3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
Сярод рабочых будаўніча-аднаўленчых участкаў разгарнулася ўпартая барацьба за скарачэнне тэрмінаў уводу ў дзеянне чыгуначных аб’ектаў. Працуючы ў неймаверна цяжкіх умовах, калі адчуваўся востры недахоп нават у найпрасцейшых сродках механізацыі, нерэгулярна паступалі альбо зусім адсутнічалі ў наяўнасці шмат якія віды сыравіны і матэрыялаў, яны паказвалі сапраўдныя ўзоры высокасумленных адносін да выканання абавязкаў перад Радзімай. Найлепшых вытворчых паказчыкаў дабіваліся летам 1944 года прыбыўшыя на Беларусь з усходніх чыгунак краіны цясляр А. Хадыка, кастыльшчык К. Карпаў (казак па нацыянальнасці). якія працавалі ў Магілёўскім БАУ. Выконваючы свае заданні на 130-150 працэнтаў, яны дабіваліся пры гэтым вьісокай якасці работ, умела перадавалі набыты перадавы вопыт тым, хто толькі што прыйшоў на аднаўленне транспарту.
Багата вопытных майстроў сваёй справы, добрасумленных рабочых працавала і на іншых будаўніча-аднаўленчых участках УБАР Беларускай чыгункі. Па выніках Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва за жнівень месяц яму быў прысуджаны пераходны Чырвоны сцяг НКШЗ СССР і ВЦСПС.
Да ліку перадавых будаўніча-аднаўленчых участкаў УБАР Заходняй чыгункі адносіліся Аршанскі і Віцебскі, дзе шырокі размах набыў рух за перавыкананне планавых заданняў па ўводзе ў эксплуатацыю аб'ектаў транспартнай гаспадаркі.
He шкадавалі сіл для расчысткі ад грудаў развалін і кучаў попелу тэрыторый паравозных і вагонных дэпо, станцый і вакзалаў, адміністрацыйных будынкаў і жылля чыгуначнікі-эксплуатацыйнікі. Там. дзе адчуваўся недахоп у ведах і практычным вопыце. на падмогу прыходзілі працоўны энтузіязм, непахіснае жаданне любой цаной авалодаць навыкамі будаўнічай справьі, каб, не адстаючы ад
транспартных будаўнікоў, змагацца за хутчэйшае адраджэнне разбуранай гаспадаркі.
Шмат увагі навучанню чыгуначнікаў будаўнічым прафесіям і прапагандзе перадавога вопыту ўдзяляла кіраўніцтва Беларускай магістралі. 3 гэтай мэтай у Гомельскім клубе чыгуначнікаў была арганізавана вытворчая тэхнічная выстаўка, дзе была прадстаўлена вялікая колькасць экспанатаў, апавядаючых аб удзеле рабочых і служачых транспарту ў аднаўленні сваёй магістралі. Наведвальнікі выстаўкі знаёміліся з тым, як можна на месцы наладзіць масавы выраб розных будаўнічых матэрыялаў і інструменту, і вучыліся карыстацца імі, пераймалі лепшы вопыт арганізацыі працы на будаўніча-аднаўленчых работах. Усё гэта садзейнічала росту вытворчага майстэрсгва чыгуначнікаў, распаўсюджанню сярод іх дасягненняў перадавых калектываў, занятых аднаўленнем транспартнай гаспадаркі ўласнымі сіламі. За летні перыяд калектыў чыгункі нарыхтаваў, перавёз і распілаваў для аднаўлення сваёй гаспадаркі каля 4000 вагонаў лесу, вырабіў болей як 300 тысяч штук шпал.
Вялікі аб’ём аднаўленчых работ выканалі сваімі сіламі калектывы Магілёўскага аддзялення службы руху, Асіповіцкага чыгуначнага вузла і многіх іншых прадпрыемстваў Беларускай магістралі, вызваленых за час летняй наступальнай аперацыі. За 3,5 месяца пасля выгнання акупантаў магілёўскія работнікі службы руху аднавілі 7300 кубічных метраў пасажырскіх і 460 кубічных метраў службова-тэхнічных будынкаў, да паўсотні стрэлачных будак, 480 кубічньіх метраў багажных памяшканняў, адрамантавалі 100 кубічных метраў жьілля і 1800 кубічных метраў памяшканняў кандуктарскіх рэзерваў і г.д.' Ужо да ліпеня паспелі замяніць узарваныя рэйкі, засыпаць варонкі, паправіць стрэлачныя пераводы асіповіцкія пуцевікі на чале з начальнікам дыстанцыі Г. Гардыенка. На чыгуначным вузле была пушчана электрастанцыя, адноўлена кацельня. адрамантаваны пакінуты немцамі паравоз, пачалі працавань паліклініка, сталоўка, камплектавацца курсы стрэлачнікаў, дзяжурных па станцыі, галоўных кандуктараў.
Багата гераічных подзвігаў здзейснілі ў бараньбе з разрухай на транспарце чыгуначнікі Заходняй магістралі. У першы ж дзень пасля выгнання фашыстаў вярнуўся ў родныя месцы начальнік Мінскай дыстанцыі пуці В. Хадасевіч. 3 ім прыбылі дарожныя майстры Калеснікаў, Нрашко і Шаметавец, якія шмат гадоў да вайны працавалі на гэтай дыстанцыі пуці. Кантору дыстанцыі давялося размяснінь ва ўласнай
Тамсама. № 2-3 С 35-36.
кватэры Хадасевіча. паколькі службовыя будынкі не паспелі размініраваць.
Як толькі стала вядома аб вяртанні на Мінскую дыстанцыю пуці яе начальніка і іншых кіруючых работнікаў, сюды адразу ж сталі масамі прыходзіць працаваўшыя тут да акупацыі пуцевікі. Неўзабаве ў дыстанцыі ўжо налічвалася каля двух тысяч чалавек. Пры наяўнасці такой колькасці рабочых і ўмелай арганізацыі працы можна было шырокім фронтам разгарнуць работы па адраджэнні пуцявой гаспадаркі Мінскага вузла. У васьмі адноўленых кузнях пачалі рамонт і выраб інструментаў і матэрыялаў верхняй будовы пуці. Сталяр Шышакоў за кароткі час абсталяваў майстэрню. сабраў і пусціў у ход два такарныя і тры свідравальныя варштаты, электразварачны агрэгат, некалькі цыркулярных піл і вырабіў шмат пуцявога інструменту, патрэбнага для выканання ра.монтных работ.
Калектыў мінскіх пуцевікоў, пачынаючы ад іх начальніка і канчаючы простым радавым рабочым, быў аб’яднаны адзінай высакароднай мэтай: у самы бліжэйшы час забяспечыць пропуск цераз сталічны вузел франтавых эшалонаў. I з гэтай адказнай задачай ён паспяхова справіўся. Пуцевікі сваімі сіламі перашылі пуць з заходнееўрапейскай каляі на айчынную, адрамантавалі 70 разбураных фашыстамі стрэлак-крыжавін. На другі ж дзень пасля прыходу ў сталіцу Беларусі Чырвонай Арміі пайшлі на Захад воінскія цягнікі па адноўленых участках Мінскай дыстанцыі пуці.
Першыя поспехі ў працы з’явіліся для мінскіх пуцевікоў магутным штуршком па далейшай мабілізацыі іх сіл на хутчэйшае адраджэнне сваёй гаспадаркі. 3 дапамогаю мясцовага насельніцтва яны круглыя суткі працягвалі расчыстку, укладку і перашыўку пуцей, пачалі занава ўзводзіць пуцявыя будкі, інтэрнаты. Калі неставала рабочага інвентару, працавалі напераменку ім. Заданне Наркома шляхоў зносін СССР за два тыдні перашыць на вузле 55 прыёмна-адправачных пуцей сталічныя пуцевікі выканалі датэрмінова.
He мелі аніякіх падстаў для прамаруджвання з правядзеннем першачарговых будаўніча-алнаўленчых работ чыгуначнікі БрэстЛітоўскай і Беластоцкай магістраляў. He мелі таму, што тут па розных прычынах затрымлівалася ўтварэнне спецыяльных упраўленняў будаўніча-аднаўленчых работ. На першым часе ўсю асноўную нагрузку па аднаўленні транспартнай гаспадаркі неслі ваенныя чыгуначнікі і работнікі эксплуатацыйнага штату зазначаных магістраляў.
На многіх важных аб’ектах Брэст-Літоўскай магістралі паспяхова працавалі ў канцы лета 1944 года воіны-чыгуначнікі Упраўлення ваеннааднаўленчых работ (УВАР) №№ 1, 9 і 20. Менавіта ў іх распараджэнне
бьілі перададзены Народным камісарыятам шляхоў зносін СССР неабходныя фінансавыя сродкі на выкананне аднаўленчых работ першай чаргі ў межах Брэст-Літоўскай магістралі. У выпадку ж, калі аб’ект першай чаргі быў адноўлены сіламі і на сродкі гаспадарчых адзінак чыгункі, яны павінны былі здаць яго па акце Упраўленню ваеннааднаўленчых работ і прад’явіць яму рахунак для пакрыцця панесеных выдаткаванняў. Дробныя аб’екты здаваліся УВАР пасля іх аднаўлення, a буйныя па частках па стане на 1 і 16 дня кожнага месяца1.
Чоткае ўзаемадзеянне ваенных і грамадзянскіх чыгуначнікаў прыносіла добры плён. Ужо 11 жніўня 1944 года дарожная камісія па прыёме ў эксплуатацыю адноўленых участкаў першай чаргі атрымала ад УВАР № 9 адзін з найбольш важных у стратэгічных адносінах участак Баранавічы-Палескія Ліда (выключна). Яшчэ праз 17 дзён пасля гэтага яно перадало ў эксплуатацыю адноўлены ўчастак БаранавічыЦэнтарльныя Ваўкавыск (выключна). Ад УВАР № 1 Брэст-Літоўская чыгунка ў тым самым месяцы прыняла ўчастак Баранавічы-Палескія Лунінец і Баранавічы-Палескія Цімкавічьі (выключна). У аднаўленні апошняга прымала ўдзел і УВАР № 20~.
Хутка набірала высокі тэмп у працы камандзіраваная на БрэстЛітоўскую чыгунку вагонарамонтная калона НКШЗ СССР № 32. У пачатку жніўня 1944 года яна знаходзілася на станцыі БаранавічыЦэнтральныя і праводзіла там аднаўленне прадпрыемстваў вагоннай гаспадаркі: вырабляла неабходныя для яе інструменты і інвентар. займалася перастаноўкай вагонаў з заходнееўрапейскай на айчынную каляю.
Пры ўсіх дасягненнях ваенных чыгуначнікаў і прыбыўшых у заходнія вобласці Беларусі спецфарміраванняў НКШЗ СССР абставіны вымушалі ісці на як мага больш масавае скарыстанне саміх рабочых і служачых чыгунак на аднаўленні транспартнай гаспадаркі. I варта адзначыць, што іх рэзервы былі максімальна выкарыстаны ў імя гэтай мэты. Добра дапамагала тут своечасовая арганізацыйна-гаспадарчая падрыхтоўка да разгортвання аднаўленчых мерапрыемстваў. У адпаведнасці з загадам №2 начальніка Брэст-Літоўскай чыгункі ад 7 ліпеня 1944 года былі сфарміраваны Баранавіцкая. Брэсцкая і Лунінецкая аператыўныя групы. якім побач з іншымі абавязка.мі даручалася па прыбыцці на месца прызначэння прыступіць да аднаўлення транспарту. “Работнікаў, зазначалася ў загадзе, якіх нельга неадкладна
НАРЬ Ф 1117. н I с 13,а.48
Тамсама, a 25. 85-86
скарыстоўваць , неабходна заняць непасрэдна на аднаўленчых работах свайго аддзялення”’.
Амаль увесь свой час праводзіла на аднаўленчых работах большасць калектываў пуцявой гаспадаркі і службы руху. I працавалі яны з поўнай аддачай сіл. Гэта даказвае і наяўнасць вялікай колькасці загадаў начальніка Брэст-Літоўскай чыгункі аб прэміяванні пуцевікоў і работнікаў службы руху за іх самаадданую працу, у прыватнасці пры аднаўленні і перашыўцы каляі з заходнееўрапейскай на айчынную ў раёне вузлоў Баранавічы-Цэнтральныя і Баранавічы-Палескія, станцый Івацэвічы. Бяроза-Картузская. Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле начальніка станцыі Івацэвічы В.К. Саламахі яе калектыў на свае сілы і сродкі паспяхова вёў будаванне тыповых стрэлачных будак, абсталяваў і ацяпліў да канца жніўня разбураны барак, у якім размясцілі службовае па.мяшканне. На гэты час і калектыў Бяроза-Картузская пабудаваў для сябе службовае памяшканне, некалькі стрэлачных будак, абсталяваў і ацяпліў барак пад пасажырскі будынак. Дзякуючы максімальнаму выкарыстанню ўнутраных рэсурсаў, гэтыя станцыі поўнасцю забяспечылі свае патрэбы сігнальным начыннем і іншымі інструментамі і інвентаром'. Уся гэта работа праводзілася пад кіраўніцтвам намесніка начальніка станцыі Н.Т. Дабравольскага. Яго і В.К. Саламаху начальнік Брэст-Літоўскай чыгункі ўзнагародзіў значком “Ударнік Сталінскага прызыву” і выдаў кожнай станцыі па 2 тысячы рублёў для прэміявання тьіх, хто асабліва вызначыўся ў працы.