З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 132с.
Мінск 2002
[Berneker E.] Worterverzeichnis // Berneker E. Slavische Chrestomathie mit Glossaren. — [2 Aufl.]. — Strassburg, 1907.
[Berneker E.] Worterverzeichnis // Berneker E. Slavische Chrestomathie mit Glossaren. —[3 Aufl.]. — Neurid, 1980.
У азначаны перыяд на Захадзе не было пэўных уяўленняў пра беларускі край, яго культурную спадчыну. «У нямецкіх навуковых і палітычных колах Беларусь звычайна трактавалі як гаспадарча і культурна адсталую частку Расіі, якая вылучалася толькі сваёй этнічнай спецыфікай» [Туронак 1993, с. 11]. Кароткую і фрагментарную інфармацыю давала часам берлінская газета «Polnische Blatter» і венскі штотыднёвік «Роіеп». Але паступова, дзякуючы працэсу адраджэння ў Беларусі, які разгарнуўся на пачатку XX ст., з аднаго боку, і станаўленню славістыкі, з’яўленню прац польскіх, а затым заходнееўрапейскіх вучоных, — з другога, звесткі пра Беларусь і беларускую культуру пранікалі на Захад, у тым ліку і ў Германію. Навуковыя даследаванні друкаваліся галоўным чынам у вядомым нямецкім славістычным часопісе «Archiv fur slavische Philologie» («Архіў славянскай філалогіі») і закраналі шэраг значных праблем беларускай філалогіі. У грамадскіх колах абуджаўся інтарэс да вывучэння Беларусі, які, у прыватнасці, выяўляўся ў тым, што рабіліся спробы апрацоўкі лексічнага багацця беларускай мовы і стварэння перакладных слоўнікаў.
У гэты час у заходнееўрапейскіх універсітэтах ствараюцца кафедры славянскай філалогіі, вядучымі філолагамі-славістамі распрацоўваюцца курсы лекцый і семінараў па славістыцы і параўнальным мовазнаўстве. Адсутнасць падручнікаў і тэкставых матэрыялаў з розных славянскіх моў значна ўскладняла навучальны працэс у неславянскіх краінах. Таму прафесар Нямецкага універсітэта ў Празе Э. Бернекер8 вырашае
8 Доктар, прафесар Эрых Бернекер (3.2.1874 — 15.3.1937) — вядомы лінгвіст пачатку XX ст., які працаваў у галіне славістыкі і балтыстыкі, аўтар «Славянскай хрэстаматыі са слоўнікамі». Падчас вучобы ў Маскве (1895—1896) будучы навуковец наведваў
скласці хрэстаматыю, у якой былі б прадстаўлены тэкставыя матэрыялы з усіх славянскіх моў. Распрацаваная кніга-падручнік атрымала назву «Славянская хрэстаматыя са слоўнікамі». Пасля свайго першага выдання ў 1902 г. у Страсбургскім выдавецтве К.Й. Трубнера яна перавыдавалася яшчэ два разы: у 1907 г. і ў 1980 г. у выдавецтве «Гіронімус» горада Нойрыда. Другое і трэцяе выданні з’яўляюцца перадрукам хрэстаматыі 1902 г. Як адзначаюць В. Геземан і X. Шалер у прадмове да трэцяга выдання, «Славянская хрэстаматыя са слоўнікамі» сёння, як і раней, схіляе да вывучэння ўсіх славянскіх моў і дапамагае паглыбіць атрыманыя веды» [Gesemann, Schaller 1980, S. 3].
У прадмове да хрэстаматыі адрасатам кнігі называюцца найперш студэнты, якія вывучаюць курс славістыкі. Аўтар спадзяецца, што кйіга, у якой сабраны тэкставыя ўзоры з розных славянскіх моў, будзе карыснай, а невялікія перакладныя слоўнікі стануць зручнымі дапаможнікамі пры перакладзе тэкстаў хрэстаматыі і вывучэнні моў.
Як адзначае пазней адзін з рэцэнзентаў кнігі, «задача гэта ўяўлялася надзвычай цяжкай і складанай, паколькі аўтару ў многіх выпадках прыходзілася вызначаць, мае ён справу з мовай ці з дыялектам, і аргументаваць сваёрашэнне» [Vondrak 1902, S. 2521],
Хрэстаматыя — гэта падборка тэкстаў для чытання з 12 славянскіх моў і іх асноўных дыялектаў. Да дзвюх беларускіх казак са зборніка М. Федароўскага «Аб мерцу, які да дзяўчыны з таго свету прыехаў» і «Бяда»9, што ўвайшлі ў склад
Беларусь і Польшчу з мэтай вывучэння моўных асаблівасцей гэтых тэрыторый. Найбольш значнымі яго навуковымі работамі з’яўляюцца: «Пруская мова» (1896), «Парадак слоў у славянскіх мовах» (1900), «Славянская хрэстаматыя са слоўнікамі» (1902), «Славянскі этымалагічны слоўнік» (1908—1914).
9 Беларускія казкі, запісаныя М. Федароўскім у ваколіцах мястэчка Ваўкавыск Гродзенскай губерні, былі пададзены ў «Славянскай хрэстаматыі» паводле зборніка «Lud Bialoruski na Rusi Litewskiej» (T. I, —Krakow, 1897).
хрэстаматыі, далучаны невялікі перакладны слоўнік «Worterverzeichnis» (спіс, паказальнік слоў). Ён мае выключна практычнае прызначэнне — даць тлумачэнне слоў, якія сустракаюцца ў казках і ўскладняюць разуменне тэксту чытачом. Пры гэтым, як адзначаецца самім аўтарам, выбар слоў для перакладу быў адвольны. Як і ўсе іншыя лексіконы ў хрэстаматыі, слоўнік падрыхтаваны на лацінцы; ён невялікі аб’ёмам (139 слоў займаюць 3 старонкі), «што было прадыктавана намерам, з аднаго боку, не пашыраць хрэстаматыі, а з другога, не вельмі спрашчаць перакладчыцкія задачы студэнтаў» [Berneker 1902, S. 5]. Пры распрацоўцы лексікону быў выкарыстаны «Словарь белорусского наречня» І.І. Насовіча (СПб, 1870), нямецкая ж частка перакладнога даведніка распрацавана Э. Бернекерам.
У корпус слоўніка ўвайшлі лексічныя адзінкі, якія з’яўляюцца назвамі міфічных істот і герояў казак, напрыклад: cart, mrec, dzeiicyna, bahatyr, dzecuk, pan, peven. 3 мэтай характарыстыкі казачных персанажаў для перакладу выбраны лексемы chitry, bedak, nejaki, strasydto. Назвы прадметаў у лексіконе прадстаўлены адзінкамі kryz, ksoncka, maladzik, каідсек. Значную па колькасці групу складаюць словы, што называюць дзеянні і падзеі, звязаныя з героямі казак, працэсы мыслення і маўлення, напрыклад: ahlanuc, dzdkavac, Іесёс, navalic, pytac, sychavac, zhinuc, zbahacec i інш. Акрамя таго, нямецкія эквіваленты прапануюцца для лексем, якія называюць месца дзеяння: chata, chlev, mesco, mahitka, voska, nedze, a таксама абазначаюць час яго працякання: nikdli, tymcasam, сірёг, daunej.
Большасць лексічных адзінак, выбраных аўтарам для перакладу, адносяцца да разраду агульнаўжывальных: adzeza, dzdkavac, kazac, zlazyc i інш. Невялікую групу складаюць дыялектныя словы: adzdtok, сйдтпік, патайіас, патёпсус se і інш.
Рэестравыя словы беларускай мовы падаюцца ў алфавітным парадку. Пры перакладзе формы дзеяслова прыводзіцца таксама інфінітыў на беларускай і нямецкай мовах. Напрыклад: isou f. isla prateritum zu isci ipf. gehen-, lez Imperativ zu legci pf. sich legen. Калі загалоўным словам з’яўляецца неазначальная форма і яна ж перакладаецца на нямецкую мову, у скла-
дзе слоўнікавага артыкула прысутнічаюць некаторыя беларускія дзеяслоўныя формы: тес, praes. maju ipf. haben. Трыванне аўтар пазначае ў кожным дзеяслове (pf. — закончанае, ipf. — незакончанае).
Прыслоўі ў простай форме вышэйшай ступені параўнання суправаджаюцца паметай adv.-, daunej adv. fruher buols adv. mehr; barzdzej adv. so schnell als moglich. Пры перакладзе некаторых прыназоўнікаў указваецца, з якім склонам ён ужываецца: ad с Gen. von, seif, praz, prez c Acc. durch, uber, z c Instr, mit; c Gen. aus.
У складзе перакладзеных адзінак фіксуюцца таксама прыметнікі, займеннікі, выклічнікі, часціцы: holy — nackt, kahl, bloss; oho! — oh, oho!; hety — dieser; jaki—welcher; ni—nicht; ne — nein.
Слоўнік мае спрошчаную структуру: аднаму беларускаму слову адпавядае пераважна адно нямецкае. Адзначаныя сінанімічныя варыянты раздзяляюцца коскамі, напрыклад:
haddida f — Pflege, Mast;
handel m — Handel, Geschaft;
narabic pf — machen, anrichten;
navalic pf — heraufwerfen, walzen.
Каштоўным y слоўніку можна лічыць тое, што беларускія фразеалагізмы ў ім не перакладаюцца на нямецкую мову, a да іх падбіраюцца нямецкія адпаведнікі, напрыклад: ad mala da vela — lang und breif, to soje to toje — bald dies, bald das.
«Славянская хрэстаматыя ca слоўнікамі» была значнай і важнай падзеяй у нямецкай славістыцы. Па словах сучаснікаў Э. Бернекера, яго кніга «з’яўляецца грунтоўным дапаможнікам пры вывучэнні славянскіх моў у Германіі не толькі для тых студэнтаў, якія праходзяць курс славістыкі, але і для тых, хто жадае атрымаць веды па якой-небудзь адной славянскай мове» [Make 1903, S. 371]; «прыкладзеныя да тэкставых матэрыялаў слоўнікі маюць важнае практычнае значэнне, і толькі пры іх дапамозе можна асэнсаваць незразумелыя месцы ў тэкстах» [Hirt 1903, S. 70], Калега Э. Бернекера В. Вондрак заўва-
жае, што «слоўнікі, якія суправаджаюць кожны раздзел, з’яўляюцца даволі падрабязнымі і патрэбнымі» [Vondrak 1902, S. 2522]; «выкарыстанне слоўніка будзе карысным і неабходным для тых, хто толькі пачынае вывучаць славянскія мовы і атрымоўвае першыя веды» [Vondrak 1903, S. 402],
Распрацоўка перакладнога лексікону ў пачатку XX ст. сведчыла, што беларуская мова ўспрымалася заходнееўрапейскімі вучонымі як адметная ад іншых славянскіх моў. У адным з першых беларуска-нямецкіх слоўнікаў толькі пачыналі фарміравацца асноўныя прыёмы лексікаграфічнай апрацоўкі беларускага слова, вызначаліся спосабы тлумачэння слоў.
2 . [Ласпіоўскі В. Бе.іаруска-нямецкі слоўнік] Н Niamiecki dla pacynajucych. Hutarki bietaruska-niamieckije, s prydacaj wymowy i bolejpatrebnych sloii = Deutsche Sprache fur Anfdnger. Weifirussischdeutsche Ubungen mitAngabe der Aussprache undder notwendigsten Worter Apracawaii Wlast. — 1917'°.
Восенню 1915 г. y выніку ваенных дзеянняў паміж Германіяй і Расіяй тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена: лінія фронта тады працягнулася ад Дзвінска ўздоўж возера Нарач праз Баранавічы да Пінска. Пад нямецкі кантроль трапілі заходнія губерні імперыі — Гродзенская, часткова Віленская і Мінская, а царскія войскі занялі ўсходнюю Беларусь з гарадамі Мінск, Барысаў, Бабруйск, Мазыр.
На тэрыторыі, занятай немцамі, быў створаны вайсковы адміністрацыйны абшар (т. зв. Обер Ост) пад кіраўніцтвам фельдмаршала Паўля фон Гіндэнбурга, улады якога апынуліся перад даволі складанай праблемай кіравання шматнацыянальным рэгіёнам. «Паводле даных перапісу 1897 г., якімі карысталася нямецкая адміністрацыя, 34,4% жыхароў гэтага абшару складалі літоўцы, 20,8 % — беларусы, 13,5 % — яўрэі, 11,8 % —
10 Рукапіс слоўніка ў фондах Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы адшукаў кандыдат філалагічных навук Язэп Янушкевіч.
палякі, 10,5 % — латышы, 6,2 % — расейцы і 2,5 % ■— немцы» [Туронак 1993, с. 14]. Пастаўленыя перад неабходнасцю вырашэння моўнага пытання, акупацыйныя ўлады прынялі за прынцып аднолькавае стаўленне да ўсіх нацыянальнасцей. Ваенным адміністрацыйным рэжымам прадугледжвалася правядзенне культурнай дзейнасці, якая ўключала ў сябе стварэнне нацыянальных тэатраў і тэатральных труп, выданне газет на ўсіх нацыянальных мовах, а таксама абавязковае навучанне дзяцей у пачатковых школах на роднай мове, дзе павінна была выкладацца і нямецкая мова. Аднак, як канстатуюць даследчыкі, «усе дзеянні акупацыйных улад праводзіліся ў прапагандысцкіх мэтах — каб у вачах нацыяналістычна настроенай беларускай інтэлігенцыі і еўрапейскай грамадскасці зрабіць з Германіі ўяўную вызваліцельніцу беларускага народа ад уціску царскага самаўладства» [Сакалоўскі 1986, с. 24],