З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 132с.
Мінск 2002
Амонімы і мнагазначныя словы не разнесены ў розныя слоўнікавыя артыкулы, а аформлены толькі праз коску, напрыклад:
lockern — разрыхліць, аслабіць, паволіць;
Schein — блеск, зьзяньне, сьвятло, пасьведчаньне, квіток; schneiden — кроіць, рэзаць, пілаваць, жаць, стрыгчы.
Прыметнікі і прыслоўі, формы якіх супадаюць, пададзены ў адным слоўнікавым артыкуле праз коску, напрыклад:
laut — галосны, чутны, галосна, чутна; leise — ціхі, лёгкі, чутны, ціха, лёгка.
Апісальныя тлумачэнні рэестравых слоў, некаторыя з якіх даюць этымалогію слова, выкарыстаны ў слоўнічках, прыкладзеных да тэкставых матэрыялаў, напрыклад:
т. Tertianer (-s, -) —тэрцыян (вучань 3-ай кл. гімназіі).
«Нямецка-беларускі альфабэтычны слоўнік» П. Бакача варты ўвагі сучаснага чытача дзякуючы якасці лексікаграфічнай апрацоўкі ў ім лексічнага матэрыялу. Значны аб’ём перакладной крыніцы ўяўляецца дастатковым для таго, каб выкарыстаць яе як «чарнавы», папярэдні варыянт слоўніка для распрацоўкі сучаснага перакладнога даведніка, разлічанага на пачатковы і сярэдні этапы вывучэння нямецкай мовы.
9. Winkelmann Н. Kleiner Weissruthenisch-Deutscher Sprachfilhrer = Maly bielaruska-niamiecki pieraklacyk. — 1941.
Па ініцыятыве X. Вінкельмана2' пры дапамозе беларускага моўнага аб’яднання (der Weissruthenischen Sprachverein) у 1942 г. быў падрыхтаваны беларуска-нямецкі размоўнік22. Задача ўкладання кнігі, якая б дапамагала мясцоваму насельніцтву акупаванай тэрыторыі вывучаць нямецкую мову, уяўлялася вельмі важнай і актуальнай. Кніга адрасавалася ўсім, хто жадаў атрымаць інфармацыю па пэўнай тэме або набыць ці ўдасканаліць навыкі нямецкай гутарковай мовы. Ва ўступе да даведніка аўтарам адзначана: «Kab u dalejSym lapiej
21 Інфармацыя пра самога ўкладальніка ў адшуканых матэрыялах адсутнічае. На адвароце тытульнага ліста пазначана толькі, што Хайнц Вінкельман з’яўляўся франгавым гандляром кніг на Усходзе.
22 Рукапіс размоўніка падшыты ў папку «Справа» зялёнага колеру. Тэкст слоўніка надрукаваны на машынцы на тонкіх чыстых лістах фармату A 4 або лістах, на адвароце якіх знаходзіцца рэклама розных нямецкіх выдавецтваў з адрасамі. У змест тэксту, надрукаванага лацінкай, унесены праўкі ад рукі.
vykaristouvac bahacci niamieckaj kultury smatlikija bielarusy raspacali vyvufiac niamieckuju movu, Smatlikija insyja majub namier heta raspacac. Heta joSc pierSy most da niemcaii, tolki malaja pierachodnaja pomab» [Winkelmann 1941, S. 4],
Лексічны матэрыял размоўніка прадстаўлены на 143 друкаваных на машынцы старонках і падзелены на некалькі частак: прадмова на беларускай і нямецкай мовах, спіс скарачэнняў, беларуска-нямецкі слоўнік.
Рукапіс слоўніка быў адпраўлены па пошце гэбітскамісарам г. Баранавічы на імя генеральнага камісара Беларусі 6 жніўня 1942 г. з просьбай пераправеркі і атрымання дазволу на друк. Выданне беларуска-нямецкага слоўнікаразмоўніка планавалася пад назвай «Jetzt reden wir Deutsch». У склад кнігі ўключаны таксама звесткі з нямецкай граматыкі «Tolki trocha z hramatyki», дзе прадстаўлена кароткая характарыстыка асноўных граматычных катэгорый асобных часцін мовы (род, лік, склон назоўнікаў, трыванне, час, стан дзеясловаў і г. д.), апісанне тыпаў спражэння і асноўныя звесткі па іншых часцінах («Casinach») мовы.
Размоўнік з’яўляецца дапаможнікам агульнага тыпу: ён ахоплівае неспецыялізаваныя тэмы штодзённага дыялога і адпаведную ім лексіку. Лексікон згрупаваны вакол некалькіх тэм, кожная з якіх падзелена на шэраг падтэм. Так, тэма «VaznejSyja zvaroty movy» ўключае падтэмы: «Pryvitannie і zvarot», «Prosba і padziaka», «Pytannie i adkaz», «Havaryc i razumiec», «Imia i pamieSkannie», «Na sluibovym stanoviSbu», «Na poscie», «U hascinnicy», «U kupca», «U ramieslenikau», «Zakliki pomacy»;
«Tolki trocha z hramatyki»: «Niamiecki alfabet», «Nazoiinik i blen», «Tvarehnie formy mnoznaha liku», «Asabovyja zajmienniki Dziejaslovau», «Tvarennie formy roznych casau», «Tvarennie mocnaha i slaboha sprazennia», «Uspamahajucyja»;
«Sloiinik uparadkavany pavodle hrupail»: «Cas», «Міегу», «Liki i paradkavyje cysly», «Biuro», «Kasa», «Bank», «Posta»;
«Sluzbovyja placouki»: «Palicyja», «Paspartnaje biuro», «Sud», «Skola», «Carkva», «Tuiava», «Chvaroba i lekar», «Vopratka», «Cyrulnia», «Siamja», «Zyllovy pakoj», «Spalnia», «Kuchnia»,
«Hascinnica», «Kupiec», «Pahoda», «Aharod i aharodnina», «Ziemlarobstva», «Ziemlarobskija prylady», «Kalosnyja», «Voz i kon», «Zyviolahadoula», «Les», «Laviectva i rybatoiistva», «Majstemia», «Saviec», «Kraviec», «Pralnia», «ElektrycnaSd», «Samachod», «Rovar», «Cyhunka», «Budaunictwa», «Ziamnaja rabota», «Mularstwa», «Ciasielnictva», «Unutranaja budova domu», «Muzyka», «Taatr».
Сэнсава блізкія словы i выразы беларускай мовы аб’яднаны ў адзін тэматычны раздзел, у межах якога яны пададзены ў алфавітным парадку.
Акрамя асобных слоў, аб’ектам перакладу выбраны і найбольш ужывальныя ў жыццёвых сітуацыях словазлучэнні і сказы, якія з’яўляюцца своеасаблівай замалёўкай прагназіруемай сітуацыі, напрыклад:
Uкйрса
Ja chacieu-by stosci kupic. — Ich mochte etwas kaufen.
Dajcie mnie, kali laska... — Geben Sie mir bitte...
Kolki heta kastuje? — Was kostet das?
Heta dla mianie za doraha. — Das ist mir zu teuer.
Moza majecie stos tanniejsaje? — Haben Sie etwas Billiges? Pakazecie mnie jasce insaje. — Zeigen Sie mir noch anderes.
3 граматычных памет y размоўніку выкарыстаны наступныя: пры назоўніках жаночага роду, пераклад якіх вынесены ў асобны слоўнікавы артыкул, зафіксавана форма назоўнага склону множнага ліку; пры назоўніках мужчынскага і ніякага роду часам пазначаны род, канчаткі ў форме роднага склону адзіночнага ліку і назоўнага склону множнага ліку, напрыклад:
Noc — Nacht, Ndchte;
Stenahrafija — Kurzschrift, w. -en;
Poudzien — Mittag, m. -e;
Dazynki ■— Erntefest, n. -e.
Пры назоўніках, якія маюць форму толькі адзіночнага або множнага ліку, у дужках пазначана адпаведна t.a.l. або t.m.l., напрыклад:
Palicyja — Polizei, w. (t.a.l.);
Уойпа— Wolle, w. (t.a.l.);
avacovyja kultury (t.m.l.) — Obstkultur, w. -en.
Дзеясловы ў нямецкай частцы лексікону пададзены ў пачатковай форме і форме імперфекта, напрыклад:
Іаріс — flicken, flickte;
prymacavac — heften, heftete;
namyc — einweichen, weichte ein;
vyzywac — auswrtingen, wrang aus.
Задача складальніка размоўніка заключалася ў адшуканні нямецкага адпаведніка да найбольш ужывальнага слова і выразу беларускай мовы. У перакладной частцы прапанаваны пераважна адзін размоўны эквівалент да беларускай лексічнай адзінкі, але ў шэрагу выпадкаў у нямецкай частцы слоўніка знаходзяцца два сінанімічныя эквіваленты. На першае месца пры гэтым вынесена ўласна нямецкае слова, а пасля яго — інтэрнацыянальнае, параўн.:
' Stenahrafija — Kurzschrift, w. -en, Stenografie, w. -n; budzet— Haushaltsplan, m. -plane, Budget, n. -s.
Размоўнік X. Вінкельмана — цікавая самастойная лексікаграфічная праца першай паловы XX ст., у якой зроблена спроба сістэматызацыі і перакладу беларускай лексікі на нямецкую мову. Даведнік заслугоўвае ўвагі як прыклад аднаго з першых беларуска-нямецкіх размоўнікаў.
10. Вучымся нямецкае мовы // Беларуская школа. — 1942.
У перыяд другой сусветнай вайны нямецка-беларускія даведнікі метадычнай накіраванасці ўкладаліся і на тэрыторыі Беларусі. «Школьніцтва, на думку Кубэ, магло быць першым важным крокам на шляху да рэалізацыі яго палітычных планаў. У дазволе выдання часовых школьных інструкцый ён падкрэсліваў, што Генеральная акруга Беларусі — жыццёвая прастора беларускага народа і ў першую чаргу менавіта гэтаму народу павінна служыць» [Туронак 1993, с. 75]. 13 кастрычніка 1941 г. ва «Урадавым Весьніку» быў надрукаваны загад, паводле якога да 1 кастрычніка 1941 г. у мясцовасцях акруговых камісараў былі адчынены школы. Абавязковае навучанне вызначалася для дзяцей 7—14 гадоў. У загадзе гаварылася: «Гэнэральная акруга Беларусі ахоплівае жыцьцёвы абшар беларускага народу. Дбаньне аб беларускай культуры, звычаях і асьвеце зьяўляецца аднэй з істотных задач школ Гэнэральнай акругі Беларусі. Іншыя народнасьці: палякі і расейцы, якія жывуць на гэтым жыцьцёвым абшары, павінны засвойваць беларускую культуру... Выкладаньне ў школах будзе ў беларускай мове» [Там жа]. Крыху пазней выйшаў загад аб забароне карыстання савецкімі і польскімі школьнымі падручнікамі. Навуковаму аддзелу Нэбэнбюро — дапаможнаму аддзелу пры генеральным камісары — была даручана распрацоўка школьных падручнікаў для пачатковых беларускіх школ. На Другім Усебеларускім Кангрэсе23 ў справаздачы прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР) Р. Астроўскага аб дзейнасці гэтага органа ўлады паведамлялася, што за час існавання БЦР (г.зн. са снежня 1943 г.) супрацоўнікамі Навуковага аддзела было складзена больш за два дзесяткі падручнікаў для пачатковых і сярэдніх школ,
23 Другі Усебеларускі Кангрэс адбыўся 27 чэрвеня 1944 г. у Мінску.
беларуска-нямецкі тэхнічны слоўнік, перагледжана і часткова распрацавана тэрміналогія па гісторыі, псіхалогіі, фізіцы, хіміі і іншых прадметах.
Да часу ўвядзення новых школьных падручнікаў настаўнікі павінны былі карыстацца тымі навучальнымі матэрыяламі, што друкаваліся ў перыядычным выданні «Беларуская школа» (пачынаючы з 1943 г. замест «Беларускай школы» распачалося выданне часопіса «Школа і жыццё», але выйшаў толькі адзін нумар), якое з’яўлялася педагагічным часопісам Інспектарыята беларускіх школ пры генеральным камісары Беларусі. «Факт выдання педагагічных часопісаў з’яўляўся як сведчаннем культуртрэгерскай дзейнасці немцаў, так і выражэннем намаганняў беларускіх нацыяналістаў выкарыстоўваць школу ў сваіх інтарэсах» [Жумарь 1996, с. 36], Асноўнай тэматыкай выдання сталі «праблемныя артыкулы па пытаннях нацыянальнага выхавання, адукацыі, метадычныя матэрыялы, пачатковыя звесткі з розных галін ведаў, распараджэнні акупацыйных улад у галіне народнай асветы» [Жумар 1993, с. 422]. Часопіс «Беларуская школа» выходзіў у Мінску і Вільні са студзеня па снежань 1942 г. адзін раз у два месяцы. Усяго за гэты перыяд з’явілася шэсць нумароў. Падрыхтаваныя ў Мінску матрыцы вывозіліся ў Вільню, дзе ў тыпаграфіі «Шывітус» набіраўся нумар. Матэрыялы часопіса, якія распаўсюджваліся ў Мінску, набіраліся на кірыліцы, а ў Вільні — на лацінцы. Пяты і шосты нумары выдання, што выходзілі ў Мінску, мелі паралельную назву «Bielaruskaja Skola». Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ўкладальнікі часопіса не былі абыякавымі да пытання правапісу. Так, у чацвёртым нумары знаходзім наступнае паведамленне: «3 гэтага нумару наш часапіс друкуецца паводле новага, прынятага і зацьверджанага, беларускага правапісу. У бліжэйшы час Інспектарыятам беларускіх школаў пры Генэральным Камісару Беларусі «Беларускі правапіс» будзе выданы асобнай кніжкай для ўсеагульнага карыстаньня. Аўтар яго — Антон Лёсік» [Беларуская школа 1942, с. 32],