3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
года сярод пасажыраў узрасла колькасць студэнтаў ВНУ. навучэнцаў тэхнікумаў і школ ФЗН. Чыгункі ўзялі на сябе таксама вялікую нагрузку па перавозцы апынуўшагася за час вайны на тэрыторыі Беларусі насельніцтва іншых рэспублік, якое пажадала вярнуцца ў родныя краі. Згодна з распараджэннем СНК БССР усіх грамадзян, якія належалі да рээвакуацыі і перавозкі па чыгунцы, павінны былі разам з іх маёмасцю і жывёлай адправіць да месца прызначэння ў маршрутных цягніках.
Усё гэта абавязвала кіраўніцтва чыгунак і асабліва пасажырскія службы да прыняцця самых неадкладных захадаў па наладжванні неравозак грамадзянскага насельніцтва. Больш увагі было звернута на хутчэйшы рамонт вагонаў. Пад перавозку пасажыраў у тэрміновым парадку пачалі прыстасоўваць грузавыя вагоны. Дзякуючы ажыццёўленым мерапрыемствам, шэраг станцый чыгунак рэспублікі паспяхова спраўляўся з арганізацыяй пасажырскіх перавозак. Усяго за 1944 год са станцый Беларускай чыгункі было адпраўлена 2397 тысяч пасажьіраў, з іх у прамых зносінах (па дзвюх і болей чыгунках) 601, у мясцовых (у межах адной чыгункі) 1372 і прыгарадных зносінах 424 тысячы чалавек'. 3 даных вынікае, што % агульнага ліку адпраўленых пасажыраў прыпадала на перавозкі ў межах адной чыгункі. Аб’ём перавозак пасажыраў на Брэст-Літоўскай магістралі павялічыўся з 10 мільёнаў пасажыра-кіламетраў у верасні да 22 мільёнаў у снежні 1944 года2.
Разам з усёй шматтысячнай арміяй беларускіх чыіуначнікаў настойліва змагаліся за выкананне вытворчай праграмы работнікі гомельскіх заводаў паравоза-вагонарамонтнага і электраіэхнічнага НКШЗ СССР, Мінскага ВРЗ, у прадукцыі якіх вялікую патрэбу мелі фронт і народная гаспадарка. Ha I кастрычніка 1944 года з Уфімскага паравозарамонтнага завода ўжо было рээвакуіравана Гомельскаму ГІВРЗ 267 рабочых, што мела вельмі важнае значзнне ў забеспячэнні яго кваліфікаванай рабочай сілай. На гэтым прадпрыемстве шырокі размах прыняло спаборніцтва за перавыкананне зменных заданняў у два разы. Ля рабочых месцаў перадавікоў вытворчасці. якія дабіваліся такіх паказчыкаў, ставіліся вымпелы з надпісам “Слава двухсотнікам”. Іх можна было ўбачыць і ля многіх варштатаў, ціскоў, дзе працавалі камсамольцы і моладзь завода. Высокай прадукцыйнасцю працы вызначалася брыгада слесароў электрасілавога цэха 1. Лавягіна, якая сістэматычна перавыконвала даведзеныя ёй планы ў два разы. У снежні яна заняла першае месца ў спаборніцтве сярод маладзёжных брыгад горада і заваявала пераходны Чырвоны сцяг гаркама ЛКСМБ. Больш як у
2,5 раза перавыканала план у гэтым месяцы камсамольска-маладзёжная брыгада слесароў-мантажнікаў. якую ўзначальваў А.І. Хімакоў. Калектыў Гомельскага ПВРЗ на 20 дзён раней за тэрмін выканаў гадавую прагра.му па выпуску прадукцыі.
Добрых вынікаў у працы дабіваліся многія работнікі Гомельскага электратэхнічнага завода. Сярод іх у вялікай пашане было імя слесарастаханаўца Паўла Паўлоўскага, нястомнага шукальніка новых рэзерваў паляпшэння вытворчых працэсаў, высокапрадукныйных інструментаў і прыстасаванняў. Намнога павышалі прадукцыйнасць працы і паляпшалі якасць прадукцыі ўкаранёныя ім прыстасаванні па насечцы напільнікаў, нарэзцы нажовак і штампы для кранштэйнаў. Слесар Сімак, кавалі Валюжынец і Грахоўскі штодзённа выконвалі свае заданні на 200 і болей працэнтаў. Брыгады Быкоўскага і Грушчанкі са слясарна-механічнага цэха далі за верасень тры нормы. Па ініцыятыве электратэхнічнага завода ў горадзе пачалося сацыялістычнае спаборніцтва ў гонар гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уступленне ў спаборніцтва выклікала новы ўздым творчай актыўнасці работнікаў Гомельскага ЭТЗ. Няўхільна раслі шэрагі перадавікоў, значна перакрываўшых зменныя заданні, што забяспечвала калектыву прадпрыемства ў цэлым спрыяльныя ўмовы для пастаяннага перавыканання вытворчых планаў.
Сваю першую прадукцыю 4 класныя пасажырскія і 5 таварных вагонаў выдаў да канца 1944 года калектыў работнікаў Мінскага ВРЗ. I хаця гэта была быццам бы кропля вады ў акіяне, рабочыя бясконца радаваліся сваімі дасягненнямі, бо дабіцца гэтага ім удалося ва ўмовах скрозь яшчэ панаваўшай разрухі, калі былі зроблены яшчэ толькі першыя крокі па аднаўленні прадпрыемства. Атрыманая перамога пасеяла надзею на тое, што ў хуткім часе будуць заваяваны куды большыя рубяжы. і натхняла вагонарамонтнікаў на новыя працоўныя подзвігі.
Сваёй узорнай працай беларускія чыгуначнікі рабілі пасільны ўклад у перамогу савецкага народа над гітлераўскай Германіяй, у барацьбу з цяжкімі вынікамі пасляакупацыйнай разрухі.
Сведчаннем вялікай любві да Радзімы. высокага грамадзянскага абавязку працаўнікоў гранспарту рэспублікі з’явіўся таксама іх актыўны ўдзел у аказанні матэрыяльнай дапамогі Чырвонай Арміі і сем'ям франтовікоў. У гэтых адносінах асабліва высокай пахвалы заслугоувас калектыў Брэст-Літоўскай магістралі. У лістападзе 1944 года кіраўніцтву яе прыйшла тэлегра.ма асабіста ад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.В. Сталіна наступнага зместу: “Прашу прадань чыгуначнікам БрэстЛітоўскай чыгункі, якія сабралі 1700000 рублёў на будаўніцтва танкавай калоны “Брэст-Ліоўскі чыгуначнік”. маё брацкае прывітанне і падзяку
Чырвонай Арміі’”. Акрамя збораў грашовых сродкаў на будаўніцтва танкаў, на гэтай жа чыгунцы аказваліся і іншыя віды матэрыяльнай дапа.могі фронту. Толькі рабочыя і служачыя паравознага дэпо БрэстУсходні нарыхтавалі і сабралі ў кастрычніку для дывізій, якія ўдзельнічалі ў вызваленні горада, 300 кілаграмаў сметанковага масла, 500 бляшанак кансерваў, шмат кандытарскіх вырабаў, сухафруктаў, тытуню, больш за 300 індывідуальных падарункаў і г.д. Вагоны з падарункамі, якія ішлі ад чыгуначнікаў Брэсцкага вузла воінам 1-га Беларускага фронту, давяралася суправаджаць тым работнікам, хто ўнёс большы ўклад у збор матэрыяльных сродкаў. Паравознікі другога дэпо вузла Брэст-Цэнтральны па ўласнай ініцыятыве пачалі шэфстваваць над ваенным шпіталем. Яны дапамаглі правесці ў шпіталь электрычнасць, адрамантаваць вадаправод, перадалі параненым байцам нямала кніг, газет, паперы і канвертаў, музычных інструментаў.
Савецкае ваеннае камандаванне высока ацаніла працоўны гераізм беларускіх чыгуначнікаў у цяжкія дні 1944 года. Толькі на Заходняй чыгунцы болей за 260 чалавек былі ўзнагароджаны камандуючымі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза2.
Адначасова з ажыццяўленнем захадаў па адраджэнні гаспадаркі чыгуначнага транспарту БССР, паляпшэнні яго эксплуатацыйнай дзейнасці шмат што рабілася і па вырашэнні востра стаяўшых у той час праблем матэрыяльна-бытавога становішча чыгуначнікаў. Агульнавядома, што без забеспячэння працоўных самы.мі неабходнымі сродкамі існавання нельга ўсур'ёз брацца за вырашэнне ўсіх астатніх гаспадарчых задач незалежна ад іх актуальнасці. Таму невыпадкова і ў першы час пасля выгнання фашыцкіх акупантаў клопаты аб нармалізацыі жыцця і быту чыгуначнікаў былі неадды.мнай часткай у агульным комплексе распрацаваных мерапрыемстваў па адраджэнні транспартнай гаспадаркі. Разам з аднаўленнем на тым ці іншым чыгуначным участку важнейшых гаспадарчых аб’ектаў будаўнікі транспарту, чыгуначнікі ўзводзілі там таксама жылыя дамы, медыцынскія ўстановы, магазіны і сталоўкі, агульнаадукацыйныя школы. дзіцячыя яслі і сады, шавецкія і пашывачныя майстэрні, цьірульні, пральні і г.д. Асабліва шмат сіл і матэрыяльных сродкаў даводзілася адцягваць тады для вырашэння адной з самых цяжкіх праблем жыллёвай. Многія чыгуначныя сем’і туліліся ў зямлянках, у дрэнна прыстасаваньіх да жылля па.мяшканнях. Відаць было, што без ажыццяўлення неадкладных захадаў узнікла б з набліжэннем халадоў пагражальнае становішча з забеспячэннем рабочых
1 Советская Белоруссня 1944 25 воября
2 НАРБ Ф 4. в 18. с 62. a 74
і служачых жыллём. Каб пазбегнуць гэтага, кіраўніцтва чыгунак прыняло на пачатку восені шэраг дадатковых мер па мабілізацыі матэрыяльных сродкаў і працоўных рэсурсаў для паскарэння тэмпаў жыллёвага будаўніцтва. па арганізацыі праверкі на месцах. што можна было без шкоды для эксплуатацыйнай дзейнасці перадаць пад жыллё з уцалелых ад разбурэнняў службовых і адміністрацыйных памяшканняў. Уся.мерна падтрымлівалася ініцыятыва саміх чыгуначнікаў па будаўніцтве індывідуальных дамоў. Усё гэта не магло не адбіцца на выніках работ у галіне жыллёвага будаўніцтва. Толькі на Беларускай чыгунцы за 1944 год было адноўлена і ўведзена ў эксплуатацыю 35 тысяч квадратных метраў жылой плошчы. Жылы фонд чыгункі з улікам жылой плошчы вызваленых за 1944 год чыгуначных участкаў вырас з 4398 квадратных метраў на 1 студзеня 1944 года да 94437 квадратных метраў (без баракаў) на 1 студзеня 1945 года. Аднак на аднаго жыхара ў дамах чыгункі даводзілася ўсяго толькі 3,4 квадратнага метра жылой плошчы1.
На 106 працэнтаў выканала ў 1944 годзе план аднаўлення жылля Заходняя магістраль. Найлепшых вынікаў дабіліся Мінскі, Аршанскі, Віцебскі і Полацкі чыгуначныя вузлы: пры плане 10 тысяч квадратных метраў фактычна яны ўвялі ў эксплуатацыю 27,5 тысячы квадратных метраў жылой плошчы. Гаспадарнікі Мінскага паравознага аддзялення дапамаглі рабочым адрамантаваць 24 кватэры, 12 хлявоў і скляпоў, 460 квадратных метраў даху, атынкаваць да 200 квадратных метраў сцен, пафарбаваць і набяліць 1400 квадратных метраў плошчы і выканаць шэраг іншых работ. У належны стан былі прыведзены інтэрнаты чыгуначнікаў, у якіх пражывала больш за 6500 чалавек. На ўсіх вузлах былі праведзены з удзелам грамадскасці агляды інтэрнатаў, вынікі праверкі заслухоўваліся на пасяджэннях пленумаў райпрафсожаў. 3 агульнай колькасці інтэрнатаў на 1 снежня 208 былі падрыхтаваны да зімы і прыняты з адзнакай на “выдатна” і "добра” 67. За чацвёрты квартал у інтэрнаты паступіла 107 ложкаў, 40 сталоў, 34 тумбачкі. 50 рэпрадуктараў, 250 коўдраў, 48 матрацаў, 104 падушкі, 280 прасцін, больш за 300 ручнікоў і г.д.2, што дазволіла некалькі палепшыць жыллёва-бытавыя ўмовы маладых рабочых.
Першачарговае значэнне набывалі хутчэйшае аднаўленне медыкасанітарных устаноў, арганізацыя лячэбна-прафілактычнай работы сярод чыгуначнікаў. Жорсткі рэжым фашысцкай акупацыі. напружаная праца (часта даводзілася працаваць пасля змены і ў выхадныя дні), незавершанаснь работы па стварэнні нармальных умоў на вытворчасці, цяжкасці з жыллём, абмежаванні ў забеспячэнні найбольш спажыўнымі