З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 132с.
Мінск 2002
Нямецкія рэестравыя словы размешчаны ў лексіконе не ў алфавітным парадку, а па сэнсавых сувязях слоў. Паколькі слоўнік у першую чаргу скіраваны на тое, каб дапамагчы пры дыялогу, у кнігу ўключаны, акрамя асобных слоў, словазлучэнні і сказы. Такі спосаб падачы матэрыялу вельмі зручны: абапіраючыся на звароты і словы, прыведзеныя ў раздзе-
ле, карыстальнік мог самастойна будаваць паведамленні на адпаведную тэму. Напрыклад:
Ankunft des weifiruthenischen Landarbeiters Прыбыцьцё беларускага земляроба-работніка Prybyzjzjn belariisskaha sjemlaroba-rabotnika
Wie heifit du? — Як ты называеся? — Jak ty nasywajessja?
Wie ist dein Beruf? — Які твой занятак?—Jaki twoj sanjatak?
Antworte ja oder nein! — A дкажы, так або не! — Adkashy, tak abo nje!
Besitzt du einen eigenen Bauernhof? — Ці ты маеш собскую гаспадарку? — Zji ty majesch sobsskuju haspadarku?
Аўтар пераклаў на беларускую мову 232 сказы, з ліку якіх 85 адзінак — сказы з дзеясловам-выказнікам у форме загаднага ладу, якія вар’іруюцца паводле сваёй формы (7 выпадкаў формы 2-й асобы множнага ліку: ням. Reinigt das Zimmer! бел. Ачысьціце пакой! бел. Atschyssjzjizjepakdj!', 1 выпадак формы 1-й асобы множнага ліку: ням. Wir wollen Moos hacken! бел. Будзем выкапваць мох! бел. Biidsjem wykapvazj moch!', 2 формы ветлівага звароту: ням. Zeigen Sie mir bitte Ihren Pafi! бел. Пакажыце мне ваш пашпарт! бел. Pakashyzje mnje wasch paschpart!; астатнія — формы 2-й асобы адзіночнага ліку: ням. Fahre mit dem Zug, бел. Едзь цягніком! бел. Jedsj zjahnikom!). 104 адзінкі складаюць сказы-пытанні з пытальнай часціцай ці, пытальнымі словамі як, дзе, куды, колькі, калі, чаму, што і г.дабо ўвогуле без іх, напрыклад: ням. Wie alt bist du? бел. Колькі табе гадоў? бел. Kolki tabje haddii', ням. Hast du Schmerzen? бел. Маеш боль?бел. Majesch bol?', 34 апавядальныя сказы, напрыклад: ням. Hier werden wir den Stamm durchsagen, бел. Tym мы будзем перапілоўваць камель, бел. Tut my biidsjem pjerapilouwazj kamjel', 9 мадэлей незакончаных сказаў з выкарыстаннем шматкроп’я, напрыклад: ням. Mein (Ihr) Zugfahrtum... бел. Мой (ваш) цягнік ад'язджае ў... бел. Moj (wasch) zjahnik adjashaje u...
Адсутнічаюць граматычная i стылістычная характарыстыкі слоў. Запісанае лацінкай беларускае слова, якое мае больш
чым адзін склад, забяспечана націскам, напрыклад: Zji ty heta wjedajesch?
Падбор аднаго найбольш адэкватнага адпаведніка стаў асноўным прынцыпам перакладу, таму беларускім эквівалентам да загаловачнага слова, простага ці складанага па структуры, з’яўляецца пераважна адна лексема. Сінонімы пададзены ў беларускай частцы лексікону толькі ў тых выпадках, калі рэестравая адзінка — таксама рад сінонімаў, напрыклад:
Mefiband, Mefistock— Рулетка для мераньня, штабка для мераньня — Ruljetka da mjeranjnja, schtabka da mjeranjnja;
Steine, 'Ziegel — каменьне, цэгла — Kamjenjnje, zehla;
Hohlziegel, Dachziegel — Пустакі, чарапіца — Pusstaki, tscharapiza.
Трэба прызнаць значэнне гэтага слоўніка ў тым, што ён з’явіўся спробай апісання лексічных рэсурсаў дзвюх моў. Час яго стварэння дыктаваў практычны характар дапаможніка, які быў прызначаны, як і ўсе папярэднія выданні гэтай серыі, для кантактаў з прымусовай і наёмнай рабочай сілай. Аб’ём і змест яго быў скіраваны на выкананне гэтай задачы: мінімум слоў і выразаў, каб адказаць на распараджэнне нямецкага гаспадара.
Перакладны даведнік, нягледзячы на пэўную колькасць недахопаў, сярод якіх літаральнасць у перадачы нямецкіх рэестравых слоў, часам няўдалы пераклад (што відавочна, зыходзячы з сучаснага стану развіцця беларускай лінгвістыкі), ■— цікавая спроба ўкладання беларуска-неславянскага размоўніка.
12. Нямецка-беларускія размовы//Новы шлях. —1942—1944.
«Нямецка-беларускія размовы» — гэта рубрыка ў часопісе «Новы шлях»27, якая і была нямецка-беларускім размоўнікам.
Тэхнічная рэдакцыя «Новага шляху» знаходзілася ў Рызе. Тут нумар рыхтаваўся да друку, і ўжо гатовыя матрыцы з усімі матэрыяламі накіроўваліся для раздрукоўкі ў Мінск у рэдакцыю «Беларускай газэты»28. Распрацоўка рубрыкі пачалася з трэцяга выпуску часопіса «Новы шлях» у 1942 г. і стала пастаяннай да апошнягаяго нумара, які ўбачыў свету маі 1944 г.; усяго выйшла 45 нумароў.
Сучасныя архіўныя матэрыялы не даюць дакладных звестак пра тое, хто з супрацоўнікаў рэдакцыі непасрэдна займаўся ўкладаннем і распрацоўкай «Нямецка-беларускіх размоў». Улетку 1942 г. галоўным рэдактарам часопіса быў У. Сядура.
27 У канцы 1941 г. на тэрыторыі Генеральнай акругі Латвіі на рускай мове пачаў выходзіць часопіс «Новый путь». «Пабачыўшы, што расейская мова не надаецца для чытачоў Беларусі, нямецкае кіраўніцтва пастанавіла выдаваць гэты часапіс на беларускай мове» [Новы шлях 1942, с. 3], Так сваю дзейнасць пачаў беларускамоўны варыянт часопіса «Новы шлях», які ствараўся з дазволу і пры падтрымцы германскіх улад. «Па якасці друку і прафесіяналізму афармлення яму не было роўных сярод усіх акупацыйных перыядычных выданняў, якія друкаваліся на беларускай мове» [Жумарь 1996, с. 37]. Часопіс «Новы шлях» прызначаўся для мясцовага насельніцтва паўночнай Беларусі і меў своеасаблівы рэкламны характар. Тут друкаваліся агульнапалітычныя і ваенныя агляды, артыкулы, у якіх ухваляліся лад жыцця, навука і культура фашысцкай Германіі, нарысы і фотанарысы пра розныя краіны і рэгіёны свету. На старонках выдання змяшчалася шмат публікацый пра беларускую народную творчасць, архітэктуру, жывапіс, музыку, тэатр, дзейнасць Беларускага культурнага згуртавання, матэрыялы да юбілеяў славутых беларусаў (Ф. Аляхновіча, Я. Лёсіка), хроніка з гарадоў Беларусі.
28 Функцыі экспедыцыі выконвала Беларуская Самапомач.
У падрыхтоўцы матэрыялаў, не выключана, што і слоўніка таксама, удзельнічаў і аддзел прэсы рэйхскамісарыята «Остланд».
Аўтары часопіса звярталі ўвагу чытачоў на неабходнасць і тэрміновасць распрацоўкі спецыяльнай рубрыкі, дзе сродкамі беларускай мовы перадаваліся б найбольш ужывальныя лексічныя і сінтаксічныя адзінкі нямецкай мовы. Яны канстатавалі, што «нашае беларускае грамадзтва зараз пільна вывучае нямецкую мову. Чым хутчэй мы будзем мець запас патрэбных у штодзённым ужытку слоў і зваротаў, тым хутчэй мы ўвойдзем у запраўдны духоўны кантакт з заходнай Эўропай і нямецкім народам» [Новы шлях 1943, с. 21], Складальнікі перакладнога даведніка разлічвалі, што ён будзе неабходным дапаможнікам для шырокага кола чытачоў, усіх тых, хто жадае размаўляць па-нямецку.
Для рубрыкі вызначана спецыяльная старонка ў канцы часопіса. Тлустыя вертыкальныя і гарызантальныя лініі адмяжоўвалі яе ад іншых інфармацыйных паведамленняў і нататак. На працягу ўсіх гадоў існавання «Новага шляху» шрыфт і фармат перакладных матэрыялаў не змяняліся. У выпадках, калі матэрыял аднаго раздзела быў пададзены ў некалькіх нумарах, у падзагалоўку адзначалася «Працяг». Слоўнічак набраны дробным шрыфтам чорнага або карычневага колеру і надрукаваны на белай або ружовай паперы, якая ад часу і вільгаці пажоўкла, сапсавалася.
Складальнікі часопіса меркавалі, што пастаянныя чытачы, якія збіралі і захоўвалі матэрыял гэтай рубрыкі, з цягам часу маглі б зрабіць для сябе падшыўку слоўніка. Размоўнік, калі яго сабраць у адзінае цэлае з розных нумароў часопіса, налічвае у сваім складзе 42 старонкі. 622 рэестравыя адзінкі аб’яднаны ў 22 буйныя тэмы, сярод якіх колькасным багаццем вызначаецца група «Der Besuch» — «Адведзіны» (73 адзінкі). Найменшай па колькасці аказалася тэматычная рубрыка «Die Gesundheit» — «Здароўе», якая налічвае 8 выразаў.
Дапаможнік «Нямецка-беларускія размовы» ў кожным нумары часопіса пачынаўся з тлумачэння правілаў вымаўлен-
ня ў транскрыпцыі нямецкіх гукаў. Напрыклад, даваліся такія ўказанні і парады:
а:, э:, і:, у:, о: — літара з двума пунктамі вымаўляецца працяжна;
г — падобна да беларускага г, вымаўляецца бяз голасу, праз выдых;
г ’ — падобна да беларускага г у слове ганак, ці да лацінскага g:
д — вымаўляецца як э, але з выцягнутымі ўперад вуснамі;
н ’ — вымаўляецца як н, але праз нос, не датыкаючы языком да зубоў.
Іншыя літары — як беларускія.
Тэматычныя раздзелы зарыентаваны перш за ўсё на тое, каб даць магчымасць весці нескладаныя дыялогі на агульныя тэмы, дапамагчы пры стасунках у штодзённым жыцці. Аўтарамі прыведзены беларускія адпаведнікі да нямецкіх лексічных адзінак па такіх тэмах, як «Нямецкая мова», «Знаёмячыся», «Агульныя звароты», «Розныя звароты», «Забароны й перасьцярогі», «У трамваю, у аўтобусе», «На станцыі», «У цягніку», «У нямецкай урадавай установе», «На мяжы», «На вуліцы», «У цырульніка», «На пошце», «У рэстаране», «Кватэра й пакой», «У гатэлі», «У лекара», «Надвор’е», «Адведзіны», «Аб пісаньні», «Шавец», «Здароўе».
Нямецкія рэестравыя словы надрукаваны адразу ад поля, а перакладная частка набрана з чырвонага радка. Непасрэдна пасля нямецкай часткі ў дужках кірылічным шрыфтам фіксавалася, як правільна вымаўляць той або іншы нямецкі выраз. Пасля кропкі і працяжніка з вялікай літары прапанаваны беларускі адпаведнік. Такое размяшчэнне матэрыялу спрыяла знешняму выдзяленню нямецкіх адзінак. Параўн.:
Die Gesundheit (ді: г’эзунтгайт).
— Здароўе.
Wie geht es Ihnen? (ві: г’э. т эс і:нэн).
— Як маецеся?
Danke, es geht mir gut, und wie geht es Ihnen?
(данГкэ, эс г ’э:т мір г ':ут, унт ві: гэт эс інэн). — Дзякую, добра, а як маецеся Вы?
У слоўнік уключаны размоўныя і найбольш ужывальныя звароты, словазлучэнні, сказы, узоры маленькіх дыялогаў на нямецкай мове, якія адлюстроўвалі характэрныя сітуацыі з жыцця людзей і зносін паміж імі.
Рэестравая і перакладная часткі не перагружаны дадатковай граматычнай інфармацыяй, сінонімамі і стылістычнымі паметамі. Акрамя націску ў той частцы, дзе адлюстраваны правілы вымаўлення нямецкага слова, больш няма ніякіх аўтарскіх заўваг.
Да адной адзінкі нямецкай мовы аўтары слоўніка прапанавалі толькі адзін беларускі адпаведнік. Эквівалентамі рэестравых слоў з’явіліся беларускія адпаведнікі рознай структуры: словы, словазлучэнні, сказы. Беларускія фразы — гэта не даслоўны пераклад з нямецкай мовы, бо асноўная задача бачылася ў падборы сэнсава, а не структурна адпаведных адзінак.
Размоўнік не быў самастойнай лексікаграфічнай працай, але факт яго выдання на беларускай тэрыторыі, у структуры аднаго з самых папулярных на той час часопісаў дае падставы сцвярджаць, што слоўнік-размоўнік быў вядомы беларускаму насельніцтву і ім карысталіся.