• Часопісы
  • 3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)

    3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)


    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 168с.
    Віцебск 2005
    47.52 МБ
    Гролзенская прауда 1944 25 кастрычніка
    ' НАРБ Ф 1117. в І.с 13. а НЗ.с 14, a 47-48.
    скарачала час стаянкі паравозаў у асноўным дэпо. Толькі за снежань па кальцы было дастаўлена 35 саставаў. Брыгады машыністаў калоны Гарбунова і Шасткова дабіваліся не раз па 900 кіламетраў прабегу паравоза за суткі. Па выніках сацыялістычнага спаборніцтва за гэты месяц калоне быў прысуджаны пераходны Чырвоны сцяг ВЦСПС і НКШЗ1. Выдатна нёс службу на Брэст-Літоўскай чыгунцы асабовы склад паравознай калоны № 17. За два гады свайго існавання ёй ужо давялося ажыццяўляць транспартнае абслугоўванне шасці ваенных франтоў. Сістэматычна выконвалі заданні па спецперавозках, у добрым тэхнічным стане ўтрымлівалі лакаматыўны парк і працавалі без аварый і браку паравозныя калоны №№ 64, 110 і іншыя.
    У дасягненні высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў скарыстання паравозаў важнае значэнне меў іх высакаякасны і хуткасны рамонт. Прыклад у гэтым паказаў калектьіў работнікаў Аршанскага дэпо. Комплексныя рамонтныя брыгады Г. Вольскага, М. Каласоўскага. В. Коржаня ўпраўляліся з прамыўкай аднаго паравоза за 11 гадзін пры норме 18 гадзін.
    Вялікую стараннасць да працы праяўлялі работнікі службы руху. Сярод іх атрымалі шырокае развіццё такія формы творчай актыўнасці, як спаборніцтва дыспетчараў за паскарэнне абароту вагонаў, заключэнне дагавораў на спаборніцтва паміж дыспетчарамі двух суседніх аддзяленняў, спаборніцтва (на адну паездку) дыспетчара з паязнымі брыгадамі і работнікамі лінейных станцый на бесперапынны пропуск цягніка і г.д. Усё перадавое і прагрэсіўнае ў працы асабліва ўмела дастасоўвалі да практыкі аршанскі дыспетчар 1. Пасіевіч, неаднаразова займаўшы прызавыя месцы ў спабоніцтве дыспетчараў Заходняй магістралі. кіраўнік адзінай змены Гомельскага аддзялення Г. Канавалаў, старшы дыспетчар Магілёўскага аддзялсння М. Самчэўскі, старшы памочнік начальніка станцыі Брэст-Цэнтральны М.Д. Ліпуноў, які пры норме 50 мінут рабіў апрацоўку цягнікоў за 10 мінут, многія работнікі службы руху станныі Баранавічы-Цэнтральныя, дзе план абароту вагона ў верасні быў перавыкананы на 60 працэнтаў, прастой транзітнага вагона скарочаны болын як на дзве гадзіны.
    Умела ўкаранялі хуткасную апрацоўку саставаў і фарміраванне іх са станцыйнай маркай чыгуначнікі ваенна-эксплуатацыйнага аддзялення № 46, што працавала на Брэст-Літоўскай магістралі. Ініцыятарам гэтых перадавых метадаў з’яўляўся саставіцель I. Палянскі. 3 15 верасня па 15 кастрычніка калектыў станцыі Брэст-Усходні, якую абслугоўвала ВЭА № 46. адправіў са станцыйнай маркай больш як сотню цягнікоў, што дало эканоміі звыш 2 тысяч вагона-гадзін. Тут шырока практыкавалася
    спаборніцтва дыспетчараў з машыністамі паравозаў на адну паездку з выдачай пуцёўкі на беспрыпыначны праход састава па ўчастку. Ііерадавы дыспетчар К. Тарбазанаў толькі за кастрычнік арганізаваў пропуск па пуцёўках 32 франтавых экспрэсаў з сярэдняй участковай хуткасцю 25,3 кіламетраў гадзіну пры норме 161.
    Многія перадавыя прыёмы і метады працы знайшлі актыўную падтры.мку ў калектыве ВЭА №42, якое ўвосень 1944 года базіравалася на Лунінецкім аддзяленні Брэст-Літоўскай чыгункі. Тут шырокі размах набыло спаборніцтва за ваджэнне хуткасных саставаў, што стала магчымы.м у выніку якаснага выканання аднаўленчых работ, цеснага супрацоўніцтва работнікаў руху, паравознікаў, пуцевікоў і іншых прафесій. У найлепшых машыністаў паравозных калон № 17 Чудзеснага і № 15 Лісавога прабегі парожніх саставаў складалі па 800 кіламетраў у суткі ці былі вельмі блізка да такой адзнакі. Неаднаразова ўзнагароджваўся начальнікам Брэст-Літоўскай чыгункі за выдатную працу калектыў ВЭА № 34. які займаўся аднаўленнем і ажыццяўляў перавозкі на Брэсцкім чыгуначным вузле. Гэтак жа паспяхова ў першыя месяцы пасля вызвалення Брэст-Літоўскай чыгункі тут ажыццяўляла перавозкі ваенна-эксплуатаныйнае аддзяленне №41. Яго працу стала вызначала цеснае ўзаемадзеянне з мясцовымі чыгункамі, чым і забяспечваўся іх агульны поспех.
    I такіх прыкладаў высокасвядомых адносін да выканання службовых абавязкаў можна прывесці нямала і па ўсіх астатніх катэгорыях работнікаў чыгуначнага транспарту. Пацвярджэннем сказанаму можа быць калектыў Мінскай дыстанцыі пуці. Гэтай перадавой не толькі ў рэспубліцы, але і ва ўсёй краіне дыстанцыі тры месяцы запар (верасень лістапад) прысуджалі Чырвоны сцяг Дзяржаўнага Камітэта Абароны. За самаадданую працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны ВЦСПС і Міністэрства шляхбў зносін СССР уручылі ў 1946 годзе калектыву работнікаў Мінскай дыстанцыі пуці на сталае захаванне Чырвоны сцяг НКШЗ, які прысуджаўся ў час вайны пера.можцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва, а таксама ўзнагародзілі Граматай ВЦСПС і МШЗ.
    Рэкорднай выпрацоўкі 20 нормаў за змену дабіўся стаханавец Аршанскага вагоннага ўчастка Масаловіч. Такі вынік быў забяспечаны. дзякуючы вынайдзенаму наватарам фрэзеру па дрэве, з дапамогай якога рабіліся ачыстка дошак. што ішлі на абшыўку вагона. і вытачка канавак у іх. Па дзве нормы выпрацоўвалі камсамольцы-слесары Мінскага вагоннага дэпо Дзмітровіч, Мураў, Філіповіч і іншыя. Ка.мсамольская змена тэлеграфістаў Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі (старшая па
    змене Л.П. Парашына) скараціла час для прыёмкі і перадачы тэлеграм да 4 мінут за.мест 20 па норме.
    Найвялікшага поспеху ў забеспячэнні фронту і народнай гаспадаркі дабіваліся, як правіла. тыя калектывы, дзе ўсталёўваліся добрыя ўзаемаадносіны і цесная зладжанасць у працы паміж паравознікамі, работнікамі службы руху і грузавой гаспадаркі. вагоннікамі, пуцевікамі, сувязістамі і іншымі. Таму гэтае пытанне заўжды знаходзілася ў цэнтры ўвагі камадзіраў вытворчасці, партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх арганізацый чыгуначнага транспарту.
    Высокае ўзаемаразуменне важнасці цеснага супрацоўніцтва работнікаў рашаючых прафесій паказваў калектыў Брэсцкага вузла. Усе гаспадарчыя адзінкі яго актыўна ўключыліся ў сацыялістычнае спаборніцтва за паспяховае выкананне абавязацельстваў у гонар Вялікага Кастрычніка. Шмат увагі надавалася індывідуальнаму спаборніцтву. На сходах рабочых і служачых рэгулярна падводзілі вынікі спаборніцтва. пераможцаў заносілі на Дошку гонару, выдавалі ім грашовыя прэміі. Павышэнню працоўнай актыўнасці брэсцкіх чыгуначнікаў садзейнічала добра наладжаная палітыка-масавая работа. Агітацыйную работу вялі 120 вопытных арганізатараў, ва ўсіх 11 партыйных арганізацыях вузла рэгулярна выходзілі насценныя газеты. За кастрычнік-лістапад было выпушчана каля 150 “Баявых лісткоў” і “Маланак”. Па выніках перадкастрычніцкага спаборніцтва звыш 100 перадавікоў Брэсцкага вузла было ўзнагароджана значкамі Наркома шляхоў зносін СССР, больш за 300 чалавек атрымалі грашовыя прэміі і 52 занесены на Дошку гонару. Калектыву Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі (начальнік ГІаўлаў, сакратар партарганізайыі Бузінаў, старшыня МК Стогаў) два разы запар за кастрычнік і лістапад прысуджалі пераходны Чырвоны сцяг Дзяржаўнага Камітэта Абароны і выдавалі першую грашовую прэмію. Як адзіны і добра адладжаны механізм працавалі гаспадарчыя адзінкі другога буйнога вузла Брэст-Літоўскай чыгункі Баранавіцкага. Да ліку перадавых тут адносіліся дыстанцыя сігналізацыі і сувязі, аддзяленне паравознай гаспадаркі, паравознае дэпо, аддзяленне руху, дыстанцыя пуці. Добрыя вытворчыя дасягненні гэтых двух буйных вузлоў забяспечылі агульны поспех для ўсяго калектыву Брэст-Літоўскай чыгункі. Заданне касзрычніка па пагрузцы чыгунка выканала на 206 і па абароце вагона на 113 працэнтаў, за што ёй быў прысуджаны пераходны Чырвоны сцяг і першая грашовая прэмія Дзяржаўнага Камітэта Абароны. Уручэнне гэтай высокай узнагароды праходзіла 18 лістапада ў памяшканні клуба ўпраўлення чыгункі. 3 прамовай перад прысутнымі выступіў начальнік ваенных зносін 1-га Беларускага фронту генерал-маёр А.Г. Чарнякоў. які ад імя савецкага камандавання выказаў вялікую
    падзяку брэст-літоўскім чыгуначнікам за добрасумленную працу на працягу жніўня-кастрычніка. У адказ на высокую ўзнагароду працаўнікі Брэст-Літоўскай магістралі яшчэ з большай энергіяй змагаліся за бесперабойнае забеспячэнне савенкіх войск стратэгічнымі грузамі і з гонарам адстаялі заваяваны Чырвоны сцяг ДКА па выніках сацыялістычнага спаборніцтва за лістапад месяц.
    Гэтаму поспеху Брэст-Літоўскай чыгункі папярэднічала правядзенне шэрагу арганізацыйных мерапрыемстваў па развіцці працоўнай актыўнасці рабочых і служачых. 3 мэтай усямернага садзейнічання росту творчай ініцыятывы рабочых начальнік БрэстЛітоўскай чыгункі сваім загада.м ад 27 лістапада 1944 года абавязаў начальнікаў гаспадарчых адзінак адзін раз у дэкаду інфармаваць групу па ўліку і аналізе спаборніцтва аддзела кадраў аб укараненні ў іх калектывах перадавых метадаў стаханаўскай працы. Каб хутчэй адзначыць каштоўную ініцыятыву асобных работнікаў ці цэлых калектываў, дазвалялася перадаваць аб гэтым інфармацыю па тэлефоне альбо тэлеграфе, не чакаючы спецыяльнага запытання. Начальнікі гаспадарчых адзінак абавязваліся сістэматычна прадстаўляць у групу матэрыялы для заахвочвання іх перадавых работнікаў.
    Выдатнай працай вызначаліся многія калектывы гаспадарчых адзінак другой прыфрантавой маі істралі рэспублікі Беластоцкай, якая ў верасні заваявала пераходны Чырвоны сцяг ДКА і ў снежні пераходны Чырвоны сцяг НКШЗ СССР і ВЦСТІС. Хаця нармальнай працы ў пэўнай ступені перашкаджала няпоўная завершанасць работ па аднаўленні транспартнай гаспадаркі, чыгунка за першы зімовы месяц выканала план пагрузкі на 115 працэнтаў, выгрузкі на 120, прыёму і здачы вагонаў адпаведна на 109 і 103 працэнты. 3 сярэдняга рамонту было выпушчана вагонаў на 24 працэнты больш, чым прадугледжвалася заданнем. з гадавога рамонту на 71 працэнт'. 3 перадавых калектываў гэтай чыгункі варта адзначыць у першую чаргу Лідскую дыстанцыю пуці, якую ўзначальваў А. Гапонаў. Да надыходу зімовых халадоў усе асноўныя ўчасткі дыстанцыі былі добра ўкамплектаваны кадрамі. He лічачыся ні з часам, ні з цяжкасцямі, лідскія пуневікі настойліва змагаліся за прывядзенне ў належны стан гаспадаркі сваёй дыстанцьіі. Дзякуючы гэта.му, яны своечасова падрыхтаваліся да працы ў зімовых умовах, забяспечылі бесперапынны рух цягнікоў у бок фронту. Дыстанцыя поўнасцю справілася ў снежні з заданнем па папераджальным рамонце пуці, перавыканала план сярэдняга рамонту пуці на 90 працэнтаў, рамонту рэек на 20 і стрэлак на 180 працэнтаў. У складзе лідскіх пуцевікоў пранавалі 202 стаханаўцы і 324 ударнікі, мелася 6 лунінскіх