3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)

3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)


Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
47.52 МБ
Да самага пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” масавыя і масіраваныя налёты рабіла фашысцкая авіяцыя на Крьічаўскі чыгуначны вузел, дзе тады размяшчалася Магілёўскае аддзяленне службы руху Беларускай чыгункі. “Нямецкія вылюдкі, успамінаў былы намеснік
! Тамсама, с 103, a 213; с. 104, а. 8
2	Красная звезда 1944. 23 апреля
начальніка гэтага аддзялення М.А. Галіновіч, бязлітасна бамбілі не толькі чыгуначныя аб’екты, але і жылы пасёлак, не меўшы ніякай каштоўнасці ў стратэгічных адносінах. Хаця не выключана, што вораг мог ведаць, што ў адным з жылых дамоў абсталяваўся штаб Магілёўскага аддзялення службы руху, бо не было такога выпадку, каб пры паветраным нападзенні на станцыю нямецкая авіяцыя не рабіла спробы разбамбіць гэты будынак. Пры набліжэнні самалётаў даводзілася экстрана пакідаць яго і ратавацца ў больш бяспечным месцы. У час аднаго з такіх налётаў быў паранены асколкам ад бомбы старшы дыспетчар Р. Майсеенка”.
3	набліжэннем рашучых баёў за канчатковае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў узмацнілі сваю ўвагу і сталі аказваць больш дзейсную дапамогу чыгуначнікам у арганізацыі перавозак абласныя, раённыя і гарадскія камітэты партыі, Саветы дэпутатаў працоўных. Пашыраліся кантакты, расла дзелавая садружнасць напярэдадні летняга наступлення паміж ваенным камандаваннем і кіраўніцтвам чыгунак, паміж савецкімі воінамі і працаўнікамі сталёвых магістраляў, што самым спрыяльным чынам уплывала на стан перавозак.
I ўсё ж, нягледзячы на дасягнутае за вясну і чэрвень 1944 года паляпшэнне эксплуатацыйнай дзейнасці чыгуначнага транспарту, працягвалі адчувацца перабоі ў ажыццяўленні воінскіх перавозак, што не магло не выклікаць непакою ў камандавання франтоў. “Ажыццяўляючы перагрупоўку войск і назапашваючы для маючага адбыцца наступлення неабходныя матэрыяльныя сродкі, пісаў генерал арміі С.М. Штаменка, мы ўвесь час зведвалі пачуццё трывогі за чыгуначны транспарт... Пра нашы асцярогі не раз дакладвалася Сталіну. Але Вярхоўньі разлічваў на Наркома шляхоў зносін і, як неўзабаве высветлілася, яўна пераацаніў магчымасці апошняга. Чыгункі да тэрміну сваёй задачы не вырашылі, зза чаго пачатак аперацыі давялося адкласці на некалькі сутак”'.
3-за нездавальняючай работы чыгунак (тут, а такса.ма ніжэй маюцца на ўвазе не толькі чыгункі Беларусі, але і суседнія з імі) затрымлівалася прыбыццё да месца прызначэння войск 3-га Беларускага фронту. 11 чэрвеня на адрас НКШЗ СССР было паслана пісьмо за подпісамі начальніка Генеральнага штаба Маршала Савецкага Саюза А.М. Васілеўскага і яго намесніка генерала-лейтэнанта А.Г. Карпаносава з просьбай любой цаной “паскорыць чыгуначныя перавозкі з тым, каб закончыць іх не пазней за 18 чэрвеня”’. Сваю асцярогу за нясвоечасовы падвоз па чыгунках асобных вайсковых злучэнняў выказаў А.М. Васілеўскі ў ноч на 14 чэрвеня і ў данясенні на імя Вярхоўнага
1	Шгеменко С..М. Генеральный штаб в годы войны М., 1968 С. 243
2	Военно-мсторнческнй журнал. 1969 № 9 С 55.
Галоўнакамандуючага. Раніцай 14 чэрвеня І.В. Сталін паведаміў, што ў сувязі са зрывам тэрмінаў чыгуначных перавозак пачатак аперацыі адкладваецца на 23 чэрвеня.
Глыбокі аналіз склаўшагася становішча сведчыў аб тым. што неабходны новыя экстраныя захады па павышэнні ўзроўню перавозак, умацаванні зладжанасці ў працы паміж упраўленнямі франтоў і кіраўніцтвам чыгунак. Устанаўліваўся яшчэ больш жорсткі дыспетчарскі кантроль за пагрузкай і прасоўваннем кожнага воінскага цягніка. На многія буйныя пагрузачныя станцыі была паслана дадатковая колькасць афіцэраў аператыўных упраўленняў штабаў. якія займаліся прыёмкай прыбыўшых воінскіх эшалонаў, суправаджалі войскі ва ўказаныя месцы. Выключна вялікае значэнне мела прынятая ў сярэдзіне чэрвеня 1944 года Бюро ЦК КП(б)Б пастанова аб стане партыйна-палітычнай работы на Беларускай чыгунцы. Зыходзячы з важнасці ўнутрыпартыйнай і масавапалітычнай работы для мабілізацыі чыгуначнікаў на паспяховае вырашэннс пастаўленых перад імі адказных задач па перавозках стратэгічных грузаў, Бюро ЦК КП(б)Б распрацавала шэраг эфектыўных мер па яе паляпшэнні. Для павышэння ідэйна-палітычнага ўзроўню камуністаў, партыйнага і гаспадарчага актыву і аказання практычнай дапамогі агітатарам і прапагандыстам намячалася стварьіць на Гомельскім. Крычаўскім і Калінкавіцкім вузлах партыйныя кабінеты, укамплектаваўшы іх кваліфікаванымі загадчыкамі, кансультантамі і неабходнай літаратурай. Партыйная група дарожнага камітэта прафсаюзаў абавязвалася прыняць меры па павелічэнні колькасці чырвоных куткоў на прадпрыемствах, шырока разгарнуць палітычную і культурна-масавую работу сярод чыгуначнікаў, якія працавалі на палявых станцыях, акалодках пуці. наладзіць рэгулярны выезд на лінію вагон-клуба з вопытнымі дакладчьікамі. У пастанове асабліва падкрэслівалася, што партыйна-палітычная работа павінна быць накіравана на ўсямернае ўмацаванне воінскай дысцыпліны, выхаванне палітычнай пільнасці работнікаў, звязаных з рухам цягнікоў'.
Прынятыя ваенным камандаваннем су.месна з ЦК КП(б)Б і СНК Беларусі захады па паляпшэнні эксплуатацыйнай дзейнасці транспарту далі станоўчыя вынікі. Гэта добра было відаць на прыкладзе работы Беларускай чыгункі, калектыў якой упэўнена асвойваў усё ўзрастаўшыя ііамеры перавозак воінскіх і народнагаспадарчых грузаў. План пагрузкі ў чэрвені чыгунка выканала на 104 працэнты, у тым ліку воінскіх грузаў на 115 працэнтаў. выгрузкі на 145, заданне па гірыёме вагонаў на 117 і па здачы паражняку на 145 працэнтаў. Абарот вагона быў паскораны супроць нормы амаль на шэсць працэнтаў. У параўнанні з маем
сярэднясутачная выгрузка павялічылася з 1112 да 2118 вагонаў, прыём гружаны.х вагонаў з 964 да 1873, прастой транзітнага вагона скараціўся з 7,2 да 5,7 гадзіны, мясцовага вагона — з 17,6 да 12,2 гадзіны, сярэднясутачны прабег паравоза вырас з 65 да 86 кіламетраў.
На сталёвых магістралях Беларусі, як і на ўсіх астатніх, што ўдзельнічалі ў перавозках для падрыхтоўкі аперацыі “Баграціён”, бесперапынна кіпела дружная работа. Да 23 чэрвеня былі завершаны прадугледжаныя ў планах ваеннага камандавання перавозкі, дастаўлены ў назначаныя месцьі войскі і баявая тэхніка. А калі ж наступленне Чырвонай Арміі пачалося некалькі пазней, чым першапачаткова намячалася, дык гэта тлумачылася галоўным чына.м неабходнасцю выканання празмерна вялікіх аб’ёмаў перавозак па сканцэнтраванні на галаўных участках франтоў войск, тэхнікі, боепрыпасаў і ні ў якім разе слабай работай чыгунак. Наадварот, напярэдадні аперацыі “Баграціён” транспартны канвеер краіны, у тым ліку і Беларусі, функцыянаваў, як ніколі да гэтага, чотка і зладжана, аб чым часта пісалі і пішуць у сваіх успамінах цяпер вядо.мыя савецкія ваеначальнікі. Высокая ацэнка дзейнасці савецкіх чыгуначнікаў у перыяд падрыхтоўкі да Беларускай аперацыі дадзена і ў чацвёртым томе “Мсторян Отечественной войны Советского Союза 1941-1945” (М., 1962 г.). У ім гаворыцца: “Дзякуючы велізарным намаганням работнікаў тылу, транспарт у цэлым справіўся з ускладзенымі на яго задачамі” (стар. 165-166).
У паласе наступлення чатырох франтоў агульнай працягласцю 700 кіламетраў, значная частка якой праходзіла па тэрыторыі Беларусі, “было засяроджана 40 працэнтаў асабовага складу ўсёй дзеючай арміі, 49 працэнтаў гармат і мінамётаў, 77 працэнтаў танкаў і самаходнаартылерыйскіх установак”1. Штодзень у той час 1-ы Прыбалтыйскі і тры Беларускія франты прымалі па 90 100 цягнікоў, а ўсяго за 1 23 чэрвеня ім было дастаўлена звыш 75 тысяч вагонаў з войскамі, тэхнікай і рознымі боепрыпасамі. “Усё гэта, пісаў праз чвэрць стагоддзя Маршал Савецкага Саюза С.К. Цімашэнка, дало магчымасць стварыць неабходную перавагу ў тэхнічньіх сродках барацьбы на ўсіх рашаючых напрамках”'.
У чэрвені 1944 года сярэднясутачны аб’ём пагрузкі для забеспячэння запланаванага летняга наступлення раўняўся 3600 вагонам, што складала адну чвэрць воінскіх пагрузак усёй сеткі чыгунак краіны. Пры недастатковай колькасці выгрузачных пунктаў, недахопе механізмаў для выгрузкі цяжкай баявой тэхнікі і нягледзячы на частыя артылерыйскія абстрэлы і налёты варожай авіяцыі ў месцы, дзе
' Освобожденне Белорусснн 1944. М., 1970. С. 244
" Звязда 1969 29 мая
адбывалася выгрузка войск і баявой тэхнікі, ваенныя чыгуначнікі, работнікі Беларускай і Заходняй магістраляў без усякіх адцяжак выконвалі заданні савецкага камандавання па транспартным абслугоўванні франтоў, якія павінны былі прыняць удзел у ажыццяўленні велізарнай па сваіх маштабах аперацыі "Баграціён”.
Досвіткам 23 чэрвеня моцныя гарматныя стрэлы, выбухі авіяцыйных бомбаў ускалыхнулі зямлю, апавясціўшьі ўвесь свет пра пачатак новых баёў за выгнанне фашыстаў з акупіраванай савецкай тэрыторыі. На вялікай працягласці заходняга напрамку савецкагерманскага фронту авангардныя часці Чырвонай Арміі імкліва кінуліся ў атаку і пачалі паспяхова прасоўвацца наперад. А ўслед за імі, як і ў час іншых баявых аперацый, рушылі чыгуначныя войскі, прыкладваючы шляхі да новых перадавых франтавых рубяжоў.
ПА ВОГНЕННЫХ РЭЙКАХ
Раніцай 23 чэрвеня 1944 года пачалася адна з самых вялікіх кампаній другой сусветнай вайны Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай “Баграціён”. Ад першых жа дзён яе гераічная Чырвоная Армія стала адзін за адным вызваляць беларускія гарады і вёскі ад фашысцкай акупацыі. Абарончыя рубяжы праціўніка, нягледзячы на ўсю іх моц, рухнулі пад скрышальнымі ўдарамі войск 1-га Прыбалтыйскага і трох Беларускіх франтоў. Вораг не змог доўгі час утрымліваць абарону і пачаў у спешцы адыходзіць з займаемых пазіцый.
Высокія тэмпы прасоўвання Чырвонай Арміі на захад абумовілі неабходнасць правядзення ў самыя мінімальныя тэрміны першачарговых работ па аднаўленні вызваляемых чыгунак Беларусі. Бадай што ніводная баявая аперацыя не залежала ў такой вялікай ступені ад дзейнасці чыгуначнага транспарту, як Беларуская. Гэта было выклікана як велізарнай плошчай, на якой разгортваліся ваенныя падзеі, так і ўдзелам у яе ажыццяўленні вялікай колькасці баявой сілы і тэхнікі, што не мела месца ў час папярэдніх аперацый савецкіх войск па разгроме фашысцкіх армій’. Да таго ж імклівы рух на захад па пятах адступаўшага непрыяцеля ставіў павышаныя патрабаванні да наладжвання транспартных камунікацый паміж фронтам і тылам, у чым вядучую ролю павінны былі адыграць чыгуначныя шляхі.