3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)

3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)


Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
47.52 МБ
Значны аб'ём перавозак выконвалі тады паравозныя калоны Асобага рэзерву НКШЗ на другой прыфрантавой чыгунцы Беларусі Беластоцкай. Добрымі паказчыкамі ў працы вызначылася паравозная калона № 13. штаб якой знаходзіўся ў Маладзечна. Ад першых дзён заснавання гэтай калоны ў ёй працавала нямала паравознікаў Беларусі, у іх ліку Ц.В. Панфіловіч і яго сын Анатоль. На яе рахунку шмат гераічных эпізодаў. Яна абслугоўвала савецкія войскі. што ўдзельнічалі ў Сталінградскай бітве, на Курскай дузе, у баях за вызваленне Харкава і іншых гарадоў. ГІа прыбыцці ў Маладзечна калона адразу ж актыўна ўключылася ў працу, сваімі сіламі наладзіла прамыўку паравозаў. Тут у яе склад прынялі яшчэ 15 паравозных брыгад’, сярод членаў якіх было нямала мясцовых чыгуначнікаў. Накіравалі сюды прама з прызыўнога пункта Маладзечна і васемнаццацігадовага С.В. Малашку. Пачынаць даводзілася з паравознага качагара. Але з дапамогай вопытнага машыніста паравоза П.С. Гуржэя ён ужо на чацвёрты.м месяцы стаў памочнікам машыніста. Сур'ёзныя выпрабаванні ваеннага часу дапамаглі і многім іншым маладзечанскім хлопцам неўзабаве перайсці з качагараў ў
1 Чырвоная звязда 1945.23 лютага, 3 сакавіка
' Панфнловнч Т Бнтва на рельсах Рассказ машнннста Мн . 1961 С. 90
памочнікі машыністаў паравозаў. Школай набыцця прафесіі былі для іх не тэхнічныя курсы, а практыка.
Паўсюдная барацьба за ўкараненне хуткасных метадаў працы, уздым прадукцыйнасці працы, ахапіўшая амаль усе без выключэння звенні транспартнага канвееру, з’явілася адным з самых магутных сродкаў павышэння ўзроўню эксплуатацыйнай дзейнасці чыгунак. Дзякуючы гэтаму, ствараліся ўсе рэальныя ўмовы, каб палепшыць скарыстанне транспартнай тэхнікі і на гэтым грунце павялічыць аб’ёмы перавозак, паскорыць дастаўку грузаў фронту і народнай гаспадарцы. Так, напрыклад, сярэднясутачны прабег паравозаў Асіповіцкага дэпо павялічыўся са 128 кіламетраў у студзені да 225 у красавіку, адпаведна ў Калінкавіцкім са 144 да 182, у Гомельскім са 155 да 205, у Магілёўскім са 174 да 232, у Крычаўскім са 162 да 277, у Жлобінскім са 153 да 228 кіламетраў. Так самааддана працавалі ў адказны для Радзімы час паравознікі многіх дэпо беларускіх чыгунак. У цесным кантакце з работнікамі астатніх службаў яны з дня ў дзень павялічвалі ўклад чыгуначнага транспарту БССР у забеспячэнне усё ўзрастаўшых патрэб фронту ў стратэгічных перавозках.
Частай з’явай таго часу было выкананне адным і тым жа чалавекам службовых абавязкаў работнікаў некалькіх прафесій і, вядома, не на шкоду сваёй асноўнай працы. Рабочыя выказвалі павышаную зацікаўленасць да добраахвотнага вывучэння функцый праны. блізкай да іх прафесіі, з тьім каб у неабходных выпадках прыйсці на дапамогу свайму таварышу, сумеснымі сіламі выканаць якое-небудзь важнае заданне. У рабочых, што валодалі некалькімі сумежнымі прафесіямі, як правіла, заўсёды была больш высокая прадукцыйнасць працы, чым ў тых, хто мог выконваць толькі адзін від працоўнай аперацыі, яны часцей і ахвотней пераключаліся на новы від работы. калі гэта выклікалася творчымі ўмовамі. Так, да прыкладу, неаднаразова паступаў і пінскі стрэлачнік Цапінскі. Калі патрабавалі абсгавіны. ён без усялякіх хістанняў ішоў на замену двух сваіх таварышаў па брыгадзе, працуючы счэпшчыкам альбо саставіцелем цягнікоў. Гэтым самым ён не раз дапамагаў сваёй брыгадзе выйсці з прарыву і своечасова выканаць даручанае ёй заданне.
Павелічэнню ўкладу кожнага чыгуначніка ў вытворчыя дасягненні свайго калектыву садзейнічаў іх актыўны ўдзел у пазаўрочных работах. У такі час рабочыя і служачыя транспарту не проста наводзілі чысціню і парадак у вытворчых цэхах і на ўчастках. а выпускалі сваю асноўную прадукцыю, займаліся тым. што і ў звычайны працоўны дзень. На працягу кожнага тыдня ці месяна такім чына.м рамантавалася нямала паравозаў і вагонаў, варштатнага абсталявання і рознай іншай тэхнікі,
выконваўся вялікі аб’ём работ патэхнічным умацаванні аб’ектаў пуцявой і грузавой гаспадарак. развіцці сродкаў сувязі і г.д. He раз бывала такое, што людзі, забываючыся на стому, працавалі па некалькі змен запар, каб толькі хутчэй закончыць якое-небудзь надзвычай важнае заданне. У сакавіку 1945 года нечакана выйшла са строю помпа паравоза, што знаходзіўся ў дэпо Брэст-Цэнтральны. Машына бяздзейнічала. а патрэба ў рухомым саставе была вострай. Рамантавань помпу даручылі вопытнаму аўтаматчыку Порхачу. Амаль паўтара сутак не пакідаў ён дэпо, пакуль поўнасцю не быў закончаны рамонт. 1 гэта не адзінкавы выпадак такіх адносін да працы ў калектыве паравознага дэпо БрэстЦэнтральны. 27 гадзін без гіерапынку працягваў працоўную вахту і арматуршчык В. Жур, калі яму патрэбна было ў сціслы тэрмін правесці рамонт манеўровага паравоза.
Ніколі не лічыліся з чаеам. калі гэтага патрабавалі задачы дня, у калсктыве Гродзенскага паравознага дэпо. У лютым 1945 года кацельшчык Абухоўскі двое сутак не пакідаў цэха, пакуль не закончыў выканання даручанага яму задання. Яно было рэалізавана на 390 працэнтаў. У гэтым калектыве часта практыкаваліся добраахвотныя выхады паравознікаў на працу ў пазаўрочны час. Такім чынам у лютым чатыры паравозныя брыгады адра.мантавалі два паравозы, а заробленыя ў выніку гэтага 310 рублёў былі пералічаны ў фонд дапамогі сем’ям франтавікоў.
Вельмі часта цэлымі суткамі бесперапынна неслі службу калоны паравозаў Асобага рэзерву НКШЗ і асабліва тыя, што абслугоўвалі галоўныя ўчасткі прыфрантавьіх магістраляў, і асабліва Беластоцкай. Многія яе машыністы-інструктары, у прыватнасці Карпенка і Яцук, у час студзеньскага 1945 года наступлення Чырвонай Арміі па 60-100 гадзін не сходзілі з паравозаў, якія курсіравалі з фронту на фронт. Увесь гэты час яны працавалі і жылі на паравозах, служачы для астатніх паравознікаў яскравым прыкладам самаадданай працы. Калона паспяхова справілася з перавозкай воінскіх грузаў і заваявала пераходны Чырвоны сцяг HK11J3 СССР.
Шырока практыкаваліся пазаўрочныя работы ў калектывах Гомельскага вагоннага ўчастка станцыі Гомель-Гаспадарчы. Камсамольска-маладзёжная змена Станковай з аўтакантрольнага цэха. выкананне нормаў выпраноўкі ў якой у красавіку 1945 года ў сярэднім складала 135 працэнтаў, у падарунак святу Першага мая ў пазаўрочны час адрамантавала 6 разабшчыцельных і нарыхтавала некалькі канцавых кранаў, 30 аўтарукавоў і 3 паветраразмеркавальнікі, змена Сідарэнкі з пункта тэхнічнага агляду вагонаў выпусціла з гадавога рамонту 2 і з бягучага 4 вагоны. Паводле вынікаў сацыялістычнага спаборніцтва за
красавік, брыгада Станковай заваявала пераходны Чырвоны сцяг ЦК ЛКСМБ і Упраўлення Беларускай чыгункі'.
Але дамагацца перавыканання сваіх заданняў беларускія чыгуначнікі імкнуліся не толькі за кошт максімальнага напружання сваіх фізічных сіл, добраахвотнага падаўжэння рабочага дня. На алтар працоўных перамог яны прыносілі ўсё багацце сваёй рабочай кемлівасці і вынаходлівасці, настойліва вышуквалі новыя прыёмы і метады працы, накіраваныя на істотнае ўдасканальванне вытворчых працэсаў. 3 гэтай мэтай на чыгуначным транспарце БССР сістэматычна праводзіліся месячнікі агляду арганізацыі працы і рацыяналізацыі вытворчасці, за час якіх паступала нямала каштоўных прапаноў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці скарыстання тэхнічных сродкаў, рацыянальную расстаноўку і загрузку рабочай сілы. Арганізавана прайшоў такі месячнік у красавіку 1945 года на Беластоцкай чыгунцы, ініцыятарам якога выступіў калектыў паравознага дэпо, дзе начальнікам быў Варфаламееў. Кіраўніцтва чыгункі, дарожны прафсаюзны камітэт і транспартны аддзел Гродзенскага абкама КП(б)Б ухвалілі гэтую ініцыятыву і заклікалі кіраўнікоў прадпрыемстваў, партыйньіх, прафсаюзных. камса.мольскіх арганізацый зрабіць неабходныя захады па мабілізацыі мас на актыўны ўдзел у месячніку. Работнікі вагоннага ўчастка (начальнік Няўструеў) ужо за 10 дзён месячніка ўнеслі 39 рацыяналізатарскіх прапаноў, з якіх было разгледжана 26 і прынята да ўкаранення 18. Найлепшым чынам апраўдалі сябе на практыцы вынайдзеныя наватарамі прыбор для павароту колавых пар, ручны прэс для рэгенерацыі і абціскання падбівачных канцоў, прыстасаванне да варштата для нарэзкі стужачнай разьбы з дапамогаю шківаў. Эканамічны эфект ад укаранёных на ўчастку прапаноў склаў 1700 рублёў".
Сведчаннем глыбокага разумення беларускімі чыгуначнікамі сваёй вялікай адказнасці перад Савецкай Радзімай за своечасовую дастаўку грузаў фронту і народнай гаспадарцы. іх высокіх працоўных дасягненняў могуць служыць тыя выдатныя перамогі, якіх яны стала дамагаліся ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве рабочых і служачых чыгуначнага транспарту. Пераможцамі яго на заключным этапе вайны з фашысцкай Германіяй з’яўляліся многія калектывы чыгуначнікаў рэспублікі. Паводле вынікаў лютага 1945 г., Чырвоны сцяг Дзяржаўнага Камітэта Абароны быў прысуджаны калектыву Віцебскага аддзялення руху Заходняй чыгункі, якое ўзначальваў вопытны камандзір транспарту Герой Сацыялістычнай Працы М.А. Макараў. У гэтым месяцы Віцебскае аддзяленне руху забяспечыла стопрацэнтнае выкананне абароту вагонаў,
1	Гомельская праўда. 1945. 30 красавіка. 19 мая ’ Гродзенская ііраўда 1945 12, 15 красавіка
на 36 працэнтаў знізіла прастой транзітных і на 21 мясцовых вагонаў, на 6 працэнтаў павялічыла ў параўнанні з нормай участковую хуткасць. На гэты час у калектьіве аддзялення працавала 39 чалавек. якія мелі ўрадавыя ўзнагароды за паспяховае выкананне заданняў па перавозках воінскіх грузаў. У заваяванне пераходнага Чырвонага сцяга ДКА важкі ўклад унесла брыгада дыспетчара П.К. Навадворскага, якая па выніках лютага месяца заваявала першае месца ва Усесаюзным спаборніцтве манеўровых брыгад чыгуначнага транспарту краіны. Уручэнне высокай узнагароды вылілася ў сапраўднае свята віцебскіх чыгуначнікаў, якія сабраліся на ўрачысты вечар у памяшканні Другога Беларускага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Сцяг пераможцам уручыў намеснік Старшыні СНК БССР Лявіцкі'. Прадстаўнікі ад рабочых і служачых Віцебскага аддзялення руху, што выступілі на сходзе, далі слова новымі працоўнымі перамогамі мацаваць магутнасць Радзімы. 1 слова сваё яны з гонарам стрымалі.
Віцебскае аддзяленне руху не адзіны калектыў на чыгуначным вузле, які выходзіў пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва. Такога ж выдатнага працоўнага поспеху дабіліся па выніках красавіка 1945 года і работнікі Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.