3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
Эшалоны бягуць на захад.
3 гісторыі перавозак на чыгунках Белару d (верасень 1943 май 1945 е
Війебск;2Ш>5
Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін»
Леанід Лыч
ЭШАЛОНЫ БЯГУЦЬ НА ЗАХАД. 3 ГІСТОРЫІ ПЕРАВОЗАК НА ЧЫГУНКАХ БЕЛАРУСІ (верасень 1943 май 1945 г.)
Віцебск Выдавецтва У.4 "ВДТУ" 2005
УДК 625 (09) (476)
ББК 63.3(2)6-2 (4 Бен)
66.3 (4 Бен) 6
Друкуецца па дазволу Савета Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін”
Рэцэнзенты:
І.У. Мандрык. прафесар кафедры сацыяльнагуманітарных дысцыплін ВФ УА ФПБ “МІПСА”
Лыч Леанід
Эшалоны бягуць на захад. 3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.) / Пад агул. рэд. І.У. Мандрыка. Віцебск: Выд-ва УА -ВДТУ”. 2005. 168 с.
Кніга прысвечана працоўнаму гераізму беларускага народа на аднаўленні разбуранага за час вайны і фашысцкай акупацыі чыгуначнага транспарту. асвятленню яго ролі ў забеспячэнні перавозкамі фронту і народай гаспадаркі. Паказана, які ўклад у адраджэнне матэрыяльнатэхнічнай базы транспарту БССР і разгортванне яго эксплуатацыйнай дзейнасці ўнеслі ваенныя чыгуначнікі, адкамандзіраваныя сюды спецыяльныя фарміраванні Народнага камісарыята шляхоў зносін СССР, калектывы тылавых чыгунак краіны.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
УДК 625 (09) (476)
ББК 63.3(2)6-2 (4 Бен)
ISBN 985-6421-43-8
© Л.М. Лыч
© Выдавецтва УА “ВДТУ”, 2005
ПРАДМОВА 4
ПЕРШЫЯ КРОКІ 6
НАПЯРЭДАДНІ ВЯЛІКАЙ БІТВЫ 26
ПА ВОГНЕННЫХ РЭЙКАХ 49
3 ПОЎНАЙ АДДАЧАЙ СІЛ 77
НА ЗАВЯРШАЛЬНЫМ ЭТАПЕ ВАЙНЫ 118
НА МІРНЫЯ РЭЙКІ 152
Аўтар прысвячае гэтую кнігу працоўным і ратным подзвігам чыгуначнікаў Беларусі
ПРАДМОВА
У багатым на падзеі летапісе працоўнага жыцця беларускіх чыгуначнікаў пачэснае месца належыць таму часу, калі на іх Радзіма ўсклала нялёгкую задачу ў самы сціслы тэрмін арганізаваць транспартнае абслугоўванне фронту і народнай гаспадаркі на вызваленай ад фашысцкіх захопнікаў тэрыторыі рэспублікі. Пры вырашэнні гэтай адказнай задачы давялося сустрэцца з неймавернымі цяжкасцямі. Вораг пакінуў пасля сябе толькі адны разбурэнні і пажарышчы, у бітвах з ім загінулі многія кадравыя работнікі транспарту, аднаўленчыя мерапрыемствы і арганізацыя перавозак, асабліва на франтавых і прыфрантавых участках, авіяцыі і артылерыйскім абстрэле, на працягу ўсяго перыяду вайны адчуваўся востры недахоп у матэрыяльна-тэхнічных сродках, неставала вопытных будаўнікоў, рабочых вядучых прафесій, спецыялістаў чыгуначнага транспарту.
Нечуваныя цяжкасці пасля акупацыйнай разрухі не пахіснулі волю і ўпэўненасць у сілу тых, хто адразу ж пасля выгнання ворага прыйшоў на транспарт. каб узянь непасрэдны ўдзел у хутчэйшым адраджэнні яго. Глыбокае разуменне ролі чыгунак для забеспячэння пераможнага шэсця Чырвонай Арміі далей на захад і арганізацыі нармальнага жыцця на вызваленай беларускай зямлі надавала незвычайную сілу ўсім, каго партыя і ўрад паслалі на гэты адказны ўчастак працоўнага фронту. За выключна кароткі час паспявалі зрабіць такое, што здзіўляла нават самых вопытных спецыялістаў, тых. хто на сваім вяку быў не раз удзельнікам слаўных гераічных здзяйсненняў савецкага рабочага класа і калгаснага сялянства.
Сакрэт велізарнага поспеху ў аднаўленні транспартнай гаспадаркі і разгортванні эксплуатацыйнай дзейнасці чыгунак Беларусі заключаўся ў нябачным да таго часу працоўньім гераізме людзей, іх нязгасным жаданні ўнесці як мага большы асабісты ўклад у хутчэйшую перамогу над фашысцкай Германіяй. пасля чаго адкрываліся новыя гарызонты для будаўніцтва шчаслівага мірнага жыцця. Паспяховаму змаганню з разрухай на транспарце дапамагалі цеснае ўзаемадзеянне грамадзянскіх і ваенных чыгуначнікаў, самаадданая праца прысланых сюды з савецкага тылу шматлікіх спецыяльных будаўніча-аднаўленчых фарміраванняў Народнага камісарыята шляхоў зносін СССР. Ка.мпартыя і ўрад Беларусі ў самую першую чаргу забяспечвалі чыгуначны транспарт неабходнымі
матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі і рабочай сілай, дапамагалі арганізаваць шэфства прадпрыемстваў прамысловасці. калгасаў і саўгасаў над чыгуначнымі станцыямі, паравознымі і вагоннымі дэпо, вакзаламі і г.д. Неацэннае матэрьіяльнае і маральнае значэнне мела тая дапамога. якую ў той час атрымоўвала Беларусь ад чыгунак савецкага тылу.
Такі ўсенародны клопат аб лёсе беларускіх чыгунак садзейнічаў праяўленню масавага гераізму людзей. Барацьба за тэрміновае адраджэнне чыгуначнага транспарту, павышэнне яго ўкладу ў забеспячэнне фронту і тылу перавозкамі нарадзіла велізарную колькасць сапраўдных герояў працы, імёны якіх маюць поўнае права быць добра вядомымі тым, хто сёння працягвае справу людзей старэйшых пакаленняў.
Ад таго часу, як на вызваленых чыгуначных участках Беларусі былі ўкладзены першыя шпалы і рэйкі, пачуліся першыя гудкі паравозаў, мінула больш як шэсць дзесяткаў гадоў. Гэта даволі вялікі адрэзак часу. Яго зусім дастаткова, каб паспець на старонках навуковай. навуковапапулярнай і мемуарнай літаратуры выступіць з самастойнай тэмай аб здзейсненым у тыя суровыя гады на чыгунках Беларусі. На жаль, да такога сюжэту спецыяльна яшчэ не звярталіся беларускія гісторыкі, публіцысты, непасрэдньія ўдзельнікі гэтай гераічнай эпапеі. Пра справы будаўнікоў-аднавіцеляў транспарту і чыгуначнікаў звычайна апавядаецца ў агульных творах аб Вялікай Айчыннай вайне. што не дазваляе належным чынам асвятліць іх ролю. Менавіта наяўнасць такога прагалу ў нашай літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне і падахвоціла аўтара нас звярнуцца да гэтай у многіх адносінах актуальнай тэмы. Калі б мне ў нейкай ступені ўдалося запоўніць існуючы прагал, я прыняў бы гэта за вялікую радасць для сябе. А яшчэ большую радасць прынесла б мне прыхільная сустрэча кнігі чыгуначнікамі. Гераічным працоўньім подзвігам іх старэйшых пакаленняў яна і прысвячаецца.
ПЕРШЫЯ КРОКІ
3 вялікай радасцю сустрэла насельніцтва акупіраванай Беларусі весткі аб паражэнні гітлераўскіх полчышчаў пад Курскам і Арлом. Гістарычная перамога савецкіх войск яшчэ больш узмацніла яго веру ў непазбежнасць поўнага разгрому нямецка-фашысцкіх армій, хуткага краху ўстаноўленага імі на захопленай тэрыторыі ‘"новага парадку”. Такімі ж радаснымі паведамленнямі аб перамоганосным наступленні Чырвонай Арміі на ўсіх важнейшых франтах вайны былі напоўнены і першыя дні восені 1943 года. У цемры восеньскіх начэй усё часцей і часцей было відаць, як гарыць і палымнее неба на ўсходзе. Часамі ад таго ж боку даносіліся моцныя выбухі, ад якіх дрыжала зямля, трымцелі шыбы ў вокнах, сыпалася пабелка са столі. Цяпер ужо ніхто не сумняваўся, што набліжаецца дзень, калі назаўжды будзе скончана з тымі звярынымі пакутамі, якія пераносіў беларускі народ у час нямецкафашысцкай акупацыі.
I такі дзень надышоў. Надышоў, вядома, для тых, каму пашчасціла выйсці жывым з гэтага страшэннага пекла. Спачатку жыхары Хоцімска, Мсціслава, Касцюковіч і Клімавіч з хлебам і соллю сустракалі сваіх вызваліцеляў, затым запунсавеў сцяг свабоды над Крычавым, Чэрыкавым, Лёзнай, Добрушам і многімі іншымі гарадамі і населенымі пунктамі Гомельскай, Магілёўскай, Віцебскай і Палескай абласцей. 26 лістапада 1943 года часці Чырвонай Арміі выгналі ворага з аднаго з буйнейшых прамысловых і культурных цэнтраў рэспублікі горада Гомеля.
Пад канец 1943 года ва ўсіх усходніх абласцях Беларусі было ачышчана ад акупантаў поўнасцю 30 і часткова 10 раёнаў. На іх тэрыторыі пралягала прыкладна 750 кіламетраў чыгуначных шляхоў, з якіх да 600 кіламетраў даводзілася на Беларускую магістраль, каля 130 кіламетраў на Заходнюю і 20 кіламетраў на Паўднёва-Заходнюю. Да найбольш важных чыгуначных участкаў адносіліся: Унеча Крычаў (21-30.IX)1, Крычаў Цёмны Лес (30.IX), Крычаў Драніха (30.IX), Гомель Хальч (26-31.XI), Рэчыца Гомель (18-26.XI), Васілевічы Хойнікі (28.XI). Аднак куды большая колькасць беларускіх гарадоў і вёсак працягвала заставацца пад акупацыяй, несучы вялікія ахвяры ў жорсткай барацьбе з фашызмам.
3 прыходам Чырвонай Арміі ва ўсходнія раёны Беларусі тут адразу ж распачаліся велізарныя работы па аднаўленні разбуранай за час вайны і ня.мецка-фашысцкай акупацыі народнай гаспадаркі. У найхутчэйшым
' У дужках даюцца даты вызвалення ўчастка.
адраджэнні прамысловасці, сельскай гаспадаркі. транспарту працоўныя рэспублікі бачылі адну з асноўных перадумоў па забеспячэнні далейшых поспехаў савецкіх войск у барацьбе за поўнае вызваленне Беларусі і канчатковьі разгром праціўніка.
Да ліку першачарговых задач у раёнах, адкуль былі выгнаны фашысты, адносілася аднаўленне чыгуначнага транспарту, якому належала вядучая роля ў перавозках воінскіх грузаў. Пад той час, калі ў ходзе летне-асенняга наступлення 1943 года войскі Чырвонай Арміі ўступілі на тэрыторыю ўсходніх раёнаў Беларусі, ужо шматразова на практыцы была падмацавана праўдзівасць слоў Ф. Энгельса "‘Узбраенне, склад, арганізацыя, тактыка і стратэгія залежаць перш за ўсё ад дасягнутай на дадзены момант ступені вытворчасці і ад сродкаў зносін” і У.І. Леніна, што да вайны “патрэбна рыхтавацца працягла, сур’ёзна. пачынаючы з эканамічнага ўздыму краіны, з наладжвання чыгунак (бо без іх сучасная вайна ёсць пусцейшая фраза)”*, што чыгуначны транспарт з’яўляецца “найважнейшым матэрыяльным фактарам вайны, які мае першаступеннае значэнне не толькі для выканання ваенных аперацый, але і для забеспячэння Чырвонай Ар.міі баявой і рэчавай маёмасцю і харчаваннем"'. Са сказаным добра пераклікаюцца словы Маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава з яго прадмовы да кнігі Н.А. Анціпенкі “На главном направленнн” (М.. выд. “Наука”, 1967). Маршал Савецкага Саюза Г.К. Жукаў піша: “Работа аператыўнага тылу ў мінулую вайну ў значнай ступені залежала ад наяўнасці, прапускной і правазной здольнасці чыгунак, значэнне якіх у тылавым забеспячэнні войск было рашаючым” (стар. 11).
Асноўная нагрузка на плечы чыгуначнага транспарту легла ў час вайны і па перавозках народнагаспадарчых грузаў. Вось чаму пры адраджэнні гарадоў і вёсак так важна было аднавіць і сталёвыя магістралі. Гэта падкрэслівалася і ў прынятай ў жніўні 1943 г. пастанове СНК СССР і ЦК ВКП(б) “Аб неадкладных мерах па аднаўленні гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі". Яна абавязала Народны Камісарыят шляхоў зносін СССР, мясцовыя партыйныя і савецкія арганізацыі прыняць усе неабходныя захады па хутчэйшым аднаўленні і будаўніцтве паравозных і вагонных дэпо, вакзалаў, службовых і жылых будынкаў на вызваленых ад праціўніка чыгунках.