэтага героя. Але ўсё больш у прыўзнятым тоне. He зніжаючы прыўзнятасці, паспрабуем знайсці нешта такое ў яго жыцці, каб і ён заняў дастойнае месца ў гэтай кніжцы. Аказваецца, апрача парадных рысаў у характары генерала Старога і Новага свету з маладых гадоў мелі месца і актыўна праяўляліся якасці добрага малайца, сваволістага ў адпаведны момант і не пазбаўленага пачуцця гумару. Падчас вучобы ў Варшаўскім кадэцкім корпусе Касцюшка, карыстаючыся прыхільнасцю князя Адама Чарпгарыйскага, меў магчымасць даволі часта наведваць горад. I, канешне, не мог не напаткаць тую, што стала дамай яго сэрца. Гэта была дачка аднаго з правінцыяльных ваяводаў, якая гасціла ў сваёй варшаўскай цёткі, знаёмай Чартарыйскіх. I паколькі прыродай прадугледжана, што ад вялікага кахання часцей за ўсё ўзнікаюць вядомыя, у пэўных сітуацыях непажаданыя вынікі, то наш кадэт хутчэй пабег да свайго мецэната, каб паведаць таму пра сваю таямніцу, якая восьвось можа стаць небяспечна вядомай. — Ну, што ж, — разважаючы пасля гэтай інфармацыі, параіў князь, — выхададзін: выкрасці нявестуі спешна ўцякаць у Галіцыю. Атрымаеій'датэрмінова адпачынак і патрэбныя грошы. А там паглядзім, моўдасца неяк улагодзіць пана ваяводу. Але па нейкіх іншых каналах (кажуць, што пра гэта даведаўся сам кароль) усё дайшло да бацькі, і не паспеў яшчэТ адэвуш падрыхтавацца як след да падарожжа, у Варшаву з’явіўся паўнамоцны слуга ваяводы з гайдукамі, каб скруціць "злачынца” і прывесці ў ваяводства на суд. Слуга заявіўся проста ў двор кадэцкага корпуса і падышоў да кадэта-вартаўніка, што стаяў ля дзвярэй. I трэба ж такому здарыцца — ім аказаўся сам Касцюйіка! — Ці не скажаш, шаноўньі паніч, дзе нам убачыць гэтага злыдня Тадэвуша Касцюшку? — спытаў нечаканы наведвальнік. Той адразу сцяміў, у ч ым тут справа, таму адказаў, не міргнуўшы вокам: — Ён хаваецца. Але я змог бы выкрыць злачынца, калі б пан выдаў мне пяцьдзесят дукатаў, бо акцыя не такая простая. Слуга, узрадаваўшыся, што трапіў на добрага чалавека, тут жа дастаў грошыі, адлічыўшы палову, працягнуўіх кадэту. Астатняе паабяцаў аддаць пасля завяршэння аперацыі. Дамовіліся сустрэцца вечарам наступнага дня. Толькі скончылася гадзіна дзяжурства, кадэт Касцкшка, не губляючы часу, паімчаў да князя Чартарыйскага. Там ужо ўсё было гатова для яго падарожжа. I праз нейкую гадзіну наш герой апынуўся па-за Варшавай, на дарозе, штовяла на паўднёва-ўсходнія ўскраіны дзяржавы. Як потым стала вядома, кароль Станіслаў Аўгуст спецыяльна ўмяшаўся тады, паслаўшы нават ганца даваяводы, каб сапсаваць настрой Чартарыйскаму. Але князь на адзін ходапярэдзіў яго вялікасць, апазней, падводзячы вынікі, сказаў: — Вось прыклад бяссілля нашага караля, які нават свайго кадэта не можа пакараць. Лёс потым яшчэ не раз сутыкне генерала Касцюшку з каралём Станіславам Аўгустам. Усё было ў іх жыцці — і асалода поспехаў, і горыч паражэнняў. Нават у знакамітай Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу апынуцца яны амальадначасова, як і адначасова пакінуць яе. Былы военачальнік і былы кароль ужо не вернуцца ў Рэч Паспалітую — яна перастане існаваць. Разам са Станіславам, Стасем, Панятоўскім закончыліся каралеўскі і велікакняжацкі этапы гісторыі гэтай зямлі. I каб працягваць сустрэчы з гумарыстычнымі постацямі, у якія можна ператварыць хоць каго, трэба прасіць дазволу ўжо ў іншых пануючых асоб, што былі пасля. Але гэта іншым разам. Дык што ж гэта! Смяяліся, ухмыляліся, забаўляліся — і так сумна развітваемся? Ці ж дзеля такога вянца прабягалі мы старонку за старонкай, каб спатыкнуцца пад канец ды сапсаваць сабе настрой? He, шаноўны чытач, развітанне не будзе такім. Бо мы прыпаслі для цябе яшчэ адзін раздзел, адпаведны ці не, мяркуй сам.