З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 132с.
Мінск 2002
Адказным за змест часопіса быў шэф Інспектарыята беларускіх школ пры Генеральным камісарыяце Й. Сівіца24. Фактычным рэдактарам часопіса стаў інспектар В. Гадлеўскі, адзін з самых вядомых дзеячаў беларускай эміграцыі, Выдавецкую частку «Беларускай школы» ўзначальваў Я. Найдзюк. Адным з раздзелаў часопіса была рубрыка «Вучымся нямецкае мовы» —комплекс заданняў рознага характару, разлічаны на вывучэнне нямецкай мовы, і метадычныя парады для настаўнікаў. Амаль да кожнага задання прыкладаўся невялічкі перакладны слоўнічак для завучвання, мэтай якога было даць вучню зручны ў карыстанні, просты па структуры, невялікі аб’ёмам дапаможнік, які задаволіў бы самыя вострыя патрэбы пры перакладзе тэкстаў з нямецкай мовы на беларускую. Акрамя гэтага, прадугледжвалася выкарыстанне слоўнікавых матэрыялаў на занятках па практыцы нямецкага маўлення, a таксама пры правядзенні розных відаў слоўнікавай работы ў трэцім — шостым класах. Укладальнікамі адзначалася: «Зусім зразумела, што з прычыны адсутнасьці у вучняў падручнікаў нямецкае мовы, дадзеныя тэксты могуць быць выкарыстаны і ў іншых клясах» [Беларуская школа 1942, с. 21], Слоўнічкі, якія суправаджалі тэксты рознага характару, друкаваліся з трэцяга нумара часопіса. Спецыяльнай назвы яны не мелі.
Рубрыка «Вучымся нямецкае мовы» знаходзілася звычайна ў сярэдзіне перыядычнага выдання і займала некалькі разваротаў. Перакладныя падборкі слоў, якія суправаджалі тэксты, падаваліся адразу пасля іх. Назвы тэкстаў і тэм выдзяляліся тлустым вялікім шрыфтам.
Матэрыялам для перакладу выступала найбольш ужывальная ў штодзённым жыцці лексіка нямецкай мовы. Школьнікам
24 А. Грыцкевіч адзначаў, што Й. Сівіца з’яўляўся супрацоўнікам аддзела культуры і палітыкі генеральнага камісара Беларусі. Сівіцу прызначылі кіраўніком выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі, наглядчыкам над галоўным школьным інспектарам і цэнзарам усіх беларускіх друкаў [Грыцкевіч 1993, с. 402],
прапаноўваліся ў першую чаргу нямецкія прывітанні і іх беларускія адпаведнікі, параўн.:
Guten Tag!—Добры дзень!
Leben Sie wohl! — Бывайце!
Danke! — Дзякую!
Verzeihung! — Выбачце'.
Перакладны матэрыял, вызначаны для запамінання і завучвання, закранаў пераважна школьную лексіку і быў згрупаваны вакол некалькіх тэм. Так, двухмоўныя слоўнічкі суправаджалі тэксты «Erste Sprechiibungen», «Wir lemen», «Was ich liebe». Да заняткаў па практыцы нямецкага маўлення аўтарамі рубрыкі «Вучымся нямецкае мовы» былі падрыхтаваны маленькія двухмоўныя слоўнічкі, з дапамогай якіх вучням належала скласці апавяданні на адну з тэм, напрыклад: «Па дарозе ў школу», «Твае школьныя сябры», «Што робяць дзеці ў школе».
Ролю рэестравай часткі ў такіх даведніках выконвала нямецкая лексіка. Перакладныя слоўнічкі былі звязаны з канкрэтным тэкстам, таму загаловачныя словы пададзены не ў алфавітным парадку, а адпаведна іх ужыванню ў тэкстах.
Паколькі лічылася, што пры авалоданні нямецкай мовай важным з’яўляецца завучванне гатовых моўных адзінак і ўстойлівых спалучэнняў слоў, у рэестравую частку выносіліся не толькі асобныя нямецкія лексемы, але і адзінкі больш складанай структуры — словазлучэнні, сказы:
Ski laufen — коўзацца на лыжах;
Es regnet — дождж ідзе;
Geht fruh undspat unter. — Узыходзіцьрана i заходзіць позна;
Auf welche Art? — Якім спосабам?
Wie alt ist er? — Колькі яму год?
Звяртае на сябе ўвагу добра распрацаваная ў слоўнічках сістэма граматычных памет, якія шырока і паслядоўна выка-
рыстаны ў нямецкай рэестравай частцы. Пры назоўніках, акрамя формы назоўнага склону адзіночнага ліку, пададзены формы роднага склону адзіночнага ліку і назоўнага склону множнага ліку, напрыклад: der Lehrer, -s. азначае, што родны склон адзіночнага ліку назоўніка — des Lehres, а назоўны склон множнага ліку — die Lehrer. Знак тыльды (~) замяняе форму слова, якая поўнасцю захоўваецца пры ўтварэнні іншай формы: die Feder, ~п, г. зн. у назоўніку die Feder форма роднага склону адзіночнага ліку супадае з формай назоўнага склону адзіночнага ліку. Форма назоўнага склону множнага ліку die Federn утвараецца ад формы назоўнага склону адзіночнага ліку плюс -п (што паказвае знак тыльды).
У дзеясловах моцнага спражэння прыводзяцца тры асноўныя часавыя формы. У выпадку няправільнага ўтварэння такога дзеяслова падаюцца яго формы ў Prasens, напрыклад:
graben (grub, gegraben', Prasens: ich grabe, du grabst, er grabr, wir graben ) — капаць;
lesen (las, gelesen', Prasens: ich lese, du liest, er liest) -— чытаць;
sprechen (sprach, gesprochen', Prasens: ich spreche, du sprichst, er spricht) — гаварыць.
Слоўнікі максімальна зручныя і простыя ў карыстанні. У перакладной частцы прыведзены толькі асноўныя беларускія адпаведнікі да рэестравых слоў або ўказаны той адпаведнік да нямецкай лексемы, які лепш падыходзіць па кантэксце, параўн.:
frisch — сьвежы, бадзёры, тут: жвавы;
das Fassen, -s — тут: трыманыіе;
ist da — тут у сэнсе: наступіла, прыйшла.
Перакладныя слоўнікавыя матэрыялы служаць дапаможнікам па вывучэнні нямецкай мовы, укладанне якога было выклікана практычнымі запатрабаваннямі навучальнага працэсу. Тым не менш гэта цікавы прыклад распрацоўкі пера-
кладных нямецка-беларускіх даведнікаў для школы, вопыт якіх мог бы выкарыстоўвацца для афармлення правілаў і прынцыпаў стварэння новых перакладных слоўнікаў метадычнай накіраванасці.
11. Zur Loye Hans. Sprachhelfer fur die Verstandigung mit weifiruthenischen Landarbeitern — Berlin, 1942.
У 40-я гады XX ст. y Нямеччыне быў распрацаваны і выдадзены шэраг перакладных нямецка-іншамоўных слоўнікаўдапаможнікаў. Адна з серый перакладных даведнікаў атрымала назву «Sprachhelfer fur die Verstandigung» (Дапаможнік для разумення) і налічвала ў сваім складзе пяць кніг25. Ініцыятарамі ўкладання першага слоўніка былі нямецкія студэнты, якія ў час сваіх канікул накіроўваліся ў сельскую мясцовасць на збор ураджаю. Разам з імі працавалі французскія ваеннапалонныя. Дзеля таго каб спрасціць моўныя зносіны паміж нямецкімі сялянамі і французамі, было вырашана скласці картатэку перакладаў найбольш ужывальных у сельскай гаспадарцы слоў і выразаў, якая пазней была пакладзена ў аснову перакладнога слоўніка [Zur Loye 1940, S. 3]. Выданне першага нямецка-французскага слоўніка серыі, паводле слоў аўтара перакладных даведнікаў, «было ўхвалена грамадскасцю і атрымала статус вядомага ва ўсіх колах перакладнога дапаможніка. Практычная каштоўнасць укладзенай распрацоўкі не выклікала сумненняў» [Zur Loye 1942, S. 3], што і падштур-
25 Zur Loye Н. Sprachhelfer fur die Verkehr der deutschen Bauern mit den franzosischen und belgischen Kriegsgefangenen. — Neuburg: J.Prechter, 1940. — 36 S.; Zur Loye H. Sprachhelfer fur die Verstandigung mit russischen Kriegsgefangenen. —■ Berlin: Radetzki, 1942. — 40 S.; Zur Loye H. Sprachhelfer fur die Verstandigung mit englischen Kriegsgefangenen. — Berlin: Radetzki, 1942. — 38 S.; Zur Loye H. Ukrainischer Sprachhelfer. — Berlin: Radetzki, 1942. — 48 S.; Zur Loye H. Sprachhelfer fur die Verstandigung mit weiBruthenischen Landarbeitern. — Berlin: Radetzki, 1942. — 50 S.
хнула да стварэння аналагічных слоўнікаў для англійскіх і рускіх ваеннапалонных. Перакладныя даведнікі з уключэннем украінскай і беларускай моў распрацоўваліся пазней як дапаможнікі для ажыццяўлення моўных зносін з сельскімі працаўнікамі. Тыраж кожнага перакладнога выдання складаў каля 10000 экземпляраў.
Выхаду ў свет нямецка-беларускага варыянта кнігі было прысвечана паведамленне рэдакцыі берлінскай газеты «Беларускі работнік» ад Ібкрасавіка 1944 г. (нядзельны выпуск). На старонках газеты з’явілася нататка: «Выйшаў з друку і ёсьць у продажы ў большай колькасьці невялікі Нямецкабеларускі слоўнік, апрацаваны Гансам Лёе26. Слоўнік мае 50 балонак друку і можа служыць як дапаможнік, асабліва карысны для работнікаў сельскае гаспадаркі. Адзін экзэмпляр без перасылкі каштуе 70 фэнігаў. Пры гуртовых заказах гэткая скідка: ад 10 экз. — 65 фэн., ад 100 экз. — 60 фэн., ад 1000 экз. — 55 фэн.» [Беларускі работнік 1944, с. 2].
Ю. Туронак у сваёй манаграфіі «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944)» падае гэты слоўнік як выданне 1944 г. Такія выхадныя даныя трэба, верагодна, лічыць не зусім дакладнымі, паколькі на тытульным лісце кнігі пазначаны 1942 г. і, акрамя гэтага, вышэйзгаданы нямецкі бібліяграфічны даведнік «Gesamtverzeichnis des deutschsprachigen Schrifttums 1911—1965»змяшчаенаступную інфармацыю: «Zur Loye, Hans: Sprachhelfer fur die Verstandigung mit weiBruthenischen Landarbeitern. Bln: Radezki ’42» [Gesamtverzeichnis des deutschsprachigen Schrifttums 1911—1965 1985, S. 289],
Кніга прызначалася, з аднаго боку, для нямецкіх сялян і гаспадароў, а з другога — замежнікаў. Каб спрасціць карыстанне слоўнікам, загалоўкі ўкладзены адразу на дзвюх мовах.
Перакладны даведнік маленькага фармату і сваімі памерамі нагадвае сучасныя кішэнныя слоўнікі. Кожная старонка
26 Сёння адсутнічаюць канкрэтныя звесткі пра жыццё і дзейнасць Ганса цур Лёе.
лексікону падзелена на тры калонкі. У першай з іх пададзена нямецкае рэестравае слова, у другой — беларускі адпаведнік, запісаны кірыліцай, і ў трэцяй — беларускі эквівалент на лацінцы. Калонкі раздзелены паміж сабой тлустымі вертыкальнымі лініямі.
Перакладны даведнік складаецца з дзвюх частак. У першай з іх словы згрупаваны вакол 23 тэм, у другой — лексічны матэрыял разбіты на 8 тэм. На 50 старонках слоўніка даецца пераклад 1173 рэестравых слоў, у склад якіх уключаны і пераклад загалоўкаў.
Задача распрацаваць слоўнік, які быў бы карысным дапаможнікам пры кантактах з сельскімі працаўнікамі, абумовіла лексічны склад даведніка. Найбольш багата прадстаўлена ў ім сельскагаспадарчая лексіка. Словы і выразы гэтай групы фіксуюцца ў такіх раздзелах лексікону, як «Сельская гаспадарка», «Жывёла», «У хлеве», «У садзе», «У лесе», «У полі», «Прыладзьдзе», «Пладаводства», «Гародніцтва». Для ваеннапалонных распрацаваны тэматычны раздзел «Жыццё ў лягеры». У корпус размоўніка ўключаны найбольш ужывальныя адзінкі этыкету. Словы і выразы гэтай лексічнай групы аб’яднаны ў раздзелы «Прыбыцьцё», «Важнейшыя пытаньні», «Агульныя выражэньні». У групу «Чалавек і хваробы» ўвайшлі назвы частак цела чалавека, яго ўнутраных органаў, найменні хвароб. Назвы дзён тыдня, месяцаў, пор года знайшлі адлюстраванне ў групе «Поры года». Тэма «Пагода» падзелена на дзве часткі: у першай перакладаюцца асобныя словы, а ў другой — найбольш частотныя выразы з гэтымі словамі. Група «Месца забавы»прысвечана перакладу назваў розных месцаў адпачынку.