3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
3 надыходам восеньскіх халадоў і даждлівых дзён яшчэ з большай сілай узмацнілася дапамога чыгуначнікам у аднаўленні транспарту з боку работнікаў прамысловасці. дзяржаўных і грамадскіх устаноў і арганізацый. калгаенага сялянства, хатніх гаспадынь, вучняў сярэдніх школ. Асабліва адчувальную падтрымку аказвала грамадскасць мінскім вагонарамонтнікам. Калектыў гэтага завода і сам прыкладваў шмат сіл для хутчэйшага аднаўлення свайго прадпрыемства. 3 гэтай мэтай кожны работнік штодня заставаўся пасля змены на дзве гадзіны, каб заняцца расчысткай заводскай тэрыторыі, разборкай цэглы, і па два выхадныя дні ў месяц працаваў на рамонце разбураных цэхаў.
I ўсё ж, нягледзячы на гэта, ход аднаўлення завода не ішоў такімі шпаркімі тэмпамі. як меркавалася. Надта вялікія былі памеры разбурэнняў. Відаць было, што для аднаўлення яго ўласнымі сіламі давядзецца затраціць яшчэ вельмі шмат часу. А марудзіць нельга было. Краіна мела вострую патрэбу ў спраўных вагонах. Гэта добра сабе ўсведамлялі не толькі вагонарамонзнікі. На дапа.могу ім прыйшло насельніцтва блізка размешчаных ад завода жылых кварталаў сталіцы. Сваім рашэннем Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў працоўных прымацаваў да завода 7 вулічных камітэтаў, якія абавязваліся аказваць яму ўсемагчымую дапамогу ў аднаўленчых работах. У нядзелю 8 кастрычніка
' В.Д Якутов Деятельность Компартнн Белорусснн по восстанов.іенкю н развшмю железнодорожного іранспорга республнкн в 1943 -1950 гг Автореф. днс канд нсгор наук. Мн . 1967. С 9.
гэты дзень быў аб'яўлены днём масавага ўдзелу гараджан у аднаўленні сталіцы на адраджэнне Мінскага ВРЗ толькі адных хатніх гаспадынь з’явілася 485 чалавек. Шмат прыйшло і служачых, навучэнцаў. Да іх прыходу рабочыя завода вырабілі 150 кірак, 100 ламоў, 200 малаткоў, 85 насілак, 25 тачак і г.д. За 6 гадзін напружанай працы было разабрана і ачышчана цэглы 25,7 тысячы штук, перанесена да месца будаўніцтва 5,5 тысячы і складзена ў штабелі 35,3 тысячы штук, сабрана 13,5 тоны жалезнага лому, разабрана 7 кубічных метраў бутавай кладкі1.
Масавыя выхады гараджан на аднаўленне Мінскага ВРЗ арганізоўваліся і ў час астатніх нядзельнікаў. 22 кастрычніка сюды з’явілася каля тысячы чалавек, у тым ліку 277 рабочых з ВРЗ, 412-з будаўнічага ўчастка № 12 і 133 хатнія гаспадыні. На іх рахунак было запісана 40 тысяч штук разабранай, ачышчанай і складзенай цэглы, 86 тон сабранага металалому. Хатнія гаспадыні, якія з 9 кастрычніка сталі штодня выходзіць па 100-150 чалавек на аднаўленне завода, адпрацавалі за кастрычнік больш за 20 тысяч чалавека-гадзін. Сярод жанчынактывістак часта можна было бачыць увіхаўшуюся на працы 56-гадовую хатнюю гаспадыню Максімаву. Сотні гадзін свайго вольнага часу аддала яна на карысць аднаўлення завода, за што атрымала дзве падзякі ад адміністрацыі.
Актыўны ўдзел гарадскога насельніцтва ў аднаўленні Мінскага ВРЗ станоўча ўплываў на паскарэнне тэмпаў работы, натхняў вагонармонтнікаў на новыя працоўныя подзвігі. Цвёрда стрымоўваючы дадзенае слова, яны з дня ў день вялі настойлівую барацьбу з разрухай. Многія з іх па 12 і больш гадзін не выходзілі з прадпрыемства, працавалі без выхадных дзён. Брыгада сталяроў У. Мішкевіча штодзённа выконвала норму выпрацўкі на 270-300 працэнтаў. 3 дапамогай грамадскасці першую чаргу аднаўленчых работ удалося закончыць да свята Вялікага Кастрычніка пры планавым заданні 1 студзеня 1945 года. Да пачатку снежня ўжо бьілі адбудаваны механічны, дрэваапрацоўчы. кавальскі цэхі. кацельня, лесасушылка, адрамантаваны і зманціраваны 20 варштатаў, пушчаны ў эксплуатацыю два катлы, адбудавана 7 тысяч квадратных метраў вытворчай плошчы, 536 квадратных метраў складскіх памяшканняў. Ha 1 студзеня 1945 года аднавілі і здалі ў эксплуатацыю 55 тысяч кубічных метраў вытворчых цэхаў, службовых і бытавых памяшканняў. Гэта з’явілася вялікай перамогай вагонарамонтнікаў, іх важкім укладам у адраджэнне роднага прадпрыемства.
Гэтак жа сама не шкадавала сіл і часу насельніцтва іншых гарадоў і вёсак Беларусі ў барацьбе з цяжкімі вынікамі фашысцкай акупацыі на
трнспартце, што мела неацэнна важнае значэнне як для фронту, так і для народнай гаспадаркі.
У суботніках, нядзельніках па аднаўленні транспартнай гаспадаркі па-ранейшаму актыўны ўдзел прымалі самі чыгуначнікі. Вялікі аб’ём работ выканалі 10 снежня ў час нядзельніка віцебскія транспартнікі, якія выпрацавалі 4200 чалавека-дзён. Займаліся яны разборкай завалаў, пераноскай і складваннем у штабелі цэглы, капаннем катлаванаў, падрыхтоўкай чыгуначнага палатна для ўкладвання рэек і іншымі работамі. I ханя ўсе гэтыя віды работ адносіліся да разраду працаёмкіх дый выконваць іх даводзілася ў асноўным уручную, чыгуначнікіэнтузіясты справіліся з імі задоўга да заканчэння вызначанага часу і ў значна большых, чым было ўстаноўлена заданнямі, памерах. Рабочыя кузні ўжо а першай гадзіне дня на 130 працэнтаў выканалі заданне па разборцы жалезабетонных перакрьіццяў. Прама з начной змены прыйшла на нядзельнік брьігада аглядчыкаў вагонаў. Ей даручылі капанне качагарных канаваў. Нялёгка было без сну зноў брацца за працу. Але жаданне ўнесці свой уклад у адраджэнне былой магутнасці чыгуначнага вузла брала верх над стомай. прымушала забыцца на сон і адпачынак, падвойвала сілы брыгады. A 12 гадзіне дня яна рапартавала аб перавыкананні свайго задання на 30 працэнтаў'.
Усё новыя і новыя працоўныя перамогі запісвалі на свой рахунак калектывы чаркасаўскіх брыгад чыгунак рэспублікі. На якіх толькі ўчастках аднаўлення можна было сустрэць гэтых непакойных і руплівых хатніх гаспадынь! Калі патрэбна было, яны ішлі ў паравозныя і вагонныя дэпо. на станцыі і вакзалы, каб выканаць там тэрміновы рамонт, навесці належны парадак і чысціню ў цэхах і майстэрнях, гардэробных і сталоўках, у памяшканнях для пасажыраў. Ахвотна дапа.магалі чаркасаўцы і дыстанцыям пуці, не шукаючы там лёгкай працы для сябе. Чаркасаўскія брыгады Г.С. Зайцавай і Е.М. Траццяковай з Гомельскай дыстанцыі пуці да лістапада паспелі разабраць, ачысціць і скласці 23 тысячы штук цэглы, сабраць і вынесці 169 кубічных метраў смецця. спланаваць пад забудоўлю 196 квадратных метраў плошчы, ачысціць і вынесці з пуцей 850 кубічных метраў шлаку. сабраць і пагрузіць 15 тон металалому і выканаць шэраг іншых работ". Загадам начальніка Беларускай магістралі ад 6 лістапада 1944 года звыіп 20 актыўных удзельнікаў чаркасаўскага руху з членаў сем’яў пуцявых работнікаў чыгункі былі ўзнагароджаны значкамі і больш за 20 актывістак атрымалі падзякі, прычым 14 з іх выданы грашовыя прэміі. Сярод узнагароджаных
значком “Ударнік Сталінскага прызыву” былі брыгадзіры чаркасаўскіх брыгад Г.С. Зайцава і Е.М. Траццякова.
Добрымі справамі праславілася чаркасаўская брыгада З.Г. Азаравай з Гомельскага чыгуначнага вузла, у складзе якой налічвалася 20 хатніх гаспадынь. Ад моманту свайго заснавання (8 сакавіка 1944 года) і да сярэдзіны лістапада таго ж года брыгада адпрацавала на аднаўленні каля 8 тысяч гадзін. За вялікую актыўнасць у барацьбе за адраджэнне транспартнай гаспадаркі ёй быў уручаны пераходны сцяг Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. Больш як па 1500 гадзін аддалі ў кастрычніку ў фонд аднаўлення Гомельскага паравознага дэпо чаркасаўскія брыгады Патапавай і Раеўскай.
Такі ж важкі ўклад у агульную справу ўносілі чаркасаўскія брыгады і на іншых чыгуначных вузлах рэспублікі. Сваёй самаадданай працай жанчыны-патрыёткі заслужылі вялікую павагу ў чыгуначнікаў, якія бачылі ва ўдзельніках гэтага руху сваіх надзейных памочнікаў у барацьбе з разрухай.
Транспартнікам рэспублікі руку дружбы зноў працягнулі рабочыя і служачыя іншых магістраляў краіны. Актыўны ўдзел у шэфстве паранейшаму прымаў калектыў Разана-Уральскай чыгункі. Па ініцыятыве рабкораў дарожнай газеты “Рабочнй транспорта” на старонках апошняй вёўся спецыяльны аддзел “Створым фонд аднаўлення падшэфнай Беларускай чыгункі”, у якім рэгулярна друкаваліся артыкулы, апавядаючыя аб тым, як праводзяцца на чыгунцы нядзельнікі, зборы металу, мэблі, посуду, кніг і г.д., як разгортваецца рух за выпуск звышпланавай прадукцыі ў пазаўрочны час. Гэтаму ж пытанню прысвячаліся спецыяльныя лістоўкі-лозунгі, што выдаваліся на прадпрыемствах транспарту, маляўніча аформленыя плакаты пад назваю “А чым ты дапамог Беларускай?” У лістападзе 1944 года на адрас Беларускай чыгункі прыбыў ужо трэці эшалон з 29 вагонаў ад РазанаУральскай магістралі'. А ўсяго да пачатку 1945 года яна перадала сваёй падшэфнай чыгунцы 84 вагоны розных будаўнічых матэрыялаў, абсталявання, інструментаў, запчастак, сабрала і выслала 132 тысячы рублёў грашыма'.
Прыняцце ў асенне-зімовы перыяд 1944 года новых мер па хутчэйшым адраджэнні транспартнай гаспадаркі, рашучая барацьба мас за іх правядзенне ў жыццё садзейнічалі паспяховаму асваенню вялікай праграмы аднаўленча-будаўнічых работ на чыгунках рэспублікі. 3 усіх галін чыгуначнай гаспадаркі найбольшы аб’ём работ быў выкананы на пуцявой гаспадарцы і гаспадарцы руху. Заслуга ў гэтым вялікая і саміх
1 Гудок. 1944. 6 октября, 10 ноября.
* НАРБ. Ф. 1041, воп 1. с. 107. а. 112.
чыгуначнікаў, асабліва „уцевікоў. Яны не толькі старанна неслі свае асноўныя абавязкі, звязаныя з эксплуатацыйнай дзейнасцю чыгунак, але прымалі самы непасрэдны ўдзел у будаўніча-аднаўленчых работах, выходзячы дзеля гэтага на працу ў выхадныя дні альбо пасля заканчэння сваёй змены. Агульнымі намаганнямі ўсіх, хто быў заняты на работах па аднаўленні транспарту, стала магчымым да канца 1944 года ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ некалькі важных чыгуначных учаскаў, значную колькасць мастоў, розных гаспадарчых аб’ектаў ці трохі палепшыць іх тэхнічны стан. Ha 1 студзеня 1945 года прапускная здольнасць станцый на такіх участках, як Гомель Унеча, Гомель Жлобін, Гомель Чарнігаў, Магілёў Крычаў была даведзена да 50-70 працэнтаў адносна даваеннай.
Некалькі ўзмацнела ў тэхнічных адносінах гаспадарка сігналізацыі і сувязі, што мела выключна важнае значэнне для паляпшэння кіравання перавозкамі і стварала больш спрыяльныя ўмовы для захавання бяспечнага руху цягнікоў. Працягваліся работы па ўкараненні на найбольш загружаных участках дыспетчарскай сувязі, падстанцыйнай селектарнай і падстанцыйнай індуктарскай сувязі, электражэзлавай сігналізацыі, па ўстаноўцьі семафораў ці замене драўляных семафораў металічнымі.