3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
Палепшылася вытворча-тэхнічная база паравозных дэпо. 3 заводаў краіны і ад іншых чыгунак у іх распарадждэнне паступіла нямала
паравозаў, варштатаў, рознага абсталявання, механізмаў і абсталявання. У 1945 годзе здадзены ў пастаянную эксплуатацыю Жлобінскае паравознае дэпо, 15 стойлаў у Аршанскім, 6 у Асіповіцкім, 5 у Мінскім дэпо. На шэрагу чыгуначных вузлоў пачалі даваць ток нанова ўведзеныя ў строй электрастанцыі.
Немалы аб’ём работ быў выкананы па тэхнічным развіцці грузавой гаспадаркі, удасканаленні сродкаў сігналізацьіі і сувязі. Дзесяткамі новых вакзалаў папоўніліся пасажырскія станцыі беларускіх чыгунак. Больш увагі стала надавацца ўнутранай добраўпарадкаванасці вакзальных памяшканняў. Словам, стараліся рабіць з прыцэлам на больш аддаленую перспектыву, улічваючы патрабаванні мірнага часу.
Але ж усё тое, што ўдалося зрабіць да канца 1945 года па адраджэнні чыгуначнага транспарту БССР, было толькі пачаткам, першым крокам у яго капітальным аднаўленні і развіцці. Хаця ад моманту вызвалення Беларусі была выканана і значная работа па аднаўленні чыгунак, павьішэнні іх правазной і прапускной здольнасці, да даваеннага ўзроўню ім было яшчэ вельмі і вельмі далёка. На шмат якіх участках пуці працягвалі ляжаць кароткамерныя рэйкі і рубкі даўжынёю 3-9 метраў, шпалы ў вялікай колькасці былі дэфектнымі і не прамочанымі антысептыкамі, неставала супрацьугонаў, кастылёў. падкладак, накладак і іншых прыстасаванняў для ўмацавання пуці. Праз слаба развітую матэрыяльна-тэхнічную базу некаторых паравозных і вагонных дэпо і ўчасткаў немагчыма было своечасова і якасна рабіць рамонт рухомага саставу. Значна адставалі чыгункі ад даваеннага ўзроўню па тэхнічнай аснашчанасці грузавой гаспадаркі, развіцця сродкаў сігналізацыі і сувязі, па колькасці вакзальных і службоватэхнічных памяшканяў. Неабходна было прыкласці яшчэ шмат сіл і энергіі, пайсці на каласальныя капітальныя ўкладанні, каб узняць тэхнічную ўзброенасць чыгуначнага транспарту на той узровень, на якім яна знаходзілася напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. і на гэтай падставе стварыць усе ўмовы для ажыццяўлення нармальнай эксплуатацыйнай дзейнасці. росту прадукцыйнасці працы чыгуначнікаў. I каб вырашыць гэтыя надзённыя задачы, патрэбны быў не адзін ці два гады напружанай стваральнай праны, а больш працяглы час.
Далёка не поўная завершанасць аднаўленчых работ на транспарце БССР ізноў, як і ў час вайны, значна ўскладняла арганізацыю эксплуатацыйнай дзейнасці, патрабавала ад чыгуначнікаў вялікага напружання для таго, каб і пры такіх умовах своечасова і ў вызначаных памерах забяспечваць народную гаспадарку і насельніцтва перавозкамі. Асабліва важнае значэнне набывала эфектыўнае скарыстанне наяўнага парку рухомага саставу. Кожны паравоз і вагон павінны былі несці
максімальную нагрузку. быць як мага больш заняты ў эксплуатацыі. Гэта добра разумелі ўсе чыгуначнікі. што непасрэдна займаліся перавозкамі. Пэўныя захады былі зроблены і па павышэнні адказнасці кліентуры за арганізацыю сваімі сіламі і сродкамі пагрузачна-разгрузачных аперацый, за эксплуатацыю рухо.мага саставу чыгунак на сваіх пад'язных пуцях.
Багаты вытворчы вопыт, набыты беларускімі чьігуначнікамі ў складаных умовах абслугоўвання франтоў, глыбокае ўсведамленне сваёй ролі ў агульнанароднай барацьбе за хугчэйшую ліквідацыю цяжкіх вынікаў вайны і фашысцкай акупацыі. жалезная дысцыпліна на транспарце з’явіліся аднымі з важнейшых фактараў чоткай работы транспартнага канвеера ў першыя пасляваенныя месяцы. Натхнёныя гістарычнымі перамогамі Савецкай Арміі ў барацьбе з фашызмам, беларускія чыгуначнікі давалі клятву не шкадаваць сваіх сіл і энергіі для дасягнення новых поспехаў на працоўным фронце, куды цяпер былі скіраваны ўсе намаганні рабочага класа, калгаснага сялянства і інтэлігенцыі нашай краіны.
3 дня ў дзень на чыгуначным транспарце, як і ў перыяд вайны, захоўваўся высокі працоўны рэжым, ішла напружаная барацьба за павелічэнне аб’ёмаў перавозак. У авангардзе гэтай барацьбы былі. як і заўсёды, работнікі службы руху і паравознікі. Менавіта ад іх зладжанасці ў працы ў многім залежаў агульны поспех усіх чыгуначнікаў. Першыя пасляваенныя месяцы багаты яскравымі прыкладамі цеснай вытворчай садружнасні работнікаў службы руху з паравозніка.мі, у выніку чаго стала магчымым прыкметна ўзняць ўзровень эксплуатацыйнай дзейнасці ў многіх чыгуначных калектывах, што мела надзвычай важнае значэнне для вырашэння пастаўленых перад транспартам задач. А іх было нямала і самага рознага характару, з якімі нават не даводзілася мець справу ў папярэднія часы.
3 пачуццём высокай адказнасці паставіліся чыгуначнікі Беларусі да арганізацыі летніх перавозак першай чаргі дэмабілізаваных савецкіх воінаў старэйшых узростаў, якія вярталіся дамоў па заканчэнні вайны. Перавозілі іх звычайна поўнасастаўнымі эшалонамі. Але і ў пасажырскіх цягніках выдзялялі вагоны для дэмабілізаваных. Былі прыняты своечасовыя захады, каб пад эшалоны дэмабілізаваных воінаў рухомы састаў падаваўся ў дакладна вызначаны тэрмін, поўнасцю ўкамплектаваны спраўным абсталяваннем і пасля стараннай санітарнай апрацоўкі. Належны клопат быў праяўлены аб забеспячэнні дэмабілізаваных на шляху іх паездкі цераз Беларусь усім неабходным. Ва ўсіх прывакзальных амбулаторыях і прыёмных пакоях арганізоўвалася кругласутачная дзяжурсгва медперсаналу. Ад сярэдзіны кастрычніка 1945 года па чыгунках рэспублікі ўжо імчаліся цягнікі з дэмабілізаванымі
другой чаргі. I паколькі перавозка іх павінна была завяршыцца за гранічна сціслы тэрмін: да 1 снежня, усё гэта запатрабавала ад беларускіх чыгуначнікаў вялікіх намаганняў. I з гэтай ганаровай справай яны паспяхова справіліся.
Нямала цяжкасцяў і клопатаў узнікла такса.ма ў сувязі з перавозкай на ўсход рэпатруіруемых савецкіх грамадзян. Асноўная прычына гэтага адсутнасць неабходнай колькасці рухомага саставу. Перашкаджала таксама і агульная перагружанасць чыгунак Беларусі. У шэрагу выпадкаў ваенна-санітарныя цягнікі. выдзеленыя для перавозак рэпатрыянтаў, цэлымі суткамі прастойвалі на Брэст-Літоўскай чыгунцы ў чаканні падачы вагонаў і пад пагрузкай, да таго яшчэ і вельмі павольна рухаліся яны ў час дарогі. Гіа розных прычынах толькі на станцыях Брэст і БярозаКартузская па стане на 20 жніўня сабралося да 12 тысяч рэпатрыянтаў'. I толькі дзякуючы прыняццю дадатковых захадаў, на гэтай і іншых чыгунках удалося неўзабаве значна палепшыць арганізацыю іх перавозкі. У многіх выпадках пагрузку рэпатрыянтаў у ваенна-санітарныя цягнікі заканчвалі ўсяго толькі праз тры гадзіны, а хуткаснь руху іх даходзіла да 400 кіламетраў і больш у суткі.
Першыя месяцы работы ў мірных умовах вызначаліся высокай працоўнай актыўнасцю шматтысячнай арміі чыгуначнікаў Беларусі. На вялікай хуткасці вадзілі цягнікі, сістэматычна перавыконвалі вагавыя нормы і эканомілі паліва баранавіцкія паравознікі. За май яны правялі па кальцы 213 цягнікоў і сэканомілі 579 тон паліва. Колькасць саставаў, якія былі праведзены ў чэрвені па кальцы, дасягнула 237, прычым 208 з іх цяжкай вагі. Машыністы-кальцавікі павялічылі сярэднясутачны прабег паравоза супраць нормы на 50 кіламетраў і скарацілі яго абарот на 2,5 гадзіны. Высокіх паказчыкаў стала дамагалася на Баранавіцкім чыгуначным вузле калона паравозаў Асобага рэзерву HK11I3 № 69. Перадавая ў калоне брыгада старшага машыніста Качуры першая праявіла ініцыятыву і пачала рабіць паездкі без набору вады на ўчастках Баранавічы Негарэлае. Баранавічы Цімкавічы, дзякуючы чаму прыкметна вырасла хуткасць руху цягнікоў. У гэтым дэпо ўвесь час у добрым цепла-тэхнічным стане знаходзіўся паравозны парк. пры высокай якасці і без затрымак варочаліся ў строй лака.матывы. Электразваршчык дэпо Баранавічы Я. Арлоў, каваль М. Кораб, меднік П. Скок, слесар М. Ячнік штодзённа давалі па дзве-тры нормы выпрацоўкі'.
Уздыму вытворчай і грамадска-палітычнай актыўнасці транспартнікаў рэспублікі садзейнічала праведзеная ў іх калектывах арганізацыйна-масавая работа па дастойнай сустрэчы свайго
■ Тамсама. с 18. a 68.
‘ Чырвоная звязда 1945 8. 24 ліпеня. 6 лістапада
прафесійнага свята Дня савецкага чыгуначніка, адзначаць якое стала традыцыйным ужо ў даваенны час. Упершыню за апошнія гады чыгуначнікі рэспублікі, ды і ўсёй краіны, збіраліся адсвяткаваць яго ў мірных умовах. Добра рыхтаваліся да гэтага дня і работнікі БрэстЛітоўскай чыгункі. Па даных, на 1 жніўня тут з агульнай колькасці рабочых і служачых 20 тысяч чалавек прымалі ўдзел у спаборніцтве 18,3 тысячы чалавек. На чыгунцы мелася 5752 стаханаўцы, 4486 ўдарнікаў і 351 лунінец'. У ходзе спаборніцтва ў гонар свайго прафесійнага свята многія вытворчыя калектывы яе змаглі дамагчыся выдатных поспехаў у працы. У параўнанні з чэрвенем чыгунка ў жніўні павялічыла сярэднясутачную нагрузку на 61, выгрузку на 57 працэнтаў. 3 высокімі вытворчымі паказчыкамі прыйшлі да свайго свята калектывы многіх прадпрыемстваў іншых чыгунак Беларусі, сярод іх Аршанскае аддзяленне руху Заходняй магістралі, якое ўзначальваў Я.П. Юшкевіч. План пагрузкі ў ліпені яно перавыканала на 16 працэнтаў, прыёму і здачы цягнікоў на 73, час абароту вагона быў на 25 працэнтаў ніжэй за даведзенае заданне, хуткасным метадам прапусцілі каля тысячы таварных экспрэсаў, работнікі прамежкавых станцый сэканомілі 20 тысяч вагонагадзін. Па выніках работы за ліпень калектыву аддзялення быў уручаны пераходны Чырвоны сцяг НКШЗ і ВЦСПС2.
Напал барацьбы за ўсё лепшае забеспячэнне патрэб народнай гаспадаркі і насельніцтва ў перавозках не паніжаўся і ў наступныя месяцы. Разам з усім савецкім народам чыгуначнікі рэспублікі дружна сталі на працоўную вахту ў гонар 28-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Чатыры разы краіна адзначала гэтую дату ва ўмовах ваеннага часу. Цяпер чарговую гадавіну збіраліся адсвяткаваць пры зусім іншых умовах, што надавала спаборніцтву асаблівы размах і дзейнасць. Відаць гэта было і па выніках работы стальных магістраляў Беларусі. Так, БрэстЛітоўская чыгунка дабілася ў верасні самай высокай ў 1945 іодзе сярэднясутачнай выгрузкі. Сярод калектываў Беластоцкай магістралі найбольшага поспеху ў перадкастрычніцкім спаборніцтве дамагаліся гродзенскія паравознікі. Прадукцыйнасць працы ў кастрычніку склала 155 працэнтаў ад нормы. Яшчэ да свята дэпо атрымала пашпарт гатоўнасці да працы ў зімовых умовах’.