3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)

3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)


Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
47.52 МБ
У апошнія месяцы 1945 годаў калектывах беларускіх чыгуначнікаў пачынаенца важная палітыка-масавая ка.мпанія па падрыхтоўцы да выбараў у Вярхоўны Савет СССР, якія былі назначаны на 10 лютага 1946 года. Мэтанакіраваная агітацыйная работа па вылучэнні кандыдатаў у
1 НАРБ Ф 1117, в 1, с. 1357,a 40
' Віцебскі рабочы 1945 8 жніўня
' Гродзенская праўда 1945. 12 лістапада.
дэпутаты. іх сустрэчы з выбаршчыкамі садзейнічалі павышэнню працоўнай ініцыятывы і грамадска-палітычнай актыўнасці рабочых і служачых транспарту Беларусі. Як і ўвесь савецкі народ, да гэтай важнай палітычнай падзеі ў жыцці нашай краіны яны жадалі прыйсці з добрымі вытворчымі дасягненнямі. Распачатае за некалькі месяцаў да гэтай падзеі спаборніцтва дапамагло разам з прыняццем шэрагу іншых арганізацыйнамасавых захадаў больш паспяхова закончынь 1945 год, дамагчыся значнага паляпшэння ў рабоце многіх прадпрьіемстваў транспарту, выйсці на больш высокія рубяжы. Значна лепш, чым у папярэднім годзе, чыгуначнікі Беларусі падрыхтаваліся і да эксплуатацыйнай дзейнасці па зімовым графіку, што побач з іншымі фактарамі таксама зрабіла станоўчы ўплыў на вытворчыя вынікі ўсяго года.
Працуючы ў 1945 годзе больш за чатыры месяцы ва ўмовах ваеннага часу, на хаду перабудоўваючы сваю працу на мірны лад, чьігуначнікі Беларусі ўпэўнена дабіваліся паступовага дынамічнага нарошчвання аб’ёмаў грузавых і пасажырскіх перавозак. Усяго за год з чыгуначных станцый было адпраўлена 9,2 мільёна тон грузаў. прыбыло 9 мільёнаў тон. Прычым у Брэсцкай вобласці гэтыя паказчыкі пераўзышлі даваенны ўзровень. Гродзенская вобласць аднравіла з чыгуначных станцый грузаў у 1945 годзе на 30 працэнтаў больш, чым у 1940 годзе'. Вялікая работа была праведзена па арганізацыі пасажырскіх перавозак. Са станцый чыгунак рэспублікі за год было адпраўлена 11.9 мільёна пасажыраў2. Сваёй самаадданай працай беларускія чыгуначнікі садзейнічалі выкананню шырока разгорнутых у рэспубліцы работ па аднаўленні народнай гаспадаркі.
Каля шасцідзесяцігоддзя мінула ад тае пары, як адгрымелі апошнія залпы вайны. За гэты час непазнавальна змянілася ўсё аблічча чыгуначнага транспарту Беларусі. Ад былых разбурэнняў і развалін даўно ўжо не засталося аніякіх прыкмет. На ўсіх чыгуначных шляхах ляжаць на надзейным трывалым грунце магутныя сталёвыя рэйкі, па якіх на вялікіх хуткасцях імчацна ў розных напрамках грузавыя і пасажырскія цягнікі. 1 вядуць іх да месца прызначэння не паравозы. а магутныя сучасныя цеплавозьі і электравозы. Развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу на транспарце выклікала глыбокія перамены ў кваліфікацыйнапрафесійным складзе чыгуначнікаў.
На чыгуначным транспарце ўжо няма людзей. якім даводзілася забяспечваць рух цягнікоў у першыя месяцы пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкай акупацыі. Цяпер ужо тут працуюнь не толькі іх дзеці, але і
Народное хозяйство Белорусской ССР Статнстмческмй сборннк. М . 1957 С. 217-218
■ Развнтне народного хозяйства Белорусской ССР за 20 лет (1944 1963 п ) Статнстнческнй сборннк Мн . 1964 С 93
ўнукі. Але колькі б ні прабегла часу ад тых гераічных дзён, новыя пакаленні чыгуначнікаў заўжды будуць памятаць, захапляцца бяспрыкладнай мужнасцю тых. хто смела ішоў на барацьбу з усімі цяжкасцямі аднаўлення моцна разбуранай транспартнай гаспадаркі, хто не шкадаваў сваёй сілы і энергіі для хутчэйшага ўзнаўлення эксплуатацыйнай дзейнасці гранспарту, павелічэння перавозак воінскіх і народнагаспадарчых грузаў. Таму не выпадкова, што ў кожным створаным чыгуначнікамі Беларусі народным музеі так старанна адлюстраваны подзвігі тых векапомных дзён. Сваю павагу да гераічных спраў людзей. якім давялося працаваць на транспарце ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яны добра прадэманстравалі, спаборнічаючы ў гонар 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў і 60годдзя перамогі над фашысцкай Германіяй.
166
Навуковае выданне
ЛЫЧ Леанід
ЭШАЛОНЫ БЯГУЦЬ НА ЗАХАД. 3 ГІСТОРЫІ ПЕРАВОЗАК НА ЧЫГУНКАХ БЕЛАРУСІ (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін».
Ліцэнзія ЛВ № 437 ад 14.10.2004 г.
Карэктар В.Ц. Філатава Камп'ютэрны набор Т.М. Тарасенка
Падпісана ў друк 15'04 JD5r. Фармат 60x84 1/16. Бумага афсетная.
Гарнітура Times New Roman. Умоўн. друк. арк. 17,2Ул.-выд. арк. 18.1. Тыраж 115 экз. Заказ 172.
Аддрукавана з гатовага арыгінал-макета ў друкарні ВДТУ. 210035 Віцебск, Маскоўскі праспект, 72.
ISBN 9S56421438
9 7 8 9 8 5 6 421436