3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
У калектывах чыгуначнікаў часта выступалі лектары ЦК КП(б)Б, ЦК ЛКСМБ, абласных, раённых і гарадскіх камітэтаў партыі і камсамола. палітработнікі воінскіх часцей. 3 цікавасцю слухалі пінскія чыгуначнікі даклад лектара ЦК ЛКСМБ Разіна на тэму “Бягучы момант Айчыннай вайны і задачы ваенна-фізічнага выхавання моладзі", з якім ён выступіў 11 сакавіка 1945 года ў чыгуначным клубе, дзе праходзіў камсамольскамаладзёжны вечар.
Такі комплексны падыход да вырашэння кадравай праблемы. пры якім арганізацыйна-масавыя мерапрыемствы па ўкамплектаванні вытворчасці рабочай сілай, падрыхтоўцы і павышэнні дзелавой кваліфікацыі кадраў арганічна спалучаліся з захадамі па росце іх грамадска-палітычнай свядомасці, несумненна, павінен быў даць станоўчыя вынікі. У чыгуначных калектывах шырокую падтрымку знаходзіла ўсялякая ініцыятыва масаў, якая была накіравана на паляпшэнне арганізацыі гранспартнага працэсу, рост грамадскапалітычнай і працоўнай актыўнасці. I часта такая ініцыятыва зыходзіла ал камуністаў, ад пярвічных партыйных арганізацый, якія ўмелі правільна ацаніць значэнне кожнага перадавога пачынання, стаць яго актыўным правадніком сярод шырокіх мас працоўных.
Выпрабаваным сродкам павышэння вытворчай актыўнасці, як ўжо не раз пацвярджала даваенная практыка, з’яўлялася сацыялістычнае спаборніцтва. Вось чаму яго арганізацыі на чыгунках надавалася так шмат увагі і ў першыя месяцы пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў, у час, калі ўся работа транспарту была падпарадкавана выкананню самай адказнай з усіх задач бесперабойнаму забеспячэнню растучых патрэб франтоў у перавозках. Па сутнасці, ужо першыя крокі эксплуатацыйнай дзейнасці транспарту былі і нершымі крокамі ўзнаўлення практыкі сацыялістычнага спаборніцтва.
Непасрэднае кіраўніцтва сацыялістычны.м спаборніцтвам ажыццяўлялі прафсаюзныя арганізацыі, якія працавалі ў цесным кантакце з партыйнымі арганізацыямі і атрымоўвалі ад іх усю неабходную дапамогу, калі справа датычыла найбольш важных пытанняў кіраўніцтва спаборніцтвам, павышэння яго ролі ў мабілізацыі працоўных масаў на выкананне і перавыкананне дзяржаўных планаў перавозак. Кіраўніцтва чыгунак, дарпрафсожаў і райпрафсожаў, партыйныя, прафсаюзныя і камсамольскія арганізацыі прадпрыемстваў транспарту прыкладалі ад пачатку 1945 года шмат намаганняў, каб зрабіць сацыялістычнае спаборніцтва яшчэ больш масавым і дзейсным. 3 гэтай мэтай прымаліся захады па стварэнні новых і павышэнні ўплывовасці ўжо заснаваных прафсаюзных арганізацый, усклаўшы на іх усю справу непасрэднага кіраўніцтва сацыялістычным спаборніцтвам чыгуначнікаў. Сур’ёзна паставіліся да гэтага на Беларускай чыгунцы. На пачатку 1945 года тут ужо аднавілі і разгарнулі дзейнасць 153 мясцовыя камітэты і 148 прафгруп па лінейных станцыях. У работу прафарганізацый было ўцягнута больш за 3000 актывістаў з ліку перадавых рабочых, ІТР і служачых. Членамі прафсаюза з’яўлялася 80 працэнтаў усіх работнікаў чыгункі супраць 13 працэнтаў у першым квартале 1944 года'.
Тысячы транспартнікаў уваходзілі ў склад прафактыву Заходняй, Брэст-Літоўскай, Беластоцкай чыгунак. Мясцовыя камітэты станцыі Стоўбцы, Слонімскай дыстанцыі пуці і Лунінецкага кандуктарскага рэзерву Брэст-Літоўскай магістралі ахапілі членствам усіх сваіх работнікаў. На гэтай чыгунцы была заведзена кніга "Працоўнай славы”, у якую заносілі лепшых перадавікоў вытворчасці. 1х прозвішчы друкавалі такса.ма ў дарожнай газеце “Сталвнскнй маршрут». Кожнага, хто быў занесены ў кнігу «Працоўнай славы», прэміявалі месячным акладам. Шмат розных формаў матэрыяльнага і маральнага заахвочвання перадавікоў вытворчасці было распрацавана ў межах паасобных прадпрыемстваў і арганізайый Брэст-Літоўскай чыгункі, што садзейнічала разгортванню творчай ініцыятывы масаў.
1 Звязда. 1945. 14 лютага.
Распрацоўваліся захады па далейшым развіцці ўнутрырэспубліканскага спаборніцтва па.між чыгункамі. ЦК КП(б) і СНК устанавілі пераходны Чырвоны сцяг для калектыву чыгункі. які дабіваўся найбольш высокіх паказчыкаў эксплуатацыйнай дзейнасці. У паасобных абласцях рэспублікі вялося спаборніцтва за заваяванне звання найлепшага машыніста вобласці. Прозвішчы перадавых рабочых транспарту, пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва заносіліся на агульнагарадскія Дошкі гонару. Адпаведныя крокі былі зроблены па лініі ЦК ЛКСМБ і саміх упраўленняў чыгунак па арганізацыі і павышэнні ролі сацыялістычнага спаборніцтва сярод камсамольцаў і моладзі транспарту.
Калектывы Заходняй. Беларускай, Брэст-Літоўскай і Беластоцкай чыгунак, іх паасобныя падраздзяленні і прадпрыемствы па-ранейшаму прымалі актыўны ўдзел ва Усесаюзны.м сацыялістычным спаборніцтве рабочых і служачых чыгуначнага транспарту. Станоўча ўплывала на рост вытворчай актыўнасці індывідуальнае спаборніцтва за заваяванне звання найлепшага па прафесіі па сетцы чыгунак краіны ці па сваёй магістралі. Гэтым відам працоўнага саперніцтва былі ахоплены работнікі вядучых прафесій, дзяжурныя па аддзялені, паязныя дыспетчары, машыністы паравозаў і іншыя, ад працы якіх у многіх залежаў поспех выканання планаў перавозак. Асаблівым відам сацыялістычнага спаборніцтва з’яўляўся рух за атрыманне права называцца найлепшым па сетцы чыгунак краіны паравозам. вуглепад’ёмным кранам, пунктам водазабеспячэння, комплекснай брыгады па рамонце вагонаў і г.д.
Беларускія чыгуначнікі бралі актыўны ўдзел ва ўсіх гэтых формах спаборніцтва. Як метад сацыялістычнага гаспадарання, грамадскапалітычнага выхавання масаў, спаборніцтва на чыгуначным транспарце БССР з месяца ў месяц набывала ўсё больш шырокі размах, пераўтваралася ў магутны фактар мабілізацыі працоўных на барацьбу за хутчэйшае аднаўленне транспартнай гаспадаркі, павышэнне узроўню арганізацыі перавозачнага працэсу. Па ініцыятыве саміх чыгуначнікаў разгортваецца спаборніцтва паміж роднаснымі прадпрыемствамі. паасобньімі цэхамі і брыгадамі, участкамі і зменамі, рабочы.мі за дасягненне высокіх паказчыкаў у працы.
Добры давала эфект і шырокае распаўсюджанне набыла такая вядомая яшчэ ад даваенных часоў форма арганізацыі спаборніцтва, як заключэнне сацыялістычнага дагавору паміж дыспетчарамі і машыністам паравоза на кожную паездку. У кожным такім дагаворы дыспетчар браў на сябе клопат забяспечыць машыністам “зялёную вуліцу” на ўсім сваім участку, а машыніст абавязваўся добра падрыхтавацца да паездкі і ў дакладна акрэслены час даставіць цягнік належнай вагі і даўжыні ў прызначанае месца. Гэтая форма вытворчай садружнасці між
паравознікамі і работнікамі службы руху шырокае развіццё атрымала на Лунінецкім чыгуначным вузле. Перадавы на вузле лінейны дыспетчар Падольскі ўвёў за правіла выдаваць сацыялістычную пуцёўку кожнай паравознай брыгадзе. 1 не было такога выпадку, каб па яго віне такім брыгадам не быў забяспечаны скразны праезд. Па прыкладу Падольскага многія лунінецкія дыспетчары прыступілі да масавай вьідачы паравознікам сацыялістычных пуцёвак, што садзейнічала павышэнню ўзроўню скарыстання рухомага саставу.
3 вялікай радасцю прымалі машыністы паравозаў сацыялістычную пуцёўку ад дыспетчара Баранавіцкага аддзялення руху П. Яфімава, ведаючы, што ён заўсёды забяспечыць “зялёную вуліцу” для руху цягнікоў. Асаблівы клопат вопытны дыспетчар праяўляў да тых машьіністаў паравозаў, якія вялі цяжкаваговыя саставы. Як вынік такіх старанных адносін да выканання свайго службовага абавязку П. Яфімаў толькі за першыя 19 дзён студзеня 1945 года арганізаваў пропуск па сваім участку 5 цяжкаваговых саставаў і прасоўваннс 70 цягнікоў па сацыялістычных пуцёўках'.
У ходзе цеснай вытворчай садружнасці паравознікаў і дыспетчараў ствараліся больш спрыяльныя ўмовы для ўкаранення такога прагрэсіўнага спосабу эксплуатацыі лакаматываў. як кальцавая язда. Майстрам арганізацыі такіх рэйсаў быў Лунінецкі паравозны дыспетчар Маянаў. Разам з лінейнымі дыспетчарамі ён па некалькі сутак запар забяспечваў праходжанне ўсіх цягнікоў па кальцавым графіку. У Маладзечанскім дэпо ўмела вадзіў цягнікі па кальцы машыніст В.Б. Румянцаў. Толькі за красавік 1945 года ён зрабіў 17 кальцавых паездак, павялічыў сярэднясутачны прабег лака.матыва на 20 кіла.метраў і сэканоміў 8 тон паліва’.
I гэта далёка не поўны пералік выдатных вынікаў працы дыспетчароў, іх цеснай дзелавой садружнасці з паравознымі брыгадамі. Працаваць па-скораснаму, якасна было цвёрдым правілам для многіх дыспетчарскіх калектываў чыгуначнікаў. Яны добра ўсведамлялі сабе, як важна ў час інтэнсіўнага руху цягнікоў. нястачы рухомага саставу. недастатковага развіцця вытворча-тэхнічнай базы многіх гаспадарак транспарту максі.мальна скарыстоўваць паравозы і вагоны. У гэтых мэтах беларускія дыспетчары і саставіцелі цягнікоў актыўна бралі на ўзбраенне і ўключалі ў практыку перадавыя прыёмы і метады працы, народжаныя як ў даваенныя гады, так і ў час вайны на чыгунках краіны. Гэта садзейнічала таму, што сярод работнікаў службы руху чыгунак Беларусі мелася нямала майстроў сваёй справы. якія сістэматычна да.магаліся
Чырвоная звязда 1945 22 студзеня
Сялянская газета. 1945 1 мая
высокіх паказчыкаў у працы, бралі ўсё, што толькі можна было ўзяць і паставіць на службу фронту ад транспартнай тэхнікі.
Умела скарыстоўваў перадавыя прыёмы апрацоўкі цягнікоў дзяжурны па станцыі Ліда В. Вайтковіч. Першую хуткасную апрацоўку транзітнага цягніка ён правёў са сваёй зменай яшчэ ў лістападзе 1944 года, калі станцыі даводзілася працаваць з вялікім напружаннем, каб не дапусціць збоеў у арганізацыі пропуску воінскіх саставаў. За студзень сакавік 1945 года В. Вайтковіч ад апрацоўкі цягнікоў хуткасным метадам сэканоміў 1670 вагона-гадзін. Асабліва плённым у яго змене быў дзень 10 красавіка, калі яна сэканоміла 296 вагона-гадзін.
Таленавіты калектыў работнікаў службы руху сфарміраваўся за кароткі час на станцыі Жлобін. Кожны з іх з поўнай аддачай сіл працаваў на сваім вытворчым участку, дамагаючыся максімальнага скарыстання транспартных сродкаў. 3 месяца ў месяц нарошчваючы тэмпы, калектыў станцыі Жлобін змог выйсці па выніках сакавіка 1945 года ў лік пераможцаў Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва чыгуначнікаў і заваяваць пераходны Чырвоны сцяг НШЗ СССР і ВЦСПС. Усе асноўныя вытворчыя паказчыкі станцыя выканала ў гэтым месяцы ад 150-230 працэнтаў. Высокай зладжанасцю вызначалася праца жлобінскіх работнікаў службы руху і ў наступныя месяцы апошняга года вайны.