З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 132с.
Мінск 2002
13. *Бруноўскі П., Езавітаў К., Масальскі П. Беларуска-нямецкі слоўнік. —1942.
Слоўнік адшукаць не ўдалося.
Інфармацыю пра лексікон можна знайсці ў выданні: Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939— 1944). — Мн„ 2002. — С. 56.
14. *Калоша А., Пятроўскі Я. Беларуска-нямецкі слоўнік. — Бэрлін, 1942.
Слоўнік адшукаць не ўдалося.
Інфармацыю пра лексікон можна знайсці ў выданні: Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія = Belarusian Dictionaries & Encyclopedias. Bibliography / Скл. B. Кіпель, 3. Саўка. — Нью Ёрк — Менск, 2002. — С. 449.
75. *Пятроўскі Я., Калоша А., Камароўскі В. Нямецкабеларускі слоўнік. — Берлін, 1942.
Слоўнік адшукаць не ўдалося.
Інфармацыю пра лексікон можна знайсці ў наступных выданнях: Лыч Л. Беларуска-нямецкія стасункі на акупаванай тэрыторыі (чэрвень 1941 — ліпень 1944 гг.) // БеларусіKa=Albaruthenica. — Мн., 1996. — Кн. 7. — С. 55; Ён жа. «Я роднае мовы не кіну ў нядолі» II Роднае слова. — 1996. — № 8. — С. 145; Прыгодзіч М. Сумесна з нямецкімі калегамі Н ЛіМ. — 2001. — 23 лютага. — С. 4; Пятроўскі Я. Мэмуары. Стагодзьдзе ў рэтраспэкце (1905— 1945). — Слуцак—Г эйнсвіль, 1988. — Кн. 1. — С. 320—321; Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002. — С. 67.
У 1942 г. у Берліне быў падрыхтаваны рукапіс нямецкабеларускага слоўніка, укладальнікамі якога былі Васіль Камароўскі, Аляксандр Калоша і Ян Пятроўскі29.
Ініцыятарам і натхняльнікам гэтай працы быў В. Камароўскі. Па прычыне хуткага ад’езду з Берліна, ён звярнуўся да Я. Пятроўскага з просьбай дапамагчы пры дапрацоўцы і карэктуры слоўнікавых матэрыялаў. «Было да пэўнае ступені дзіўным для мяне, — успамінае Я. Пятроўскі, — што нехта з нас (беларускіх эмігрантаў у Берліне ў часы другой сусвет-
29 Нам не ўдалося знайсці дакладных звестак пра гэтых аўтараў, акра.мя апошняга. 3 «Успамінаў» Я. Пятроўскага вядома толькі, што А. Калоша працаваў у Берліне ў якасці інжынера.
най вайны. — Аўт.) апрацаваў Нямецка-Беларускі слоўнік. Пасьля ўсіх нацыянальна-культурных уздымаў і пасьля заняпадаў большых беларускіх арганізацыяў, раптам тут, у Бэрліне, зусім паважна на адрэзку творчым праявіўся культурны ўздым у межах беларуска-нямецкіх суадносінаў» [Пятроўскі 1988, с. 320]. Праца над слоўнікам здавалася, на першы погляд, незвычайнай і дзіўнай у складаных варунках ваенных ліхалеццяў, а з другога боку, яе выкананне — гэта крок наперад у развіцці беларускага слоўніцтва. «Тут няважным ёсьць, які гэта слоўнік. Важным ёсьць сам факт праяўленае ў выняткавым часе ініцыятывы зь вераю ў свае ўласнае сілы» [Пятроўскі 1988, с. 320]. Пры больш падрабязным знаёмстве са зместам двухмоўнага лексікону аказалася, што матэрыял патрабаваў значнай дапрацоўкі, не задавальняў таксама і тэхнічны бок выкананай працы. Паміж аўтарам і Я. Пятроўскім была ўзгоднена перапрацоўка першай версіі матэрыялаў і падрыхтоўка іх да друку. Задача ўдасканальвання слоўніка была вельмі складанай для аднаго чалавека, і да гэтай працы быў запрошаны А. Калоша, які па розных прычынах (на жаль, таксама невядомых. — К. Л.) не аказаў значнай дапамогі. «Супраца ў падобных выпадках — гэта пераважна спадзяваньне, што іншы партнэр учыніць тое, чаго я не дагледзеў. Згэтуль няўхільныя промахі ў самым творы. I наадварот, калі індывідуум ведае, што ад пачатку і да канца ён зьяўляецца адказным за паводжаньне, як і непаводжаньне, тады, у поўным значэньні гэтага слова, ён адчувае адказнасьць за тое, што ён чыніць. I ўсё іншае выходзіць на карысьць самога твору» (Пятроўскі 1988, с. 321],
3 цяжкасцямі і выпрабаваннямі праца над укладаннем двухмоўнага лексікону была завершана. Ён складаўся, як сцвярджае адзін з яго стваральнікаў Я. Пятроўскі, з дзвюх частак: нямецка-беларускай і руска-беларускай — і налічваў каля 27 000 слоў.
4 лістапада 1942 г. была падпісана дамова з друкарняй на набор і выданне слоўніка ў Берліне. На падставе гэтага дакумента 10 снежня 1942 г. нямецка-беларуская частка была перададзена ў друкарню, выхад у свет беларуска-нямецкай
часткі планаваўся пазней. Аўтарам быў выплачаны ганарар у дакументальна прадугледжаным памеры.
3 мэтай карэктуры і агульнага азнаямлення з друкаваным варыянтам аўтары мелі на руках першыя старонкі слоўніка прыкладна праз месяц ад моманту яго з’яўлення ў друкарні. Зноў апрацаваныя слоўнікавыя артыкулы двухмоўнага лексікону былі адасланы ў рэдакцыю, і ўкладальнікі чакалі наступных старонак для завяршальнага прагляду. Але канчатковае рэдагаванне так і не было зроблена па прычыне заўчаснай смерці В. Камароўскага і А. Калошы.
На жаль, адсутнічаюць звесткі аб далейшым лёсе машынапісу слоўніка. Другая частка лексікону, беларусканямецкая, паводле слоў аўтараў, таксама ніколі не была надрукавана.
Слоўнік загінуў, разам з ім загінула і цікавая для беларускай лексікаграфіі практыка ўкладання перакладнога беларуска-неславянскага слоўніка. «Цяперака выяўляецца праўда, што, калі толькі ўзьнікаюць спрыяльныя палітычныя ўмовы, характары выступаюць, як грыбы пасьля цёплага летняга дажджу. Яны пачынаюць праяўляць сваю і нявымушаную ініцыятыву ў кірунку творчым, свае прысутнасьці і сцаленьня ўласных сілаў з мэтаю стварэньня новага для сябе культурна-палітычнага жыцьця. I чым болей яны працуюць, тым болей адчуваюць у сабе сілу і праяўленую ўжо энэргію» [Пятроўскі 1988, с. 320],
16. *Пятроўскі Я., Калоша А., Камароўскі В. Беларуска-нямецкі слоўнік. —1943.
Слоўнік адшукаць не ўдалося.
Гл. таксама 15.
Інфармацыю пра лексікон можна знайсці ў наступных выданнях: Лыч Л. Беларуска-нямецкія стасункі на акупаванай тэрыторыі (чэрвень 1941—ліпень 1944 гг.) II Беларусіка=А1ЬагйіЬепіса. — Мн., 1996. — Кн. 7. — С. 55; Ён жа. «Я роднае мовы не кіну ў нядолі» Н Роднае слова. — 1996. —
№ 8. — С. 145; Пятроўскі Я. Мэмуары. Стагодзьдзе ў рэтраспэкце (1905—1945). — Слуцак—Гэйнсвіль, 1988. — Кн. 1. — С. 320—321; Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002. — С. 68.
Беларуска-нямецкі слоўнік з’яўляўся другой часткай нямецка-беларускага слоўніка Я. Пятроўскага, А. Калошы, В. Камароўскага (1942). Аднак у лютым 1943 г. выдавецтва па невядомых сёння прычынах адмовілася яго друкаваць. На свой запыт Я. Пятроўскі «не выявіў прычыну рашэння выдавецтва. He выявіў яе ён адкрыта і ў сваіх Мэмуарах, аднак змешчаная ў іх крытыка паводзін суаўтараў А. Калошы і В. Камароўскага і іх мовазнаўчых кваліфікацый дазваляе меркаваць, што гэтай прычынай была марная якасць аўтарскага матэрыялу» [Туронак 2002, с. 68],
/7. Koch Н. Kleines deutsch-weissruthenischen Technisches Worterbuch. — 1943.
Вышэйназванае выданне — гэта рукапісны нямецка-беларускі тэхнічны слоўнік, апрацаваны нейкім Генрыхам Кохам. Паводле росшукаў у бібліяграфічных даведніках удалося высветліць толькі тое, што аўтар нямецка-беларускага слоўніка — інжынер, і ім у 1941 г. быў укладзены «Kleines deutsch-russischen technisches Worterbuch», перавыдадзены ў 1942 і 1943 гг.30. На падставе праведзенага параўнання перавыданняў нямецка-рускага слоўніка Г. Коха і рукапісу нямецкабеларускага слоўніка можна канстатаваць, што даведнік з уключэннем беларускай мовы створаны наўзор нямецка-рускага слоўніка. Частка загаловачных слоў з названага даведніка была перанесена ў нямецка-беларускі лексікон.
30 У бібліяграфічным даведніку «Gesamtverzeichnis des deutschsprachigen Schrifttums 1911—1965» (Munchen, 1978. Bd. 70) на старонцы 301 адзначана: Koch, Heinr.: Kleines deutsch-russisches technisches Worterbuch. 3 Aufl. Konigsberg, Bln: Ost-Europa-Verl. ’43. — 175 S. kL 8.1.50. [1 Aufl.]’41//2 Aufl.’42.
Перакладны тэрміналагічны слоўнічак запісаны ў агульным школьным сшытку з жоўта-зялёнай цвёрдай вокладкай. Апошнія 40 старонак (ад слова Kutter) адсутнічаюць, і пакуль невядома, ці была ўвогуле распрацавана частка ад літары К. Укладанне двухмоўнага тэрміналагічнага даведніка было завершана 4 лістапада 1943 г.
Кожная старонка слоўніка падзелена на чатыры калонкі, у якіх лексемы падаюцца наступным чынам: нямецкі тэрмін — беларускі адпаведнік, нямецкі тэрмін — беларускі адпаведнік. Рэестравыя словы нямецкай мовы згрупаваны строга ў алфавітным парадку. Словы, што пачынаюццаз адной літары, аб’яднаны ў колькасна розныя групы: на літару А распрацавана 310 слоўнікавых артыкулаў, В—303, С—28, D—231, Е— 213, F—304, G—278, Н—193, 1—40, J—5, К—407.
Рукапіс налічвае 72 старонкі, дзе да 2407 лексічных адзінак нямецкай мовы прапанаваны беларускія адпаведнікі. На старонках 5—72 змяшчаецца непасрэдна нямецка-беларускі тэхнічны слоўнік, які складаецца з 2312 слоўнікавых артыкулаў. Акрамя яго ў даведнік уключаны шэсць раздзелаў, лексічны матэрыял якіх хоць і не мае непасрэднага дачынення да тэхнічнай тэрміналогіі, тым не менш даволі часта выкарыстоўваецца пры кантактах з людзьмі, якія гавораць на іншай мове. Матэрыял слоўніка падзелены на некалькі тэматычных груп:
Zeitangabe (28 адзінак) — назвы месяцаў, дзён тыдня і адрэзкаў часу, напрыклад: Маі — травень, Montag — панядзелак, Sekunde — сэкунда, gestern — учора\
Mafie und Gewichte. Langenmafie (9 адзінак) — адзінкі вагі і даўжыні, напрыклад: Tonne (t) — тона, Zentner — цэнтнэр', Sashen (Faden) —сажань, Fuss — фут, Arschin — аршын',
Flachenmafie (3 адзінкі) — адзінкі вымярэння, напрыклад: Igkm (Quadratkilometer) —квадратны кілёмэтар-,
Hoblmafie (4 адзінкі) —адзінкі вымярэння, напрыклад: Liter (I) — літар, Fass — бочка;
Raummafle (1 адзінка) — адзінка аб’ёму, напрыклад: Kubikmeter — кубічны мэтар;
Redewendungen (49 адзінак) — маўленчыя выразы, канструкцыі, напрыклад: Macht nichts — нічога, Wer spricht hier Deutsch? — Xmo гавора mym па-нямецку?, Beschaffen Sie mir ein deutsch-weissruthenisches Worterbuch —Дастаньце мне нямецкабеларускі слоўнйс,
Deulsch-Weisruthenischen Worterverzeichnis — нямецка-беларускі паказальнік слоў.
Рэестравая частка лексікону прадстаўлена разнастайнымі адзінкамі, сярод якіх пераважную колькасць складаюць простыя па структуры словы розных лексіка-граматычных класаў. Так, у склад тэрміналагічнага даведніка ўключаны назоўнікі: Alkali — шчолач, Anode — анод, Daube —■ клёпка; прыметнікі: heil — сьветлы, gelb — жоўты, flach — плоскі; дзеясловы: kuppeln — шчапляць, злучаць, frasen— фрэзэраваць, flofien — сплаўляць; дзеепрыметнікі: gegossen — адліты, geschweift — загнуты. У рэестравую частку ўвайшлі таксама складаныя па структуры субстантывы: Flugfeld—лётнае поле, Bohrmehl — буравая мука, Kuppelstange — дышла і словазлучэнні: Abbau mil breiten Blick — распрацоўка шырокім суцэльным забоем, destiliertes Wasser — дыстыліраваная вада, drehendes Bohren — вярчальнае бурэньне.