3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
Фашысцкае ка.мандаванне добра ведала, якое важнае значэнне маюць чыгуначныя аб’екты прыфрантавой паласы для паспяховага ажыццяўлення ўжо распачатай новай стратэгічнай аперацыі Чырвонай Арміі, таму любой цаной імкнулася дэзарганізаваць транспартнае забеспячэнне яе войск. Аднаўленне некаторых найбольш важных аб’ектаў не спынялася нават пры налётах нямецкай авіяцыі.
Вось які ўспамін аб гэтых днях пакінула адна з работніц будаўнічых спецфарміраванняў Н. Якаўлева. “Памятаю, пісала яна, калі мы стаялі сваім поездам у Новабеліцы, прыйшло данясенне моцна разбіты чыгуначныя вузлы Гомель, Магілёў, Унеча, Крычаў. Атрымалі заданне на працягу сутак аднавіць гэты вузел. Рух быў адноўлены ў тэрмін, сувязь наладжана. Гэта працоўная перамога далася нялёгка. Загінула маладзенькая, прыгожая дзяўчына Зося асколак прабіў яе грудзі побач з камсамольскім значком. У Гомелі загінуў прараб Кашын. Вечарам на КП быў зачытаны загад аб узнагароджанні групы аднаўленцаў ордэнамі і медалямі. Усяму асабоваму саставу была аб'яўлена падзяка”".
Нягледзячы на страшэнныя разбурэнні чыгуначнага транспарту БССР, налёты варожай авіяцыі, аднаўленча-будаўнічыя работы ў перыяд Беларускай аперацыі праводзіліся даволі высокімі тэмпамі. Асабліва гэта ўдавалася там. дзе камандаванне франтоў, чыгуначных войск, партыйныя і савецкія органы рэспублікі з усёй сур’ёзнасцю паставіліся і своечасова правялі ўсе неабходныя мерапрыемствы па аднаўленні транспартнай гаспадаркі, змаглі падняць на вырашэнне такой важнай стратэгічнай
’ Антнпенко Н.А. На главном направленнн М . 1967 С 157.
' Вячэрні Мінск 1975 18 чэрвеня.
задачы і дзяржаўнай справы шырокія масы мясцовага насельніцтва. Так менавіта разгортваліся работы ў паласе 3-га Беларускага фронту. Аднаўленне вялося на многіх прыфрантавьіх учстках. У складзе фронту мелася дзве чыгуначныя брыгады па 11 тысяч чалавек у кожнай, a таксама шэраг спецыяльных фарміраванняў НКШЗ СССР, у якія ўваходзілі 2,5 тысячы будаўнікоў. Сабе на дапамогу ваенныя чыгуначнікі прыцягнулі вялікую колькасць рабочай сілы з ліку мясцовага насельніцтва. Штосутачна на работах, якія не патрабавалі асаблівай кваліфікацыі, было занята ў сярэднім да 8 тысяч жыхароў размешчаных паблізу ад чыгункі населеных пунктаў. За 28 дзён ад пачатку летняй наступальнай аперацыі чыгуначныя войскі Упраўлення ваеннааднаўленчых работ № 4 (начальнік генерал-маёр А.П. Смірноў) 3-га Беларускага фронту і прыдадзеныя яму спецфарміраванні аднавілі каля 1500 кіламетраў галоўных і станцыйных пуцей, амаль сотню штучных збудаванняў, у тым ліку 14 сярэдніх і вялікіх мастоў, дзесяткі пунктаў водазабеспячэння, больш як 10 тысяч провада-кіламетраў сувязі'. На такіх чыгуначных лініях, як Орша Мінск, за суткі ўводзілі ў эксплуатацыю ў сярэднім па 21 кіламетры, Мінск Вільнюс па 19 кіламетраў, што значна перасягала сярэднія тэмпы аднаўленчых работ ваенных чыгуначнікаў. На лініі Мінск Вільнюс яны адсталі ад войск усяго толькі на 80 кіламетраў. He болей за тыдзень спатрэбілася для таго, каб пасля выгнання ворага з Мінскай вобласці на ўсёй яе тэрыторыі перашыць чыгуначную каляю з заходнееўрапейскай на айчынную, часткова аднавіць стрэлачную гаспадарку, водазабеспячэнне і г.д. На восьмыя суткі пасля вызвалення па ўсіх найважнейшых чыгуначных лініях вобласці хадзілі да фронту воінскія эшалоны. За час Беларускай аперацыі мінёры-чыгуначнікі 3-га Беларускага фронту абясшкодзілі і знішчылі 63 тысячы мін розных тыпаў, 1290 фугасаў, вялікую колькасць бомбаў і снарадаў. Воінам-чыгуначнікам не раз даводзілася кідаць працу і брацца за зброю, каб уступіць у схватку з фашыстамі, якія прарываліся з акружэння. Толькі чыгуначнымі войскамі Упраўлення ваеннааднаўленчых работ №4 у баях з праціўнікам было забіта 112 і ўзята ў палон 1060 нямецкіх салдат і афіцэраў".
Сур’ёзным выпрабаваннем для ваенных чыгуначнікаў 3-га Беларускага фронту было аднаўленне моста цераз Заходнюю Дзвіну ля Віцебска. Яшчэ цягнуліся жорсткія баі, а сюды накіроўваецца мостапад'ёмная група. Двое сутак было патрачана на размініраванне і расчыстку месца пад мост. У асабліва цяжкіх умовах даводзілася
'Гудок 1944 ~8августа
2 Терехнн К.П., Таралов А.С., Томашевскнй A А Вонны стальных магнстралей М . 1969 С. 197198
працаваць вадалазам, якія праводзілі закладку ўзрыўчаткі пад фермы паваленага моста. Сілай цячэння вады, якая бурліла паміж тарчаўшымі над яе паверхняй элементамі моста, не раз адносіла вадалазаў ад месца працы. Але вадалазы аказаліся мацней за водную стыхію. Сваю работу яны не спынялі нават уночы. Толькі калі высока ў небе чуўся гул фашысцкіх самалётаў і з’яўляўся бляск асвятляльных ракет, вадалазы на паўтары-дзве гадзіны выходзілі з вады. Да канца другіх сутак яны ўклалі пад вадой 3800 супрацьтанкавых мін і каля тоны толу. Узрыў такой вялікай колькасці мін і толу агульнай вагой у 20 тон дапамог поўнасцю расчысціць месца для ўзвядзення моста. На адлегласці 700-900 метраў ад месца выбуху можна было бачыць металічныя кавалкі ферм вагою да паўтоны, закінутыя ўзрыўной хваляй’. Датэрміновае і якаснае выкананне вадалазных работ стварыла добрыя ўмовы будаўнікам для хуткаснага аднаўлення такога важнага чыгуначнага аб’екта.
Аднак у сілу розных прычын не на ўсіх прыфрантавых участках так паспяхова вырашаліся пытанні аб забеспячэнні савецкіх войск транспартнымі камунікацыямі. Асабліва сур’ёзнае становішча стварылася ў паласе 1-га Беларускага фронту, у распараджэнні якога знаходзілася вялікая колькасць жывой сілы і ваеннай тэхнікі, выдзеленых яму для выканання баявых задач у адпаведнасці з агульным планам аперацыі “Баграціён”. Але да пачатку летняга наступлення 1-ы Беларускі фронт меў толькі адну чыгуначную брыгаду, а другая ўсё яшчэ знаходзілася ў стадыі фарміравання. Адкамандзіраванае яму з поўдня Упраўленне ваенна-адаўленчых работ № 20 (начальнік генерал-маёр М.У. Барысаў) прыбыло да месца прызначэння ажно ў канцы 3-га тыдня, пасля таго. як пачалася летняя наступальная аперацыя. 3 меўшыміся ў наяўнасці сіламі і сродкамі ваенныя чыгункі ніяк не паспявалі за войскамі, якія хутка рухаліся на захад. На адным з моцна разбураных участкаў Шацілкі Жлобін Бабруйск за суткі аднаўлялася ў сярэднім па 1-2 кіламетры пры плане 5 кіламетрраў. У выніку з непамерна вялікім спазненнем быў адчынены шлях перша.му цягніку да Бабруйска: на 21-ы дзень наступлення. Да гэтага часу перадавыя часці 1-га Беларускага фронту знаходзіліся за 350-400 кіла.метраў на захад ад Бабруйска.
Ход аднаўленчых работ у сферы дзеяння 1-га Беларускага фронту значна паскорыўся толькі з прыбыццём Упраўлення ваенна-аднаўленчых работ № 20 у складзе трох чыгуначных брыгад, набыўшага да гэтага багаты вопыт вядзення такіх работ на чыгунках Каўказа, Данбаса і Прыдняпроўя. Ва Упраўленні належным чынам была пастаўлена работа па ўкараненні перадавой тэхналогіі, паўсямесным скарыстанні мясцовых
1 Судоподьем. Л. М., 1947 С 150-154.
матэрыялаў. збіранні і рамонце папсаванага праціўнікам абсталявання, што садзейнічала павышэнню тэмпаў аднаўлення чыгуначнай гаспадаркі. He раз здаралася, што ваенныя будаўнікі Упраўлення № 20 у раёнах з невялікай ступенню разбурэння чыгуначнага шляху аднаўлялі па 50-60 кіламетраў за суткі. Пры гэтым яны не абмяжоўваліся правядзеннем работ толькі першай чаргі, а калі дазвалялі абставіны, вялі і капітальнае аднаўленне чыгунак.
Паспяхова справіліся ваенныя чыгуначнікі 1-га Беларускага фронту з аднаўленнем усіх важнейшых у яго паласе мастоў, чым забяспечвалася хуткае адкрыццё руху цягнікоў на захад. У якасні прыкладу можна назваць будаўніцтва моста цераз Дняпро ля горада Рэчыцы, дзе было занята каля дзвюх тысяч чалавек, скарыстоўваліся многія віды машын і механізмаў. Каб паскорыць тэмпы аднаўлення, работы адначасова разгарнуліся з абодвух берагоў і з цэнтра. У цяжкіх у.мовах адбывалася аднаўленне чыгуначнага моста цераз Бярэзіну ля населенага пункта Шацілкі. “Тут аднаўленчыя работы, піша начальнік тылу 1-га Беларускага фронту Н.А. Анціпенка. вяліся на вачах ў праціўніка. Чыгуначнікі неслі вялікія страты ад метадычнага агню артылерыі і ад налётаў варожай авіяцыі. але не спынялі сваёй работы”1. На 60 гадзін раней за зададзены тэрмін быў адноўлены мост даўжынёю 294,4 метра і вышынёю 8,52 метра цераз Заходні Буг ля Брэста'.
Амаль адначасова з воінскімі чыгуначнікамі прыступалі да працы спецыяльныя транспартна-будаўнічыя арганізацыі Народнага камісарыята шляхоў зносін СССР, грамадзянскія чыгуначнікіэксплуатацыйнікі, мясновае насельнінтва. За час летняга наступлення ўзнікла вялікая колькасць новых участкаў будаўніча-аднаўленчых работ у межах Беларускай і Заходняй чыгунак. У выніку гэтага Упраўленні будаўніча-аднаўленчых работ ператварыліся ў яшчэ больш буйныя арганізацыі па колькасці занятых у іх чалавек і наяўных матэрыяльнатэхнічных сродкаў. Побач з правядзеннем работ першай чаргі яны ў асобных выпадках займаліся ўжо праз некалькі дзён пасля вызвалення таго ці іншага раёна Беларусі і капітальным аднаўленнем транспартнай гаспадаркі.
У сціслыя тэрміны разгортвалася дзейнасць на нанова ўтвораных будаўнічых участках УБАР Беларускай чыгункі. Услед за наступаючымі войскамі Упраўленне накіроўвала ў вызваленыя раёны аператыўныя групы па зборы трафейнага абсталявання, інструментаў, будмеханізмаў і транспартных сродкаў. 3 дапамогай трафейных упраўленняў 1-га і 2-га Беларускіх франтоў гэтыя групы сабралі 9 лесапільных рам, 33 варштаты,
1 Антнпенко Н.А. На главном направленнн М . 1967 С. 158
‘ Железнодорожный транспорг 1945. -№ I С 49
12 грузавых і 4 легкавыя аўтамашыны, 8 гусенічных і колавых трактараў, 13 аўтатрактарных прычэпаў і шмат іншай тэхнікі. Неўзабаве большая колькасць машын і механізмаў прайшла рэнавацыю і была ўведзена ў эксплуатацыю, што дазволіла ў пэўнай ступені механізаваць многія працаёмкія працэсы на будаўніцтве.
Прыкладна на другі ці трэці дзень пасля выгнання ворага прыбывалі ў вызначаныя месцы і адразу ж ўключаліся ў працу аператыўныя групы будаўніча-аднаўленчых участкаў УБАР Заходняй магістралі. Для будаўніча-аднаўленчых участкаў чыгункі, утвораных на вызваленай тэрыторыі за час летняга наступлення, было прыцягнута на працу з ліку мясцовага насельніцтва больш як 5 тысяч чалавек. Аператыўныя групы паспяхова правялі ўсе захады па зборы і арганізацыі рамонту трафейнага абсталявання і механізмаў.