3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
У мабілізацыі мас на адраджэнне транспарту і ў вырашэнні ўсіх астатніх важных гаспадарчых задач кіраўніцгву чыгунак і іх прадпрыемстваў дзейсную дапамогу аказвалі мясцовыя партыйныя і савецкія органы, савецкае ваеннае камандаванне. Як і ў час летняга наступлення. работа чыгуначнага транспарту з’яўлялася прадметам самай пільнай увагі з боку ЦК КП(б)Б і СНК БССР. Паўсюдна ў будаўнічых арганізацыях транспарту, калектывах чыгуначнікаў праводзілася мэтанакіраваная растлумачальная работа аб вялікай ролі чыгуначнага транспарту ў ваенных аперацыях. аднаўленні народнай гаспадаркі. Для чытання лекцый і дакладаў, правядзення гутарак на прадпрыемствы і арганізацыі транспарту пасылаліся вопытнейшыя агітатары і прапагандысты. Перад рабочымі, ІТР і служачымі транспарту неаднаразова выступалі армейскія палітработнікі, камандзіры чыгуначных войск, часці якіх асабліва вызначаліся на аднаўленні франтавых магістраляў. На канкрэтных нрыкладах з працоўнага жыцця таго ці іншага прадпрыемства паказвалася. што яшчэ неабходна зрабіць яго калектыву, каб паспяхова справіцца з пастаўленымі перад ім задачамі. Добра арганізаваная палітыка-масавая работа дапамагала кожнаму будаўніку транспарту і чыгуначніку найлепш усвядоміць свой абавязак у барацьбе за дасягненне агульнага поспеху ў працы.
Суровы экзамен будаўнікам транспарту і працаўнікам сталёвых магістраляў належала вытрымаць перад надыходзячай зімой, паколькі многія чыгуначныя ўчасткі і гаспадарчыя аб'екты былі адноўлены “на хуткую руку”, мелі шмат істотных недаробак. Самы сур’ёзны непакой
выклікаў стан пуцявой гаспадаркі. Вось. да прыкладу, некалькі лічбаў. якія больш пераканаўча за ўсякія словы могуць пацвердзіць гэта. У сярэдзіне верасня на галоўным і станцыйных пуцях нават Беларускай чыгункі ляжала 25 тысяч дэфектных рэек, 732 тысячы непрыгодных шпал, больш за 65 тысяч трэснутых накладак, 88 тысяч дэфектных нітоў, 720 тысяч дэфектных кастылёў1. На многіх пераездах меліся няспраўныя насцілы, неставала снегаачышчальных машын. 3 прычыны інтэнсіўнага руху цягнікоў, недахопу баластных вяртушак чыгунка вельмі дрэнна забяспечвала свае патрэбы ў баласце. Са значным спазненнем выконваліся заданні па замене непрыгодных тэлеграфных слупоў, фарбаванні семафораў і г.д. Аналагічныя з’явы назіраліся на пачатку восені і на астатніх чыгунках рэспублікі.
Добра прадбачачы, якія могуць узнікнуць цяжкасці з перавозкамі з надыходам зімы, кіруючыя работнікі ўпраўленняў чыгунак, камандзіры вытворчасці з усёй сур’ёзнасцю прыняліся за своечасовую распрацоўку і ажыццяўленне неабходнага комплексу арганізацыйна-гаспадарчых захадаў па падрыхтоўцы транспарту да рабогы ў зімовых умовах. Калі патрабавалі гэтага абставіны, на нейкі час спыняліся будаўнічааднаўленчыя работы нават на шэрагу важных аб’ектаў, з тым каб больш матэрыяльных сродкаў і працоўных сіл пераключыць на падрыхтоўку гаспадаркі да зімы.
Каштоўную дапамогу транспартнікам у падрыхтоўцы да зімы аказалі партыйныя і савецкія органы рэспублікі. Па гэтым пытанні ў верасні 1944 года пры ЦК Кампартыі Беларусі адбылася сумесная нарада кіраўнікоў чыгунак і загадчыкаў транспартных аддзелаў абкамаў партыі і была прынята пастанова ЦК КП(б)Б і СНК БССР. Апроч начальнікаў чыгунак, аддзяленняў руху і дыстанцый пуці, адказнасць за падрыхтоўку да зімы і правядзенне мерапрыемстваў па барацьбе са снежнымі заносамі ўскладалася таксама на першых сакратароў абкамаў, гар(рай)камаў КП(б)Б, старшынь абласных, гар(рай)выканкамаў. Усе чыгуначныя вузлы і станцыі, участкі і перагоны, размешчаныя ў месцах з найвялікшай імавернасцю быць занесенымі снегам, прымацоўваліся да адпаведных раённых, гарадскіх, пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў працоўных, якія павінны былі забяспечыць іх рабочай сілай і гужавым транспартам. Мясцовае насельніцтва, якое прыцягвалася да снегабарацьбы. забяспечвалася прадуктамі харчавання і прамысловымі таварамі ў адпаведнасці з вызначанымі нормамі для рабочых прамысловасці, транспарту і сувязі. Гэтай жа пастановай партыйныя і савецкія органы рэспублікі абавязваліся ўзмоцніць дапамогу прадпрыемствам транспарту
ў правядзенні масавых нядзельнікаў, арганізацыі шэфства заводаў і фабрык над паравозамі.
Некалькі часу пазней ЦК КП(б)Б і СНК БССР прынялі і дапамаглі ажыццявіць яшчэ шэраг важных мерапрыемстваў па стварэнні ўсіх неабходных умоў для нармальнай дзейнасці транспарту ў зімовы перыяд. Сярод прынятых захадаў варта адзначыць дапамогу чыгункам у забеспячэнні іх палівам, крапежным лесам, шпальнай сыравінай галоўным чынам за кошт мясцовых паліўных рэсурсаў. На чацвёрты квартал чыгункам рэспублікі вьідзялялася 545 тысяч складачных кубаметраў дроў, сотні тысяч кубаметраў дзелавой драўніны. Для іх нарыхтоўкі і вывазкі мабілізоўвалася на перыяд з 1 кастрычніка 1944 года па 1 красавіка 1945 года насельніцтва сельскай мясцовасці і гарадоў у наступнай колькасці: пешых рабочых 27590 і вазакоў з коньмі — 10000 чалавек. Кожны пешы павінен быў за час мабілізацыі выканаць 140 і вазок з канём 120 дзённых нормаў. Уся адказнасць за забеспячэнне чыгунак дрывамі і шпаламі была ўскладзена асабіста на першых сакратароў абкамаў КП(б)Б і старшынь аблвыканкамаў. Адзін раз у дэкаду першыя сакратары абкамаў партыі павінны былі на сваіх бюро заслухоўваць справаздачы лесанарыхтоўчых арганізацый, абласных упраўленняў Галоўснаблесу, сакратароў РК КП(б)Б і старшынь райвыканкамаў аб ходзе нарыхтоўкі і вывазкі дроў і дзелавой драўніны чыгункам. аб выкананні планаў па мабілізацыі для іх грамадзянскага насельніцтва, прымаць, калі гэтага патрабуюць абставіны, усе неабходныя аператыўныя захады па дапамозе транспарту'. 19 снежня 1944 года ЦК КП(б)Б вынес спецыяльнае рашэнне, якім прапанаваў абкамам, гар(рай)камам партыі вылучыць і замацаваць за пэўнымі чыгуначнымі ўчасткамі на ўвесь зімовы перыяд адказных партыйных і савецкіх работнікаў, найлепшых прапагандыстаў для аказання прадпрыемствам транспарту дапамогі ў забеспячэнні нармальнай эксплуатаныйнай дзейнасці, правядзенні агітацыйна-масавай работы, тэхнічным навучанні кадраў.
Прынятыя партыяй і ўрадам рэспублікі захады адыгралі вялікую ролю ў падрыхтоўйы чыгуначнай гаспадаркі да зімы. У адказ на гэтыя клопаты транспартныя будаўнікі, чыгуначнікі памнажалі свае намаганні і прыклалі шмат сіл, каб прывесці гаспадарку транспарту ў такі стан, які дазваляў бы і пры складаных умовах зімняга надвор'я паспяхова спраўляцца з заданнямі па перавозках.
Рупліва рыхтаваўся да зімы калектыў адной з перадавых на Беларусі дыстанцый пуці Мінскай, якую ўзначальваў В. Хадасевіч. Тут кожны акалодак уласнымі сіламі забяспечыў сябе неабходнай колькасцю
снегаахоўнага інвентару. Начальнік пуцявой майстэрні Пятроў капітальна адрамантаваў і пусціў у эксплуатацыю старую пілараму, якая поўнасцю забяспечыла дыстанцыю шчытаплёнкай. Ужо да сярэдзіны верасня ў мінскіх пуцевікоў мелася патрэбная ім колькасць шчытоў 43 тысячы штук. было падрыхтавана шмат колляў, драўляных лапат, кірак і іншага інструменту для снегабарацьбы, выраблена 10 тысяч шпал. Сваю пілараму яньі пераключылі на выраб шчытаплёнкі для іншых дыстанцый пуці Заходняй чыгункі. Для іх жа было нарыхтавана і адпраўлена 500 кубаметраў дзелавога лесу, некалькі тон металічных вырабаў кірак, нітоў, змацаванняў, 100 кілаграмаў розных інструментаў, адрамантаваны ў сваіх майстэрнях 4 аўтамашыны. Да 1 кастрычніка калектыў дыстанцыі ў асноўным завяршыў усе работы па падрыхтоўцы да снегабарацьбы. Былі поўнасцю ліквідаваны папярэджанні (за выключэннем на часовых мастах) хуткасці руху цягнікоў'.
Гэта не адзінкавы прыклад добрасумленных адносін да працы, глыбокага ўсведамлення свайго абавязку перад Радзімай. Сустрэць зіму ў поўнай гатоўнасці было дэвізам многіх чыгуначных калектываў.
Разам з рабочымі і служачымі транспарту актыўны ўдзел у барацьбе за захаванне высокага рытму і зладжанасці перавозак у зімовы перыяд прымалі сотні тысяч працоўных Беларусі. Цесная дружба ўсталявалася паміж работнікамі прамысловасці і чыгуначніка.мі Магілёва. Калектывы 9 прадпрыемстваў і арганізацый, у т.л. шаўковая і швейная фабрыкі, трубаліцейны і гарбарны заводы, абласны будаўнічы трэст, узялі шэфства над 10 паравозамі. Яны дапамагалі лакаматыўным брыгадам ацяпліць паравозы, выдзелілі для іх 300 кілаграмаў абцірачнага маіэрыялу, 10 пар абутку і шмат іншага, праяўлялі стальія клопаты аб рабоце падшэфных паравознікаў. Шырокі абмен думкамі аб дасягнутых вытворчых поспехах меў месца 17 снежня 1944 года на сумеснай сустрэчы прадстаўнікоў ад шэфаў і паравозных брыгад, на якой прысутнічаў намеснік начальніка Беларускай чыгункі М.С. Мурзін. На сустрэчы з радасцю адзначалася, што паравозы, над якімі устаноўлена шэфства, маюць лепшыя тэхніка-эканамічныя паказчыкі, чым у сярэднім па дэпо.
Канкрэтная размова аб аказанні практычнай дапамогі чыгуначнікам у падрыхтоўцы да зімы ішла на нарадзе дырэктароў прадпрыемстваў Гомеля, якая адбылася ў верасні. Было вырашана кожнаму прадпрыемству ўзяць шэфства над пэўнай чыгуначнай адзінкай ці гаспадарчым аб'ектам. Услед за прыняццем рашэння шэфы прыступілі да практычных спраў. Лесакамбінат перадаў чыгуначнай станцыі 25 кубічных метраў піламатэрыялаў. Аблмяснпром арганізаваў рамонт
абутку для лакаматыўных брыгад. Паравознае дэпо атрымала ад сваіх шэфаў адну тону высокаякаснага ацяпляльнага матэрыялу.
Настойлівыя намаганні чыгуначнікаў і дапамога ім з боку партыйных і савецкіх органаў. рабочых і служачых прамысловасці, калгаснага сялянства садзейнічалі паспяховаму вырашэнню ўсіх найважнейшых праблем, звязаных з падрыхтоўкай чыгунак да работы ў зімовы перыяд. 95 працэнтам гаспадарчых адзінак Заходняй, Беларускай, Брэст-Літоўскай і Беластоцкай магістраляў былі своечасова выдадзены пашпарты гатоўнасці да зімы. 3 агульнай колькасці прыпісаных за чыгункамі паравозаў адзнаку “выдатна” атрымала пры камісійным аглядзе 19,5 працэнта, “добра" 40,7 і “здавальняюча” 29,8 працэнта. Астатнія паравозы засталіся не падрыхтаваны да зімы з прычыны позняга паступлення іх у дэпо беларускіх чыгунак.
Па выніках падрыхтоўкі пуцявой гаспадаркі да зімы першае месца сярод чыгунак Захада заняла Брэст-Літоўская магістраль. Ужо на канец 1—й дэкады кастрычніка тут было адрамантавана 61 тысяча і зроблена 18 тысяч новых шчытоў, нарыхтавана 143 тысячы колляў і 20 тысяч драўляных лапат. Да пачатку лістапада гадавы план па замене рэек быў выкананы на 686 працэнтаў, па сярэднім рамонце пуці на 122, па рамонце камплектаў стрэлачных пераводаў на 150, па рамонцс накладак, пракладак. кастылёў і нітоў на 115 працэнтаў'.