З дазволу караля і вялікага князя  Леў Казлоў

З дазволу караля і вялікага князя

Леў Казлоў
Выдавец: Полымя
Памер: 112с.
Мінск 1992
31.64 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Што
розных канцах,
алі б нехта ўзяўся пісаць гісторыю Беларусі і нс памянуў бы разоў семнаццаць Радзівілаў, то сапраўднай гісторыі не напісаўбы. Існавалі, безумоўна, ііншыя знакамітыя магнаты. Але ж гэтыя, літаральна кажучы, прашылі ўсю нашу даўніну сваёй "чырвонай ніткай". Ды і ў суседзяў у Польшчы, Літве і на Украіне таксама значны след пакінулі. Бо калі зірнуць на старую карту, то ўбачыш у на добрыя пару тысяч кіламетраў
раскінутых, радзівілаўскія назвы вёсак, мястэчак альбо некалі падуладных ім гарадоў.
Ёсць над ракой Віслай гарадок,што завецца Завіхост.
Гэта старыя каронныя землі Польскага каралеўства. Вось сюды дабіралася "напасць літоўская", як казалі мясцовыя жыхары ў тыя часы, калі Беларуска-Літоўская дзяржава яшчэ не аб’ядналася з Каронай. А ў летапісах гэты гарадок пазначаны як Завіхвост. I назвай такой ён абавязаны адна-
му з Радзівілаў, што падаў слушную параду Ягайлу, які не ведаў, як жа пераправіцца на другі бераг ракі. Аднак паслухаем лепш самога летапісца: "Пан Радзівіл, едучы на кані, калі прыехаў да Віслы, не маючы як пераправіцца, абвіў сабе хвост конскі вакол рукі, а другою рукою каня бічом выцяў... і скочыў канём у Віслу, і полк яго за ім скочыў і пераплыў... Тут, кабкожны ведаў, чамуЗавіхвостам завуць места".
Пра самага першага з Радзівілаў, што з’явіўся на беларускіх землях, было паведамлена ў пачатку кнігі. I яшчэ некалькі разоў мільганула гэта імя. Так, ніяк не абмінуць яго. 3 усіх сіл мы стараліся, каб прыберагчы самае цікавае на дэсерт, і вось, нарэшце, гэты момант настаў. Але адразу папярэдзім, што пра ўсіх прадстаўнікоў слыннага роду напісаць тут проста немагчыма. Паспрабуем пра найбольш вядомых, якія засведчаны ў анекдатычных абставінах.
Галерэя прадстаўнікоў шматлікага і шматвекавога роду Радзівілаў настолькі каларытная і разнастайная, што можна вылучыць любы чалавечы тып, ад асоба талёнавітых у розных галінах да асоба эксцэнтрычных, мякка кажучы, "бледных" па здольнасцях. Але ж вялікае багацце і знатнасць нязменна рабілі сваё. Якія толькі пасады і даходы не падмацоўвалі княжацкі тытул! Ну, узяць хаця б Мікалая Рудога, брата вядомай ужо нам Барбары Радзівіл. Паг-
лядзіце, кім ён быў: ваявода трокскі, а потым — віленскі, гетман і вялікі канцлер літоўскі, староста ашмянскі, слонімскі, барысаўскі і мазырскі, а таксама — дзяржаўца лідскі, а да гэтага яшчэ на грамадскіх пачатках — пратэктар (апякун) усіх іншаверцаў і многае іншае.
Штотакое, напрыклад, гетман. Францішак Язерскі, вядомы пісьменнік эпохі Адраджэння, пісаў: "Гетман — гэта вялікі правадыр вельмі малога войска, булава якога, перастаўшы быць грознай для ворагаў, стала страшнай для люду паспалітага". Такая пасада давала найбольш рэальную ўладу. Нездарма Аўгуст Моцны, ужо стаўшы манархам Рэчы Паспалітай, сказаў: "Калі б я раней зарыентаваўся, што за адносіны ў вас на самой справе, дык ні за што не дамагаўся б кароны, а толькі — гетманскай булавы".
А каму, як вы думаеце, належыць аўтарства наступнай прымаўкі: "Кій на мужыка, жалеза на шляхту"? Хутчэй за ўсё такім, як Радзівілы.
Але пры ўсім дазвольце ўдакладніць, што каб Радзівілы не былі б такімі, то такімі і не былі б. Нясвіж стаў Нясвіжам толькі дзякуючы ім, як і многае іншае, да чаго дакранулася іх рука, што трымала канцлерскую пячатку ці гетманскую булаву.
Нясвіж... Непракламаваная сталіца дзяржавы ўдзяржаве. 3 таго часу, як гэтае месца аздобіў шыкоўны замак, закладзены Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сіроткам, ён стаў вядомым у самых далёкіх кутках Еўропы. Але ж паглядзім, што за гісторыі адбываліся там з неадменным удзелам прадстаўнікоў гэтай слаўнай сям’і.
Найбольшая колькасць анекдотаў, што кружылі некалі вакол "фаміліі" Радзівілаў, звязана з Каралем Станіславам, якога звычайна звалі "Пане Каханку". Гэта быў яго часта ўжываны зварот, своеасаблівая "звязка слоў" пры гутарцы. Нямала тагачасных сведак і пазнейшых гісторыкаў давалі яму адмоўную і сярдзітую характарыстыку. "Радзівіл Пане Каханку, уладар агромнай фартуны, папулярны з-за сваёй фантазіі сярод шляхецкіх тлумаў, збліжаны да іх абсалютным бракам адукацыі, падзяляючы ўсе іхнія прымхі, а наконт здольнасцей і характару — чалавек беспрыкладна тупой галавы і абмежаванага мыслення". Вось так, бязлітасна і ядавіта, пісаў Міхал Бабрынскі ў сваіх "Нарысах польскай гісторыі”. Але мы павінны зрабіць уласны вывад, бо для нас самае каштоўнае — гэта магчымасць пладзіць гумар.
У маладых гадах Караль Станіслаў вельмі ляніва браўся за кніжную навуку, затое спрытна фехтаваўз прыслугай кіем, скакаў на драўляным коніку і нават страляў з дзіцячай фузеі па падкінутых у паветра яйках. Князьбацька, зразумела, клапаціўся, каб нашчадак умеў не толькі гэта, але і крыху болей. Таму ён абвясціў, што ўзнагародзіць двума фальваркамі ma­ze, хтонавучыцьсына чытаць і пісаць.
Узяўся за гэтую справу мясцовы шляхціц Пішчала. Падабраўйіы для юнага князя яійчэ двух аднагодкаў, Міхася Валадковіча і Міхася Рэйтана, гэты "педагог" заявіў бацьку, што без ніякага прымусу хлопцы авалодаюць пачатковымі ведамі.
На вялікай драўлянай табліцы Пішчаланапісаўкрэйдай алфавіт. Паставіўшы вучняў на дзесятак крокаў ад табліцы з зараджанымі стрэльбачкамі, ён, паказаўшы літару, адпаведна даваў каманду страляць у яе. Калі азбука была засвоена, прыступілі да трапных стрэлаў, з якіх складаліся словы, а потым снайперскае майстэрства дайшло да цэлых сказаў. Падобная методыка была прыменена і для арыфметыкі.
Караль Станіслаў Радзівіл так і не пайшоў далей пачатковай адукацыі, глыбока ўпэўнены, што яго паходжанне гэта і ёсць розум. Але, насуперак праўдзе, любіў разважаць у кампаніі, што ўсё здабыў сам, быццам бы ад бацькоў нічога яму не дасталася. Набіўшы галаву рознымі былямі і небыліцамі, неверагоднымі прыгодамі падчас шматлікіх сваіх падарожжаў, паляванняў і авантур, а таксама прымерыўшы да сябе падзеі з тых кніжак, што яму чытаў Пішчала ў дзяцінстве, Пане Каханку праводзіў жыццё з незвычайным размахам. А паслухаць яго, падзівіцца ды заадно добра папіць ды пад’есці — заўсёды было шмат ахвочай шляхты.
— Памятаю, аднаго разу, пане каханку, вяду гэта я эскадрон сваіх гусараўу атаку. Тут раптам як лясне проста ў мяне гарматнае ядро, ды так, што разарвала маё тулава на дзве, не — на чатыры часткі! — распавядаў князь, але, убачыўшы, што нават у падпітых сябрукоў на тварах мільганулаўсмешка недаверу, хуценька звярнуўся да свайго фаварыта, шляхціца Бароўскага:
— Тыж памятаеш, Барусю?
— He, не памятаю, — адгукнуўся той, — бо перад гэтым я ўжо быў забіты напавал.
— Быў я добраахвотнікам у англійскім войску, пане каханку, што вяло аблогу іспанскай цвярдыні Гібралтара. I быўумяне чыстай андалузійскай пароды, чорны, як крумкачова крыло, конь. Пачаўся, пане каханку, штурм той крэпасці. Лячу я на сваім скакуне, ажно раптам гарматнае ядро, пушчанае ворагам, разрывае тулава майго каня на дзве паловы. Я ўтрымаўся ў сядле, а ён так разагнаўся, што з той паловай, на якой я сядзеў, проста праз мур пераляцеў, і апынуўся я, пане каханку, першым у той грознай цвярдыні. Ну, а за мной і астатняе войска ўварвалася, здабыўшы Гібралтар канчаткова, — закончыў сваё апавяданне Караль Радзівіл і паглядзеў на прыціхшых слухачоў, што не ведалі, як рэагаваць.
— Усё адпавядае законам прыроды, — падтрымаў свайго гаспадара Бароўскі, — цэлы конь не пераскочыў бы, бо быў зацяжкі, але палова ўдвая лягчэйшая і хуткасць набрала ўдвая болыйую.
Прысутныя адразу ж згадзіліся, за што і быў прапанаваны тост.
— А вось яшчэ, панекаханку, такое здарэнне меў я ў Адрыятычным моры, — працягваў словаахвотлівы князь. — Спаткаў там на беразе прыгажуню, перад якой устаяць не мог, і, канешне, закахаўся. А тая прыгажуня аказалася сірэнай — паўкабетай, паўрыбай. Ад гэтага кахання нарадзілася ў нас патомства — сто тысяч селядцоў. Што ж тут рабіць з імі? Узяў ды падараваў усіх Бароўскаму. Праўда, Борусь? -
— Праўда, найяснейшы пане, чыстая праўда, — пацвердзіў той. — Шкада толькі, што не паспелі падрасці, бо ўсе пайшлі на стол.
Лявон Бароўскі, радзівілаўскі ўлюбёнец, таксама не супраць быў нешта такое расказаць на пацеху кампаніі.
— Былі мы разам з князем на паляванні ў Налібоцкай пушчы. Забраўшыся ў самы гушчар, напаткалі раптам невялічкага дзікага парсючка. Алегэта нішто, бо тут жа за парсючком, трымаючыся зубамі за яго хвост, ішоў такі вялізны дзік, штомы аж акамянелі ад жаху...
I тут, не вытрымаўшы, умяшаўся князь Караль:
— Але толькі на імгненне, бо я ўзняў стрэльбу, ажно бачу, той дзік зусім сляпы. Значыць, парсючок служыў яму за павадыра. Падскочыў я да іх, выхапіў нож, адцяў хвост, схапіў яго ў руку і... павёў, пане каханку, унашу леснічоўку таго дзіка. А ён, нічога не падазраючы, так і следаваў за мною, пакуль не апынуўся, дзе трэба.
Здаралася, Пане Каханку забіраў так крута, што ў яго лаяльных слухачоўгаловы станавіліся цвярозымі і пачынала неяк варушыцца сумненне. Каб не дапусціць правалу, князь дамовіўся з Бароўскім, што той будзе націскаць пад сталом на князеву нагу сваёй нагой, пасля чаго ў апавяданне cneiuna ўнясуцца карэктывы.
— Эх, ілісаяаднойчыўпаляваў, пане каханку, — хваліўся Радзівіл, — хвост у яго аж на тры вярсты!
Тут Лявон Бароўскі хуценька прыціснуў князю нагу. Вяльможны паляўнічы адразу ж спахапіўся:
— He, здаецца, каля дзвюх вёрстаў!
I зноў адчуў як яму настойліва ціснуць на нагу.
— Ой, не, не, усяго адна вярста!
Але Бароўскі з усёй сілы падаў умоўны сігнал, ды так, што князь аж падскочыў ад болю, закрычаўшы:
— Дык што, да д"ябла, — той ліс зусім не меў хваста?!
Караль Радзівіл растрачваў вялізныя сумы на сваё разгульнае жыццё і ўтрыманне шматлікай зграі дармаедаў, што складала яго пастаянную світу. 3 гэтай прычыны Шыдлоўскі, кашталян з Жарнова, заўважыў:
— Калі так пойдзе далей, то, Пане Каханку, страціць можна ўвесь маёнтак.
— А ты, пане каханку, не страціш нічога, бо нічога н<:	разгне-
ваўся Радзівіл.
Шыдлоўскі, прапусціўшы пую рэпліку міма вушэй, працягваў сваё:
— Князю, жывеш па-каралеўскі, a кароль, між тым, на ўсім эканоміць.
— Я жыву па-радзівілаўску, а кароль, ягамосць, так, як можа, I гэта, пане каханку, пацвярджае вашу думку: кароль сапраўды эканоміць на ўсім, нават блазнаў не трымае пры двары, бо мае іх бясплатна ў сенаце.