3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)

3 гісторыі перавозак на чыгунках Беларусі (верасень 1943 май 1945 г.)


Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 168с.
Віцебск 2005
47.52 МБ
1 Тамсама Ф 1041. в 1. с 186. a 9; с. 602. a 173
'Тамсама Ф 4. в 18. с. 62. a 83-84
прадукамі харчавання адмоўна ўплывалі на стан здароўя. Там-сям узніклі ўспышкі інфекцыйных захворванняў. Таму многія чыгуначнікі і члены іх сем'яў мелі вострую патрэбу ў неадкладным лячэнні.
Работнікі аховы здароўя разам з гаспадарчымі і грамадскімі арганізацыямі праявілі выключную энергію ў барацьбе за хутчэйшае наладжванне медыцынскага абслугоўвання працаўнікоў транспарту. Пасля прыёму і лячэння хворых энтузіясты-медыкі часта ішлі працаваць на будаўнічыя пляцоўкі, каб прыняць непасрэдны ўдзел ва ўзвядзенні медыцынскіх устаноў. На Беларускай магістралі ў час нядзельнікаў працавала па 100 медработнікаў. У 1944 годзе на гэтай чыгунцы былі адкрыты 1-ая вузлавая (на 40 ложкаў) і 2-ая вузлавая (на 60 ложкаў) бальніцы ў Гомелі, Магілёўская бальніца на 50 ложкаў, Жлобінская, Асіповіцкая і Магілёўская паліклінікі, 17 амбулаторый, 3 туберкулёзныя і гэтулькі ж венералагічных кабінетаў, 4 лекарскія і 25 фельдшарскіх пунктаў, Гомельская зубатэхлабараторыя, санэпідэмстанцыі ў Жлобіне, Магілёве, Асіповічах, Калінкавічах і шэраг іншых медыка-санітарных устаноў1. На буйных вузлах чыгунак рэспублікі функцыянавалі дзіцячыя і жаночыя кансультацыі, малочныя кухні, дзіцячыя сады-яслі.
Паступова аднаўлялася на чыгуначным транспарце БССР сетка прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. 3 мэтай лепшага забеспячэння чыгуначнікаў прадуктамі харчавання прымаліся неабходныя захады па пашырэнні ўласнай харчовай базы аддзелаў рабочага забеспячэння (АРЗ), па развіцці індывідуальнага і калектыўнага агародніцтва. Пад канец 1944 года на Брэст-Літоўскай чыгунцы меліся 22 дапаможныя гаспадаркі, з іх 18 створаны прадпрыемствамі транспарту. 4 аддзелам рабочага забеспячэння. Яны засеялі больш за 100 гектараў азімымі культурамі, на 300 гектараў правялі зябліва. 3 усходніх раёнаў краіны дапаможныя гаспадаркі чыгункі атрымалі 25 кароў, 25 цялят і 6 свінаматак". Агародніна і бульба Дарожнаму ўпраўленню рабочага забеспячэння гэтай чыгункі была выдзелена Вінніцкім, Палтаўскім і Харкаўскім аблспажыўсаюзамі.
Пэўныя крокі былі зроблены па арганізацыі адпачынку чыгуначнікаў у вольны ад працы час. На Беларускай чыгунцы, напрыклад. пад канец 1944 года ўжо было адноўлена 7 клубаў, у якіх меліся 3 станцыянарныя кінаўстаноўкі і 3 кінаперасоўкі, працавала 75 чырвоных куткоў, 10 бібліятэк з кніжным фондам на 25 тысяч экземпляраў. У снежні адбыўся дарожны агляд мастацкай самадзейнасці. За актыўны ўдзел у аглядзе і высокія дасягненні ў арганізацыі культурнамасавай работы начальнік Беларускай чыгункі ўзнагародзіў знакам
1 Гамсама Ф 1041. в 1. с. 1843,a 1-4.
2 Гудок. 1944	26 ноября. Советская Белоруссня. 1945. 7 января.
“Выдатны адміністрацыйны работнік” кіраўніка драмкалектыву гомельскага клуба чыгуначнікаў імя Леніна А.Р. Скубакова і знакам “Ударнік сталінскага прызыву” 5 чалавек, у тым ліку кіраўніка танцавальнага калектьіву А.Г. Шайкевіча, баяніста А.Г. Стануліса (абодва з гомельскага клуба), загадчыцу культаддзела дарпрафсожа Беларускай чыгункі С.М. Шапельскую.
3 цікавай праграмай выступалі ў дні падрыхтоўкі і святкавання 27-й гадавіны Кастрычніка калектывы мастацкай самадзейнасці Заходняй, Брэст-Літоўскай і Беластоцкай магістраляў. Да гэтага свята добра падрыхтаваліся і чыгуначныя бібліятэкі. У многіх з іх былі з густам аформлены кніжныя вітрыны. праводзіліся гутаркі, прысвечаныя рэвалюцыйным традыцыям нашага народа. Дарпрафсож Заходняй чыгункі арганізаваў напярэдадні свята спецыяльную лектарскую групу з інжынерна-тэхнічных работнікаў, выкладчыкаў чыгуначных школ і тэхнікумаў, урачоў, якія выязджалі на прадпрыемствы, наведвалі рабочыя інтэрнаты, дзе праводзілі даклады, гутаркі аб Кастрычніцкай рэвалюцыі, міжнародным становішчы, гераічнай барацьбе Чырвонай Арміі з фашысцкай Германіяй, расказвалі аб працоўных подзвігах савецкага народа і г.д.
Станам арганізацыі палітычнага і культурнага абслугоўвання беларускіх чыгуначнікаў пастаянна цікавіўся і аказваў неабходную практычную данамогу ЦК прафсаюза рабочых чыгунак Цэнтра. У жніўні верасні на многіх станцыях Беларускай магістралі пабываў калектыў агітцягніка, прысланага сюды з Масквы па распараджэнні НКШЗ СССР. Напярэдадні кастрычніцкага свята са сталіцы СССР быў накіраваны на Брэст-Літоўскую маіістраль агітцягнік Маскоўскага Цэнтральнага дома культуры чыгуначнікаў. Цягнік меў тры добра абсталяваныя класныя вагоны. У спецыяльна адведзеным вагоне аўдыторыі для выстаўкі “Вялікая Айчынная вайна" знаходзілася 150 экспанатаў. апавядаўшых аб ратных подзвігах савецкага народа. Матэрыялы вагона тэхнічнай прапаганды агітцягніка знаёмілі чыгуначнікаў з апошнімі дасягненнямі транспартнай тэхнікі, перадавымі метадамі найлепшых машыністаў паравозаў, саставіцеляў, пуцявых абходчыкаў, аднавіцеляў транспарту. У залах агітцягніка чыталі лекцыі і даклады на палітычныя і тэхнічныя тэмы, дэманстравалі кінафільмы, выступала канцэртная брыгада маскоўскіх артыстаў. За ўвесь час знаходжання на чыгунцы (1 лістапада 10 снежня) розныя культурна-масавыя мерапрые.мствы агітцягніка наведалі 58 тысяч чалавек'. Яго брыгада дапамагла чыгуначнікам у афармленні чырвоных куткоў, насценных газет, у арганізацыі работы калектываў мастацкай самадзейнасці. Для клубаў і лінейных бібліятэк
1	НАРБ Ф. 1117, в, І.с 15,а, 208.
было перададзена шмат камплектаў настольных гульняў і больш за 1500 экземпляраў рознай лтаратуры. Акрамя гэтага, ЦК прафсаюза рабочых чыгунак Цэнтра перадаў бібліятэкам гэтай магістралі 5600 кніг'.
Так паступова адраджалася дзейнасць культурных устаноў чыгунак рэспублікі. павышалася іх роля ў выхаванні і арганізацыі адпачынку работнікаў транспарту. Пасля заканчэння працоўнага дня чыгуначнікі атры.моўвалі ўсё больш магчымасці разумна і цікава правесці свой вольны час. Наколькі клопаты пра быт і культурнае жыццё чыгуначнікаў займалі адно з вядучых месцаў у дзейнасці адміністрацыі і грамадскіх арганізацый, можна меркаваць па прыкладзе Брэсцкага вузла. Ужо да канца лістапада тут былі адноўлены і адрамантаваны дзве агульнаадукацыйныя школы, дзіцячы сад, вузлавы клуб, некалькі будынкаў лячэбных устаноў, лазня, якая мела ванныя пакоі, і цэнтральнае ацяпленне. Такое ж было характэрны.м і для многіх іншых чыгуначных вузлоў.
Ажыццёўленыя за такі кароткі час мерапрыемствы па нармалізацыі ўмоваў працы і быту чыгуначнікаў Беларусі станоўча ўплывалі на развіццё іх вытворчай актыўнасці. што ў канчатковым выніку садзейнічала паляпшэнню эксплуатацыйнай дзейнасці транспарту, паспяховаму вырашэнню пастаўленых перад ім задач па забеспячэнні перавозкамі фронту і народнай гаспадаркі. грамадзянскага насельніцтва.
Гудок. 1944 5, 19 ноября
НА ЗАВЯРШАЛЬНЫМ ЭТАПЕ ВАЙНЫ
Ад першых дзён новага, 1945 года ў высокім працоўным рытме праходзіла жыццё вытворчых калектываў беларускіх чыгуначнікаў. Крытычна ацэньваючы свае першыя поспехі ў адраджэнні транспартнай гаспадаркі, абслугоўванні патрэб перамоганоснай Чырвонай Арміі і народнай гаспадаркі, яны добра сабе ўсведамлялі, што гэта толькі пачатак той вялізнай работы, якую належыць ім выканаць у бліжэйшы час, калі на ўсім савецка-ня.мецкім фронце разгорнуцца рашучыя баі за канчатковы разгром фашысцкай Германіі. Да гэтых баёў рыхтаваліся не толькі савецкія войскі. Усе працоўныя краіны толькі і думалі аб тым, што патрэбна зрабіць, каб яшчэ лепш забяспечыць савецкага воіна магутнай зброяй і рыштункам, адзеннем і прадуктамі харчавання.
Немалыя абавязкі псрад Чырвонай Арміяй былі ў беларускіх чыгуначнікаў. Патокі воінскіх грузаў працягвалі расці. 3 розных раёнаў краіны праз Беларусь ішлі на фронт эшалон за эшалонам. Ішлі яны ўдзень і ўначы, дастаўляючы гераічнай арміі-вызваліцельніцы грузы. Рух ваенных цягнікоў не спыняўся нават у час лютаваўшых зімовых завеяў, калі навокал, здавалася, усё спала мёртвым сном. Але не спалася тады паравозным брыгадам. якія насуперак усім цяжкасцям. не зніжаючы хуткасць, вялі праз цемру ночы давераныя ім цягнікі да нрызначанага месца. Заўжды былі напагатове стрэлачнікі, пуцявыя абходчыкі, пераездныя вартаўнікі, якія пільна сачылі за ходам воінскіх саставаў на сваіх участках і рабілі ўсё ад іх залежнае, каб ні на адну лішнюю хвіліну не затрымаць рух на чыгунцы. 3 такім напружаннем працавалі работнікі ўсіх службаў і нрацавалі не адзін-два тыдні. а месяцамі. Людзі вытрымлівалі нагрузку. якая ў мірны час здавалася б проста непасільнай, неверагоднай. Вытрымлівалі. бо ў той час, калі ўся краіна прыкладала такія велізарныя намаганні для хутчэйшага разгрому фашыз.му, чыгуначнікі не маглі інакш ставіцна да выканання сваіх службовых абавязкаў.
Першыя месяцы эксплуатацыйнай дзейнасці чыгуначнага транспарту ў вызваленай Беларусі пераканаўча паказалі, што. каб паспяхова спраўляцца з перавозкамі воінскіх грузаў, нельга было ні на хвіліну спыняць работы гіа далейшым умацаванні тэхнічнай аснашчанасні чыгуначнай гаспадаркі. Тое, што было выканана на адраджэнні транспарту адразу пасля выгнання фашысцкіх акупантаў, а ў многіх выпадках і на працягу ўсяго 1944 года. часта мела самую вострую патрэбу ў тэрміновай псрабудове з тым, каб давесці той ці іншы чыгуначны ўчастак і аб’ект да належнага тэхнічнага ўзроўню. У адным з
афіцыйных дакументаў кіраўніцтва Беларускай чьігункі дадзена такая характарыстыка выкананым на той час работам па аднаўленні мастоў: "Усе масты па дзеючых кірунках узводзіліся часова драўлянымі... з разлікам на пропуск паравозаў серый Э' з хуткасцю 30 км/гадз. Вялікія масты за асобным выключэннем аднаўляліся на абходах на палеварамных апорах. Сярэднія і малыя масты аднаўляліся па восі існуючага пуці. Лес скарыстоўваўся свежассечаным (з кораня). Тэрміновасць работ выклікала неабходнасць значнага спрошчвання”, што рэзка зніжала іх якасць, амаль на 50 працэнтаў скарачала час службы мастоў і іншых збудаванняў. Шэраг буйных мастоў цераз Прыпяць ля Мозыра, Дняпро ля Жлобіна, Магілёва, Рэчьіцы, цераз Друць ля Рагачова, Бярэзіну ля Шацілак у першы ж год эксплуатацыі “паказалі сябе як крайне няўстойлівымі” і ў перыяд крьігаходу з’яўляліся небяспечнымі. патрабавалі “асобых мерапрыемстваў па іх захаванні”1.