З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 132с.
Мінск 2002
Кацярына Любецкая з Жсторыі
НЯМЕЦКД-БЕЛДРУСКДЙ, БЕЛДРУСКЙЯМЕШЙ
ЛЕКСІКДГРДФІІ |
I ТЭРМІНДГРДФІІ
Тэрміналагічная камісія пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф. Скарыны
міналогія
Кашюына Любадая
3 ГІСТОРЫІ НЯПЕЦКЛ-БЕЛЛРУСКДЙ, БЕЛДРУСКД-НЯМЕЦКАЙ ЛЕКСІКДГРДФІІ
I ТЗРМШДГРДФІІ
Мінск Беларускі кнігазбор 2002
УДК 811.112.2’373.161.3+811.161.3’373=112.2 (091)
ББК 81.2 Нем-3+81.2 Бем-3
Л 93
Серыя заснавана ў 2000 годзе
Навуковы рэдактар: Генадзь Цыхун, доктар філалагічных навук
Любецкая К.
Л 93 3 гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай
лексікаграфіі і тэрмінаграфіі / К. Любецкая. Навук. рэд. Г. Цыхун. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. •— 132 с. — (Беларуская тэрміналогія; вып. 2).
ISBN 985-6638-84-4.
У выданні прапанаваны агляд гісторыі нямецка-беларускай, беларусканямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі XX ст. Кніга напісана на аснове вывучэння рукапісных і друкаваных лексікаграфічных прац, архіўных дакументаў і матэрыялаў.
Адрасуецца спецыялістам у галіне лексікаграфіі, выкладчыкам і студэнтам філалагічных і гістарычных факультэтаў, можа быць карыснай для ўсіх, хто займаецца і цікавіцца лінгвістыкай.
УДК 811.112.2’373.161.3+811.161.3’373=112.2 (091)
ББК 81.2 Нем-3+81.2 Бем-3
ISBN 985-6638-84-4
© Любецкая К., 2002
© HHALJ, імя Ф. Скарыны, 2002
Увоазіны
Беларуская перакладная лексікаграфія на працягу XX ст. характарызуецца асіметрычнасцю: пераважаюць слоўнікі, рэестравую ці перакладную частку якіх складаюць словы і выразы з рускай мовы, у той час як іншамоўна-беларускіх і беларуска-іншамоўных слоўнікаў, дзе б другой мовай з’яўлялася не руская, значна менш. Сярод апошніх вылучаюцца «Украінска-беларускі слоўнік»1 і некалькі невялікіх па памеры слоўнікаў з лексікай польскай, англійскай, французскай і іншых моў. Здабыткам беларускай лексікаграфіі сталі таксама перакладныя слоўнікі, якія рыхтаваліся і выдаваліся не толькі на Беларусі, але і за мяжой: у Польшчы, Аўстрыі, ЗША, Англіі. У канцы XX ст. пачала выходзіць серыя двухмоўных слоўнікаў-размоўнікаў2.
Сёння, калі навуковая грамадскасць спрабуе асэнсаваць дасягненні і здабыткі XX ст., наспела патрэба ўвесці ў айчынную лексікаграфічную практыку маладаследаваныя, а часам і невядомыя як спецыялістам, так і шырокім колам грамадства нямецка-беларускія і беларуска-нямецкія слоўнікавыя крыніцы, якія складаюць асобную цікавую старонку ў гісторыі беларускай лінгвістыкі; вызначыць іх ролю ў развіцці і станаўленні такой галіны беларускага мовазнаўства, як прак-
1 Лемцюгова В.П. Украінска-беларускі слоўнік. — Мн., 1980.
2 Больш падрабязна пра ўкладанне беларуска-іншамоўных і іншамоўна-беларускіх слоўнікаў гл.: ШакунЛ.М. Гісторыя беларускага мовазнаўства. — Мн., 1995. — С. 181 —192; Юрэвіч Л. Даследаванні беларускай лексікаграфіі за мяжой П Роднае слова. — 1998. — № 4. — С. 75—89; Баршчэўскі Л. Новыя перакладныя слоўнікі ў беларускай лексікаграфіі//Беларусіка—Albaruthenica.— Мн., 1993. — Кн. 1, —С. 140—143.
тычная перакладная лексікаграфія. Комплекснае даследаванне нямецка-беларускай і беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі XX ст. і іх вынікаў адсутнічае, што дае падставы разглядаць пастаўленую задачу як важную і актуальную.
Паводле нашых падлікаў, агульная колькасць створанага ў гэтай галіне на працягу XX ст. складае 59 пазіцый3, што ўключае самыя розныя слоўнікавыя крыніцы. Перш за ўсё ўлічваліся слоўнікі, якія выйшлі асобным выданнем ці былі падрыхтаваны да друку; слоўнікі-размоўнікі4; маленькія слоўнічкі для запамінання слоў пры вывучэнні мовы, якія дадаваліся да падручнікаў; слоўнікавыя матэрыялы, апублікаваныя ў перыядычным друку; перакладныя падборкі слоў і выразаў для разумення мастацкага тэксту; спісы слоўдадаткаў да навуковых прац і манаграфій5; шматмоўныя слоўнікі, дзе беларускія і нямецкія лексемы выступалі як адпаведнікі да слоў і тэрмінаў іншых моў.
Пералічваюцца таксама слоўнікі, пошук якіх працягваецца, бо існуюць звесткі пра тое, што яны былі надрукаваны ці вялася праца па іх распрацоўцы і падрыхтоўцы да выдання. Гэта частка лексікаграфічных матэрыялаў улічвалася і пада-
3 Гэта лічба, напэўна, большая (сёння, напрыклад, немажліва вылучыць корпус перакладных матэрыялаў, якія ствараліся для ўнутраных запатрабаванняў нямецка-фашысцкіх ваенных падраздзяленняў, што дзейнічалі на тэрыторыі акупаванай Беларусі). Можна спадзявацца, ujto ў далейшым некаторыя з матэрыялаў будуць выяўлены, а назвы слоўнікаў, выпісаныя з крыніц бібліяграфічнага характару і перыядычнага друку, будуць удакладнены.
4 Для ўсебаковага агляду створанага ў галіне нямецка-беларускай і беларуска-нямецкай лексікаграфіі XX ст. уключэнне размоўнікаў лічым неабходным.
5 Перакладныя слоўнікавыя матэрыялы, якія дадаваліся да манаграфічных даследаванняў, і слоўнікі для павышэння культуры мовы не ствараліся непасрэдна для практычных мэт перакладу, але даюць цікавы матэрыял для вывучэння нямецка-беларускіх слоўнікавых адпаведнікаў.
валася толькі згодна з паведамленнямі прэсы (рэклама або рэцэнзія на слоўнік), упамінаннямі ў разнастайных бібліяграфічных даведніках, бо часам яны выступаюць адзінай крыніцай неабходнай інфармацыі6.
Незалежна ад умоў распрацоўкі пэўнага лексікону і яго аўтарства, усе выяўленыя слоўнікі і слоўнікавыя матэрыялы — гэта варты ўвагі, каштоўны здабытак, які можа стаць асновай стварэння фундаментальных перакладных слоўнікаў і тэрміналагічных даведнікаў і тым самым паспрыяць далейшаму развіццю беларускай нацыянальнай лексікаграфіі.
Прапанаванае выданне складаецца з некалькіх тэматычных частак. Першая частка — гэта падрабязнае храналагізаванае апісанне ўсіх выяўленых слоўнікаў. У сувязі з недаступнасцю некаторых лексікаграфічных і тэрмінаграфічных крыніц першай паловы XX ст. распрацавана схема, якая дазваляе, на наш погляд, сістэмна і досыць дэталёва прадставіць слоўнікавыя матэрыялы, асэнсаваць асноўныя прынцыпы іх пабудовы, вызначыць прыёмы лексікаграфічнай апрацоўкі слова. Пры апісанні лексіконаў браліся пад увагу наступныя бібліяграфічныя і гістарычна-лінгвістычныя даныя: назва і аўтарства лексікаграфічнага даведніка, месца і год выдання, выдавецтва (друкарня), месца захоўвання (у першую чаргу для неапублікаваных прац), час стварэння перакладнога даведніка, мэты і задачы выдання, графічнае афармленне, адрасат, корпус і аб’ём слоўніка, крыніЦы слоўнікавага матэрыялу, рэестр; лексічны склад, тэматычная характарыстыка, кампазіцыя слоўнікавага артыкула: рэестравая і перакладная часткі, алфавітнае або гнездавое размяшчэнне лем, структура перакладных адзінак, часцінамоўная прыналежнасць лексем, сістэма граматычных памет, стылістычныя адзнакі, указанні для вымаўлення, уключэнне фразеалагічных адзінак і скарачэн-
6 Вядомыя па ўскосных звестках, але не адшуканыя лексікаграфічныя матэрыялы пазначаюцца зорачкай (*). Дапускаем, што наяўныя бібліяграфічныя звесткі пра такія слоўнікі не заўсёды дакладныя з прычыны недахопу інфармацыі.
няў, прынцып перакладу, рэцэнзіі. Меркавалася, што ўключэнне т.зв. нелінгвістычных звестак дапаможа аб’ектыўна адлюстраваць асаблівасці станаўлення і развіцця нямецка-беларускай і беларуска-нямецкай лексікаграфіі XX ст. і стварыць цэласнае ўяўленне аб ёй. У пэўных выпадках з-за адсутнасці ці абмежаванасці звестак інфармацыя пра некаторыя слоўнікі пададзена вельмі сцісла ці зводзіцца да спасылак на сведчанні іншых крыніц і асоб.
У другой частцы даецца агульная характарыстыка нямецка-беларускіх і беларуска-нямецкіх слоўнікавых матэрыялаў і робяцца некаторыя аналітычныя высновы. Названыя асноўныя часткі дапаўняюцца алфавітным паказальнікам слоўнікаў і слоўнікавых матэрыялаў, спраўджаных de visu, спісам прынятых скарачэнняў, куды ўключана і літаратура, на якую спасылаецца аўтар для падмацавання сваіх разважанняў, a таксама дадаткам з ксеракопіямі старонак некаторых рукапісаў ці паведамленняў пра ўкладанне лексікаграфічных даведнікаў або рэцэнзій на іх.
Аўтар выказвае шчырую падзяку навуковаму рэдактару работы прафесару Генадзю Цыхуну, прафесару Адаму Мальдзісу, прафесару Карлу Гутшміту, доктару Ёханэсу Шлоотцу, айцу Аляксандру Надсану, а таксама Мірдзы Абале, Сяргею Запрудскаму, Хведару Нюньку, Таццяне Рамзе, Уладзіміру Сакалоўскаму, Лідзіі Сямешцы, Язэпу Янушкевічу за іх карысныя парады і канкрэтную дапамогу пры падрыхтоўцы гэтай кнігі.
Аўтар будзе ўдзячны ўсім, хто паведаміць звесткі пра асобныя слоўнікі, не адлюстраваныя ў гэтым даведніку, ці прышле іх на адрас Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (220050 г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15. Аддзел навуковай тэрміналогіі Цэнтра імя Ф. Скарыны).
Крыніцы нямейка-беларускап і Зеларуска-нямейкай лексікаграФіі і тэрмінаграфіі
На пачатку XX ст., нягледзячы на разыходжанні саміх мовазнаўцаў у вызначэнні статуса беларускай мовы (адны атаясамлівалі яе з дыялектам, іншыя кваліфікавалі як самастойную мову), на неспрыяльныя палітычныя і гістарычныя ўмовы (першая і другая сусветная вайна), падрыхтоўка слоўнікаў з уключэннем нямецкага і беларускага лексічнага матэрыялу ўсё ж вялася. Іх укладанне найперш было звязана з практычнымі запатрабаваннямі: стварыць моўны дапаможнік, просты па змесце і форме. Выключна практычныя мэты абумовілі лексічны склад даведнікаў, які ўключаў найбольш ужывальныя словы і выразы, і функцыянальную будову слоўнікаў —• правая і левая часткі не перанасычаны лексікаграфічнай інфармацыяй. Пры стварэнні перакладных матэрыялаў аўтары арыентаваліся на лексікаграфічныя традыцыі нямецкай і рускай моў, якія адрозніваліся ад беларускай большым вопытам укладання слоўнікаў. Таму лексічныя адзінкі менавіта гэтых моў выконвалі ролю папярэдняга слоўніка і выступалі рэестравымі. Акрамя практычнага боку, распрацоўка слоўнікаў з уключэннем беларускай мовы давала мажлівасць іншаземцам пазнаёміцца з лексічнымі скарбамі беларускай мовы.
1 . [Berneker Е.] Worterverzeichnis // Berneker Е. Slavische Chrestomathie mil Glossaren. — Strassburg, 19027.
7 У квадратных дужках пададзены звесткі, не пазначаныя ў самой слоўнікавай крыніцы (аўтарства і назва перакладнога даведніка, год стварэння), але якія можна рэканструяваць, абапіраючыся на іншую інфармацыю.