3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
He выбіралі сабе лёгкай працы і жанчыны Гомельскага электратэхнічнага завода HKL113 СССР. I куды б іх ні пасылала кіраўніцтва прадпрыемтва, усюды яны надзейна замянялі мужчын. Слесар-інструментальшчык Градская і стругальшчыца па метале Зубрыцкая нормы выпрацоўкі перавыконвалі ўвесну 1945 года ў сярэднім у два разы і болей. I такіх перадавікоў працы было нямала сярод жанчын завода.
Ажыццяўленне экстраных захадаў па ўхіленні недахопаў аднаўлення пры правядзенні работ першай чаргі і па далейшым тэхнічным умацаванні раней здадзеных у строй найбольш важных чыгуначных участкаў з інтэнсіўным рухам цягнікоў, з аднаго боку, і рост працоўнай актыўнасці рабочых і служачых транспарту, павышэнне ўзроўню арганізацыі эксплуатацыйнай дзейнасці чыгунак з другога.
дазволілі забяспечыць выкананне велізарнага аб’ёму перавозак абаронны.х грузаў і ў значна лепшай ступені. чым у папярэдні час, задаволіць патрэбы народнай гаспадаркі і насельніцва рэспублікі ў транспартным абслугоўванні. Цяпер ужо чыгункі Беларусі павінны былі разгортваць эксплуатацыйную дзейнасць, галоўным чынам, сваімі сіламі і сродкамі, бо з адыходам войскаў Чырвонай Арміі далей на Захад туды была пераведзена і большасць калон паравозаў Асобага рэзерву, ваеннаэксплуатацыйных упраўленняў і ваенна-эксплуатацыйных аддзяленняў. Вядома. што ўсё гэта не магло не прывесці да неабходнасці ажыццяўлення шэрагу дадатковых арганізацыйна-гаспадарчых мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню эксплуатацыйнай дзейнасці чыгунак рэспублікі, больш поўным забеспячэнні іх рухомым саставам. пашырэнні ўласнай рамонтнай базы, па лепшым выкарыстанні тэхнічных сродкаў і працоўных рэсурсаў. 1 рабіць гэта патрэбна было ў надзвычай сціслыя тэрміны, каб не дапусйіць зніжэння тэмпаў перавозак воінскіх грузаў. Менавіта так гэта і адбывалася на практыцы. Нягледзячы на меўшыя месца перамены ў эксплуатацыі чыгунак рэспублікі, работа апошніх працякала, у асноўным, паспяхова, без асаблівых ускладненняў. Вырашальную ролю тут адыгралі сталая дапамога транспарту з боку партыйных і савецкіх органаў рэспублікі, высокая зладжанасць у рабоце ўсіх звенняў транспартнага канвеера, правільная арганізацыя і планаванне грузапатокаў і самае галоўнае высокая вытворчая актыўнасць чыгуначнікаў, якія з вялікай энергіяй і сілай працавалі на карысць фронту, сваёй Радзі.мы ў час, калі ішла падрыхтоўка і наносіўся завяршальны ўдар па ворагу.
У напружаным працоўным рытме правёў апошнія месяцы перад заканчэннем Айчыннай вайны калектыў Брэст-Літоўскай чыгункі ў цэлым. План пагрузкі сакавіка яна перавыканаіа на 23 працэнты, красавіка на 3, мая на 51. Па ліку прынятых і здадзеных суседнім чыгункам вагонаў месяц красавік не меў сабе роўных ні з папярэдніх, ні з наступных месяцаў 1945 года. Нягледзячы на павелічэнне перавозачнай работы. быў значна павышаны ўзровень скарыстання рухомага саставу. Месяц красавік быў адзіным з усіх месяцаў гэтага года. калі чыгунка выканала нор.му абароту вагона. Участковая хуткасць павялічылася з 14 кіламетраў у гадзіну ў студзені да 19 у красавіку, адпаведна тэхнічная хуткасць з 23 да 28. сярэднясутачны прабег вагонаў з 84 кіламетраў да 130,8, паравозаў са 179 да 236. У паіяпшэнне гэтых паказчыкаў вялікі ўклад унеслі рабочыя ўсіх службаў эксплуатацыі, у тым ліку і вагоннай. Аб гзтым можа сведчыць сярэдні працэнт выканання нормаў выпрацоўкі па службе: у студзені ён склаў 126, лютым 136, сакавіку 137, красавіку -165. Лік рабочых, якія выконвалі нормы выпрацоўкі на 150-
200 працэнтаў. павялічыўся з 36 чалавек у студзені да 100 у красавіку, на 200 працэнтаў і больш з 4 да 281.
Побач з воінскімі перавозкамі чыгункі сталі ўсё больш і больш транспартаваць народнагаспадарчых грузаў з адных раёнаў Беларусі ў другія, што мела вельмі важнае значэнне, паколькі астатнія віды яе шляхоў зносін пакуль што яшчэ не былі ў стане ў патрэбным аб’ёме ўзяць на сябе гэтую нагрузку. Ход аднаўлення народнай гаспадаркі ў велізарнай ступені залежаў ад таго, як ішлі справы на саміх чыгунках. Гэта добра разумелі занятыя на іх людзі і рабілі ўсё, што было ў іх сілах. каб паўней задавальняліся патрэбы народнай гаспадаркі ў перавозках. Як і ў даваенны час. па сталёвых рэйках імчаліся з адных раёнаў рэспублікі ў другія цягнікі, якія везлі машыны, станкі, абсталяванне. будаўнічыя матэрыялы і іншыя грузы, так неабходныя для аднаўлення народнай гаспадаркі. Усё часцей ў розныя канцы Беларусі па далёкіх і блізкіх маршрутах беглі пасажырскія саставы. Павялічваліся аб’ёмы міжрэспубліканскіх перавозак. Беларускія чыгуначнікі прыкладалі шмат сіл, каб хутчэй і з поўнай захаванасцю даставіць грузы да месца іх прызначэння, стварыць больш зручнасцяў для пасажыраў. 3 асабліваю адказнасцю браліся яны за загрузку і дастаўку цягнікоў, якія ішлі на ўсесаюзную качагарку Данбас. У той час там кіпела напружаная работа па аднаўленні разбураных акупантамі шахтаў. Для гэтага патрэбна было івмат лесу, які пастаўляла суседняй Украіне Беларусь. На станцыях Баранавічы-Палескія. Быцень, Косава, Лясная, Даманава і Клецк на пагрузку крапяжу для Данбаса выходзілі ў вольны час, каб дапамагчы грузчыкам, не толькі стрэлачнікі, дзяжурныя па станцыі. вагаўшчыкі, але і хатнія гаспадыні. У выніку гэтага тут ніколі падоўгу не затрымліваліся вагоны пад пагрузкай. Зазначаныя станцыі толькі за два дні 17-18 красавіка 1945 года пагрузілі для Данбаса 75 вагонаў рудастойкі . Наколькі ж значнымі былі пастаўкі грузаў шахтам Наркомвугалю, відаць з таго. што толькі за студзень люты 1945 года Брэст-Літоўская чыгунка пагрузіла ім 2885 вагонаў крапяжу ’.
Здзейсненыя шматтысячнай арміяй беларускіх чыгуначнікаў працоўныя подзвігі на перавозках воінскіх і народнагаспадарчых грузаў заўжды будуць здзіўляць сваёй смеласню работнікаў транспарту ўсіх наступных пакаленняў, глыбока ў сэрцы ўсяляць законную гордасць за гераізм людзей іх прафесій, будуць служыць добрым прыкладам самаадданай барацьбы на карысць свайму народу на ўсіх будучых этапах гісторыі яго стваральнай працы.
' НАРБ Ф 1117.8 І.с 744, a 201.с. 954. a 73. с 1058. a 1 4. с. 1373. а. 176
2 Чырвоная звязда 1945 -21 красавіка
’ НАРБ Ф 1117, в 1, с. 19.а 202
Магутнасць краіны, сілу яе Чырвонай Арміі беларускія чыгуначнікі павялічвалі не толькі сваёй нястомнай працай. Сярод іх перыядычна праводзіліся добраахвотныя зборы грошай на будаўніцтва танкаў і самалётаў, зборы розных рэчаў для пасылкі на фронт салдатам. Толькі ад працаўнікоў Беларускай магістралі паступіла да пачатку сакавіка 1945 года больш за 200 тысяч рублёў будаўніцтва танкавай калоны “Чыгуначнік Беларусі”1.
У чыгуначных калектывах не спынялася шэфства над шпіталя.мі. Сярод рабочых і служачых праводзіліся добраахвотныя зборы падарункаў для перадачы параненым воінам. Яны выраблялі для шпіталяў новую і рамантавалі старую мэблю, старанна ацяплялі памяшканні перад наступленнем зімы. У час наведвання шпіталяў адбываліся гутаркі аб ваенных падзеях, ходзе аднаўленчых работ на чыгуначным транспарце. працоўных дасягненнях. Шмат розных культурна-масавых мерапрыемстваў адбылося ў час месячніка шэфскай работы ў шпіталях і часцях Чырвонай Арміі, які правялі ў сакавіку 1945 года гурткі мастацкай самадзейнасці розных прадпрыемстваў і арганізацый Гомеля і Новабеліцы. 3 цікавай праграмай да воінаў прыйшлі і многія калектывы мастацкай самадзейнасці прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту. Добра падрыхтаванымі выехалі ў падшэфны шпіталь навучэнцы Гомельскага тэхнікума чыгуначнага транспарту. Воінам яны паказалі інсцэніраванае апавяданне А. Чэхава “Ноч перад судом” і далі канцэрт мастацкай самадзейнасці.
Актыўны ўдзел бралі чыгуначнікі рэспублікі ў падпісцы на Чацвёртую Дзяржаўную пазыку. якая праводзілася напярэдадні самога разгрому фашысцкай Германіі. Многія рабочыя і служачыя падпісваліся на суму, якая ў некалькі разоў перавышала іх месячную зарплату. A дзяжурныя па вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны М. Ярошык і Ф. Ярошык пры месячным акладзе ў 350 рублёў падпісаліся на 3500 рублёў кожны. Гэтым самы.м яны даказалі сваю вялікую любоў да Радзімы, матэрыяльна дапамаглі ёй ва ўмацаванні Чырвонай Арміі. якая якраз завяршала свой вызваленчы паход у Еўропе.
Імкнучыся ўнесці як мага большы ўклад у павышэнне матэрыяльнатэхнічнай забяспечанасці Чырвонай Арміі, чыгуначнікі ахвотна дзень ці два ў месяц бясплатна працавалі на яе карысць. Патрыятычную ініцыятыву праявілі ў лютым 1945 года работнікі станцыі Рось. адлічыўшы ў фонд Чырвонай Арміі свой пяцідзённы заробак. 1 такіх прыкладаў высокай грамадзянскай свядомасці рабочых і служачых можна было б прывесці нямала па самых розных прадпрыемствах і арганізацыях транспарту.
Краіна па заслугах адзначыла праноўны і баявы гераізм беларускіх чыгуначнікаў. Звыш чатырох тысяч рабочых і служачых чыгуначнага транспарту БССР былі ўзнагароджаны за час вайны і ў першыя месяцы пасля яе заканчэння ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. Са званнем Героя Сацыялістычнай Працы прыбылі на родную Віцебшчыну А.В. Глебаў, М.А. Макараў, А.А. Янкоўскі. Яны прайшлі шмат вёрстаў па чыгунках краіны ў складзе калоны паравозаў № 3 Асобага рэзерву НКШЗ, абслугоўвалі савецкія войскі ў іх бітвах пад Сталінградам, Курскам і Арлом. Гэтага высокага звання з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і молат” яны былі ўдастоены ўвосень 1943 года. 3 такою ж узнагародаю вярнуліся на Беларусь машыніст паравоза Алена Міронаўна Чухнюк (да вайны працавала ў Гомелі) і яе баранавіцкі калега па працы У.П. Першукевіч, які праславіў сваё імя ў час працы ў дэпо Кем Кіраўскай чыгункі.
За паспяховае выкананне заданняў Урада і ваеннага камандавання па перавозках абаронных і народнагаспадарчых грузаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны Указам Прэзідыу.ма Вярхоўнага Савета СССР ад 29 ліпеня 1945 года ордэнам Леніна былі ўзнагароджаны машыніст Жлобінскага паравознага дэпо І.Е. Арлоў-Арлоўскі, намеснік начальніка Беларускай чыгункі З.Я. Камароў, начальнік Заходняй чыгункі ГI. Кацяш, начальнік Беларускай чыгункі Н.І. Краснабаеў. майстар Гомельскага паравознага дэпо П.Е. Кукуруза, старшы машыніст Ваўкавыскага дэпо Н.Ф. Міненка, начальнік Брэст-Літоўскай чыгункі Г.І. Перцаў і машыніст Магілёўскага паравознага дэпо С.І. Падашэўка.