• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі

    З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 132с.
    Мінск 2002
    26.11 МБ
    Са студзеня 1916 г. у Вільні пад рэдакцыяй В. Ластоўскага пачала выходзіць два разы на тыдзень беларуская газета «Гоман»" , на старонках якой друкавалі свае артыкулы вядомыя дзеячы беларускага краю. Яе складальнікі адзначалі, што «asabliwa patrebna koznamu hazeta й rodnaj mowi: jana dastupna iisim, dastupna koznamu, chto tolki nawuczyusia czytac... Pierad nami atkrywajecca czyroki prastor dla pracy, i й hety moment bolsz, czym kali patrebna nam bielaruskaja hazeta» [W.L. 1916, s. 1], У Вільні ў гэты ж час адкрыліся беларуская бібліятэка, кааперацыйнае таварыства «Раніца», кнігарня, дзіцячы прытулак «Золак», пачалі працаваць 300 беларускіх школ, настаўніцкія семіна-
    11	«Нотап» -— беларуская грамадска-палітычная і літаратурная газета нацыянальна-дэмакратычнага адраджэнскага кірунку. Выдавалася з 15 (28).2.1916 г. да канца 1918 г. у Вільні на беларускай мове з дазволу акупацыйных нямецкіх улад [Конан 1996, с. 60]. Гэта газета стала вынікам ініцьіятывы Беларускага народнага камітэта, які меў на мэце «пазнаёміць акупангаў з беларускай справай і гэткім чынам бараніць беларускія інтарэсы» [Віган-Дубейкаўская 1994, с. 15], Да 1918 г. «Нотап» з’яўляўся адзінай беларускай газетай на тэрыторыі Обер Ост.
    рыі. 3 утварэннем БНР у сакавіку 1918 г. распачалася інтэнсіўная падрыхтоўка да заснавання Беларускага універсітэта. Былы настаўніцкі інстытут быў ператвораны ў педагагічны інстытут, руская настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы — у беларускую. У Мінскай духоўнай семінарыі ўзнікла кафедра беларускай мовы. «Prykazam z dnia 7 czerwienia 1916 h. vydany instrukcii ab sposabi upraulennia zaniatymi ziemlami. U instrukcijach asabliwa adznaczywajecca zadannie, kab roznyje narody mieli-by rounyje prawy. Usio, czym naruszajecca zhodliwaje zyccio narodau, zabaraniajecca. Za naruszennia hetaho karacimuc sztrafam hraszmi da 10.000 marak abo wastroham da 5 hadou. Oficyalnaj mowaj liczycca miz ulasciami i nasialenniem pazwolena dzywac bielaruskaj, latyszskaj, litouskaj, polskaj i zydouskaj mowy» [Ab upraulefmi ziemlami Ober Ost 1916, s. 3]. Афіцыйныя дакументы публікаваліся на нямецкай і ўсіх мовах жыхароў акупаванай тэрыторыі, выдаваліся двухмоўныя пашпарты: нямецка-беларускія, нямецка-польскія, нямецка-латышскія і нямецка-літоўскія.
    Між тым, згодна з успамінамі сучасніцы тых падзей Ю. Менке, «усе нацыянальнасці парупіліся адчыніць свае школы й пашыраць сваю культурную працу, бо толькі ў гэтым напрамку можна было штосьці рабіць. У эканоміцы краю панаваў поўны развал» [Вітан-Дубейкаўская 1994, с. 42], Значным стрымліваючым фактарам у развіцці нацыянальнай школы стала адсутнасць беларускіх падручнікаў. Агульнымі намаганнямі беларускай інтэлігенцыі пачалася тэрміновая распрацоўка беларускіх лемантароў, чытанак, дапаможнікаў па матэматыцы і літаратуры12. «Адказнасць за іх падрыхтоўку была ўскладзена на Вацлава Ластоўскага» [Glogowska 1996, s. 37].
    Падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг. актыўным дзеячам беларускай нацыянальнай ідэі актуальнай і надзённай задачай уяўлялася ўкладанне беларускага навучальнага дапаможніка па нямецкай мове.
    12 У 1916 г. было надрукавана 7 беларускіх кніжак, у 1918 г. — 28.
    Для пачатку было вырашана выкарыстаць вопыт палякаў і перакласці на беларускую мову польскамоўныя метадычныя выданні. Так, быў зроблены пераклад польскага падручніка «Deutsche Sprache fur Anfanger. Polnisch-deutsche Ubungen mit Angabe der Aussprache, ihrer Regeln und der notwendigsten Worter» (9-e vergrosserte Auflage. — Wilno, 1916), y iм змяшчаўся польсканямецкі слоўнік. Падрыхтаваны беларускі падручнік па нямецкай мове не быў апублікаваны, але частка рукапісу і беларуска-нямецкі слоўнік з яго захаваліся і зараз зберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы ў рукапісным фондзе 21, справа № 21.
    Кнігу планавалася выдаць пад назвай «Niamiecki dla pacynajuSych. Hutarki bielaruska-niamieckije, s prydabaj wymowy i bolej patrebnych slob», на тытульным лісце прадугледжвалася захаваць паралельную назву на нямецкай мове: «Deutsche Sprache fiir Anfanger. WeiBrussisch-deutsche Ubungen mit Angabe der Aussprache und der notwendigsten Worter». Подпіс на рукапісе «Apracawau Wlast» дазваляе канстатаваць, што перакладчыкам польскага падручніка і ўкладальнікам беларускай часткі беларуска-нямецкага слоўніка ў ім быў актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага грамадскага і культурнагаруху В. Ластоўскі. Меркавалася, што «Niamiecki dla paCynajudych. Hutarki bielaruska-niamieckije, s prydacaj wymowy i bolej patrebnych slot!» выйдзе ў 1917 г. y друкарні беларускай газеты «Homan», рэдактарам якой да сярэдзіны 1917 г. быў В. Ластоўскі. Беларускі народны камітэт, паводле слоў сучаснікаў тых падзей, «не меў грошай на нацыянальныя выданні, таму нямецкія ўлады, разумеючы неабходнасць інфармавання насельніцтва, аплачвалі выдаткі на паперу, друк, а таксама фінансавалі работу нямецкага цэнзара» [Вітан-Дубейкаўская 1994, с. 15].
    Беларускі падручнік па нямецкай мове і частка беларусканямецкага слоўніка — гэта некалькі старонак польскага выдання (напісаныя лацінкай), дзе замест слоў польскай мовы, выкрасленых ад рукі, унесены беларускія. Адшуканая частка беларуска-нямецкага слоўніка змяшчае ў сваім складзе 174 перакладныя адзінкі, пададзеныя на пяці старонках, папера якіх з цягам часу пажоўкла, а таму прачытанне некаторых слоў і сказаў выклікае значныя цяжкасці.
    У слоўнік уключана агульнаўжывальная нейтральная лексіка, выбар якой прадыктаваны навучальнымі мэтамі даведніка. Арыентацыя на навучэнцаў-пачаткоўцаў абумовіла ўключэнне ў слоўнік найбольш пашыраных у штодзённым жыцці слоў і выразаў. Звесткі пра вымаўленне некаторых спалучэнняў нямецкіх літар, асаблівасці ўжывання артыкля з назоўнікам і тэрміны для абазначэння назоўніка, займенніка і дзеяслова (у тэксце адпаведна recawik, zaimak, суппік), спражэнне нямецкіх дзеясловаў haben і sein, без якіх немагчыма ўтварэнне часавых дзеяслоўных форм у нямецкай мове, і іх пераклад пададзены перад слоўнікам.
    Словы ў даведніку згрупаваны па некалькіх тэмах, але ў межах гэтых груп алфавітны парадак не вытрыманы. У адных выпадках, напрыклад, у групе назваў свят і месяцаў, лексемы пададзены ў адпаведнасці з лагічным парадкам змен прыродных з’яў, якія яны намінуюць:
    Wazniejsyje swiaty
    Kalady — Weihnachten (Wejnachten);
    Nowy Hod — Neujahr;
    Wialikdzien — Ostern;
    Siomucha — Pfingsten (Fingsten);
    Sosnik — Himmelfahrt (Himelfart).
    studzien — Januar; luty — Februar; marec — Marz; krasawik — April; maj — Mai; cerwien — Juni;
    Miesiacy
    lipien — Juli;
    zniwien — August; wieresien — September; kastrycnik — Oktober; listapad — November; sniezen — Dezember.
    Аб’ектам перакладу сталі назвы месцаў сельскага жыцця, напрыклад: wioska — das Dorf, miastecko — das Stadtchen, hasciniec — die Landstrasse. Слоўнік утрымлівае таксама пераклад групы слоў, якія называюць сацыяльны статус вясковых людзей: sielanin — der Bauer, zychar — der Bewohner, parabak — der
    Knecht, pastuch — der Hirt. 3 назваў жылля, розных відаў пабудоў і іх частак у перакладным даведніку ўжыты: chata — die Hiitte, plot — die Hecke, punia — die Scheune, chleu — der Kuhstall, stajnik — der Pferdestall, swiran — der Speicher, pawietka — die Wagenremise. Значным аб’ёмам адрозніваеццаразрад, які склалі словы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека. Гэта ў першую чаргу назвы палявых культур: zyto — der Roggen, psanica — der Weizen, awios — der Hafer, Ion — der Lein, kanopli — der Hanf, назвы прылад апрацоўкі зямлі:pluh—derPflug, barana—dieEgge. У гэтую ж групу найменняў увайшлі і дзеясловы, якія абазначаюць спосабы апрацоўкі зямлі: агас — pflugen, bamawac — eggen. Невялікай колькасцю адзінак прадстаўлены назвы расліннага свету, напрыклад: les — der Wald, drewo — der Baum, kust — der Strauch, pi eh — der Stamm, sosna — die Fichte.
    У межах раздзела «Auf dem Lande» побач пададзены словы, якія можна аб’яднаць у адну тэматычную групу. Напрыклад, лексемы «возніцкай» тэрміналогіі запісаны ў наступным парадку:
    kalosy — der Leiterwagen;
    sani — der Schlitten;
    wazak — der Fuhrmann;
    puha — die Peitsche;
    kolo — das Rad;
    siadlo — der Sattel;
    stremiano — der Steigbiigel; dysal — die Deichsel.
    Відавочнай з’яўляецца непаслядоўнасць y афармленні слоўніка. Тут выразна прасочваюцца два спосабы: 1) у польскім падручніку слова польскай мовы выкраслена, а на яго месцы запісана беларускае, напрыклад:
    wies — wioska — das Dorf;
    kosei&l — kasciol — die Kirche;
    miasteczke — miastecko — das Stadtchen;
    2)	у рукапісе пададзены толькі беларускія словы, а правая нямецкая частка не запоўнена. Нямецкія адпаведнікі ў гэтым выпадку можназнайсці ў друкаваным польска-нямецкім слоўніку, на ўзор якога распрацаваны беларуска-нямецкі. Параўн. рукапіс і польскі падручнік:
    рукапіс:	Wiesna —
    Leto —
    Wosien —
    Zima —
    польскі Wiosna— der Friihling; Jesien— der Herbst;
    падручнік:	Lato — der Sommer; Zima — der Winter.
    Рэестравай часткай y перакладным слоўніку з’явілася беларуская. Паколькі лексікон ствараўся шляхам перакладу польскай часткі, то да ўжо зафіксаваных нямецкіх лексічных адзінак — польскіх эквівалентаў — адшукваліся беларускія адпаведнікі.
    Пераважная большасць адзінак перакладу — гэтаназоўнікі. Аднак у рукапісе шырока прадстаўлены таксама лічэбнікі (64 адзінкі), падабраны эквіваленты да некалькіх дзеясловаў і сказаў, напрыклад:
    Hod maje 365 dzion, abo 52 tydni. — Das Jahr hat 365 Tage, oder 52 Woe hen.
    Marka maje 100 fenihoii. — Eine Mark hat 100 Pfennige.
    Улічыўшы той факт, што пэўныя спалучэнні літар у нямецкіх словах суадносяцца з адным гукам, аўтарам кнігі часам фіксуецца (у дужках або ў асобным слупку), як трэба вымаўляць нямецкае слова, напрыклад:
    piaty — der filnfte — (der finfte);
    sosty — « sechste — ( « zekste);
    siomy — « siebente — (« zibente).
    Асноўным спосабам перакладу стаў падбор найбольш дакладнага эквіваленту да кожнага слова, што мусіла паспрыяць хуткаму запамінанню лексем нямецкай мовы.
    Рукапіс падручніка і змешчаны ў ім слоўнік больш за 90 гадоў заставаўся нікому не вядомай працай. Можна толькі спадзявацца, што выданне гэтай кнігі на пачатку XX ст. прынесла б карысць і з’явілася б добрым дапаможнікам пры вывучэнні нямецкай мовы.