• Газеты, часопісы і г.д.
  • 3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)

    3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)


    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 168с.
    Віцебск 2005
    47.52 МБ
    Узяты на старне 1944 года тэмп калектыў работнікаў Беларускай чыгункі забяспечваў і ў наступныя месяцы. Асабліва высокай рытмічнасню вызначалася іх праца ў маі і чэрвені, гэта значыць, якраз напярэдадні завяршэння падрыхтоўкі Беларускай наступальнай аперацыі. калі на плечы магістралі легла непамерна вялікая нагрузка па задавальненні перавозкамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў. Ва ўсе месцы выгрузкі кіраўніцтва чыгункі камандзіравала слецыяльных упаўнаважаных для падтрымлівання дзелавога кантакту з прадстаўнікамі воінскіх часцей. Гружаныя саставы, як правіла, сунраваджалі па франтавых участках вопытныя кіруючыя работнікі. якія працавалі тут да
    вайны і добра ведалі мясцовыя асаблівасці, профіль пуці. Практыкаваўся пропуск воінскіх цягнікоў у адным кірунку так званай “пачкай”, што пазбаўляла ад неабходнасці рабіць скрыжаванні і да мінімуму скарачала інтэрвалы паміж чарговымі адпраўленнямі саставаў. Апошнія часцяком без затрымак праходзілі чыгуначныя вузлы і буйныя станцыі, а падмену паравозаў рабілі на перадвузлавых станцыях, чым пазбягаліся магчымыя страты ад нападаў варожай авіяцыі. Ужываліся і іншыя перадавыя метады перавозкі воінскіх эшалонаў, дзякуючы чаму дасягаўся высокі ўзровень выкарыстання транспартнай тэхнікі, забяспечваўся бесперабойны падвоз грузаў. Аб гэтым, напрыклад, сведчыў такі факт, што па асобных прыфрантавых участках у час засяроджвання перавозак прапускалі ў тры разы больш цягнікоў, чым пры звычайных умовах. Парою на адным перагоне адначасова знаходзіліся ў руху да трох саставаў, аднак іх прасоўванне было так арганізавана, што за перыяд воінскіх перавозак не здарылася ніводнай аварыі. Транспартны канвеер, як дакладны гадзіннікавы механізм, працаваў рытмічна, не ведаючы колькі-небудзь істотных затрымак па прычынах тэхнічнага ці арганізацыйнага характару.
    У той час на Беларускай і Заходняй чыгунках шырокі размах набылі сацыялістычнае спаборніцтва па прафесіях, на адну паездку, на адно дзяжурства, комплекснае спаборніцтва паравознікаў, работнікаў службы руху і вагоннікаў за найбольш эфектыўнае выкарыстанне транспартных сродкаў, паўнейшае забеспячэнне патрэб фронту перавозкамі. Шматгранную работу па развіцці сацыялістычнага спаборніцтва, мабілізацыі мас на паспяховае выкананне дзяржаўных планаў перавозак праводзіла партыйная арганізацыя Крычаўскага вузла на чале са сваім сакратаром Серыкавым. Каштоўную дапамогу ёй стала аказваў Магілёўскі абкам КП(б)Б. На спецыяльным бюро абкама партыі разгледжвалася пытанне аб стане партыйна-масавай работы на Крычаўскім вузле. Партыйныя і прафсаюзныя арганізацыі, гаспадарчыя кіраўнікі ўсямерна садзейнічалі павышэнню палітычнай і працоўнай актыўнасці чыгуначнікаў, вялі рашучую барацьбу за ўмацаванне транспартнай дысцыпліны. Ва ўсіх службах вузла меліся дошкі паказчыкаў выканання прынятых абавязацельстваў, выходзілі восем насценных газет. Да пачатку масавых летніх перавозак з моладзі і камсамольцаў было падрыхтавана 32 памочнікі машыністаў паравоза, 42 качагары і 100 слесараў. Многія маладыя рабочыя, якія толькі што закончылі курс тэхнічнага навучання, у паўтара раза і больш перавыконвалі свае зменныя заданні1.
    ' Савецкая Беларусь. 1944 20 чэрвеня.
    У арганізацыі мас на барацьбу за ўзорнае забеспячэнне фронту і народнай гаспадаркі перавозкамі, выхаванні камуністычнай свядомасці важную ролю адыгрывала газета "Железнодорожннк Белорусснн”, якая аднавіла свой выпуск 23 лютага 1944 года. На яе старонках рэгулярна змяшчаліся цікавыя матэрыялы аб працоўных і баявых подзвігах транспартнікаў, развіцці спаборніцтва за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Загадам НКШЗ СССР ад 8 мая 1944 года шэраг работнікаў газеты быў узнагароджаны нагруднымі значкамі. Розныя ўзнагароды атрымалі таксама актывісты насценных газет. За ініцыятыву і энергію, праяўленыя ў друку па мабілізацыі чыгуначнікаў на выкананне заданняў па перавозках, значком "Ударніку Сталінскага прызыву” былі ўзнагароджаны рэдактары насценных газет “Паравознік” Гомельскага дэпо М.Я. Баронін, "Вагоннік” Гомельскага вагоннага ўчастка Я.П. Ермакова, “Сувязіст” Гомельскай дьістанцыі сігналізацыі і сувязі А.К. Наркевіч.
    Сярод калектываў працаўнікоў сталёвых магістраляў шырыўся рух за права называцца франтавымі зменамі і брыгадамі, у якім актыўны ўдзел прымалі ка.мсамольцы і моладзь. На пачатку 1944 года 180 маладзёжных калектываў чыгунак рэспублікі дабіліся гэтага ганаровага звання'. Для абагульнення вопыту іх работы 19-20 красавіка ў Гомелі праводзіўся злёт маладых чыгуначнікаў Беларускай магістралі. У прынятым звароце камсамольцы і моладзь чыгункі заклікалі аддаць усе свае сілы і ўменне для канчатковага разгрому ворага. Ставілася задачай стварыць на кожным прадпрыемстве транспарту не менш як па адной камсамольска-маладзёжнай змене, арганізаваць на ўсіх вузлах і рашаючых станцыях пасты з членаў ВЛКСМ і перадавой моладзі па прасоўванні воінскіх эшалонаў да фронту і па захаванні грузаў у час перавозкі.
    Зварот удзельнікаў злёту знайшоў гарачы водгук у маладых чыгуначнікаў рэспублікі. Высокімі дасягненнямі ў працы адклікнулася на яго адзіная камсамольска-маладзёжная змена В. Малашонка з Гомельскага чыгуначнага вузла, якая з’явілася ініцыятарам хуткаснай апрацоўкі і прасоўвання франтавых маршрутаў. Гэта было даволі вялікае па колькасці рабочых маладзёжнае фарміраванне: аб’ядноўвала 1350 чалавек". У яго ўвайшлі ўсе камсамольска-маладзёжныя брыгады і змены важнейшых участкаў вузла. што прьімалі непасрэдны ўдзел у арганізацыі руху, абслугоўванні цягнікоў. Заступіўшы 22 красавіка на начное дзяжурства, яна дабілася рэкорднай для Беларускай магістралі выпрацоўкі на разгрузцы вагонаў, перавыканаўшы заданне больш чым у
    Комсо.мол Белорусснн Цнфры н факты Мн . 1968 С 49
    * Купреева А.П Возрожденне народного хозяйства Белорусснн Мн Наука н техннка. 1976 С. 109
    паўтара раза. Па выніках сацыялістычнага спаборніцтва камсамольскамаладзёжных брыгад чыгункі за красавік 1944 года адзіная змена Малашонка заваявала першае месца і атрымала пераходны Чырвоны сцяг ЦК ЛКСМБ і ўпраўлення Беларускай магістралі. I ў далейшым яна ішла ў шарэнзе перадавікоў вытворчасці, несучы працоўную вахту на самых адказных участках перавозачнага працэсу. За чэрвень змена арганізавала хуткасную перапрацоўку звыш тысячы таварных экспрэсаў, графікавае адпраўленне якіх склала 97 працэнтаў.
    Такіх перадавых маладзёжных калектываў мелася нямала на чыгунках рэспублікі. У агульных дасягненнях транспартнікаў Беларусі па перавозках ваеннай тэхнікі, боепрыпасаў, жывой сілы для забеспячэння патрэб маючай адбыцца летняй наступальнай аперацыі, дастаўцы грузаў для аднаўляемых гарадоў і вёсак іх уклад несумненна велізарны, як велізарны ўклад усяго калектыву беларускіх чыгуначнікаў у цэлым. Аб гэтым сведчаць многія факты, у тым ліку і заваяванні транспартнікамі рэспублікі якраз напярэдадні Беларускай аперацыі высокіх прызавых месцаў ва ўсесаюзным сацыялістычным спаборніцтве. Так, калектыву работнікаў Беларускай магістралі двойчы за май і чэрвень 1944 года уручалі пераходны Чырвоны сцяг НКШЗ СССР. За гэтыя два месяцы на чыгунку прыбыло 990 тысяч тон грузу, альбо на 66 працэнтаў больш, чым за сакавік і красавік’.
    Прыклады высокай арганізаванасці ў працы, сапраўднага бясстрашша і гераізму паказвалі калоны паравозаў Асобага рэзерву НКШЗ СССР, што працавалі на чыгунках Беларусі. Перадавой сярод іх з’яўлялася калона № 22. У лютым і сакавіку яна выходзіла пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва сярод паравозных калон Беларускай магістралі. За гэтыя два месяцы ёю перавезена звыш нормы да 40 тысяч тон грузу, паспяхова выконваліся заданні па сярэднясутачным прабегу цягнікоў і па іншых паказчыках. У красавіку начальнік Беларускай чыгункі ўзнагародзіў значком, аб’явіў падзякі і выдаў грашовыя прэміі 35 лепшым работнікам калоны. Значок ‘’Выдатны паравознік” быў уручаны старшаму машыністу А.М. Круку, машыністам Ф.М. Дульдзіеру і Л.Т. Скасарэнку, паязному качагару А.Г. Сапобіну.
    Сістэматычна перавыконвала заданні па перавозках грузаў на галаўных франтавых участках Чырванасцяжная калона паравозаў № 35. У ёй працавала ш.мат высокакваліфікаваных і адважных паравознікаў, якія пакрылі сябе неўвядальнай славай у тыя грозныя дні. Узоры добрасумленнага выканання свайго абавязку перад Радзімай паказалі памочнік машыніста Н.П. Нежывясаў і паравозны качагар А.І. Ціхаміраў. Першага красавіка варожы самалёт абстраляў іх цягнік на ўчастку
    1	НАРБ Ф 1041. в І.с. 330. a 93. 106-110, 117. 129
    Васілевічы Хойнікі. Але смельчакі не пакінулі паравоз, працягвалі трымаіша вызначанага курсу і забяспечылі дастаўку эшалона да месца прызначэння. За праяўлены гераізм і адвагу начальнік Беларускай чыгункі ўзнагародзіў іх значком “Выдатны паравознік" і выдаў прэміі па 1000 рублёў кожнаму. У сувязі з адкамандзіраваннем у красавіку калоны на іншую магістраль начальнік Беларускай чыгункі аб’явіў кожнаму з яе работнікаў падзяку у асабовую справу'.
    Стабільна мелі высокія вытворчыя паказчыкі на працягу ўсяго першага паўгоддзя 1944 года паравозныя калоны №№ 9, 27, 62 і многія іншыя, што эксплуатаваліся на чыгунках рэспублікі. Да калектываў гэтых калон з поўным правам можна дапасаваць тую высокую адзнаку, якую ў свой час дала газета “Красная звезда” працы ваенных чыгуначнікаў. У перадавым артыкуле яна пісала, што “паспяховая баявая работа магчыма толькі пры бесперабойным сілкаванні фронту рэзервамі. тэхнікай, боепрыпасамі, харчаваннем у самых грандыёзных памерах. I той факт, што нашы ваенныя чыгуначнікі насуперак усім перашкодам, у цяжэйшых умовах забяспечваюць паспяховае рашэнне гэтай найважнейшай задачы, робіць іх гордасцю ўсёй Чырвонай Арміі, усяго савецкага народа”".
    Самаадданая праца паравозных калон Асобага рэзерву служыла добрым прыкладам для ўсіх астатніх чыгуначнікаў, якім таксама неаднаразова даводзілася ажыццяўляць перавозкі грузаў у самых небяспечных умовах. Асабліва часта пад сур’ёзную пагрозу ставілася іх жыццё ў самыя апошнія дні перад наступленнем Чырвонай Арміі. 1 ў такіх звязаных з рызыкай для жыцця ўмовах працавалі не толькі паравозныя брыгады, што вадзілі цягнікі да самай лініі фронту. Ніводзін працоўны калектыў чыгуначнікаў Беларусі не быў гарантаваны ад нападу варожай авіяцыі да таго, пакуль поўным ходам не разгарнуўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі на захад у час летняга наступу 1944 года. Часцей за ўсё налёты рабіліся ўначы. Каб не ставіць людзей пад такую пагрозу, на шэрагу франтавых чыгуначных станцый сістэматычна арганізоўвалася адпраўка рабочых і служачых разам з сем’ямі на ноч у навакольныя вёскі. а раніцай яны зноў вярталіся да месна працы. Але не былі выключэнне.м і дзённыя налёты фашысцкіх самалётаў на чыгуначныя станцыі, паравозныя дэпо, масты і іншыя важныя аб'екты. што часта не абыходзілася і без чалавечых ахвяр.