3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
Перадавікоў Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва чыгуначнікаў было нямала і сярод іншых калектываў Заходняй, а таксама Беларускай, Брэст-Літоўскай і Беластоцкай магістраляў.
Паспяхова вьітрымлівалі многія чыгуначнікі рэспублікі тыя сур’ёзныя патрабаванні. якія ставіла перад імі сацыялістычнае спаборніцтва за заваяванне звання найлепшага на сетцы чыгунак СССР паравоза, вуглепад’ёмнага крана, пункта водазабеспячэння. комплекснай брыгады па рамонце вагонаў і г.д., за заваяванне звання найлепшага сярод работнікаў вядучых чыгуначных прафесій краіны. Першай на Беларусі звання “Найлепшы паравоз” сеткі чыгунак СССР дабілася ў сакавіку 1945 года добра вядомая на Брэст-Літоўскай магістралі брыгада машыніста М.П. Савачкіна з Лунінецкага дэпо. Члены яго брыгады старанна даглядалі за сваім паравозам, умела дастасоўвалі да практыкі перадавыя лунінскія метады, сістэматычна перавыконвалі нормы сярэднясутачных прабегаў. ашчадна выдаткоўвалі паліва, не дапускалі парушэнняў правілаў бяспекі руху. У сакавіку яны правялі 5 цяжкаваговых саставаў, у якіх дастаўлена дадаткова да нормы 1420 тон грузу. Высокае ганаровае званне брыгада адстаяла і па выніках работы за красавік. Вясной 1945 года “Найлепшы паравоз” сеткі чыгунак СССР заваёўвалі заксама брыгады машыністаў П. Кузьміна і II. Дачкіна
(Маладзечна). Ценерыкова (Віцебск). X. Качмарова (Магілёў), Карнеева (Лунінец), М. Лепяшынскага (Орша) і інш.
He раз выходзілі ў лік найлепшых па сетцы чыгунак краіньі і іншыя паасобныя вытворчыя калектывы, а таксама работнікі вядучых прафесій. якія бралі актыўны ўдзел у іэтым відзе сацыялістычнага спаборніцтва.
3 месяйа ў месяц павялічвалі аб’ё.мы і паляпшалі якасць рамонтных работ Го.мельскі паравоза-вагона і Мінскі вагонарамонтньі заводы. Яны рабілі капітальны рамонт рухомага саставу. У гэтых калектывах працавала нямала высокасумленных рамонтнікаў, якія аддавалі ўсе свае сілы і вопыт для хутчэйшага вяртання ў эксплуатацыю моцна паношаных ці атрымаўшых сур’ёзныя пашкоджанні ў час ваенных дзеянняў паравозаў і вагонаў. Кіраўніцтва і гра.мадскія арганізацыі праводзілі ў жыццё ўсемагчымыя захады па мабілізацыі масаў на высокапрадукцыйную працу, стваралі для гэтага неабходную матэрыяльна-вытворчую базу. Замацоўваючы гаспадарчыя поспехі папярэдняга года, калектьіў Гомельскага ПВРЗ з першых дзён 1945 года ўзяў высокі працоўны рытм. Па ініцыятыве рамонтнікаў вагоннага цэха з 20 студзеня на заводзе распачынаецца стаханаўскі дэкаднік. Было вырашана на тых рабочых месцах, дзе рамонтнікі на працягу пяці дзён выконваюць нормы выпрацоўкі на 200-300 працэнтаў, устанаўліваць чырвоныя сцяжкі. Усе рабочыя заводы актыўна падтрымалі ініцыятыву рамонтнікаў вагоннага цэха. Ад першых дзён стаханаўскай дэкады ў кожным цэху з'явілася нямала рабочых, якія пачалі перакрывань свае зменныя задані ў два-тры разы 1, вядома, такія меліся перш за ўсё сярод саміх ініцьіятараў стаханаўскага дэкадніка. Так, брыгада К.М. Гуцава са сталярнага аддзялення вагоннага цэха перавыконвала нормы выпрацоўкі ў сярэднім у 2,5 раза і больш. сталяры гэтага ж аддзялення Г.М. Варцаба, Я.М. Манчанка і іншыя у 2.4 раза.
Працоўны рытм на Гомельскім ПВРЗ не паслабеў і па заканчэнні стаханаўскага дэкадніка. Тут увесь час на высокім узроўні вялася барацьба за дасягненне рэкордных нормаў выпрацоўкі. што садзейнічала росту двухсотнікаў і трохсотнікаў. 1 важна было тое, што такім рухам былі ахоплены і маладыя рабочыя, тыя, у каго толькі пачыналася працоўная біяграфія. Прызнаным перадавіком працы з’яўляўся малады рабочы і грамадскі актывіст А.В. Прыступа. Як член заводскага камітэта камсамола А.В. Прыступа асабістым прыкладам паказваў таварыша.м узоры добрасумленных адносін да выканання службовага абавязку. сталага павышэння тэхнічных ведаў і вытворчай кваліфікацыі. Нягледзячы на свой малады ўзрост, ён ужо меў чацвёрты кваліфікацыйны разрад. Камсамольска-маладзёжная франтавая брыгада слесараўмантажнікаў, у склад якой уваходзіў і А.В. Прыступа, у сакавіку 1945
года на рамонце варштатаў і рухавікоў унутранага згарання зменныя заданні выконвала ў сярэднім на 250 працэнтаў пры выдатнай якасці работ. Рэдка пакідала заводскія карпусы, не даўшы дзвюх нормаў, і камсамольска-маладзёжная брыгада I. Лявягіна. У нэлым па заводзе красавіцкі план выпуску з рамонту вагонаў быў рэалізаваны на 108 працэнтаў. Нормы выпрацоўкі ў вагонны.м цэху выконваліся ў сярэднім на 148, электрасілавым на 201, рамонтна-механічным на 190 працэнтаў. За высокія вытворчыя паказчыкі, дасягнутыя напярэдадні святкавання Першага мая, 30 рабочых атрымалі грашовыя прэміі ці былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, 15 чалавек занесены ў Кнігу падарункаў Мацеры-Радзіме'.
Паспяхова спраўляўся і з месяца ў месяц павялічваў выпуск прадукцыі калектыў Мінскага вагонарамонтнага завода. Вытворчую праграму першьіх пяці месяцаў 1945 года ён перавыканаў на 29 працэнтаў, хаця ў яго штаце недалічвалася да плана 60 рабочых", мелася больш за 70 падлеткаў. Некаторыя з іх, у прыватнасці слесар-мантажнік Б. Шабан і страхар В. Францкевіч, нормы выпрацоўкі перавыконвалі ў два разы.
Масавы працоўны гераізм у апошнія месяцы і тыдні вайны паказвалі на перавозках камсамольцы і моладзь чыгуначнага транспарту. Там, дзе неставала вытворчага вопыту і належных тэарэтычных ведаў. на дапамогу прыходзіла вялікае жаданне не адстаць ад кадравых рабочых, прынесці як мага больш карысці Радзіме на працоўным фронце. Пры такім падыходзе да справы і многія маладыя рабочыя не раз выходзілі ў лік перадавікоў сваіх калектываў, дамагаліся высокіх паказчыкаў у працы.
Добрая слава ішла аб камса.мольцах і моладзі Ваўкавыскага чыгуначнага вузла. Створаныя спецыяльна з іх брыгады ўнеслі каштоўны ўклад у гаспадарчыя дасягненні ўсяго вузла. Свае зменныя нормы камсамольска-маладзёжныя брыгады машыністаў паравозаў Качаноўскага і Скобелева выконвалі ў красавіку 1945 года на 160 працэнтаў. Брыгада камсамольскага паравоза, якую ўзначальваў камсамолец Герман. нормы тэхнічнай хуткасці перавыконвала на 4 кіламетры ў гадзіну. Усе члены гэтай брыгады былі ўзнагароджаны значком “Выдатны паравознік”. У перадавіках хадзілі і многія камсамольцы. што былі занятьі ў іншых службах вузла. Аб гэтым
1 Гомельская прачда 1945 20 сакавіка. 1 мая
* Короткевнч Л Т В боях н труде везде впередн (к нсторнн ВРЗ нм Мясннкова) Мн.. 1962 С. 29 30.
сведчыць і такі факт. што з 73 камсамольцаў Ваўкавыскага вузла 72 чалавекі мелі значок “Ударнік сталінскага прызыву”1.
Сярод камсамольцаў вялася напружаная барацьба за заваяванне ганаровага звання “камсамольска-маладзёжнай франтавой брыгады”. Шмат намаганняў для дасягнення гэтага рубяжу прыкладала брьігада Я. Коржаня з цэха прамыўкі Аршанскага паравознага дэпо. Моладзь у ёй сабралася як на падбор, працавітая, да справы ставілася з вялікай адказнасцю. Да 27-й гадавіны Чырвонай Арміі яна зрабіла прамыўку і адрамантавала 23 паравозы, што значна перавышала заданне. Былі выпадкі, калі брыгада за адну змену выконвала вялікі рамонт аднаго паравоза. Лепшыя слесары брыгады штодзённа давалі па дзве-тры нормы. У красавіку 1945 года рашэннем парткамітэта і кіраўніцтва Аршанскага паравознага дэпо брыгадзе Я. Коржаня было прысвоена званне “Камсамольска-маладзёжная франтавая брыгада” і прысуджана эмблема выдатніка.
Нязгасныя старонкі ў летапіс працоўнай славы ўпісалі жанчынычыгуначнікі, якія ўпэўнена замянілі мужчын на многіх участках гаспадарчага фронту. Добрая слава ішла тады пра машыніста Віцебскага паравознага дэпо Таню Сімсньчукову. Першы раз за рэверс паравоза яна села якраз перад самай вайной, а затым ўжо ў перыяд эвакуацыі вадзіла цягнікі ў суровых кліматычных умовах Паўночнай чыгункі. Калі Чырвоная Армія вызваліла шэраг участкаў Заходняй магістралі, сюды варочаецца (1943 год) машыніст Таня і абслугоўвае франтавы ўчастак Масква Смаленск. Так што да прыбыцця ўлетку 1944 года ў роднае Віцебскае паравознае дэпо яна ўжо мела багаты вопыт работы ў незвычайных для многіх яе таварышаў-паравознікаў умовах Поўначы і франтавой паласы. Дзякуючы гэтаму, яна з першых дзён аднаўлення перавозак на Віцебскім чыгуначным вузле ўвайшла ў лік перадавых машыністаў паравозаў. Гэтыя пазіцыі замацавала яна за сабою і на старце 1945 года. На паравозе ‘Ш-819” Таня Сіменьчукова штомесячна дабівалася значнай эканоміі паліва, і пры норме 3600 кіламетраў яе паравоз да пачатку сакавіка прайшоў 4320 кіламетраў без міжпрамывачнага рамонту і знаходзіўся ў належным тэхнічным стане".
Здольным работнікам паказала сябе дыспетчар Маладзечанскага чыгуначнага вузла Ф.І. Садоўская. Выпускніца Аршанскай чыгуначнай школы, яна ўжо ў перадваенны час набыла немалы вопыт працы на транспарце. Як найлепшага работніка. яе папрасілі ў 1940 годзе на Маладзечанскі чыгуначны вузел у якасці тэхніка тэхнічнага аддзела. Працаваць давялося нядоўга. Калі пачалася вайна, Ф.І. Садоўская
1 Гродіенская праўда 1945. 18 мая ' Віцебскі рабочы 1945 8 сакавіка
эвакуіруецца на Урал. У 1944 годзе яна зноў варочаецца адной з першых у Маладзечна ў складзе аператыўнага аддзела Упраўлення Беластоцкай чыгункі і працуе за дыспетчара. На гэтай пасадзе яе працоўны талент дасягнуў сапраўднага росквіту. Ф.І. Садоўская па-майстэрску кіравала рухам цягнікоў на ўчастках Маладзечанскага чыгуначнага вузла, шырока ўкараняла перадавыя метады, ахвотна дзялілася з дыспетчарамі вопытам работы, працавала ў цесным вытворчым канткце з паравознымі брыгадамі. У яе змену машыністы паравозаў з вялікім поспехам вадзілі эстафетныя франтавыя саставы і цяжкаваговыя цягнікі, заўжды перавыконваючы заданні патэхнічнай і ўчастковай хуткасці. У калектыве маладзечанскіх дыспетчараў яна лічылася непераўзыдзены.м майстра.м стопрацэнтнага адпраўлення цягнікоў па графіку. Творчы падыход да выканання сваіх службовых абавязкаў дазваляў Ф.І. Садоўскай у паасобныя месяцы 1945 года эканоміць па 8-9 тысяч вагона-гадзін, амаль у паўтара раза перавыконваць заданні па тэхнічнай хуткасці. За самаадданую працу яна мела некалькі ўзнагарод ад ваеннага камандавання, наркома шляхоў зносін СССР, кіраўніцтва Беларускай магістралі'.
Шмат прыкладаў самаадданай працы жанчын можна было б прывесці і па Брэст-Літоўскай чыгунцы. Аб гэтым сведчыць і такі факт, калі ў 1945 годзе наш народ адзначаў Дзень жанчын, яе начальнік з нагоды свята выдаў грашовыя прэміі і аб’явіў падзякі 156 лепшым работнікам за іх вялікі ўклад у аднаўленне транспарту і арганізацыю перавозак. У ліку ўзнагароджаных значком “Ударнік Сталінскага прызыву” была добра вядомая ў Лунінецкім дэпо машыніст паравоза П.Ф. Сіцэвіч. Перадавы ў БАУ № 1 муляр Л.Я. Нахват атрымала значок “Выдатны аднавіцель”.