3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
3 вызваленнем Брэст-Літоўскай і Беластоцкай чыгунак бадай што не самай тэрміновай справай стала перашыўка заходнееўрапейскай каляі на айчьінную, што мела надзвычай важнае значэнне для бесперапыннага руху цягнікоў з усходу на захад і ў адваротным напрамку. На буйнейшых станцыях Баранавічы-Цэнтральныя і Баранавічы-ГІалескія ўжо да пачатку другой дэкады жніўня была закончана гэтая работа. У сціслыя тэрміны змаглі завяршыць яе і на іншых станцыях і ўчастках чыгунак.
Адначасова з гэтым даводзілася пераабсталёўваць рухомы састаў з вузкай на шырокую каляю. Увесь асноўны аб’ём такіх работ на БрэстЛітоўскай чыгунцы было вырашана сканцэнтраваць на станцыі Стоўбцы. У сувязі з гэтым яе вагоннае дэпо ператваралася ў магутную вытворчую базу, дзе поўным ходам разгарнулася надрыхтоўка да вырабу і назапашвання неабходнага інструменту і абсталявання. Экстраныя захадьі праводзіліся па ўкамплектаванні вытворчых участкаў рабочай сілай. Дія многіх мясцовых жыхароў, якія прыходзілі сюды на працу, сама вытворчасць з’явілася і школай для набыцця той ці іншай канкрэтнай прафесіі. Зусім нявопытнымі прыбылі сюды за два дзесяткі кіламетраў ад Стоўбцаў юнакі з вёскі Магільнае Уздзенскага раёна А.Ц. Барысевіч, Л.Р. Лыч. Р.Ц. Туміловіч. Але пры падтрымцы кадравых рабочых, якія добра валодалі сталярнай і слясарнай справай. неўзабаве і гэтыя хлопцы прыладзіліся да працы і сталі паспяхова спраўляцца са сваімі заданнямі. Дзякуючы вялікім старанням стаўбцоўскіх вагоннікаў. на чыгунку неўзабаве сталі паступаць у вялікай колькасці пераабсталяваныя на айчынную каляю вагоны. у якіх тады мелася надзвычай вострая патрэба. Да канца 1944 года было пераабсталявана 610 трафейных вагонаў. а таксама выканана вялікая работа па капітальным, сярэднім і гадавым ра.монце айчынных вагонаў, чаму ў значнай ступені садзейнічалі мерапрыемствы па ўзмацненні тэхнічнай узброенасці дэпо.
Па забяспечанасці рамонтных работ некаторымі відамі тэхнічных сродкаў яно ўжо перасягнула даваенны ўзровень.
Наяўнасць значнай колькасці разбураных фашыстамі чыгуначных мастоў абавязвада да прыняцця тэрміновых захадаў па іх хутчэйшым аднаўленні. Зыходзячы з практыкі папярэдніх гадоў, гэта ўскладалася на спецыяльныя даволі буйныя па колькасці рабочых арганізацыі мостацягнікі. У іх абавязкі такса.ма ўваходзіла выцягванне са дна рэчак затопленых металаканструкцый. На Брэст-Літоўскай чыгунцы да стварэння такога мостацягніка першай катэгорыі пад № 813 прыступілі ў пачатку верасня 1944 года. Згодна з загадам яе начальніка кантынгент работнікаў мостацягніка планавалася давесці да 700 чалавек. У тым жа месяцы засноўваецца дарожны мостацягнік пры службе пуці як самастойная гаспадарча-разліковая адзінка. Размяшчаўся ён на Баранавіцкай дыстанцыі пуці. У яго распараджэнне перадаваліся 14 крытых двухвосевых вагонаў, адзін класны і дзве платформы. Буйной працоўнай перамогай на гэтым важным участку гаспадарчай дзейнасці было, несумненна, паспяховае аднаўленне ў кастрычніку 1944 года 26-м маставым чыгуначным батальёнам і дарожна-аднаўленчым цягніком моста цераз раку Уша на 852 кіламетры'.
Вопыт іншых чыгунак сведчыў, што поспех аднаўленчых работ, аріанізацыі эксплуатацыйнай дзейнасці шмат у чым залежыць ад таго, у якім стане знаходзяцца станцыі, уключаючы і невялікія з іх па сваіх памерах. Улічваючы гэта, кіраўніцтва Брэст-Літоўскай і Беластоцкай чыгунак выдзялілі і паслалі на пасады начальнікаў станцый і іх намеснікаў нямала вопытных камандзіраў, усямерна дапамагалі ім у арганізацыі работ. Ужо на пачатку верасня на многіх станцыях гэтых чыгунак адначасова са стварэннем неабходных умоў для пропуску цягнікоў была завершана сваімі сіламі пабудова вялікай колькасці тыпавых стрэлачных будак, абсталявана, прьістасавана і ацеплена шмат розных будынкаў разбураных баракаў пад службовыя памяшканні, поўнасцю нарыхтаваны за кошт мясцовых рэсурсаў патрэбныя для станцый сігнальныя прылады. Датэрмінова справіліся з выкананнем плана аднаўленчых работ станцыі Люсіна (начальнік Г.Д. Андрэеў). Буды (В.І. Рыкус), Лунінец (Г.У. Крывіцкі), Сенькевічы (М. Сіткалёў), Кобрын (В.Е. Сарокін), Гарадзец (С.П. Карабцоў), за што іх кіраўнікі ўзнагароджаны ў кастрычніку 1944 года значком “Выдатны аднавіцель". За паспяховае выкананне плана аднаўленчых работ начальнік БрэстЛітоўскай чыгункі аб'явіў падзяку начальнікам станцый Ліпнікі (К.П. Міхайленка) і Янаў-Палескі (В.М. Патапаў).
Як вядома, найважнейшай умовай зладжанай эксплуатацыйнай дзейнасці чыгунак з’яўляюцца надзейныя сродкі сігналізацыі і сувязі. Іх значэнне яшчэ больш узрасло ў перыяд моцнай разрухі на транспарце, у час інтэнсіўных перавозак воінскіх грузаў і баявой сілы. Разумеючы гэта, кіраўніцтва Брэст-Літоўскай і Беластоцкай чыгунак надавалі першачарговае значэнне дадзенаму ўчастку аднаўленчых работ. 4 жніўня начальнік Брэст-Літоўскай чыгункі аддаў загад аб арганізацыі 6 ваеннааднаўленчых лятучак: тры на Баранавіцкіх дыстанцыях сувязі, па адной на Брэсцкай, Лунінецкай і Жабінскай. У склад кожнай такой лятучкі ўваходзіла па 20 сувязістаў. Дпя размяшчэння асабовага складу лятучкі, захавання інструменту кожнай з іх выдзяляліся па два крытыя вагоны і адна платформа. Асабовы склад лятучкі знаходзіўся на казарменным становішчы. Акрамя лятучак, на кожным акалодку дыстанцый сувязі ствараліся аднаўленчыя брыгады ў складзе 4-5 чалавек. У канцы верасня была адноўлена і пушчана ў эксплуатацыю галоўная электратэхнічная майстэрня службы сігналізацыі і сувязі Брэст-Літоўскай чыгункі, якая правяла вялікую работу па рамонце апаратуры СЦБ і сувязі, а таксама рознага інструменту Арганізацыйна-гаспадарчыя захады па аднаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўдасканаленні працэсаў службы сігналізацыі і сувязі стваралі добрыя ўмовы для разгортвання творчай актыўнасці рабочых. Добра працаваў у той час калектыў 1-й дыстанцыі сігналзацыі і сувязі (Баранавічы-Цэнтральныя), якая своечасова да пачатку кастрычніка аднавіла сувязь штаба Брэст-Літоўскай чыгункі з яе найважнейшымі вузламі, што садзейнічала бесперабойнаму прасоўванню цягнікоў да лініі фронту. Па выніках сацыялістычнага спаборніцтва ў верасні месяцы ёй быў прысуджаны пераходны Чырвоны Сцяг Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР. 3 нагоды гэтай перамогі начальнік Брэст-Літоўскай чыгункі ўзнагародзіў начальніка дыстанцыі М.А. Крывавусава і тэлеграфістку А.С. Шагун значком “Ударнік Сталінскага прызыву” і 7 чалавек значком “Выдатны аднавіцель”.
Жадаючы як мага большы ўклад унесці ў забеспячэнне перавозкамі фронту і народнай гаспадаркі, многія калектывы прадпрыемстваў транспарту, не чакаючы каманды зверху, па сваёй уласнай ініцыятыве прыступалі да аднаўленчых работ, максімальна выкарыстоўваючы для гэтага мясцовыя рэсурсы. Асаблівы энтузіязм паказвалі пуцевікі. He будзе перабольшаннем сказаць. што сваімі дасягненнямі ў перавозках воінскіх і народнагаспадарчых грузаў у першыя дні пасля завяршэння Беларускай аперацыі чыгункі вель.мі многім абавязаны таму, што было зроблена пуцевікамі ініцыятыўным, гаспадарчым асобам. Найбольш зладжаным рытмам вызначалася работа 5-й дыстанцыі пуці, якая аднаўляла пуцявую гаспадарку Брэсцкага чыгуначнага вузла. Яна
паспяхова выканала план летніх пуцявых работ, своечасова падрыхтавала акалодкі да работы ў зімовых умовах, за тры дні да сканчэння запланаванага тэрміну забяспечыла рух цягнікоў цераз мост на рацэ Заходні Буг. да канца кастрычніка перашыла і аднавіла 165 кіламетраў галоўных і 63 кіламетры станцыйных пуцей, уклала 114 стрэлачных пераводаў. За выдатную працу ў верасні месяцы дыстанцыі быў уручаны пераходны Чырвоны сцяг НКШЗ СССР. I ў далейшым яна не зніжала тэмпаў працы. План чацвёртага квартала па нарыхтоўцы шпал яна яшчэ да канца лістапада перавыканала ў паўтара раза. На гэты час ёю было нарыхтавана 28 тысяч штук снегавых колляў, 4 тысячы штук драўляных лапат, пабудавана 19 тысяч пагонных метраў плеценых платоў, адноўлены і адрамантаваны 41 лінейна-пуцявы будынак. Паводле свайго пуцявога развіцця Брэсцкі чыгуначны вузел быў ужо ў асноўным прыведзены да даваеннага стану1.
Больш планамерны і арганізаваны характар стала насіць адраджэнне вызваленых летам 1944 года чыгунак пасля таго, як там былі створаны ўпраўленні і ўчасткі будаўніча-аднаўленчых работ. Загад начальніка Брэст-Літоўскай чыгункі аб заснаванні на базе Дарбуда такога ўпраўлення быў аддадзены 5 верасня. Яно мела па адным будаўнічааднаўленчым ўчастку на станцыях Баранавічы-Цэнтральныя, БрэстЛітоўск і Лунінец, шэраг прарабскіх пунктаў будмайстроў, ра.монтнапракатную базу (Баранавічы-Палескія), якая павінна была забяспечваць механізацыю будаўнічай вытворчасці, своечасовы рамонт будмеханізмаў і абсталявання. аўтатранспарту і іх раўнамернае размеркаванне па будаўнічых аб’ектах, буддвор, дзе ажыццяўлялася вытворчасць сталярных вырабаў, цяслярскіх дэталяў, паасобных канструкцый будынкаў, распілоўка лесу, выраб цвікоў і г.д. Але ўжо ў канцы верасня буддвор з усёй сваёй вытворчай базай і рабочай сілай быў перададзены аддзелу матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Брэст-Літоўскай чынункі, на базе якога была створана майстэрня па вырабе будаўнічых полуфабрыкатаў, інвентару і інструменту. Улічваючы вялікі аб’ём рамонтных работ службовых будынкаў самога Упраўлення БрэстЛітоўскай чыгункі. пры ім была створана асобная будаўнічая група, у абавязкі якой таксама ўваходзіла своечасова падрыхтаваць да зімы ўсе службовыя будынкі Упраўлення. 3 мэтай узмацнення зладжанасці ў рабоце будаўнікоў і транспартнікаў было вырашана пры падвядзенні вынікаў работы гаспадарчых адзінак, службаў і аддзяленняў чыгункі ўлічваць у якасці асноўнага паказчыка выкананне імі плана аднаўленчых работ і дапамогу будаўнікам. Ажыццяўленне кантролю. тэхнічнага
нагляду і прыёмкі ў эксплуатацыю будаўніча-аднаўленчых работ было ўскладзена на створаную ў пачатку кастрычніка групу заказчыка.
Кіраўніцтва Брэст-Літоўскай чыгункі прымала ўсе неабходныя захады для стварэння належных умоў нрацы Упраўлення будаўнічааднаўленчых работ, перад якімі стаялі тады надзвычай важныя задачы. Калі ў яго ўзніклі цяжкасці з укамплектаваннем вытворчых участкаў рабочай сілай, начальнік чыгункі 9 снежня аддаў загад аб адкамандзіраванні ім напастаянна больш за 500 рабочых, у асноўным з дыстанцый пуці. сігналізацыі і сувязі, якія валодалі будаўнічымі прафесіямі. Каб яшчэ больш павысіць адказнасць эксплуатацыйных службаў за аднаўленне, ім былі даведзены канкрэтныя планы і вызначаны пэўныя тэрміны завяршэння такіх работ. Загадам начальніка БрэстЛітоўскай чыгункі ад 15 верасня 1944 года служба пуці павінна была за чацвёрты квартал выканаць гаспадарчым спосабам аднаўленчых работ на 12 мільёнаў рублёў, паравозная на 1,3. сувязі на 1,9, вагонная на 0,4, руху на 0,3 мільёна рублёў'.