3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)

3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)


Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
47.52 МБ
Таленавітымі арнганізатарамі чыгуначнікаў у іх нялёгкай барацьбе за аднаўленне транспарту праявілі сябе начальнік Баранавіцкага дэпо Н. Серыкаў і яго намеснік Ф. Дрык, якія прыбылі сюды ўслед за савецкімі войскамі. Пад кіраўніцтвам вопытных камандзіраў вытворчасці баранавіцкія паравознікі ўзяліся перш за ўсё за выраб найпрасцейшага інструменту: рыдлёвак, ламоў, малаткоў і да т.п., за аднаўленне электрастанцыі. вадакачкі. Паколькі ад былой кузні засталіся толькі адны разваліны і кучы попелу, інструмент выраблялі пад адкрытым небам. На тэрыторыі дэпо ўвесь дзень і ўсю ноч палаў агонь, у які.м плавілі метал, большай часткай кавалкі рэек. Далёка разносіліся моцныя ўдарьі молата па кавалдзе. I хаця дэпо былі прычынены вялікія разбурэнні і амаль ўсе асноўныя работы па яго аднаўленні і адбудаванні вяліся ўручную, ужо на чацвёрты дзень пасля вызвалення горада баранавіцкія паравознікі змаглі арганізаваць у сябе экіпіроўку лакаматываў. Загадамі начальніка БрэстЛітоўскай чыгункі ад 12 і 14 жніўня 1944 года больш за 20 чалавек былі
Маецца на ўвазе скарыстанне чыгуначнікаў на эксплуатаныйнай рабоце ’ НАРЕ Ф 1’117. в І.с 13. а. 1-2. '
’ Тамсама. а. 69
прэміяваны за датэр.міновы рамонт і ўстаноўку двух скіпавых вуглепад’ёмнікаў склада паліва, аднаўленнс механічнага цэха і дэпо вузкай каляі.
У сістэме першачарговых мерапрыемстваў па аднаўленні транспартнай гаспадаркі Брэст-Літоўскай чыгункі важнае месца займала перастаноўка вагонаў заходнееўрапейскай каляі на айчынную. Выкананне гэтай работы ўскладалася на калектыў вагоннага дэпо Стоўбцы. Ен абавязваўся ўжо да 1 верасня прыступіць да перастаноўкі вагонаў. Таму ў экстраным парадку былі прыняты меры па падрыхтоўцы неабходнага інструменту і прыстасаванняў, укамплектаванні брыгад вопытнымі рабочымі па перастаноўцы вагонаў, перашыты спецыяльна для гэтага пуці на адпаведную каляю.
У барацьбу з разрухай на транспарце актыўна ўключыліся многія падраздзяленні Беластоцкай чыгункі. якая літаральна праз тры-чатыры дні пасля вызвалення Беластока ўступіла ў эксплуатацыю. Да ліку яе перадавых калектываў па правядзенні аднаўленчых работ з поўным правам можна аднесці Ваўкавыскае паравознае дэпо. Рабочыя і служачыя яго не сядзелі, склаўшы рукі, у чаканні прыходу ваенных чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Першы ж дзень вызвалення горада ад фашысцкай кабалы быў днём напружанай працы для многіх работнікаў дэпо. 3 горада і навакольных вёсак сюды ішлі чыгуначнікі, каб прыняць непасрэдны ўдзел у аднаўленні свайго прадпрыемства. Найбольшая колькасць рабочых была паслана напачатку на збор жалеза, будаўнічых матэрыялаў, якія валяліся каля чыгункі, на нарыхтоўку мясцовай сыравіны. Па ініцыятыве намесніка начальніка паравознага аддзялення Валенціка ў дэпо ствараецца аднаўленчая брыгада колькасцю 38 чалавек, у склад якой увайшлі памочнікі машыністаў паравозаў, качагары, рабочыя-рамонтнікі. Хоць ніхто з іх раней не працаваў мулярамі, яны хутка авалодалі гэтай будаўнічай прафесіяй і праз колькі дзён на іх рахунак было ўжо запісана 1200 квадратных метраў цаглянай кладкі. Добра працавалі і на іншых участках гаспадарчага фронту. Як вынік гэтага. калектыў дэпо ўжо 15 жніўня змог выпусціць першы паравоз з прамывачнага рамонту1.
На Беластоцкай магістралі ў масавых маштабах практыкаваўся таксама выхад на аднаўленне транспартнай гаспадаркі работнікаў адміністрацыйнага апарату самога ўпраўлення. яго службаў і аддзелаў.
Па-баявому натхнялі масы на хутчэйшае адраджэнне разбуранай гаспадаркі адміністрацыя і партыйная арганізацыя Мінскага вагонарамонтнага завода імя Мяснікова. Да 20 жніўня яго калектыў сабраў 24 маторы, 32 дамкраты. 10 адзінак пнеўматычнага інструменту,
1 Гродзенская праўда. 1944 25 кастрычніка
сотні штук напільнікаў, ключоў, зубіл, 200 тон металу, 230 кубічных метраў лесаматэрыялаў, 5 кіламетраў правадоў і кабелю, вялікую колькасць цвікоў і шмат іншага матэрыялу і інструментаў, неабходных для выканання будаўніча-аднаўленчых работ. На заводзе было створана больш за два дзесяткі рамонтна-аднаўленчых брыгад. Высокай прадукцыйнасцю і добрай якасцю работ вызначалася брыгада, што вяла выпраўленне металічных фермаў. Зменныя заданні яна перавыконвала ў чатыры разы. Да ліку лепшых адносіліся таксама брыгады, занятыя на аднаўленні памяшканняў заводскай канторы і сталоўкі, рамонце кватэр'.
Стан работ па аднаўленні чыгуначнай гаспадаркі быў прадметам штодзённых клопатаў партыйных і савецкіх органаў рэспублікі. Гэтае пытанне не раз абмяркоўвалася на бюро ЦК КП(б)Б, абкамаў, рай(гар)камаў партыі, пасяджэннях СНК БССР, выканкамаў Саветаў дэпутатаў працоўных. Як толькі выявіліся цяжкасці з прывядзеннем да належнага парадку чыгуначных шляхоў у зоне дзеяння 1-га Прыбалтыйскага фронту, СНК БССР і ЦК КП(б)Б прынялі ў жніўні пастанову, якой абавязвалі аблвыканкамы і абкамы партыі Віцебскай і Віленскай абласцей неадкладна мабілізаваць з мясцовага насельніцтва 8 тысяч чалавек і паслаць іх на 20 дзён у распараджэнне Упраўлення ваенна-аднаўленчых работ гэтага ж фронту для араджэння ліній Смаленск Віцебск Полацк, Невель Полацк Маладзечна, Невель Віцебск Орша".
Згодна з рашэннямі ўрада рэспублікі Упраўленням будаўнічааднаўленчых работ чыгунак быў перададзены на дагаворных асновах шэраг заводаў па вырабе будаўнічых матэрыялаў. Пад кіраўніцтвам партыйных, савецкіх і камсамольскіх органаў рэгулярна ўчыняліся масавыя выхады мясцовага насельніцтва на расчыстку і рамонт рэйкавага шляху, паўсюдна наладжвалася шэфства заводаў і фабрык, калгасаў і саўгасаў над чыгуначнымі прадпрыемствамі. Па закліку ЦК камсамола Беларусі тысячы юнакоў і дзяўчат выходзілі ў вольны ад працы час на аднаўленне чыгунак.
Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі ва ўсіх грамадскіх мерапрыемствах па барацьбе з ліквідацыяй вынікаў фашысцкай акупацыі на транспарце праявілі сябе самі чыгуначнікі. Пасля заканчэння працоўнага дня яны часта ішлі разам з членамі сваіх сем’яў на расчыстку пуці, разборку паваленых і будаўніцтва новых карпусоў дэпо, вакзалаў, аднаўленне вадакачак, розных пуцявых будынкаў і г.д., што забяспечвала хуткі ўвод у эксплуатацыю чыгуначных участкаў і гаспадарчых аб’сктаў, меўшых першараднае значэнне для арганізацыі перавозак. Сярод
1	Звязда 1944 23 жніўня; Советская Белоруссня. 1944	26 августа.
* НАРБ. Ф. 4. в. 61. с. 53. a 17.
чыгуначнікаў сістэматычна арганізоўваліся нядзельнікі. У час праведзенага ў ліпені на Беларускай магістралі ўсечыгуначнага нядзельніка на працу выйшла каля 10 тысяч работнікаў транспарту і членаў іх се.м’яў. Масавы характар насілі нядзельнікі і на іншых чыгунках, Гомельскім ПВРЗ і Мінскім ВРЗ.
Па прыкладзе хатніх гаспадынь усходніх раёнаў рэспублікі і на прадпрыемствах транспарту, што былі вызвалены за час летняга наступлення, пачалі стварацца чаркасаўскія брыгады. Адчувальны ўклад у аднаўленне Баранавіцкага паравознага дэпо ўнеслі чаркасаўскія брыгады Н. Агарковай. П. Грачовай і В. Шуліко. Яны займаліся пераборкай цаглін на развалінах узарваных будынкаў, рамонтам сталоўкі, гаража і іншых аб’ектаў.
Застрэльшчыкамі многіх добрых спраў на аднаўленні чыгунак праявілі сябе камсамольцы і моладзь рэспублікі. Па пачыне мічурынскіх і саратаўскіх камсамольцаў яны прынялі ўлетку 1944 года актыўны ўдзел у двухдэкадніку па навядзенні чысціні і парадку на чыгуначных вакзалах. За добрую арганізацыю працы ў час гэтага двухдэкадніка інструктар па транспарце аддзела рабочай моладзі ЦК ЛКСМБ П.І. Кажушка быў узнагароджаны значком ‘Танаровы чыгуначнік”. Розныя ганаровыя значкі атрымалі таксама сакратары чыгуначных вузлавых камітэтаў камсамола 1.1. Бараніцкі (Гомель), М.Е. Івіцкі (Крычаў), сакратар камітэта камсамола станцыі Мазыр І.Г. Грыгор’еў. Наколькі масавым было дачыненне камсамольцаў і моладзі да правядзення нершачарговых работ па адраджэнні чыгуначнага транспарту. відаць з таго, што толькі з Мінскай вобласці ў ліпені-жніўні 1944 года ў іх бралі ўдзел 3480 маладых рабочых'.
На дапамогу толькі што вызваленым чыгуначным участкам прыходзілі калектывы прадпрыемстваў транспарту, дзе на гэты час ужо былі дасягнуты пэўныя поспехі ў залечванні ран, нанесеных вайной і фашысцкай акупацыяй. Так, перадавы на Беларускай чыгунцы калектыў пуйевікоў Гомельскай дыстанцыі, узяўшы шэфства над Бабруйскай дьістанцыяй пуці. ужо да сярэдзіны ліпеня вырабіў для яе 102 пуцявыя ключы, 109 кастыльных ламоў, 72 малаткі і ш.мат іншага пуцявога інструменту’.
Сваёй самаадданай працай беларускія чыгуначнікі аказалі вялікую дапамогу ваенным чыгуначнікам, транспартным будаўнікам у хутчэйшым аднаўленні і павышэнні прапускной здольнасці галаўных франтавых чыгуначых участкаў, сілкаваўшых стратэгічнымі грузамі савецкія войскі, якія ўдзельнічалі ў вызваленні рэспублікі ад нямецка-
Железнодорожная магнстраль Белорусснн К столеімю co дня введення в строй Мн .1971 С 106 ‘ Гомельская праўда. 1944 Ібліпеня
фашысцкіх акупантаў. He праходзіла і тыдня ад моманту выгнання гітлераўцаў, як на многіх чыгуначных участках і лініях пачынаўся рух цягнікоў. У самы заходні пункт Беларусі, г. Брэст, першы састаў прыбыў на трэці дзень вызвалення горада. Усяго толькі тры тыдні спатрэбілася для таго, каб увесці ў эксплуатацыю ўсе найважнейшыя лініі БрэстЛітоўскай чыгункі. He лішнім будзе заўважыць, што дасягнута гэта было ва ўмовах адсутнасці на ёй спецыяльнага ўпраўлення будаўнічааднаўленчых работ. У ліпені ўступіла ў строй і другая магістраль рэспублікі Беластоцкая.
У выніку выканання вялікай праграмы аднаўленчых і рамонтных работ на Беларускай чыгунцы ўжо да пачатку восені на 145 кіламетрах пуці дазвалялася вадзіць цягнікі з хуткасцю да 70 кіламетраў у гадзіну і на 1159 кіламетрах з хуткасцю 40 кіламетраў супраць 10-30 кіламетраў на момант здачы гэтых участкаў у эксплуатацыю'. Павышэнне хуткасцей руху і вагі воінскіх цягнікоў стварала добрыя ўмовы для таго, каб лепш забяспечваць франты неабходнымі грузамі.
Такія першыя перамогі ў выкананні аднаўленчых работ на чыгуначным трнспарце рэспублікі ў перыяд Беларускай стратэгічнай аперацыі. Дасягнуць іх ваенныя і грамадзянскія чыгуначнікі, транспартныя будаўнікі змаглі, толькі дзякуючы актыўнай дапамозе ўсіх працоўных Беларусі. “Сотні тысяч мясцовых жыхароў і партызан, успамінаў былы першы сакратар ЦК КПБ(б) і старшыня СНК БССР П.К. Панамарэнка. нарыхтоўвалі і падвозілі лес, зараўноўвалі ямы і калдобіны на дарогах, самі і сумесна з сапёрамі будавалі масты, аднаўлялі чыгункі, шляхі. масты і збудаванні, яны пусцілі лесапільныя заводы і забяспечвалі чыгункі шпаламі. Там жа, дзе не было такіх заводаў альбо яны былі поўнасцю разбураны. шпалы вырабляліся ўручную. Грабарскія работы. перашыўка пуці, аднаўленне водазабеспячэння ва ўсіх гэтых работах разам з чыгуначнымі войскамі ўдзельнічалі насельніцтва і партызаньГ".