3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)

3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)


Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
47.52 МБ
Ажыццяўленне рашучых мер па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы будаўнічых участкаў і забеспячэнні іх рабочай сілай спрыяла павышэнню тэмпаў аднаўленчых работ на транспарце. На ўсіх участках вытворчасці будаўнікі транспарту паказвалі вьісокія ўзоры працы. актыўна змагаліся за дазэрміновы ўвод у эксплуатацыю аднаўляемых аб'ектаў. Пры захаванні амаль без змяненняў агульнай колькасйі рабочых УБАР Бсларускай чыгункі лік стаханаўцаў вырас з 658 чалавек у першым квартале да 1142 ў другім і ўдарнікаў адпаведна з 1300 да 1689 чалавек.
' Лыч Л.М Аднауленне і развпше чыгуначнага транспарту Беларускай ССР (верасень 1943 1970 гг 1
Мінск: Навука і тэхніка. 1976 С 21
Калектыў будаўнікоў УБАР Беларускай чыгункі з месяца ў месяц перавыконваў даведзеныя яму планы аднаўленчых работ. Па выніках Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва яму тры разы запар у лютым, сакавіку і красавіку прысуджаўся пераходны Чырвоны сцяг НКШЗ СССР. Такой жа ўзнагароды дабіўся па выніках чэрвеня прыдадзены УБАР Беларускай чыгункі галаўны рамонтна-аднаўленчы йягнік № 35. У вызначаны тэрмін і якасна правялі адказныя работы па пуцявым развіцці вузлоў Гомель і Навабеліцкая машынна-пуцявыя станцыі №7 і №29, якія з першага мая 1944 года сталі ўжо скарыстоўвацца на эксплуатацыйнай дзейнасці ў межах Беларускай чыгункі. Заданне па прадукцыйнасці працы ў сярэднім па ўсіх спецфарміраваннях, якія знаходзіліся ў складзе УБАР, было перавыканана ў першым квартале на 11 працэнтаў, у другім на 21 працэнт, што было значна вышэй, чым у цэлым па Упраўленні’.
Высокі працоўны ўздым панаваў у будаўнічых калектывах УБАР Заходняй магістралі. Калі ў першым квартале 1944 года сярэдні працэнт выканання рабочымі нормаў выпрацоўкі складаў 102, дык у другім 125.
Важнай перадумовай стабільнай працы будаўнічых арганізацый УБАР Беларускай і Заходняй магістраляў з’явіліся іх добрыя таварыскія ўзаемаадносіны з чыгуначнікамі, высокае адчуванне адказнасці аднаго перад адным за выкананне даручанага задання. Калі справа заходзіла пра хутчэйшае аднаўленне таго ці іншага ўчастка пуці, чыгуначнага аб’екта, дык менш за ўсё глядзелі, хто тут заказчык, а хто падрадчык. Дзейнічалі супольна. Гэты станоўчы факт з асобай пахвалой адзначаецца і ў растлумачальнай запісцы УБАР Беларускай чыгункі да справаздачы за 1944 год. Справай аднаўлення, гаворыцца ў ёй, штодзённа займаліся кіраўніцтва чыгункі, камандзіры і проста радавыя чыгуначнікі. УБАР, якое заклікана выканаць асноўны план аднаўленчых работ, кожны дзень адчувала ўвагу, падтрымку і дапамогу ўсяго калектыву Беларускай магістралі, у першую чаргу кіраўніцтва яе. Аказаная чыгункай значная дапамога садзейнічала калектыву Упраўлення будаўніча-аднаўленчых работ паспяхова выканаць даведзены план".
Дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў тьім больш знамянальна, што атрыманы яны былі амаль пры такіх жа цяжкіх умовах. якія існавалі ў вызваленых раёнах Беларусі ўвосень і зіму 1943 года. Асабліва адстаючым участкам з’яўлялася матэрыяльна-тэхнічная база будаўнічых арганізацый. I надзейнага выйсця з гэтага становішча вельмі няжка, а парою і зусім немагчыма, было знайсці. У цэнтралізаваным парадку паступала мізэрная колькасць тэхналагічнага абсталявання.
1	Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. У далейшым НАРБ. Ф 1017.в 2, с 7, a 52.
2	Тамсама. Ф. 1203. в 1. с 7, a 42
механізмаў, будаўнічых матэрьіялаў. Маючы ў сваім распараджэнні шмат паношанай і папсаванай тэхнікі, упраўленні будаўніча-аднаўленчых работ не маглі належным чынам арганізаваць рамонт яе, таму што адсутнічалі гаражы і спецыяльныя майстэрні. На працягу ўсяго першага квартала, калі стаялі маразы, часта выпадаў снег ці ішоў дождж. механізмы рамантавалі ў палявых умовах у палатках. зямлянках, пад паветкаю, а падчас і проста пад адкрытым небам. Будаўнікі з мясцовага насельніцтва працягвалі жыць у зямлянках і падвалах, у кепска прыстасаваных да жылля памяшканнях. Забеспячэнне хлебам пачалося толькі з лютага. Кіраўніцтва ўчасткаў вымушана было даваць рабочым кароткатэрміновыя водпускі для паездкі дамоў за прадуктамі харчавання. адзеннем і абуткам. 3 прычыны частых захворванняў многія рабочыя шмат дзён знаходзіліся на бюлетэнях. За два першыя кварталы давялося звольніць з-за кепскага стану здароўя 661 будаўніка, што складала а.маль адну пятую частку агульнага ліку тых, хто па розных прычынах пакінуў вытворчасць.1
3	сярэдзіны вясны прыкметна сталі расці памеры перавозак ваеннаслужачых і грамадзянскага насельнійтва. Усё гэта абавязвала побач з неаслабнай увагай да арганізацыі перавозак воінскіх грузаў і боепрыпасаў пэўны клопат праявіць аб тэхнічным стане станцый. вакзалаў, пасадачных платформаў, станцыйньіх пуцей, пагрузачнаразгрузачных пляцовак. Каб хутчэй устараніць меўшае месца адставанне на дадзеным участку працы, ЦК КП(б)Б абавязаў у маі 1944 года абкамы, гаркамы і райкамы партыі аказаць практычную дапамогу партыйным і гаспадарчым арганізацыям Беларускай чыгункі ў наладжванні пасажырскіх перавозак. Было прынята рашэнне правесці месячнік па прыбіранні і расчыстцы пасажырскіх памяшканяў, прывакзальнай тэрыторыі ўсіх месцаў грамадскага карыстання2. Усяго за веснавы час на ачыстцы пуцей, добраўпарадкаванні памяшканняў вакзалаў і прылеглай да іх тэрыторыі грамадскасцю гарадоў на Беларускай чыгунцы было адпрацавана 3700 чалавека-гадзін. Ужо да 1 мая на 50 станцыях (усяго на гэты дзень на вызваленых ад ворага ўчастках Беларускай магістралі мелася 75 вакзалаў, з якіх захавалася неразбуранымі толькі 9) былі часова прыстасаваны для білетных кас і пасажыраў памяшканні ў жылых дамах. дашчаных будынках і зямлянках’. На ўсіх вузлавых станцыях былі адноўлены вагі і адкрыта прыёмка багажу.
Напружаны характар набыла барацьба за хутчэйшае аднаўленне і ўвод у эксплуатацыю Гомельскага паравоза-вагонарамонтнага завода. На
Тамсама Ф 1017. в 2. с. 7. а. 51 :Тамсама. Ф 4, в 61. с. 30. а. 30.
' Тамсама Ф. 1041, в І.с. 2. a 70
роднае прадпрыемства варочаліся з Уфы, Волагды і іншых гарадоў кадравыя рабочыя, каб прыняць актыўны ўдзел у разборцы паваленых будынкаў, адраджэнні найбольш важных вытворчых цэхаў і ўчасткаў. Зімой 1944 года дала першы ток адноўленая заводская электрастанцыя, у чым асабліва вялікая заслуга была галоўнага механіка гэтага прадпрыемства І.А. Скойбеды, майстра кацельнай гаспадаркі А.Ф. Быкоўскага і майстра цагляна-печавых работ Пракоф'ева. Неўзабаве ўступілі ў строй інструментальная і мадэльная майстэрні, у адрамантаваным чыгуначным цэху была пушчана вагранка. Сваімі сіламі рамонтнікі ўклалі на тэрыторыі завода 700 пагонных метраў чыгуначнай каляі, далучылі пуці прадпрыемства да чыгуначных пуцей станцыі Гомель-Гаспадарчы. На дапамогу паравоза-вагонарамонтнікам у красавіку прыбылі спецыяльныя будаўнічыя арганізацыі НКШЗ СССР. У парадку рээвакуацыі з Уфімскага паравозарамонтнага завода ў Гомель была дастаўлена частка абсталявання. Розньія варштаты і абсталяванне выдзелілі Гомельскаму ПВРЗ таксама іншыя заводы чыгуначнага транспарту краіны, а пэўная частка іх паступала па асобых пастаўках. Паводле даных на 11 красавіка, на завод было дастаўлена больш за два дзесяткі варштатаў, прэсаў, генератараў і электрарухавікоў. Шмат неабходных інструментаў і механізмаў выраблялася на месцы. Нарэшце здзейснілася доўгачаканая мара калектыву работнікаў Гомельскага ПВРЗ. Яшчэ поўньім ходам ішлі аднаўленчыя работы, а з мая распачынаецца рамонт пасажырскіх вагонаў. Першыя вагоны даводзілася рамантаваць пад адкрыты.м небам.
На ўсіх адказных участках аднаўлення чыгунак разам з вопытнымі кадрамі будаўнікоў самааддана працавалі ў зімова-веснавы перыяд 1944 года камсамольцы і моладзь рэспублікі. Высокай прадукцыйнасці заўжды дабівалася брыгада сувязістаў Тані Фядорынай з Гомеля. у склад якой уваходзіла восем дзяўчат-ка.мсамолак. Прафесіямі будаўнікоўмантажнікаў ім давялося авалодваць у працэсе самога аднаўлення. Аднак, нягледзячы на гэта, іх майстэрства і якасць працы хутка раслі. Асобныя заданні па мантажы аб’ектаў сувязі Беларускай чыгункі яны перавыконвалі ў тры разы, a то і больш. Пры неабходнасці дзяўчаты выходзілі на працу і ў нерабочы час, не шкадуючы сваіх сіл у барацьбе з разрухай. У лютым брыгадзе Т. Фядорынай было прысвоена г анаровае званне “франтавой”. Гэта была першая на Гомельшчыне маладзёжная франтавая брыгада.
На будаўнічых участках чыгунак, як і ў іншых сферах працоўнай дзейнасці, пашыраўся рух за стварэнне камсамольска-маладзёжных брыгад. Ім даручаліся самыя адказныя і складаныя заданні. I моладзь стойка змагалася за іх выкананне. паказваючы ўзоры добрасумленных
адносін да працы. У красавіку 1944 года толькі на Го.мельскім чыгуначным вузле мелася 14 камсамольска-маладзёжных брыгад і змен. Сярод іх асаблівым поспехам вызначалася франтавая брыгада тынкоўшчыкаў Валасевіча. Даведзеныя ёй нормы выпрацоўкі брыгада перавыконвала ў паўтара раза. На 120-150 працэнтаў выконвала зменныя заданні камсамольска-маладзёжная брыгада сувязістаў, якую ўзначальваў Музычэнка.
Наведаўшы ўвесну 1944 года Гомельскую вобласць, спецыяльны карэспандэнт газеты “Мзвестня” Б. Ямпольскі так паведаў яе чытачам пра ход аднаўленчых работ на чыгуначным транспарце: “Колькі ні едзеш, побач па новых, белых шпалах цягнуцца рэйкі. Міма мільгаюць новыя, свежаабструганыя тэлеграфна-тэлефонныя слупы, павіслі над рэкамі і ярамі новыя масты і трубаправоды. Сярод вялікага разбурэння, ўпаўшых на зямлю ў груду камянёў ваданапорных вежаў, чорных каробак абгарэлых станцый, жалезных касцей згарэўшых паравозаў і вагонаў радуюць вока новыя, са светлых дошак вакзалы. пуцявыя будкі. Паабапал чыгункі пілуюць і валяць лес. капаюць катлаваны, ўзводзяць дамы. Уражанне такое, быццам едзеш цераз адну вялікую будоўлю. Яркім, далёка бачным агнём гараць семафоры, запрашаючы цягнік усё далей і далей”1.
Пры ўсіх намаганнях чыгуначных войск, транспартных будаўнікоў ход аднаўленчых работ не ў поўнай меры задавальняў камандаванне савецкімі войскамі. Шэраг важных аб'ектаў са значным спазненнем уводзіўся ў строй. Відаць было. што патрэбны дадатковыя меры па паскорванні тэмпаў будаўніцтва. Пры склаўшайся сітуацыі нельга было не пайсці на болыд масавае прыцягненне да аднаўленчых работ і чыгуначнікаў эксплуатацыйнага штату. Згодна з загадам начальніка Беларускай чыгункі ад 21 лютага 1944 года ўсім начальнікам гаспадарчых адзінак прадпісвалася пакінуць на эксплуатацыйнай дзейнасці мінімальную колькасць работнікаў, а ўсіх асіатніх пасылаць на аднаўленне чыгуначнай гаспадаркі. Пры адсутнасці эксплуатацыйнай работы ўсе чыгуначнікі незалежна ад іх прафесіі і роду заняткаў павінны былі выкарыстоўвацца на аднаўленні.