З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 132с.
Мінск 2002
8. [Бакач П.] Нямецка-беларускі альфабэтычны слоўнік // Бакач П. Падручнік нямецкага языка для Беларусаў = Bakatsch Р. Lehrbuch der deutschen Sprachefiir Weifiruthenen. — Berlin, 1941.
Распрацоўка беларускамоўнага падручніка па нямецкай мове і перакладных слоўнікаў натэрыторыі Заходняй Беларусі заставалася актуальнай яшчэ і да пачатку другой сусветнай вайны. «Ажыццявіць гэта не было лёгкай справай, бо, па-першае, польскія акупацыйныя ўлады праявы гэткага роду разглядалі як варожыя, а па-другое, беларускае грамадзянства, занятае змаганьнем за штодзённае нацыянальнае жыцьцё народу, па-просту ня мела часу ўзяцца за апрацоўку падручніка» [Бакач 1941, с. 5],
Пасля падзей 1939—1940 гг. «у межах Нямеччыны апынулася каля цьверці міліёну беларускіх сялян, работнікаў і інтэлігенцыі» [Там жа], таму распрацоўка перакладных даведнікаў з уключэннем беларускай і нямецкай моў стала пытаннем
дня. I як вынік гэтага, у 1941 г. выходзіць з друку «Падручнік нямецкага языка для беларусаў» П. Бакача18, распрацаваны на ўзор кнігі «Pidrucnik do nauki nimeckoi movi» Ю. Рудніцкага19. «Быў гэта піянерскі пачын, пакуль дасюль беларускія падручнікі нямецкай мовы нідзе не выдаваліся» [Туронак 2002, с. 17],
Да кнігі прыкладзены «Нямецка-беларускі альфабэтычны слоўнік», які, паводле думкі выдавецкай групы, быў «неабходным памоцнікам у штодзённым практычным жыцьці» [Бакач 1941, с. 5].
Слоўнік і падручнік выклікалі цікавасць чытачоў яшчэ задоўга да іх апублікавання. У рэкламных паведамленнях адзначалася, што заказы на атрыманне кнігі трэба дасылаць у даволі вядомае на той час берлінскае выдавецтва «Bernard & Graefe», дзе падручнік друкаваўся. У газеце «Раніца» за 30 мая 1941 г. паведамлялі: «піа iisie, adnak zakaziyki mahli dastac knizku й piersych dtiiach pasla jaje vychadu, bo zakazaii nabrala^ia bols za paru tysiabau, a vyslannie vymahaje §mat techniCnaje pracy (upakouka, vypauniennie frachtaii i h.d.) [Раніца = Ranica 1941, S. 4].
Адразу пасля выдання i падручнік, i слоўнік актыўна выкарыстоўваліся на курсах нямецкай мовы на тэрыторыі
18 Пётр Бакач — кандыдат філасофіі, грамадска-культурны дзеяч. Згодна з данымі газеты «Ranica», «малады беларускі вучоны Пятро Бакач закончыў сваю навуковую працу з гісторыі беларускае літаратуры. Праца абыймае пасьляваенную беларускую літаратуру і зьяўляецца першай спробай грунтоўнага і поўнага апрацаваньня багатага і цікавага матар’ялу, які прадстаўляе сабой нашая літаратура пасьля першай сусьветнай вайны... Праца будзе ў хуткім часе надрукавана ў нямецкай і беларускай мовах і дасьць магчымасьць ня толькі беларусам грунтоўна пазнаёміцца з беларускай літаратурай, але адкрыць зусім новае з беларускае культуры для заходня-эўрапейскага грамадзянства» [Ranica. — 1944. •— № 32/194. — S. 3],
19 Rudnickij J. Pidrucnik do nauki nimeckoi movi. Lehrbuch der deutschen Sprache fur Ukrainer. — Berlin: Bernard & Graefe, 1940. — 274 S.
Беларусі. У справаздачы «Прафесійнае выхаванне», якая была падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела палітычнай работы пры Генеральным камісарыяце Беларусі ў лістападзе 1941 г.,сцвярджалася, што падручнік «Deutsch fur Weissruthenen» быў дапаможнікам, які значна спрасціў навучальны працэс для настаўнікаў і вучняў» [Minsker Zeitung 1942, S. 4], Слоўнікавыя матэрыялы і некаторыя раздзелы падручніка друкаваліся таксама ў рубрыцы «Вывучаем нямецкую мову» ў газеце «Голас вёскі». Рэдактарская калегія «Голасу вёскі» паведамляла: «Ідучы насустрач жаданьням нашых чытачоў, пачынаем ад сёньня друкаваньне лекцыяў. У аснову іх пакладзены «Падручнік нямецкага языка для беларусаў» П. Бакача» [Голас вёскі 1941, с. 4],
Справа распрацоўкі беларускамоўнага падручніка па нямецкай мове і слоўніка ў ім, па словах П. Бакача, была складанай, «аднак, дзякуючы безінтэрысоўнай ахвяры нашых моваведаў, у працягу кароткага часу ўдалося ўлажыць манускрыпт кніжкі» [Бакач 1941, с. 5]2".
Слоўнікавыя матэрыялы і падручнік арыентаваны на дарослага карыстальніка, які зусім мала або ўвогуле не размаўляў па-нямецку, і адрасаваны «беларускім сялянам, работнікам і інтэлігенцыі, каторыя адчулі жыцыдёвую патрэбу вывучэньня нямецкага языка», таму лексіка слоўніка ахоплівае самыя разнастайныя па тэматыцы лексічныя пласты нямецкай мовы, пачынаючы ад побытавай лексікі (назвы прадметаў хатняга ўжытку, адзення, тканіны, розных гаспадарчых прылад, пабудоў, з’яў прыроды і г.д.) і заканчваючы рознагаліновай тэрміналогіяй: ваеннай, грамадска-палітычнай, сацыяльнай, назвамі абстрактных паняццяў. Агульная колькасць слоўнікавых артыкулаў, якія пададзены на 60 старонках
20 У яе стварэнні, акрамя П. Бакача, удзельнічалі М. Шкялёнак (апрацоўка беларускага тэксту), М. Шкуткаў— дыпламаваны інжынер (апрацоўка нямецкага тэксту), С. Саўчук (тэхнічная апрацоўка кніжкі і эскіз вокладкі) і В. Русак — інжынер (матэрыяльная падтрымка аўтара ў час працы над рукапісам).
кнігі, складае 6000. Лексікон суправаджаеццараздзелам «Увагі пры карыстанні», дзе аўтар падрабязна тлумачыць сістэму выкарыстаных ім памет.
Беларуская частка слоўніка распрацавана на кірыліцы. Нямецкія словы і іх беларускія адпаведнікі згрупаваны аўтарам у чатыры калонкі, якія аддзелены паміж сабой прабеламі. Рэестравыя адзінкі пададзены ў алфавітным парадку, што вельмі зручна для высвятлення пра іх рознага роду эпізадычных даведак. Загаловачным выступае пераважна адно слова нямецкай мовы. Унутры артыкула пры рэестравай адзінцы часам падаюцца найбольш ужывальныя ўстойлівыя спалучэнні слоў, напрыклад:
Platz — месца, плошча, пляц;
Platz nehmen — сесьці;
recht — справядлівы, праўдзівы;
jemanden Recht geben — прызнаць некаму праўду; stimmen — згаджацца;
das stimmt — гэта згаджаецца, гэта правільна.
Вучэбная скіраванасць слоўніка вызначыла падачу моўнага матэрыялу: акрамя перакладаў нямецкіх рэестравых слоў, слоўнік уключае разгорнутую граматычную характарыстыку нямецкіх назоўнікаў. Нямецкія літары т, f п абазначаюць род назоўніка, адпаведна мужчынскі, жаночы («жаноцкі») і ніякі («сярэдні»). «Кожны прадметнік мае ў дужках канчаткі другога склону адзіночнага ліку (Gen. Sing.) і першага склону множнага ліку (Nom. Plur.), напрыклад: Abend (~s, ~е) т. — чытай: Nom. Sing, der Abend, Gen. Sing, des Abend~s, Nom. Plur. die Abend~e. У тым выпадку, калі змяняецца каранёвы галосны, у дужках запісваецца, на які галосны трэба замяніць, напрыклад: Abgang (~es, ~а~е) т. абазначае Nom. Sing, der Abgang, Gen. Sing, des Abganges, Nom. Plur. die Abg~a~ng~e. Назоўнікі, y якіх Gen. Sing, i Nom. Plur. маюць аднолькавыя канчаткі з Nom. Sing., маюць y дужках значкі (~, ~). Калі ў дужках ёсць толькі адзін значок (~), назоўнік зусім не мае множнага ліку, напрыклад: Abwesenheit (~) f
трэба чытаць як Nom. Sing, die Abwesenheit, Gen. Sing, der Abwesenheit, Nom. Plur. няма» [Там жа, c. 295],
Дзеясловы, якія не ўжываюцца без sich, вынесены ў асобны артыкул. Кіраванне дзеясловаў пазначана наступным чынам:
erorben (з 4-ым скл.) — заваяваць, здабыць;
erreichen (з 4-ым скл.) ■— дасягнуць, дастаць (нешта);
zueilen (з 3-ім скл.) —падбягаць, бегчы, сьпяшацца (да нечага).
Разам з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца з пэўнымі склонамі, фіксуюцца ўмовы кіравання, напрыклад:
Ьеі (з 3-ім скл.) — пры, каля;
zwischen (з 3-ім, або з 4-ым скл.) — паміж;
in (з 3-ім і 4-ым скл.) — у.
Аўтарам уключаны ў рэестравую частку найбольш пашыраныя нямецкія скарачэнні, якія спачатку расшыфраваны, a затым перакладзены, напрыклад:
dgl., dergleichen — падобна;
d.h. das heifit— гэта ёсць (г. ё.).
Акрамя «Нямецка-беларускага альфабэтычнага слоўніка», у структуру падручніка па нямецкай мове ўключаны невялікія нямецка-беларускія слоўнікавыя матэрыялы, якія суправаджаюць тэксты ў кнізе і граматычныя правілы. Словы ў іх пададзены паводле парадку іх ужывання ў тэксце. Ролю рэестравых выконваюць не толькі асобныя словы ў пачатковай форме, але і склонавыя формы назоўнікаў з/без прыназоўнікаў, асабовыя формы дзеясловаў, словазлучэнні і сказы. Такі спосаб арганізацыі рэестравай часткі разлічаны на завучванне асобных адзінак тэксту, што, безумоўна, спрыяла яго разуменню, напрыклад:
fur den Winter — на зіму;
nach demem Appetit — паводле твайго апетыту;
die Erde ist gedacht — зямля была прадстаўлена (выабражана);
als hache Scheibe — як плоская глыба (паверхня).
Граматычная характарыстыка рэестравых слоў уводзілася паступова, адпаведна з вывучэннем асноўных граматычных правілаў нямецкай мовы. Таму ў слоўніках, якія пададзены на першых лекцыях (матэрыял падручніка размеркаваны на 45 лекцый), назоўнікі запісаны з артыклем, прыналежныя займеннікі маюць усе тры родавыя формы, а астатнія часціны мовы забяспечаны толькі беларускімі адпаведнікамі, напрыклад:
der Vater — бацька;
unser, unsere, unser ■— наш, нашая, нашае; groji — вялікі;
trocken — сухі; in — у.
Пачынаючы з 10-й лекцыі для характарыстыкі рэестравых назоўнікаў аўтарам выкарыстана тая ж сістэма памет, што і ў «Нямецка-беларускім альфабэтычным слоўніку». Але памета роду вынесена на першае месца слоўнікавага артыкула, напрыклад:
т. Kunstschnitzer (-s, -) —разьбяр;
f. Spitze (-,-п) —кружава;
п. Кдппеп (-s) —магчымае.
Разгорнутая характарыстыка дзеяслова пададзена з 25-й лекцыі. У круглых дужках запісана, з якім дзеясловам-звязкай ужываецца той ці іншы дзеяслоў: h. — haben, s. — sein. Пры дзеясловах, якія спрагаюцца паводле моцнага тыпу спражэння, указана чаргаванне каранёвага галоснага, напрыклад:
abgeben (-a, h. -e) — аддаць; durchsehen (-a, h. -e) — праглядзець;
betriigen (-o, h. -o) —абмануць, падвясьці.
Аўтар карыстаецца двума спосабамі перакладу рэестравых слоў. Пераважную большасць складаюць такія слоўнікавыя артыкулы, у якіх эквівалентам да загаловачнага слова выступае адзін беларускі адпаведнік. Радзей у перакладной частцы прапанаваны рад сінонімаў, аддзеленых коскамі, напрыклад:
notigen ■— патрэбны, неабходны;
Sinn — значэньне, пасэнс, чуцьцё, думка.
Дадатковая інфармацыя, якая датычыцца аб’ёму значэння слова, пададзена ў круглых дужках пры беларускіх адпаведніках, напрыклад:
Kiesel — крэмепь (гуска), камень;
nachlesen — зьбіраць (каласы посьле жніва); schlittern — езьдзіць, коўзацца (налёдзе).