3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
Сур’ёзная размова аб забеспячэнні плана аднаўленчых работ у другім квартале ішла 10 красавіка 1944 года на пасяджэнні пастаяннай нарады пры начальніку Беларускай магістралі. Адзначалася, што Упраўленне будаўніча-аднаўленчых работ, службы чыгункі не прынялі належных захадаў па мабілізацыі матэрыяльных і працоўных рэсурсаў на выкананне вытворчай праграмы. Многія важныя аб’екты былі не поўнасцю ўкамплектаваны будаўнічымі кадрамі. 3 прычыны
1 Іізвестня 1944 14 мая
нездавальняючай арганізацыі работ, нізкага стану працоўнай дысцыпліны, адсутнасці належных клопатаў да быту людзей каля двух тысяч чалавек з мясцовага насельніцтва пакінула вытворчасць. 3 вялікімі перабоямі ішла нарыхтоўка і вывазка лесу, маруднымі тэмпамі стваралася ўласная база па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Праектна-аднаўленчы аддзел Беларускай магістралі не поўнасцю забяспечваў тыпавымі праектамі тыя аб’екты работ, якія выконваліся сіламі саміх службаў чыгункі. Улічваючы, што для паспяховага выканання плана будаўніча-аднаўленчых работ неставала рабочай сілы, начальнік Беларускай .магістралі аддаў 15 красавіка загад, які абавязваў кожнага чыгуначніка адпрацаваць на аднаўленні транспарту не менш як тры дні на месяц за кошт ушчыльнення свайго рабочага часу на вытворчасці. Начальнікі гаспадарчых адзінак павінны былі скласці графікі выхаду сваіх работнікаў на працу для аднаўлення першачарговых аб’ектаў і адзін раз у пяць дзён дакладваць аб іх выкананні. Ва ўсе раёны Гомельскай, Магілёўскай і Палескай абласцей адкамандзіроўваліся кіруючыя работнікі, каб там з дапамогаю мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных правесці дадатковую мабілізацыю рабочай сілы і вярнуць на аднаўленне транспарту тых, хто самавольна пакінуў працу.
Асаблівая ўвага кіраўніцтва Беларускай чыгункі была звернута на пуцявую гаспадарку, якая апынулася перад вяснова-летнім перыядам у надзвычай цяжкім становішчы. 3 надыходам цёплых вясенніх дзён значна павялічваўся ў параўнанні з асенне-зімовым перыядам аб'ём работ па сярэднім рамонце пуці, замене стрэлачных пераводаў, перавадных брусаў і г.д. Аднак да выканання іх кіраўніцтва службы пуці і гаспадарчых адзінак своечасова не прыняла ўсіх неабходных захадаў. Прьі плане мець на 1 красавіка ў пуцявых калонах 1200 рабочых фактычна ў іх распараджэнні знаходзіліся толькі 680 чалавек. Амаль зусім адсутнічалі зямлянкі, баракі і вагоны для размяшчэння рабочых пуцявых калон. Зведваўся востры недахоп у самых найпрасцейшых пуцявых інструментах. Калоны зусім не мелі ў сваі.м распараджэнні шпальных і рэйкавых кляшчоў, папярочных піл, рэйкарэзных варштатаў, жалезных рыдлёвак і іншага інструменту, неабходнага для рамонтных работ. Да гэтага часу калоны не мелі ніводнай аўтамашыны, аўтадрызіны і электрастанцыі. Вель.мі дрэнна задавальняліся патрэбы ў рэйках, накладках. падкладках, нітах, поўнасцю адсутнічалі кастылі.
Выкрыццё меўшых месца недахопаў у арганізацыі аднаўленчых работ на транспарне і рашучая барацьба па іх пераадоленні дапамаглі некалькі павысіць тэхнічны стан чыгуначнай гаспадаркі, лепш падрыхтаваць яе да летніх перавозак. Вырашэнне гэтых задач абапіралася на высокую актыўнасць працаўнікоў сталёвых магістраляў. Яны
настойліва змагаліся за пераўтварэнне ў жыццё прынятых кіраўніцтвам чыгунак захадаў па хутчэйшым аднаўленні трнспартнай іаспадаркі. Больш таго, сярод чыгуначнікаў знайшлося багата патрыётаў, якія пайшлі значна далей, чым прадпісвалася ім зверху інструкцыямі. Усё больш масавай з’явай станавіўся добраахвотны выхад чыгуначнікаў у вольньі ад працы час на рамонт пуці, вытворчых карпусоў, службовых памяшканняў, будаўніцтва жылля і культурных устаноў. 3 каштоўнай ініцыятывай: працаваць на аднаўленні дэпо ў вольны ад паездак час (па 5 гадзін у суткі) выступіў увесну 1944 года машыніст Гомельскага паравознага дэпо С. Яўмененка. I ён застаўся гаспадаром свайго слова. Да сярэдзіны красавіка ім ужо было адпрацавана на аднаўленні дэпо 25 гадзін.
Высакародны ўчынак машыніста С. Яўмененкі хутка разнёсся па ўсіх цэхах і вытворчых участках і быў ухвалены партыйнай арганізацыяй дэпо. Па яе рашэнні быў падрыхтаваны спецыяльны выпуск насценнай газеты “ІІаравознік”, у які.м паведамлялася аб тым, якое важнае значэнне ў хутчэйшым адраджэнні былой магутнасці дэпо будзе мець распаўсюджанне ініцыятывы С. Яўмененкі сярод шырокіх працоўных мас. Гэтай жа тэме была прысвечана інструктыўная нарада агіткалектыву, пасля якой агітатары разгарнулі растлумачальную работу на замацаваных за імі ўчастках аб пачыне перадавога машыніста. На бачных месцах вывешваліся плакаты з заклікамі выходзіць па прыкладу С. Яўмененкі на аднаўленне гаспадаркі роднага дэпо.
Патрыятычны заклік С. Яўмененкі не мог пакінуць безудзельны.м ніводнага сумленнага паравозніка. Кожны жадаў як мага хутчэй прывесні ў належны стан вытворчыя карпусы, рухомы састаў, сваё рабочае месца, каб паспяхова забяспечваць фронт, аднаўляемую гаспадарку горада і насельніцтва перавозкамі. Яго ініцыятыву ў ліку першых падтрымалі машыністы А. Аляксандраў, С. Бачароў, П. Башкін, А. Буднікаў і іншыя работнікі Гомельскага паравознага дэпо.
Такіх энтузіястаў-аднаўленцаў нямала бьіло і ў іншых чыгуначных калектывах. Ніколі не спяшаўся дадому пасля заканчэння працы старшы стрэлачнік станцыі Добруш К.М. Грэбень. тры сыны якога ваявалі ў радах Чырвонай Арміі. а дачка-партызанка была закатавана фашыстамі. За кошт свайго асабістага часу ён зрабіў і нарыхтаваў для замацавання за ім стрэлачнага паста шмат рознага інструменту і матэрыялаў.
Працоўны пафас ахапіў і членаў чыгуначных сем’яў. Сярод іх шырокае распаўсюджанне атрымаў узімку і ўвесну 1944 года патрыятычны рух за стварэнне чаркасаўскіх брыгад з ліку хатніх гаспадынь, жонак работнікаў сталёвых магістраляў. Ініцыятарам яго на Гомельскім чыгуначным вузле была маці чатырох франтавікоў
A.I. Панкова. У яе брыгаду ўваходзілі 25 хатніх гспадынь. Па 8-10 гадзін у суткі працавалі яны на розных участках будаўніцтва. Шмат карыснага зрабілі на аднаўленні транспартнай гаспадаркі чаркасаўскія брыгады жонкі старшыні мясцовага паравознага дэпо Раеўскай. жонкі начальніка станцыі Гомель З.Г. Азаравай і іншых патрыётак.
Праяўленнем высокай свядомасці, сумленных адносін да выканання свайго грамадзянскага абавязку быў таксама актыўны ўдзел беларускіх чыгуначнікаў у зборы грашовых сродкаў у фонд Чырвонай Арміі. Калектыў рабочых, ІТР і служачых Гомельскага электратэхнічнага завода НКШЗ СССР са сваіх асабістых зберажэнняў унёс на пабудову танкавай калоны 'Томель” 80 тыс. рублёў. Браты Іосіф і Станіслаў Язерскія перадалі па 2500 рублёў кожны ў фонд дапамогі савецкім войскам. У пісьме да Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, якое было надрукавана ў ‘Томельскай праўдзе” ад 4 сакавіка 1944 года. работнікі завода прасілі пабудаваныя на іх сродкі танкі перадаць доблесным войскам дывізій, атрымаўшым званне “Гомельскіх”. Да 200 тысяч рублёў унеслі на пабудову баявых самалётаў работнікі Крычаўскага чыгуначнага вузла. На правым борце кожнай машыны, пабудаванай на іх сродкі, стаяў надпіс: “Ад крычаўскіх чыгуначнікаў”1. Па 120 тысяч рублёў перадалі на будаўніцтва танкавай калоны вагоннікі Гомельскага ўчастка, рабочыя і служачыя апарату ўпраўлення Беларускай чыгункі". Шмат грошай паступіла і ад іншых калектываў чыгуначных прадпрыемстваў і арганізацый транспарту. Ужо да сакавіка работнікі Беларускай магістралі ўнеслі на пабудову танкавай калоны больш як два мільёны рублёў3.
Уважліва сачылі па друку за ходам аднаўлення франтавых магістраляў іх калегі з тылавых чыгунак краіны. Яны вельмі добра ўсведамлялі сабе, як яшчэ многа сіл патрэбна прыкласці працоўным Беларусі. каб прывесці ў належны стан рэйкавыя шляхі, і таму не маглі ў гэты адказны час, час вялікіх выпрабаванняў не працягнуць сваім сябрам па працы руку дапамогі, як гэта зрабілі ў 1943 годзе работнікі Пермскай чыгункі. ГІа ініцыятыве перадавых рабочых і служачых у транспартных калектывах краіны ўсё больш шырокі размах набывала барацьба за аказанне практычнай дапамогі беларускаму народу ў аднаўленні сталёвых магістраляў. Выяўлялася, што можна з наяўных матэрыялаў і абсталявання без шкоды для ўласпай вытворчасці перадаць беларускім чыгуначнікам. Але галоўнай крыніцай дапамогі было не гэта. Транспартнікі тылу не лічыліся з часам. не звярталі ўвагі на стому і пасля заканчэння працоўнага дня спецыяльна заставаліся на вытворчасці, каб
: Савецкая Беларусь 1944 17 чэрвеня ’ Гудок 1944. 26 апреля. 2 нюня ’Савецкая Беларусь. • 1944 4 сакавіка
нарыхтаваць матэрыялу, вырабіць неабходныя для аднаўлення і эксплуатацыі чыгунак інструменты і абсталяванне. Шмат што адсылалі яны на Беларусь і са сваіх асабістых зберажэнняў, а часта нават дзяліліся тым, у чым самі мелі вострую патрэбу.
3 вялікай цеплынёй і радушшам сустракалі ў студзені 1944 года работнікі Беларускай магістралі прыбыўшы да іх эшалон з падарункамі ад калектыву Разана-Уральскай чыгункі. У ім было багата рознага слясарнага і транспартнага інструменту, сігнальных прылад, мэблі. Дапаможная сельская гаспадарка чыгункі атрымала надзвычай патрэбнае ёй насенне. У маі 1944 года, калі стала вядома, што калектыў РазанаУральскай магістралі неўзабаве збіраецца паслаць другі эшалон з абсталяваннем і інструмента.м, начальнік Беларускай чыгункі аддаў загад аб узнагароджанні васьмі работнікаў значком “Ударніку сталінскага закліку”, якія вызначаліся ў зборы і адпраўцы падарункаў. Сярод узнагароджаных былі электрамеханік 6-й Саратаўскай дыстанцыі сувязі І.Ф. Ямелін, прараб Саратаўскага аддзялення руху М.А. Лысянкоў і іншыя'. Тром актывістам была аб’яўлена падзяка з выдачай грашовай прэміі ў памеры іх месячнага акладу.
На дапамогу беларускім чыгуначнікам ахвотна прыйшлі шырокія масы транспартнікаў Краснаярскай магістралі. У паравозных дэпо, вагонарамонтных пунктах, на дыстанцыях пуці і сувязі нарыхтоўваліся самыя разнастайныя матэрыялы і абсталяванне. У канцы студзеня 1944 года шэсць вагонаў з падарункамі ад краснаярскіх чыгуначнікаў узялі курс на Заходнюю магістраль. На пачатку другога квартала таго ж года ад іх прыйшоў і на Беларускую чыгунку эшалон у складзе 66 вагонаў. Сярод дастаўленага грузу было нямала будаўнічых дэталяў і канструкцый для службова-тэхнічных памяшканяў, зборны жылы дом, стотонныя вагі і іншае абсталяванне. Аддзелы рабочага забеспячэння Краснаярскай чыгункі прыслалі 20 галоў буйной рагатай жывёлы. насенне агародніны. якім можна было засеяць не менш як 150 гектараў зямельнай плошчьг.