З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 132с.
Мінск 2002
Аўтары кнігі «Das Land Ober Ost» адзначаюць, што на абшары Обер Ост існавала выдавецтва аддзела прэсы галоўнай стаўкі Ост — «Presseabteilung des Oberbefehlshabers Ost», y якім выйшаў шэраг матэрыялаў13 з мэтай азнаямлення з культурай і насельніцтвам занятых немцамі тэрыторый. He выключана, што «Сямімоўны слоўнік» надрукаваны ў гэтай установе, больш таго, як ужо адзначалася вышэй, яго выданне якраз і планавалася аддзелам прэсы. Выдавецтва «Otto Spamer» падаецца пасля слоў для кніжнага гандлю. Гэта можна пракаменціраваць тым, што магчымасці выдавецтва на занятай тэрыторыі былі абмежаваныя і для большага тыражу і актыўнага продажу выкарыстоўваліся іншыя выдавецтвы, у тым ліку і «Otto Spamer» у Лейпцыгу.
Укладзены «Сямімоўны слоўнік» — гэта аб’ёмная кніга вялікага фармату ў цвёрдай вокладцы. Перакладны даведнік набраны на добрай паперы, можна меркаваць, што ў час свайго стварэння лексікон быў выданнем высокай паліграфічнай якасці. Ён змяшчае больш за 8000 рэестравых слоў. У склад кнігі, акрамя слоўніка, уключаны ўступ (3 старонкі) і спіс літа-
13 Atlas der Volkerung in Westrussland. — Hamburg: Im Buchhandel durch L. Friedrichsen & Eie, 1916; Strua H., Eulenberg H. Skizzen aus Litauen, WeiBruBland und Kurland. — Berlin: Im Buchhandel durch Stilke, 1916 i інш.
ратуры (1 старонка), а ўсё выданне налічвае 420 старонак.
У рэестр перакладнога лексікону ўвайшлі лексемы нямецкай мовы пачатку XX ст. Асноўным крытэрыем для ўключэння лексічнай адзінкі ў слоўнік з’явілася яе ўжывальнасць і актыўнае выкарыстаннеў штодзённым афіцыйным жыцці. Масіў слоўніка склалі пераважна агульнаўжывальная нейтральная і тэрміналагічная лексіка з галін кіраўніцтва, юрыспрудэнцыі і гандлю, найбольш частотная ў прэсе. Разам з тым тут прадстаўлены і такія словы, a то і асобныя выразы, якія ўзніклі для абазначэння новых форм грамадскага жыцця, для перадачы паняццяў, звязаных з навукова-тэхнічным прагрэсам, развіццём культуры, асветы і г.д. Акрамя вышэйпамянёных лексічных груп, у корпус слоўніка ўключаны геаграфічныя і адміністрацыйныя назвы па стане на 1916—1918 гг.
Словы з нямецкай мовы размешчаны строга ў алфавітным парадку і выдзелены тлустым шрыфтам. Да кожнага нямецкага рэестравага слова прыведзены адпаведнікі з іншых моў у наступнай паслядоўнасці: польскі эквівалент,рускі, беларускі, літоўскі, латышскі, ідыш, якія аддзелены паміж сабой вертыкальнымі лініямі. Слоўнікавы артыкул займае ўвесь разварот. Арыентуючыся на распараджэнні акупацыйных улад, аўтары лексікону ўсе яго часткі, за выключэннем рускай і ідыш, на-
14 Вырашэнне пытання, які шрыфт выбраць для публікацый на мовах мясцовага насельніцтва акупаванай тэрыторыі, складала пэўную цяжкасць для нямецкіх улад. У кнізе «Das Land Ober Ost» адзначалася, што «літоўцы, палякі і беларусы ведаюць толькі лацінскі шрыфт, або Анцікву. Беларусы, апрача гэтага, рускі, больш правільна будзе назваць, кірылічны шрыфт» [Das Land Ober Ost 1917, S. 136], Паколькі ў мясцовых друкарнях матэрыялы выдаваліся менавіта на лацінцы і толькі як выключэнне на кірыліцы, улады схіляліся да таго, каб набіраць тэксты перыядычнага друку Анціквай. У такім вырашэнні праблемы бачыліся і фінансавыя перавагі, якія вельмі зацікавілі нямецкі бок. Выказвалася таксама меркаванне, што пры выкарыстанні лацінкі можна было б прасцей знайсці паразуменне з насельніцтвам.
бралі на лацінцы14.
Лексіка-граматычныя класы слоў прадстаўлены ў даведніку з рознай паўнатой. Значную большасць складаюць назоўнікі, сярод якіх выразна вылучаюцца кампазіты. Колькаснай перавагай адрозніваюцца таксама дзеясловы і прыметнікі, даволі абмежавана пададзены дзеепрыметнікі і прыслоўі.
Складальнікі слоўніка праз стылістычныя паметы звяртаюць увагу чытачоў на сферу выкарыстання той ці іншай лексічнай адзінкі. Так, у рэестравай частцы шматмоўнага даведніка зафіксаваны паметы militar., offentliche, geschdftl., chem., напрыклад:
Abzeichen (militar.) — znak, prymieta;
Beglaubigung (offentliche) — zawierennie; handeln (geschdftl.) — tarhawacca, tarhawac; Niederschlag (chem.) — muc.
Частка загаловачных слоў суправаджаецца дадатковымі аўтарскімі заўвагамі, якія запісаны светлым шрыфтам у круглых дужках. Напрыклад, для размежавання прыслоўя і прыметніка выкарыстоўваліся паметы, што змяшчаліся непасрэдна пасля лексем, — adv. або adj.'.
offentlich (adv.) — publicna; klein (adj.) — maly, drobny.
Пераходныя i непераходныя дзеясловы забяспечаны граматычнай паметай, якая ў адным выпадку скарочана да trans. — intrans., а ў другім — transit. — intransit., адпаведна пераходны —непераходны, напрыклад:
speisen (trans.) — karmic;
speisen (intrans.) —jesci, silkawacca;
scheiden (intrans.) — razwiasci, razlucyc;
riechen (trans, u. intrans.) — pachnuc;
schmelzen (transit.) — topic;
schmelzen (intransit.) — rastopliwacca.
Для размежавання амонімаў, якія падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах, выкарыстана некалькі спосабаў. Адзін з іх заключаецца ў тым, што рэестравыя словы забяспечваюцца ўказаннем на іх часцінамоўную прыналежнасць, параўн.:
erfahren (Adj.15) — daznany;
erfahren (Verb.) — dawiedacca, daznac;
verlegen (adj.) — sklapatany, zasaromleny;
verlegen (verb.) — wydawac;
still (adj.) — cichi, spakojny;
still (adv.) — ciha, spakojna.
Другі спосаб зведзены да таго, што пры адным слове-амоніме ўказана сфера яго выкарыстання, а пры іншым (у круглых дужках) пададзены сінонім з больш вузкім / шырокім яго значэннем, напрыклад:
Posten (milit.) — straza;
Birne (elektr.) — lampacka (elektr);
Medizin (Wissensch.) — medycyna;
Note (diplomatische) — nota;
Posten (im Buch) — padrachunak;
Birne (Frucht) — hruska;
Medizin (Arznei) — lekarstwa;
Noten (Musik) — noty.
Трэці спосаб зыходзіць з граматычнай характарыстыкі слова: пры назоўніку-амоніме ўкаЗваецца артыкль, што і служыць размежаваннем яго лексічнай семантыкі, напрыклад:
Band, der — tom, wiazka;
Band, das — stuzka;
Leiter, der — kiraitnik;
15 Вялікая i малая літары падаюцца паводле арыгінала.
Leiter, die — leswica; See (der) — woziera; See (die) — more.
Асноўным прынцыпам перакладу нямецкіх рэестравых слоў выступіў падбор і вызначэнне найбольш адэкватнага беларускага эквіваленту. Аднак, па словах укладальнікаў лексікону, «для многіх паняццяў, якія трывала ўкараніліся ў нямецкай мове, у замежных мовах (мовы мясцовага насельніцтва на абшары Обер Ост. — К. Л.) не было слоў, значэнне якіх дакладна супадала б з нямецкім словам. 3 пэўнай адвольнасцю сярод разнастайных выразаў вылучаўся адзін для таго, каб трывала звязаць з гэтага моманту выбранае слова з пэўным значэннем» [Sieben-Sprachen-Worterbuch 1918, S. 7].
Тлумачэнне, якое датычылася аб’ёму перакладной адзінкі, фіксавалася ў дужках, напрыклад:
Almosen — (starecki) dar;
aufkrempeln — zawiarnuc, walic (sukno);
brechen — lamac, sascapic (ruki), zrywac (kraski), miac (Ion).
Часта значэнне загаловачнага слова немагчыма было перадаць адным адпаведнікам у перакладной частцы, таму для найбольш дакладнага і поўнага яго раскрыцця аўтары падбіралі беларускія сінонімы, якія маглі даць патэнцыяльныя адпаведнікі ў розных кантэкстах. У якасці сінонімаў выступалі або словы, або словы і словазлучэнні, якія падаваліся праз коску, напрыклад:
Gebot — zahad, predlazennie;
hohl — parozny, pusty duplisty;
Kern — ziarnio, jadro;
Lohn — naharoda, zarobak, plata.
Ацэнка «Сямімоўнага слоўніка», a таксама асэнсаванне яго ролі ў фарміраванні беларускай лексікаграфічнай практыкі адлюстраваны ў рэцэнзіях і навуковых даследаваннях бела-
рускай і замежнай лінгвістыкі, у шэрагу з якіх ён не атрымаў станоўчай ацэнкі.
Інфармацыя пра «Сямімоўны слоўнік» з’явілася ў нямецкім перыядычным друку адразу пасля яго выдання. Аўтары паведамленняў адзначалі, што «стварэнне «Sieben-SprachenWorterbuch» абумоўлена, у першую чаргу, запатрабаваннямі вайны і ён стаўся неабходным дапаможнікам для ўзаемапаразумення з мясцовым насельніцтвам на акупаванай тэрыторыі» [S. V. 1918, S. 4], «Перакладны даведнік павінен служыць практычным мэтам перакладу з галін кіравання, юрыспрудэнцыі і ваеннай справы» [Zeitschrift des Vereines deutscher Ingenieure 1918, S. 646]. «Паколькі ў слоўнік увайшла гандлёвая лексіка і лексіка рамёстваў, ён быў прызначаны да выкарыстання і ў гандлі» [Berliner Tageblatt 1918, S. 5], Як лічаць аўтары інфармацыйных нататак, недахоп аналізуемага даведніка ў недасканалай навуковай апрацоўцы, таму яго трэба разглядаць толькі як першую спробу і чакаць наступных, больш дапрацаваных выданняў. «Слоўнік, аднак, з’яўляецца моцным ланцужком, які звязвае немцаў з народамі Усходу» [Zeitschrift des Vereines deutscher Ingenieure 1918, S. 646],
П. Векслер y сваёй працы «Byelorussification, Russification and Polonization Trends in the Byelorussian Language 1890—1982» [Wexler 1985, p. 39] выказаў меркаванне, што выданне слоўніка беларускай гутарковай мовы16 сведчыла пра падтрымку немцамі беларускага моўнага адраджэння.
Ацэнка «Сямімоўнага слоўніка», а таксама асэнсаванне яго ролі ў фарміраванні беларускай лексікаграфічнай практыкі адлюстраваны ў рэцэнзіях і навуковых даследаваннях беларускай лінгвістыкі.
Так, А. Луцкевіч адзначаў: «Мы разумеем, што варункі, у якіх адбылася праца над Сяміязычным слоўнікам, і кароткі тэрмін, дадзены для выпаўненьня яе, не далі магчымасьці даць рэч ідэальную. I тое, што ўдалося зрабіць ... ёсць ужо многа.
16 Г. Цыхун схіляецца да думкі, што гаворка тут ідзе пра «SiebenSprachen-Worterbuch» [Цыхун 2002].
<...> Што можна было даць пры такіх варунках — дадзено. У будучыне будзем ждаць лепшага слоўніка, але гэтага ня зробіш, гуляючы» [А. 1918, с. 3].
Аўтарамі манаграфіі «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» «Лексікон беларускай мовы ў нямецкай апрацоўцы» не ўлічваецца пры разглядзе першых паслярэвалюцыйных слоўнікаў, бо «ён не аказаў істотнага ўздзеяння на лексікаграфічную практыку наступных гадоў» [Крамко, Юрэвіч, Яновіч 1968, с. 194].
У вучэбным дапаможніку «Гісторыя беларускага мовазнаўства» адзначана, што перакладны даведнік з’яўляецца даволі арыгінальнай працай, але не мае якой-небудзь значнай навуковай вартасці [Шакун 1995, с. 182—183].
На думку Г. Цыхуна, «Сямімоўны слоўнік» усё ж меў значэнне для фарміравання беларускай літаратурнай мовы: «папершае, можна лічыць, што ў ім упершыню зроблена спроба кадыфікацыі беларускай літаратурнай мовы ў галіне лексікі, бо невялікія дыферэнцыяльныя руска-беларускія слоўнічкі братоў Гарэцкіх гэтую функцыю выканаць не маглі. Па-другое, тут былі закладзены асновы фарміравання нацыянальнай тэрміналогіі з выкарыстаннем уласных моўных рэсурсаў, што шмат у чым прадвызначыла яе будучае развіццё» [Цыхун, 2002],