• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі

    З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 132с.
    Мінск 2002
    26.11 МБ
    3.	Sieben-Sprachen-Worterbuch: Deutsch-Polnisch-RussischWeiftruthenisch-Litauisch-Lettisch-Jiddisch. — Leipzig, 1918.
    Бюро перакладаў аддзела прэсы пры галоўным камандаванні Обер Ост паміж іншымі штодзённымі справамі (цэнзура іншамоўных нацыянальных газет) [Das Land Ober Ost 1917, S. 147] павінна было перакладаць загады і абвесткі адміністрацыі на мовы мясцовага насельніцтва занятай тэрыторыі. У перыядычных выданнях паведамлялася: «aprycz pa niamiecku, publikujucca pieraklady prykasau u bielaruskaj, zydodskaj, latyszskaj, litouskaj i polskaj mowach» [Ab upraulenni ziemlami Ober Ost 1916, s. 3]. У газеце«Гоман» за 16 студзеня 1916 г. быў апублікаваны загад фельдмаршала Гіндэнбурга «Аб неабмежаваным пашырэнні беларускай мовы нароўні з іншымі мовамі» [Брэдэрлоў 1995, с. 98]. Паводле гэтага загаду, беларускай мове надаваліся фактычна правы дзяржаўнай мовы на тэрыторыі Обер Oct. «Дзеля таго каб марна не страціць працоўныя сілы на паўторныя пошукі моўнага эквіваленту таму або іншаму слову ці паняццю нямецкай мовы і не ўносіць у службовы пераклад розначытанні, было вырашана стварыць картатэку некаторых нямецкіх слоў і іх перакладаў на латышскую, літоўскую, польскую, яўрэйскую, беларускую і рускую мовы» [Das Land Ober Ost 1917, S. 148].
    Ha думку аўтараў лексікону, кожны, хто намагаўся азнаёміцца з духам асобнай мовы акупаванай тэрыторыі, стаяў перад неабходнасцю ў болыпым ці меншым аб’ёме самастойна займацца перакладчыцкай дзейнасцю. Выказвалася
    спадзяванне, што слоўнік будзе карысны таксама і мясцоваму насельніцтву. У тых выпадках, калі змест нямецкага распараджэння незразумелы, слоўнік мог дапамагчы пры перакладзе з нямецкай мовы, бо, як адзначалі складальнікі лексікону, «кніга павінна была садзейнічаць паразуменню паміж народамі» [Sieben-Sprachen-Worterbuch 1918, S. 7].
    Асновай для ўкладання перакладнога шматмоўнага слоўніка стала картатэка ўжывання нямецкіх слоў і іх адпаведнікаў на мовах мясцовага насельніцтва акупаванай тэрыторыі. У яе трапілі выпіскі з рознага роду дакументаў і загадаў акупацыйных улад. Перакладныя падборкі слоў першапачаткова прызначаліся для ўнутранага карыстання супрацоўнікаў бюро перакладаў аддзела прэсы пры галоўным камандаванні Обер Oct, якія адказвалі за стварэнне лексікону. Меркавалася, што слоўнік будзе служыць дапаможнікам пры перакладах з нямецкай мовы і выконваць у пэўным сэнсе ролю арфаграфічнага даведніка ў службовых і неслужбовых зносінах з мясцовым насельніцтвам.
    Распрацаваны на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў часы першай сусветнай вайны сямімоўны перакладны даведнік мае назву «Sieben-Sprachen-Worterbuch: Deutsch-Polnisch-RussischWeiBruthenisch-Litauisch-Lettisch-Jiddisch».
    Лексікаграфічная крыніца з такімі выхаднымі данымі фіксуецца ў аўтарытэтным нямецкім бібліяграфічным даведніку «Deutsches Bucherverzeichnis. Eine Zusammenstellung der im deutschen Buchhandel erschienenen Bilcher, Zeitschriften und Landkarten» (1922), y якім зафіксаваны ўсе кнігі, што былі ў нямецкім гандлі да 1922 г. [Deutsches Bucherverzeichnis 1922, S. 2615],
    Перакладны даведнік у літаратуры XX ст. атрымаў, акрамя вышэйпамянёнай, і іншыя назвы. У кнізе «Das Land Ober Ost. Deutsche Arbeit in den Verwaltungsgebieten Kurland, Litauen und Bialystok-Grodno», што нагадвае сабой своеасаблівую справаздачу пра ўсю дзейнасць, якая праводзілася і планавалася немцамі на акупаванай тэрыторыі, слоўнік згадваецца як «Слоўнік на (у) сямі мовах» (Das Land Ober Ost 1917, S. 147). Даведнік «Русская зарубежная кннга» (1924) у раздзеле біблія-
    графіі слоўнікаў змяшчае інфармацыю пра выданне «Параллельный словарь. Н'Ьмецко-польско-русско-б’Ьлорусско-лнтовско-латышско-іудейскій (жаргон). 1918» [Русская зарубежная кннга 1924, с. 75], Кнігі з такой назвай або спасылак на яе ў іншых бібліяграфічных даведніках адшукаць пакуль не ўдалося. Можна толькі выказаць меркаванне, што ўкладальнікі «Русской зарубежной кннгя» адвольна або, магчыма, выкарыстаўшы невядомыя сёння матэрыялы пераклалі нямецкі загаловак на рускую мову і з вышэйзгаданай назвай падалі ў сваім даведніку.
    У беларускім мовазнаўстве за гэтай лексікаграфічнай крыніцай замацаваліся назвы; «Лексыкон беларускай мовы ў нямецкай апрацоўцы» [Байкоў 1921, с. 10], «Лексікон беларускай мовы ў нямецкай апрацоўцы» [Крамко, Юрэвіч, Яновіч 1968, с. 194] і «Сямімоўны слоўнік» [А. 1918, с. 3; Шакун 1995, с. 182; Цыхун 2000, с. 3],
    Ажыццявіць паспяховую дзейнасць па падрыхтоўцы шматмоўнага даведніка было даволі складана з прычыны наяўнасці праблем як пазалінгвістычнага, так і лінгвістычнага характару. Перш за ўсё, апрацоўка матэрыялу адбывалася ў неспрыяльных умовах вайны. Стварэнне слоўніка было неасноўным, дадатковым заданнем для супрацоўнікаў бюро перакладаў, таму да працы такога плана звярталіся нерэгулярна, час ад часу, што не магло не адбіцца на яго якасці. Вялікім недахопам, на думку аўтараў, з’яўляўся і факт немагчымасці ў складаных гістарычных варунках запрасіць да супрацоўніцтва спецыялістаў. Абставіны вайны не дазвалялі таксама карыстацца ў поўнай меры здабыткамі ўжо існуючай слоўнікавай практыкі: «навуковыя падручныя сродкі» маглі б дапамагчы пры перакладзе, але іх не мелі супрацоўнікі бюро. Выхад да такіх крыніц, як Пецярбург, быў зачынены» [SiebenSprachen-Worterbuch 1918, S. 7].
    Тым не менш у раздзеле «Літаратура» пазначаны шэраг слоўнікавых крыніц, якія, быццам, залучаліся пры стварэнні лексікону. Сярод іх называюцца і дзве беларускія: 1) J. J. Nossowitsch. WeiBruthenisches (russisches) Worterbuch; 2) Gorbatschewsky. Worterbuch der alten Aktensprache im nordwestlichen RuBland.
    Паводле меркавання М. Байкова, «абмылкі ў фаміліі Насовіча і ў передаче заголоўка яго слоўніку, а так сама атсутнасьць паказаньняў на мейсца і год выданьняў першай і другой кнігі, даюць зачапку дагадывацца, што гэтых кніг не было пад рукамі немцаў» [Байкоў 1921, с. 11].
    Пытанне аб аўтарстве «Сямімоўнага слоўніка» з’яўляецца спрэчным, таму што ў самім слоўніку дакладныя звесткі пра гэта адсутнічаюць. У прадмове да шматмоўнага лексікону адзначаны той факт, што над яго стварэннем не працавалі спецыялісты. Вядома толькі, што сярод супрацоўнікаў бюро перакладаў аддзела прэсы было абсалютна немагчыма знайсці тых, хто б валодаў мовамі мясцовага насельніцтва акупаванай тэрыторыі. Таму для перакладаў з/на нямецкую мову запрашаліся мясцовыя перакладчыкі, з якімі былі аформлены часовыя дамовы.
    Рэцэнзент слоўніка А. Луцкевіч сцвярджаў, што беларускую частку лексікону ўклала Г. Душэўская — жонка славутага беларускага дзеяча К. Дуж-Душэўскага. Ён пісаў: «Тое, што ўдалося зрабіць скромнай беларускай работніцы, п. Ганне Душэўскай, жывучы ў Коўне, ёсць ужо многа. Відаць і сумленнасьць у рабоці, толькі даволі ярка кідаецца ў вочы нестача матэр’ялаў» [А. 1918, с. 3]. Прыхільнікам гэтай думкі быў і А. Калубовіч [Калубовіч 1992, с. 68], Сучасны даследчык беларуска-нямецкіх культурных узаемадачыненняў У. Сакалоўскі мяркуе, што ў падрыхтоўцы і стварэнні беларускай часткі «Сямімоўнага слоўніка» прыняў удзел Р. Абіхт [Сакалоўскі 1994, с. 57]. Магчыма, у стварэнні картатэкі слоўніка брала ўдзел і Ю. Менке (пасля вайны — Дубейкаўская, псеўданім — Кветка Вітан), актыўная дзяячка «Камітэта дапамогі ахвярам вайны», які ва ўмовах ваеннага рэжыму стаў першай народнай арганізацыяй і цэнтрам культурнага жыцця [Glogowska 1996, s. 24], прадстаўніца Беларускага камітэта ў нямецкую раду школьнага магістрата. Яна ўспамінала: «Праз Schulrat я дасталася ў вайсковы ўрад (Militar Verwaltung) як перакладчыца. Гэта была праца дарыўчатая: то якісь дакумэнт, то кнігу трэба было ператлумачыць, часта я дыктавала там жа стэнатыпістцы, потым я сталася супрацоў-
    ніцай газэты Х-й арміі (Zeitung der X. Armee), якую немцы выдавалі ў Вільні і дзе шмат падавалі артыкулаў з геаграфіі, этнаграфіі й гісторыі нашага краю. Увесь матар’ял для гэтых артыкулаў тлумачыла я. Часта Іван (I. Луцкевіч. — К. Л.) пазычаў мне свае кнігі й казаў: — Няхай немцы пазнаюць наш край і ягоную гісторыю, тады лягчэй будзе зь імі гаварыць аб правох беларускага народу. Гэтак увесь час нямецкай акупацыі ад 1916 г. да канца 1918-га я працавала як перакладчыца, плацілі мне ад ліста, і я зарабляла каля 300 і больш марак у месяц, што на тыя часы было многа» [Вітан-Дубейкаўская 1994, с. 53],
    Хутчэй за ўсё, слоўнік з’явіўся вынікам калектыўнай працы і ў перакладзе на беларускую мову аб’ёмнай картатэкі прымалі ўдзел некалькі чалавек.
    Спрэчным у гісторыі «Сямімоўнага слоўніка» застаецца і вызначэнне выдавецтва, якое яго надрукавала, бо на тытульным лісце пазначаны адразу «Presseabteilung des Oberbefehlshabers Ost» i «Otto Spamer» y Лейпцыгу. Нямецкія бібліяграфічныя даведнікі, якія, аднак, былі ўкладзены пасля выдання слоўніка, бяруць пад сумненне дакладнасць звестак пра месца выдання і выдаўца слоўніка.
    У аўтарытэтным і добра вядомым нямецкім бібліяграфічным даведніку «Deutsches Biicherverzeichnis. Eine Zusammenstellung der im deutschen Buchhandel erschienenen Bucher, Zeitschriften und Landkarten», што ўжо згадваўся вышэй, зафіксавана: «SiebenSprachen-Worterbuch: Dtsch.-Poln.-Russ.-Weissruthen.-Litauisch.Lett.-Jidd. Hrgs. im Auftr. d. Oberbefehlshabers Ost. (420 S.) Lex 8.0? o.O. u. o. J. ['18]. Presseabteilg. d. Oberbefehlshabers Ost.? — Leipzig, O. Spamer in Komm. Hlwbd. 20» [Deutsches Bucherverzeichnis 1922, S. 2615]. Пытальнік побач з назвай выдавецтва, паводле ўкладальнікаў, сведчыць пра тое, што спасылка дадзена без поўнай упэўненасці ў гэтых звестках. Скарачэнне «о.О. = ohne Ort [Erscheinungsort ist im Buch nicht angegeben]» значыць ’без месца, месца выдання ў кнізе не ўказана’.
    Ідэнтычная інфармацыя пра «Сямімоўны слоўнік» знаходзіцца і ў сучасным нямецкім бібліяграфічным даведніку «Gesamtverzeichnis des deutschsprachigen Schrifttums (GV) 1911 —
    1965» [Gesamtverzeichnis des deutschsprachigen Schrifttums 1980, S. 61].
    Вышэйназваная «Русская зарубежная княга» месцам выдання слоўніка вызначае Рыгу і выдавецтва «Вальтерс н Рапа».
    Рыжскі агульны бібліяграфічны паказальнік «VisparTgs gramatu radTtajs. Izvedusi Latvijas Gramatu Tirgotaju un Izdeveju BiedrTba» (Riga, 1926) фіксуе: «Sieben-Sprachen-Worterbuch. Deutsch-Po In isch-Russisch-Wei Bruthen isch-Litauisch-LettischJiddisch. 50» [VisparTgs gramatu radTtajs 1926, s. 155]. Як бачна, даныя пра аўтара і месца выдання апушчаны ў бібліяграфічным паказальніку, але ў прадмове да яго аўтары агаворваюць, што ён змяшчае звесткі аб кнігах мясцовага выдавецтва (г.зн. братоў Вальтерс і Рапа. — К. Л.) і тых, якія былі на кніжным рынку.