• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі

    З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 132с.
    Мінск 2002
    26.11 МБ
    Такім чынам, «Сямімоўны слоўнік» з’явіўся, па сутнасці, першай спробай стварэння шматмоўнага лексікону з уключэннем беларускай мовы, што, вядома, спрыяла апрацоўцы беларускага лексічнага матэрыялу. Гэты даведнік цікавы для гісторыі беларускай лексікаграфічнай практыкі, і «сам факт такога выданьня заслугоўвае ўвагі» [Байкоў 1921, с. 12]. Рэцэнзія на слоўнік была напісана М. Байковым — адным з вядучых укладальнікаў перакладных слоўнікаў у 20—30-я гады XX ст., што, безумоўна, сведчыць пра выкарыстанне даведніка ў перакладчыцкай дзейнасці.
    Гісторыя стварэння слоўніка адлюстроўвала надзённую патрэбу распрацоўкі беларускамоўных слоўнікаў. Складальнікі лексікону не толькі прызнавалі наяўнасць беларус-
    кай мовы, не толькі адмяжоўвалі яе ад рускай і польскай моў, але і ўздымалі яе аўтарытэт, спрыялі замацаванню як мовы літаратурнай.
    4.	*Параллельный словарь. Ннмецко-польско-русско-бнлорусско-лйтовско-латышско-іудейскій (жаргон). — Рйга, 1918.
    Слоўнік адшукаць не ўдалося.
    Гл.: Sieben-Sprachen-Worterbuch: Deutsch-Polnisch-RussischWeiBruthenisch-Litauisch-Lettisch-Jiddisch. — Leipzig, 1918 [Pycская зарубежная кннга 1924, с. 75],
    5.	Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Вып. 16. Слоўнік глебазнаўчае тэрмінолёгіі (Проект). — Менск, 1927.
    20—30-я гады XX ст. прынята адносіць да перыяду беларускага нацыянальнага адраджэння, якое знайшло сваё адлюстраванне ў т.зв. беларусізацыі. Актуальнай для беларускамоўнай навукі ў гэты час з’яўлялася распрацоўка беларускай тэрміналогіі па разнастайных галінах навукі. Для вырашэння пастаўленай задачы была арганізавана Навукова-тэрміналагічная камісія, у выніку дзесяцігадовай працы якой з’явіліся 23 выпускі «Беларускай навуковай тэрміналогіі».
    Спроба падбору беларускіх адпаведнікаў да рускіх тэрмінаў з уключэннем нямецкай часткі зроблена ў «Слоўніку глебазнаўчае тэрмінолёгіі»17.
    Галоўная Тэрміналагічная Камісія дазволіла выхад шаснаццатага выпуску, як і папярэдніх тэрміналагічных выпускаў, толькі як праекта. Членамі камісіі і самім аўтарам не выключалася магчымасць яго перавыдання, але ўмовамі для
    17 Выканаўцам адказнай справы распрацоўкі нацыянальнай тэрміналогіі ў галіне глебазнаўства быў аспірант глебазнаўчай кафедры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках П. Кучынскі. Рэдагаванне ж нямецкай часткі выканаў магістр аграноміі Г. Краўзе.
    гэтага павінны былі стаць навуковая апрацоўка ўжо выдадзенага матэрыялу і запатрабаванні педагагічнай практыкі. Адзначалася таксама, што Галоўная Тэрміналагічная Камісія «і далей зьбірае тэрмінолёгічны матар’ял — народны і літаратурны, каб у наступных выданьнях пашыраць і выпраўляць тое, што на падставе новага матар’ялу будзе вымагаць належных выправак і дадаткаў» [БНТ 1927, с. 5], Аўтарамі добра ўсведамлялася, што ўкласці па-новаму распрацаваны, удасканалены варыянт («дакладную тэрмінолёгію»), які б цалкам задаволіў педагагічную практыку і адпавядаў навуковасці, — справа вельмі нялёгкая. Таму на дапамогу запрашаліся ўсе зацікаўленыя асобы і ўстановы.
    «Слоўнік глебазнаўчае тэрмінолёгіі» складаецца з дзвюх частак: расійска-беларуска-нямецкага слоўніка і слоўніка беларускіх тэрмінаў. У раздзеле «Ад Галоўнае Тэрмінолёгічнае Камісіі» і «Прадмове» апісаны асноўныя моманты, звязаныя з распрацоўкай і ўкладаннем кнігі. Усяго ў даведнік увайшлі 832 тэрміны, пазначаныя асобным нумарам.
    Расійска-беларуска-нямецкі слоўнік займае 34 старонкі, кожная з якіх строга падзелена на тры калонкі. Ролю рэестравага выконвае тэрмін рускай мовы, затым ідуць беларускі і нямецкі эквіваленты.
    Асноўны масіў слоўніка склалі словы тэрміналагічнага характару з такіх галін, як глебазнаўства, хімічны аналіз глебы і геалогія. Пры ўкладанні слоўніка глебазнаўчай тэрміналогіі выкарыстоўваліся крыніцы рознага характару, што залежала ад наступных крытэрыяў: ступень і ўзровень развіцця адпаведнай тэрмінасістэмы ў мове, наяўнасці ў ёй літаратуры па прадмеце даследавання. Тэрміны і словы тэрміналагічнага характару ў рускай частцы перакладнога даведніка сабраны з лепшых тагачасных курсаў глебазнаўства і друкаваных глебазнаўчых прац на Беларусі. Нямецкамоўныя эквіваленты да рускіх тэрмінаў адшукваліся ў слоўніках і навейшай нямецкай глебазнаўчай літаратуры.
    Беларускія ж адпаведнікі да рускіх тэрмінаў вырашана было збіраць перш за ўсё са скарбніц народнай мовы, таму аказалі-
    ся зафіксаванымі тэрміны з некаторых частак Магілёўшчыны, Калініншчыны, Міншчыны, Случчыны, Віцебшчыны.
    Беларуская частка запісана кірылічным шрыфтам. Толькі некаторыя словы забяспечаны націскам. Пераважная колькасць загаловачных слоў — гэта назоўнікі, якія часам маюць пры сабе залежныя прыметнікі, што дэталізуюць значэнне галоўнага слова. Адзінкі іншых лексіка-граматычных класаў выкарыстаны ў гэтай слоўнікавай крыніцы абмежавана.
    Аўтарам уведзены шэраг памет, запісаных у скарочаным выглядзе, без расшыфроўкі:
    Мерный стакан [мех. ан.] — Вымерная падзельная шклянка — das Messglass;
    Аппарат Робйнзона (мех. an.) —Піпэтнік, Робінзонаў апарат — der Pipettapparat;
    Лопаткй (мех. ан.) — Мешалка — der Spalel;
    Отмывать [мех. спос.] — Адмываць, адпалоскваць — ab-, auswaschen, abspiilerr,
    Сеертываться (коллойд. в.) — Сьсядацца — gerinnen.
    У круглых і квадратных дужках пададзена інфармацыя пра тое, у якім са зборнікаў серыі «Навуковай тэрміналогіі» або іншым выданні ўжо зафіксаваны беларускі тэрмін, напрыклад:
    Аллювйй — Алюві, наплавы, намыў (БНТ 6) —das Alluvium, der Alluvialboden;
    Водяная баня — Вадзяная грэлка (БНТ18 ) — das Wasserbad;
    Клочковатый — Клаччаваты (Нс.) — klumpig;
    Лёсс — Лёэс (БНТ 3) — Жоўтая гліна — der Loss.
    Тлумачэнні і дадатаовая інфармацыя, якая раскрывае змест тэрміна, адзначаюцца толькі ў рускай або адначасова ў рускай і беларускай частках, напрыклад:
    Горйзонт (почвенный) — Пазем, слой — der Horizont, die Schicht;
    ІІзвлеченйе (йз раствора) — Выцягваньне, выцяг (з рошчыну) — das Ausziehen, der Auszug.
    Аднаму тэрміну рускай мовы ў беларускай і нямецкай частках адпавядае як адна тэрмінаадзінка, так і шэраг сінонімаў, аформленых праз коску. Калі пэўны элемент састаўнога па структуры тэрміна (адзін з кампанентаў тэрміна-словазлучэння або кампазіта) у сваю чаргу мае сінонім, ён заключаны ў квадратныя або круглыя дужкі, напрыклад:
    Мйкроскоп двоішой — Бінокуляр, мікроскоп падвойны — das Binokular, Doppelmikroskop;
    Нзоморфные смесй — Ізаморфныя (аднаморфныя) сумесі — die isomorphen Mischungen;
    Железняк бурый — Жалязьняк буры, рудзяк — das Brauneisen [-stein, der],
    Даючы агульную ацэнку «Слоўніку і'лебазнаўчае тэрмінолёгіі», трэба адзначыць, што ён, нягледзячы на невялікі памер, з’яўляецца цікавай спробай распрацоўкі перакладнога тэрміналагічнага даведніка, што, бясспрэчна, спрыяла ў той перыяд апрацоўцы беларускага лексічнага матэрыялу, нармалізацыі і кадыфікацыі беларускай глебазнаўчай тэрміналогіі. Стварэнне перакладнога даведніка садзейнічала вылучэнню і фарміраванню ў беларускай лексікаграфіі тыпу перакладнога тэрміналагічнага слоўніка.
    6.	[Іогансон-Гегель Э.Г.] Alphabetisches Worterverzeichnis // Іогансоп-Гегель Э.Г. Lehrbuch der deutschen Sprache = Падручнік na нямецкай мове: Для 5-га класа сярэдняй школы. — Менск, 1935.
    7.	[Іогансон-Гегель Э.Г.] Alphabetisches Worterverzeichnis // Іогансон-Гегель Э.Г. Deutsch = Падручнікпанямецкаймове для няпоўнай сярэдняй і сярэдняй школы. — Ч. II для 6-га класа. — Менск, 1936.
    Беларускамоўныя падручнікі па нямецкай мове ўпершыню выйшлі ў свет на тэрыторыі Савецкай Беларусі як літаральны пераклад рускамоўных савецкіх выданняў і прызначаліся вучням пятых і шостых класаў беларускай школы і настаўнікам нямецкай мовы.
    У структуру падручнікаў уключаны перакладныя нямецка-беларускія лексікаграфічныя матэрыялы. Сваім зместам слоўнікі адпавядалі мэтам і задачам навучальнага працэсу, якія, з аднаго боку, вызначаліся тагачаснымі тыпавымі праграмамі па нямецкай мове, а з другога, — абумоўліваліся ўзростам навучэнцаў і ўзроўнем іх ведаў. Для завучвання прапанаваны тэмы прапагандысцкага і выхаваўчага характару, напрыклад: «Чырвоны Кастрычнік», «Пабедарэвалюцыі», «Горад», «Жывёльны свет» і інш. Перакладныя падборкі слоў склалі пры гэтым серыю вучэбных слоўнікаў з нарастальнай складанасцю. Аўтарамі прадугледжвалася пераемнасць і паслядоўнасць увядзення перакладнога матэрыялу, рэкамендаванага праграмай.
    Слоўнікавыя матэрыялы прадстаўлены двума тыпамі. Адзін з іх складаюць перакладныя падборкі слоў да канкрэтнай тэмы, вывучэнне якой плануецца на пэўных занятках (т.зв. паўрочныя тэматычныя слоўнікі). А другі — гэта абагульнены спіс нямецкіх слоў і іх беларускіх адпаведнікаў, абавязковае засваенне якіх меркавалася на працягу ўсяго навучальнага года праграмай для пятых і шостых класаў. Ён названы «Alphabetisches Worterzeichnis» і вынесены ў канец падручнікаў.
    У тэматычных слоўніках словы пададзены паслядоўна паводле іх ужывання ў невялічкіх вучэбных тэкставых падборках і па семантычнай тоеснасці. Слоўнікавыя артыкулы ў «Alphabetisches Worterzeichnis» пабудаваны строга ў алфавітным парадку, ролю рэестравай выконвала нямецкая мова.
    Нямецкія назоўнікі прыведзены ў назоўным склоне адзіночнага ліку, артыкль паказвае іх род; пасля назоўніка фіксуюцца канчатак роднага склону і паказальнікі множнага ліку — Umlaut і канчатак. У выпадку адсутнасці спецыяльных канчаткаў пастаўлены працяжнік (—).
    Дзеясловы ў рэестравай частцы пададзены ў неазначальнай форме. Пасля яе дзеяслоў стаіць у першай асобе прошлага часу (Prateritum): пры моцных дзеясловах прыводзіцца поўная форма (waschen, wusch мыць), а пры слабых дзеясловах — толькі канчатак -te (filhren, -te весці)', аддзяляемыя прыстаўкі набраны тлустым шрыфтам. Пры некаторых дзеясловах указаны склоны і прыназоўнікі, якіх яны патрабуюць.
    Прыметнікі нямецкай мовы дадзены ў кароткай форме.
    У перакладной частцы прапанаваны пераважна адзін беларускі эквівалент да нямецкага рэестравага слова або найбольш ужывальныя беларускія сінонімы.
    Перакладныя слоўнікі—дадаткі да школьных падручнікаў — не маюць сёння вялікай навуковай вартасці, але для гісторыі беларускай перакладной лексікаграфіі яны цікавыя як спробы распрацоўкі нямецка-беларускіх слоўнікаў метадычнай накіраванасці, у якіх прадугледжана тэматычная паступовасць падачы лексікаграфічных матэрыялаў для вучняў розных класаў з улікам агульнай праграмы па нямецкай мове.