• Газеты, часопісы і г.д.
  • З дазволу караля і вялікага князя  Леў Казлоў

    З дазволу караля і вялікага князя

    Леў Казлоў

    Выдавец: Полымя
    Памер: 112с.
    Мінск 1992
    31.64 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Ваша вялікасць, — жвава адгукнуўся зяць міністра па-нямецку, — справа надта простая: наш госць просіцьусяго дазволу на сотню дубоў з Непаламецкае пушчы.
    — О, гут, гут, — "задаволіў" просьбу Аўгуст івярнуўсяўсвой пакой.
    Мнішак растлумачыў шляхціцу, што яго пытанне разгледжана станоўча, і ён можа вяртацца дамоў, куды прыйдзе адпаведная кара.іеўская рэзалюцыя. Так, замест вбйтаўства бедны прасіцель атрымаў сто дубоў.
    Здавалася, Саксонская дынастыя, якая прайшла поўную апрабацыю ў шляхты, мела ўсе дадзеныя, каб замацавацца на троне Рэчы Паспалітай. Аўгуст III, нягледзячы на знешнюю міралюбнасць і статычнасць, паспеў стварыць шасцёра дзяцей, з якіх толькі апошняя была дзяўчынка. Але ніводзін з іх так і не пакрасаваўся ў каралеўскай кароне. Магнацтва, у прыватнасці Чартарыйскія, павярнулі абставіны так, што каралём нечакана абралі Станіслава Панятоўскага, альбо Стася ў гутарковай мове.
    Кажуць, што да гэтай элекцыі прыклала сваю імператарскую руку Кацярына II, якая ў той час мела даволі ружовыя сантыменты да Станіслава. Якія якасці паланілі
    расійскую царыцу, вось так адразу і нс скажаіп. Калі ўглсдзсцца ў партрэты Панятоўскага, то псрш за ўсё кідаецца ў вочы яго вслічны нос, Што ён сімвалізаваў — рыцарскія якасці, мэтанакіраванасць ці асобы французскаеўрапейскі шык? Так ці інакш увянчаная каронай Раманавых "саламяная", а потым і сапраўдная ўдава нс магла застацца абыякавай, не звярнуць увагу на такі цудоўны нос.
    Такім чынам, добра трымаючы нос па ветры, Станіслаў, ды яшчэ Аўгуст, Панятоўскі ўзлсз на запавстны трон. У тую асвстніцкую эпоху быў ён, трэба адзначыць, нядрэнным кіраўніком і многа чаго карыснага зрабіў для адукацыі абодвух народаў. Дастаткова хаця б раз уважліва прыгледзецца да каралеўскіх Лазенак у Варшаве.
    Цікава, штоў час каранавання Аўгуста 111 ды і яго папярэднікаў увесь сенат Рэчы Паспалітай красаваўся ў нацыяльным убранні, толькі кароль і парушаў гэтую традыцыю. Алс ўжо Станіслаў Аўгуст, а разам з ім і ўсе, апрача аднагоадзінага сенатара, выглядалі натуральнымі французамі. Настаў час развітання з сарматызмам.
    Кар’ера найвышэйшай пробы, якую зрабіў былы літоўскі стольнік, родам з Воўчына, што непадалёк ад Бсрасця, не аднаму магнату ела вочы і пякла сэрца. "А чаму ён, а не я?" — такое сакраментальнае пытаннс мноства разоў паўтаралася ў вяльможных колах у бліжніх і больш дальніх ваяводствах і паветах. Відаць, у гэтых жа колах і нарадзіўся наступны анекдот.
    У Пецярбургу пры царскім двары знаходзіўся ў якасці музыканта, што іграў на цытры, нейкі Навіцкі, паходжаннем са збяднелай шляхты. Калі туды дайшлі весткі пра смерць Аўгуста III і маючай адбыцца элекцыі, Навіцкі хуценька спакаваў свае манаткі і абвясціў, што aff язджае да Рэчы Паспалітай.
    — Чагоі куды? — сталі дапытвацца ў яго.
    — Паколькі я шляхціц, значыць, маю права выставіць сваю кандыбнтуру і быць абраным за караля.
    — А калі не выберуць, што тады?
    — А тады зноў вярнуся на сваё месца ў Пецярбург ды буду весела найграваць на цытры, як і дагэтуль.
    Сэнс гэтага анекдота з пункту гледжання высакароднага магнацтва ў тым, што, маўляў, усякая там шляхецкая драбяза лезе, куды не трэба, напрыклад, на трон. Але вось на гэтым самым троне сядзіць Стась у кароне. Праўда, яшчэ ніхто, і ён сам, не прадбачыў, чым гэтае панаванне закончыцца.
    Дарэчы, сярод тых, хто ад самага пачатку безаглядна ўступіў у апазіцыю да новага караля, знаходзілася жонка камянецкага кашталяна Кацярына Касакоўская, з дома Патоцкіх. Паўсюдна яна горача заяўляла пра ряправільную элекцыю Станіслава Панятоўскага, ўзведзенага з дапамогай маскалёў. Кончылася гэта тым, што "маскалі", якіх ўжо нямала кватаравала тадыўРэчы Паспалітай, арыштавалі яе і пад аховай накіравалі ў Варшаву.
    Кароль, убачыўшы пані Кацярыну, быццам нічога не ведаючы, спытаў са здзіўленнем, штоза прычынапрывяла яе ў сталіцу. На гэта адважная апазіцыянерка адказала: "Мне гаварылі, што ў Варшаве павінен нарадзіцца нейкі монстр. Дык вось маскалі прывезлі мяне сюды, каб я прысутнічала як павітуха".
    Неяк кароль разам з расійскім паслом Рэпніным праязджаў у карэце, што належала апошняму, па адной з варшаўскіх вуліц. Сярод тых, хто гэта бачылі і разумелі сітуацыю, адразу ж пачалі каменціраваць падзею:
    — Але ж не павязе нам, дык не павязе...
    — А чамуне павязе? — спытаў нехта з падышоўшых.
    — А таму, што не той таго вязе.
    — Даў бы талера, каб хто растлумачыў, чаму нас такое зло чакае? — стаў дапытвацца прахожы.
    — Прычынаў тым, чалавеча, што ў іх у Пецярбургу баба каралём, а ў нас у Варшаве — кароль бабай.
    Нягледзячы на моцную апазіцыю часткі шляхты, якая стварыла антыкаралеўскую канфедэрацыю, Станіслаў Панятоўскі моцна насунуў карону на сваю аўгусцейшую галаву і не збіраўся яе здымаць. Нават калі пачаліся падзелы, і Рэч Паспалітая стала памяншацца тэрытарыяльна, ён упарта трымаўся сваёй пасады. А на заўвагі, што яго ўпартасць і нежаданне дэтранізавацца на карысць больш энергічнага і патрыятычнага прадстаўніка вядзе дзяржаву да катастрофы, адказваў: "Можа, сапраўды ў мяне застанецца зямлі з гэты вось капялюш, але ўсё роўна я буду на ёй панам".
    Каб мець больш-менш надзейную апору, кароль налева і направа раздаваў розныя ўзнагароды, у тым ліку — ордэны, якія нярэдка траплялі да людзей з падазронай рэпутацыяй, ці наогул да прайдзісветаў. Напэўна ён і сам ведаў пра вартасць кавалераў, таму аднойчы, вешаючы ордэн Белага Арла на грудзі такога "паплечніка", сказаў: "Абяцай, што, калі цябе самога будуць вешаць, здымеш перад гэтым ордэн”.
    Палітычны развал і анархія, што ўсчаліся ў Рэчы Паспалітай, суправаджаліся гаспадарчым заняпадам. I гэта было трапна адзначана ў такой прымаўцы: "За караля Саса пад’елі людзі хлеба і мяса, а як настаў Панятоўскі, дык і хлеб не такоўскі". Хаця дзеля справядлівасці трэба прызнаць, што кароль ды і яшчэ нямала светлых галоў рабілі па магчымасці ўсё, каб неяк стрымаць такія непажаданыя падзеі, знайсці новыя спосабы дзяржаўнага жыцця і гаспадарання„
    Адзін падляшскі шляхціц дабіўся аўдыенцыі ў Станіслава Аўгуста. Пацалаваўшы каралеўскую руку, чалабітчык пачаў апавядаць пра тое, што прывяло яго ў сталіцу:	'
    — He хацеў бы прычыняць непакой вашай каралеўскай вялікасці, ды страшная крыўда адстаросты пагнала мяне сюды. Яго аканом прымусіў заараць на іх карысць ажно два загоны з гакам зямлі, што належыць мне яшчэ ад прадзедаў.
    — Але ж для гэтага існуюць падкаморскія суды, — сказаў кароль, — раю звярнуцца да такой інстанцыі.
    — Так то так, — згадзіўся шляхціц, — толькі пакуль сонца чалавечай справядлівасці ўзыйдзе, дык раса вочы павыядае, а ў мяне жонка і дзевяцёра дзяцей.
    — У меня цэлыя правінцыі адбіраюць, і не ведаю, куды звярнуцца, — з журботнай усмешкай паясніў Панятоўскі.
    — Бо, найяснейшы пане, па сваіх справах можаш звяртацца да аднаго Бога, а я, як падданы яго вялікасці, звяртаюся да караля.
    Асобы, што блізка ведалі Станіслава Аўгуста, сведчаць пра яго характар, як досыць запальчывы, але злосць, якая б прычына ні была, даволі хутка адыходзіла. А прычын тых у штодзённым каралеўскім жыцці хапала. Адных празрыстых намёкаў наконт розных патрэбных ці непатрэбных запазычванняў ад Францыі, дакладней, ад французскай моды, было дастаткова. Тым больш, што шляхта па-ранейшаму ўпарта трымалася старых звычаяў. Чаго, напрыклад, вартыя каларытныя заўвагі правінцыялаў аб распаўсюдзіўшыхся ў той час сярод арыстакратыі (не абмінуў гэты павеў і самога караля) ларнетах. Імі карысталіся часцей за ўсё тыя, хто не мелі ў гэтым ніякай акулістычнай патрэбы. Нездарма нехта сказаў: "Мода заставіць нават рогі насіць".
    Расказваюць, як нейкі шляхціц выпадкова трапіў у кампанію караля, якая выбралася на адпачынак у прыгарадны парк. Калі, падсілкаваўшыся, уся "прывілеяваная брація" ад няма чаго рабіць дастала свае модныя шкельцы ды стала разглядаць наваколле, той шляхціц, каб не адстаць, сцяг-
    нуў з нагі свой дзіравы бот і таксама пачаў паглядаць праз яго то на караля, то на іншых. Яго вялікасць аж збялеў ад гневу, але ўбачыўшы з якой сур’ёзнасцю і грацыяй вырабляе гэтую штуку правінцыяльны госць, нястрымна засмяяўся, а за ім і ўсе прысутныя.
    Кароль часцей за ўсё выбачаў сваім улюбёнцам, калі тыя нешта такое вытваралі. Гэтая класічная традыцыя — дараваць, нягледзячы ні на што, сваім блазнам, якая цягнулася яшчэ ад першых уладароў, у "станіславаўскім двары" распаўсюджвалася на некаторых пажоў.
    Асобым блазенскім статусам быў надзелены каралём паж па імені.Туркул. Усё сыходзіла яму, але неяк ён усё ж перабраў меру. I раз’ юшаны Станіслаў Аўгуст вызваў генерала Чапскага, загадаўшы, каб той адвёз пажа ў дом вар’ятаў, што знаходзіўся пры кляштары баніфратараў. Трэба сказаць, што генерал быў трохі кантужаны, ад чаго яго галава магла нечакана канвульсіўна пацепвацца ў самы непажаданымомант. Аўастатніх справах бравы ваяка быў нармальным чалавекам і разумеў гумар.
    Спачувальна хмыкнуўйіы і затрэсшы галавою, Чапскі павёў пажа да карэты, што чакала ля варот замка. Цяпер Туркулу было не да смеху. I ён стаў перабіраць у галаве розныя магчымасці для асабістага выратавання. Але нічога, апрача таго ж "неўміручага" гумару, не прыдумаў. Таму дарогай ён стаў расказваць генералурозныя забаўныя гісторыі, даводзячы таго да амаль істэрычнага рогату. Калі яны даехалі да кляштарнай брамы, паж хуценька выскачыў першым з карэты і, пакуль Чапскі, рагочучы і трасучыся ад чарговай байкі свайго "арыштанта", выбіраўсяўслед, падбег да выйшаўшага гвардыяна і ўсхвалявана заявіў:
    — Па загаду яго каралеўскае вялікасці дакладваю, што прывезены мною генерал ёсць хворы розумам, з-за чаго павіне.і быць вамі затрыманы на адпаведны час.
    Генерал ізноў затросся ад рогату, палічыўшы, што гэта чарговае блазенства. Але манахі, якім гвардыян ужо даў знак, імкліва падскочылі да вяльможы, у імгненне вока спавіліў адпаведную адзежыну з доўгімі рукавамі і пацягнулі ў нстры кляійтара.
    Кал' Туркул вярнуўся ў замак і неўзаб е трапіўся на вочы каралю, той з< ііўлена ўсклікнуў:
    — Нто, Чапскі не выканаў мой загад?
    — He, ваша мосць, амаль выканаў, але ў апошні момант памяняўся са мною ролямі. Таму я аддаў яго ў міласэрныя рукі баніфратараў.
    Кароль аслупянеў ад такіх слоў свайго блазана і... заліўся смехам.