3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
высокіх вынікаў, выканаўшы 23 нормы. У некалькі разоў перавышала зменныя заданні дзявочае звяно дахаўшчыцы Вольгі Хадановіч. Асабліва выніковым для гэтага звяна быў дзень 20 верасня, калі яно амаль у 9 разоў перавыканала нормы на крыцці гонтам. За час месячніка хуткаснага будаўніцтва ад рабочых Гомельскага БАУ паступіла 80 рацыяналізатарскіх прапаноў, накіраваных на ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў і механізацыю будаўнічых работ, былі зарэгістраваны дзесяткі выпадкаў, калі нормы выпрацоўкі выконваліся ад 350 да 3160 працэнтаў. Вынікі месячніка і задачы ўчастка на будучае бьілі падведзены на сходзе будаўнікоў-стаханаўцаў, які адбыўся 3 кастрычніка ў Гомельскім клубе чыгуначнікаў.
У ходзе месячніка хуткаснага будаўніцтва высокапрадукцыйнай працы дамагаліся многія перадавікі і іншых будаўніча-аднаўленчых участкаў УБАР Беларускай чыгункі. Муляр Навабеліцкага ўчастка А. Мацвеенка на кладцьі сцен помпавай станцыі даў 14 верасня 10 норм, а на дзень пазней тынкоўшчык гэтага ж участка М. Літвінаў 8 норм. Тынкоўшчык Жлобінскага ўчастка I. Баброў устанавіў Усебеларускі рэкорд, перакрыўшы 20 верасня сваё дзённае заданне ў 11.8 раза. Па пяць-сем норм за змену выконваў у паасобныя дні яго зямляк і калега па працы М. Дашкоўскі. Многія перадавыя будаўнікі часта выступалі на старонках перыядычнага друку, а таксама непасрэдна перад членамі сваіх калектываў, дзелячыся прагрэсіўнымі метадамі працы. За высокія вытворчыя паказчыкі ў час месячніка больш за дзесяць лепшых рабочых УБАР Беларускай чыгункі былі ўзнагароджаны знакамі "Выдатны будаўнік”.
Распаўсюджанне ініцыятывы I. Рахманінава ў будаўнічааднаўленчых участках УБАР Беларускай чыгункі, акіыўны ўдзел іх калектываў у месячніку хуткаснага будаўніцтва станоўча ўплывалі на ход работ. За гэты час і наступныя месяцы тут было пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю нямала чыгуначных аб’ектаў, створана належная база для далейшага павышэння маштабаў будаўніча-аднаўленчых работ. Прыкметна ўзмацнілася вытворчая база гаспадарчых адзінак Гомельскага чыгуначнага вузла як найбуйнейшага на Беларускай мгістралі. Выкананыя тут да канца 1945 года работы дазволілі значна павялічыць прапускную і правазную здольнасць вузла.
Спорыліся справы ў калектыве транспартных будаўнікоў Жлобінскага чыгуначнага вузла. У сярэдзіне верасня яны на месцы былых руін узвялі памяшканне машыннага аддзялення электрастанцыі. якая пачала забяспечваць вузел электраэнергіяй. У аддзяленні былі устаноўлены два турбагенератары магутнасцю ў 250 кілават кожны. Адначасова вяліся работы па будаўніцтве другой чаргі электрастанцыі. 3
іншых вытворчых аб’ектаў, якія ўвосень 1945 года былі ўведзены ў строй на Жлобінскім вузле, можна адзначыць комплекс збудаванняў вагонарамонтнага пункта: кавальскі, механічны, бандажны і кацельны цэхі.
Рахманінаўскі рух знайшоў сабе шмат паслядоўнікаў у падраздзяленнях будаўніча-аднаўленчых работ Заходняй, БрэстЛітоўскай і Беластоцкай чыгунак. У паасобныя дні па 25-30 тысяч цаглін і больш укладваў за змену з шасцю вучнямі муляр В. Машкоў на будаўніцтве вытворчьіх карпусоў Віцебскага паравознага дэпо, па 21 тысячы яго калега з Мінска Е. Маёраў. Па 5-10 норм, а часам і больш, давалі за змену баранавіцкія скараснікі-будаўнікі муляры Александровіч, Калбаска, 1. Пераломаў, тынкоўшчык А. Юлін і многія іншыя. 3 асаблівым уздымам працаваў I. Пераломаў напярэдадні свята Кастрычніцкай рэвалюцыі. У адзін з дзён працоўнай вахты ён за пяць гадзін на кладцы сцяны ўклаў 18200 цаглін, г.зн. выканаў 26,5 дзённай нормы1. 16 рахманінцаў Баранавіцкага будаўніча-аднаўленчага ўчастка на працягу доўгага часу спраўляліся з заданнямі, якія павінны былі б выконваць 126 чалавек. Шырока.му і эфектыўнаму ўкараненню рахманінаўскага метаду працы на Баранавіцкім вузле садзейнічала сур’ёзная ўвага да гэтага прагрэсіўнага руху з боку камандзіраў вытворчасці, грамадскіх арганізацый, інжынерна-тэхнічных работнікаў. Тут увайшло ў практыку правядзенне стаханаўскіх вахт, да пачатку якіх старанна рыхтаваліся рабочыя месцы, ствараўся запас будматэрыялаў, завозіліся і ўстанаўліваліся на будаб’ектах кран-укосіны, пад’ёмныя лябёдкі, раствораі бетонамяшалкі і іншыя механізмы. Ход работы рахманінцаў асвятляўся на спецыяльных дошках паказчыкаў норм вьіпрацоўкі, куды заносілі вынікі за кожную гадзіну. Аб рэкордных дасягненнях перадавікоў паведамлялася ў баявых лістках. Лепшыя будаўнікі Баранавіч не раз камандзіраваліся на суседнія ўчасткі для перадачы перадавога вопыту. па некалькі дзён працавалі там, каб на практыцы паказаць, чаго можна дасягнуць умелым дастасаваннем да вытворчасці хуткасных метадаў будаўніцтва. Як вынік такіх сур’ёзных адносін да ўкаранення ініцыятывы 1. Рахманінава, уважлівых клопатаў аб прафесійным майстэрстве рабочых. прадукцыйнасць працы кожнага кваліфікаванага будаўніка Баранавіцкага БАУ узрасла пад канец 1945 года ў сярэднім у чатыры-пяць разоў.
Усюды, дзе атрымала шырокае распаўсюджанне ініцыятыва 1. Рахманінава, гэтак жа добра працавалі транспартныя будаўнікі, значна перакрываючы даведзденыя ім нормы выпрацоўкі.
Добры эфект для паляпшэння якасці і павышэння тэмпаў будаўніча-аднаўленчых работ давала ўкараненне і іншых каштоўных
Чырвоная змена. 1945. 6 лістапада
пачынанняў, перадавых форм арганізацыі працы. у прыватнасці. стварэнне комплексных брыгад з аплатай па прагрэсіўнай альбо акорднапрэміяльнай сістэме. Выкарыстоўваліся яны галоўным чынам на мураваных, тынковачных і цяслярскіх работах. Вытворчасць працы комплексных брыгад УБАР Беларускай чыгункі склала ў 1945 годзе ў сярэднім 137 працэнтаў, а ў паасобныя месяны яна дасягала ў некаторых брыгадах да 170-180 працэнтаў.
Жадаючы хутчэй навесці належны парадак на сваіх прадпрыемствах і вытворчых участках, усё больш і больш наблізіць узровень тэхнічнай аснашчанасці да даваеннага часу, і чыгуначнікіэксплуатацыйнікі не стаялі ў баку да работ па адбудаванні і аднаўленні сваіх гаспадарак. Разам з рабочымі падраздзяленняў УБАР чыгунак яны прыклалі шмат сіл, каб стварыць неабходную вытворча-тэхнічную базу, якая ў больш гюўнай ступені забяспечвала б нармальную эксплуатацыйную дзейнасць чыгуначнага транспарту, гарантавала б паспяховае выкананне даведзеных яму планаў перавозак народнагаспадарчых грузаў і пасажыраў.
I зноў, як у час вайны, асабліва вялікі аб'ём будаўніча-аднаўленчых работ выконваўся пуцевікамі. Працягваючы слаўныя працоўныя традыцыі першых месяцаў барацьбы за аднаўленне чыгуначнай каляі на тэрыторыі вызваленай Беларусі, яны і цяпер, як адгрымелі баі на захадзе, звычайна больш паловы аб’ёму ўсіх работ па капітальным адбудаванні пуцявой гаспадаркі смела бралі на свае плечы. На Брэст-Літоўскай чыгунцы, да прыкладу, з агульнай сумы грашовых сродкаў 11,4 мільёна рублёў, выдзеленых на аднаўленне пуцявой гаспадаркі. непасрэдна яе работнікамі было асвоена 6,3 мільёна рублёў1.
3 мэтай паскарэння тэмпаў быдаўніча-аднаўленчых работ і ў першыя месяцы пасля разгрому гітлераўскай Германіі арганізоўваліся ў рэспубліцы масавыя выхады мясцовага насельніцтва на адраджэнне транспартнай гаспадаркі. Толькі на рамонце пуці ў нядзельніках, якія былі праведзены да палавіны ліпеня на Беларускай, Брэст-Літоўскай і Беластоцкай чыгунках, узяло ўдзел каля 47 тысяч чалавек. 100 тысяч чалавека-гадзін было адпрацавана за час летняга камсамольскамаладзёжнага месячніка па добраўпарадкаванні чыгуначных вакзалаў Беларусі. Актыўна прыцягвалася мясцовае насельніцтва і для выканання многіх іншых работ па аднаўленні чыгуначных аб'ектаў. Партыйныя і савепкія органы рэспублікі рабілі ўсё магчымае, каб дапамога мясцовага насельніцтва чыгуначным калектывам прыносіла як мага больш карысці. Для шырокага разгортвання будаўніча-аднаўленчых работ немалаважнае значэнне меў і той фактар, што на чыгунках Беларусі ўсё яшчэ працягвалі
' НАРБ Ф. 1117, в 1. с 801, a 230
дзейнічаць розныя спецыялізаваныя транспартна-будаўнічыя арганізацыі Наркамата шляхоў зносін СССР. Паколькі яны мелі параўнальна добрую вытворча-тэхнічную базу, высокакваліфікаваныя кадры, ім даручалася выкананне найбольш адказных рабог. I большасць такіх будаўнічых арганізацый паспяхова спраўлялася з выкананнем сваіх абавязкаў, у тым ліку рухомая вагонарамонтная калона № 32, электразварачная калона НКШЗ № 7, якія скарыстоўваліся на Брэст-Літоўскай чыгунцы.
Пасля заканчэння вайны аднаўленне разбураных, а ў шэрагу выпадкаў і будаўніцтва многіх новых чыгуначных аб’ектаў вялі ў Беларусі падраздзяленні ўпраўленняў ваенна-аднаўленчых работ. Пэўная частка такіх падраздзяленняў у свой час ужо выконвала на яе тэрыторыі ўслед за рухам савецкіх войск на захад аднаўленчыя работы першай чаргі, а цяпер ізноў прыбыла сюды, каб дапамагчы ў капітальным адраджэнні транспартнай гаспадаркі.
Самаадданая праца шматтысячнай арміі аднавіцеляў транспарту і саміх чыгуначнікаў-эксплуатацыйнікаў, дапамога ім з боку спецыялізаваных фарміраванняў НКШЗ. ваенных чыгуначнікаў і мясцовага насельніцтва дазволілі ўжо да канца 1945 года паспяхова вырашыць шмат важных прабле.м па адраджэнні чыгуначнага транспарту Беларусі. Дзякуючы каласальным затратам чалавечай энергіі і аграмадных матэрыяльных і фінансавых сродкаў, паступова знікалі з твару сталёвых магістраляў беларускай зямлі цяжкія раны, нанесеныя ім за час фашысцкай акупацыі і ваенных дзеянняў. У дадатак да яшчэ раней уведзеных у строй чыгуначных участкаў распачалася эксплуатацыйная дзейнасць і на многіх новых. 3 таго, што было зроблена да канца 1945 года, найбольш важнае народагаспадарчае значэнне мелі ўведзеныя ў дзеянне чыгуначныя веткі Орша Лепель, Бабруйск Залессе. Шмат было зроблена па пуцявым развіцці чыгуначных вузлоў, дзе выконваўся вялікі аб’ём перавозак. Так, працягласць станцыйных пуцей на Гомельскім, Магілёўскім, Жлобінскім. Віцебскім вузлах павялічылася на 20 кіламеграў. Толькі на Беларускай магістралі на канец 1945 года было адноўлсна 2430 кіламетраў эксплуатацыйнай даўжыні галоўных пуцей і 960 кіламетраў разгорнутай даўжыні станцыйных пуцей, што складала ад ўзроўню 1940 года адпаведна 89.8 і 80,1 працэнта. каля двух тысяч камплектаў стрэлачных пераводаў, 510 мастоў агульнай працягласцю 10380 пагонных метраў, 472 пуцявыя будкі і шмат чаго іншага. Эксплуатацыйная даўжыня ўсіх чыгунак Беларусі склала на канец 1945 года 5013 кіламетраў, што раўнялася 87 працэнтам ад даваеннага ўзроўню.